Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РАЗДЗЕЛ 5.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
01.05.2019
Размер:
331.26 Кб
Скачать

Цытаты ў тэксце, іх праверка

Цытатамі называюцца дакладныя вытрымкі з выказванняў і твораў, закліканыя пацвердзіць або абвергнуць якую-небудзь думку. Цытата павінна суправаджацца спасылкай на крыніцу.

Тэкст цытаты змяшчаецца ў двукоссе без ніякіх змен. Калі ўсё ж у вялікай цытаце зроблены пропуск, то аб гэтым павінна сігналізаваць шматкроп'е або вуглавыя дужкі: «...такая сітуацыя склалася ў выніку ... прымянення недастаткова праверанага метаду»; «такая сітуацыя склалася ў выніку <... > прымянення недастаткова праверанага метаду». Пры скарачэнні недапушчальна змяненне агульнага сэнсу цытаты.

Нельга аб'ядноўваць у адной цытаце некалькі вытрымак, узятых з розных месцаў адной крыніцы, а кожная павінна афармляцца як асобная цытата.

У службовых дакументах указанне на крыніцу цытавання звычайна ўключаецца ў тэкст, прычым уваходзіць у двукоссе. Напрыклад: У адпаведнасці з указаннем Упраўлення адукацыі «распаўсюдзіць вопыт ландшафтнага азелянення ўстаноў адукацыі па выніках праведзенага конкурсу (№ 34/82 ад 25 чэрвеня 2005 г.)» і стварыць на прылеглай тэрыторыі СШ № 23 зялёны куток са штучным вадаёмам.

У дакументах, якія выдаюцца друкарскім спосабам, спасылкі на крыніцу цытавання афармляюцца паводле правілаў афармлення бібліяграфічнага апісання.

Ужыванне вялікай літары

3 вялікай літары пішуцца: прозвішчы, імёны імёны па бацьку, псеўданімы, мянушкі людзей клічкі жывёл, аднаслоўныя назвы выданняў, устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый, твораў (у двукоссі) і геаграфічныя і астранамічныя назвы (без двукосся): Васіль Мікалаевіч Тананушка, Максім Танк, Мурка, газета «Звязда», часопіс «Нёман», завод «Прамень», выдавецтва «Полымя», аповесць «Адшчапенец», рака Сож, горад Мазыр, Месяц, Венера.

3 вялікай літары пішуцца ўсе словы ў назвах дзяр жаў: Федэратыўная Рэспубліка Германія; найвышэйшых урадавых устаноў: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь; найвышэйшых пасад і званняў: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Герой Рэспублікі Беларусь; найвышэйшых міжнародных арганізацый: Арганізацыя Аб'яднаных Нацый; поўныя назвы ордэнаў (акрамя слоў ордэн і ступень): ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Айчыннай вайны I ступені, а л е: ордэн Дружбы народаў.

У неаднаслоўных назвах прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, выданняў, свят, адзнак, твораў, дакументаў з вялікай літары пішацца першае слова: Міністэрства транспарту і камунікацый, Нацыянальная акадэмія навук, Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства, выдавецтва «Навука і тэхніка», Дзень настаўніка, раман «Глыбокая плынь», закон «Аб мовах»; але: Дзень Лерамогі, Вялікая Айчынная вайна.

3 вялікай літары пішуцца прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імён, з суфіксамі -ев-, -ёв-, -ёў, -ов-, -ав-, -аў, -ін-, -ын-: Купалавы пераклады, Цётчыны вершы, Багдановічаў трыялет. Калі ж у прыналежным прыметніку з'яўляецца суфікс -ск-, то прыметнік пераходзіць у разрад адносных і пішацца з малой літары: брылёўскі стыль, купалаўскія мясціны; уласныя назвы з падобнымі прыметнікамі пішуцца з вялікай літары: Коласаўскае свята, Караткевічаўскія навуковыя чытанні.

У афіцыйна-справавым стылі з вялікай літары пішуцца агульныя назвы дзяржаўных дакументаў Дэкрэт, Указ, Закон, Пастанова, калі пасля гэтых слоў выкарыстана афіцыйная назва: ільготы ўсталяваны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2009 год».

Назвы пасад і званняў пішуцца з малой літары: памочнік міністра, намеснік старшыні, народны паэт Беларусі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.