Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РАЗДЗЕЛ 5.doc
Скачиваний:
32
Добавлен:
01.05.2019
Размер:
331.26 Кб
Скачать

Асаблівасці ўжывання прозвішчаў

1. Скланяюцца мужчынскія прозвішчы на зычны, акрамя прозвішчаў на -ых і націскное -о: аб Кавальчуку, аб Кісялю, пры Сувораве(у), разам з Барыса-вым, Вялюгіным (параўн.: пад Кобрынам, Барысавам, Талачыном — гарадамі); але: дапамагчы Баранавых, без Сусло. Замежныя прозвішчы на -ын (-ін) у творным склоне маюць канчатак -ам: Грынам, Дарвінам.

  1. Не скланяюцца жаночыя прозвішчы на зычны і на націскное -о: аб Вользе Кавальчук, разам з Галінай Лобан, без Юліі Яско.

  2. Прозвішчы, якія суадносяцца з прыметнікамі, змяняюцца як прыметнікі: Васілеўскага, Васілеўскай; Тарчэўскім, Тарчэўскай. Падобныя прозвішчы на -ой захоўваюць націск на канчатку: Талстога, Крамскога.

  3. Прозвішчы на -га, -ка, -ха, якія ўзыходзяць да назваў прадметаў жаночага роду з ненаціскным канчаткам, павінны скланяцца па-рознаму ў залежнасці ад полу асобы. Прадэманструем гэта ў табліцы:

склон

Мужчынскі род

Жаночы род

Н.

Фёдар Кніга, Аляксандр Саладуха, Мікалай Сарока,

Інга Кніга, Зоя Саладуха, Маргарыта Сарока

Р.

Фёдара Кнігі, Аляксандра Саладухі, Мікалая Сарокі

Інгі Кнігі, Зоі Саладухі, Маргарыты Сарокі

Д.

Фёдару Кнігу, Аляксандру Саладуху, Мікалаю Сароку

Інзе Кнізе, Зоі Саладусе, Маргарыце Сароцы

В.

Фёдара Кнігу, Аляксандра Саладуху, Мікалая Сароку

Інгу Кнігу, Зою Саладуху, Маргарыту Сароку

Т.

Фёдарам Кнігам, Аляксандрам Саладухам, Мікалаем Сарокам

Інгай Кнігай, Зояй Саладухай, Маргарытай Сарокай

М.

(аб) Фё'дару Кнігу, Аляксандру Саладуху, Мікалаю Сароку

(аб) Інзе Кнізе, Зоі Саладусе, Маргарыце Сароцы

5. Прозвішчы на -а, -я (акрамя ўказаных у п. 4), якія ўзыходзяць да назваў прадметаў жаночага роду з ненаціскным і націскным канчаткам, скланяюцца як назоўнікі I скланення незалежна ад полу асобы: Кацярынай Дзюбай, Вікенціем Дзюбай, Карнеем Пчалой, Дзянісам Сумятнёй; аб Кацярыне Дзюбе, Вікенцію Дзюбе, Карнею Пчале, Дзянісе(у) Сумятні. Дарэчы, мужчынскія імёны Ілья, Кузьма змяняюцца падобным чынам: Ільёй, Кузьмой; аб Ільі, Кузьме.

  1. Прозвішчы на -а, якія паходзяць ад назваў прадметаў ніякага роду, скланяюцца пры абазначэнні асоб мужчынскага полу, і не скланяюцца пры абазначэнні асоб жаночага полу: Нічыпарам Шылам, Любоўю Шыла; аб Нічыпару Шыле, Любові Шыла.

7. Прозвішчы на -а, -я, якія не суадносяцца з назвамі прадметаў, скланяюцца ў тым выпадку, калі адносяцца да мужчыны (як у левай калонцы табл. ): з Бандарэнкам, Каратчэнем; аб Бандарэнку, Каратчэню.

Няма агульнага пункту гледжання наконт скланення такіх прозвішчаў, калі яны адносяцца да жанчыны: або скланяць, як у правай калонцы табл., або зусім не скланяць: з Дар'яй Бандарэнкай, Хрысцнай Каратчэняй; аб Дар'і Бандарэнцы, Хрысціне Каратчэні або з Дар 'яй Бандарэнка, Хрысцінай Каратчэня; аб Дар 'і Бандарэнка, Хрысціне Каратчэня.

Прозвішчы, адзначаныя ў пунктах 4 — 7, пажадана скланяць паводле ўзору табл., што нашмат аб лягчае іх ужыванне і канкрэтызуе род асобы ў тэксце. Пакуль жа сакратар павінен выбраць аднастайны і варыянт і карыстацца ім у дачыненні да падобных прозвішчаў.