Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РАЗДЗЕЛ 5.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
01.05.2019
Размер:
331.26 Кб
Скачать

Раздзел 4. Сінтаксічны склад адс

Рэдагаванне на сінтаксічным узроўні заключаецца ў правядзенні аналізу і праўкі словазлучэнняў і сказаў.

Кіраванне – пераважаючы від сувязі слоў ў словазлучэннях дзелавога стылю

Пры сінтаксічнай сувязі кіравання галоўнае слова словазлучэння патрабуе пастаноўкі залежных кампанентаў у адной форме. Менавіта ў словазлучэннях выразна праяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы.

  1. Дзеясловы дзякаваць (падзякаваць, аддзякаваць, аддзячыць), прабачыць, дараваць патрабуюць пастаноўкі залежнага словаў Д. склоне (каму?, чаму?): падзякаваць жанчыне, дзякую Вам, прабачце мне, дараваць наведвальніцы, не магу дараваць сабе. П араўн.: благодарю Вас, простите меня.

  2. Дзеясловы здзекавацца, смяяцца, падсмейвацца, насміхацца, рагатаць, жартаваць, кпіць, пакепліваць (разм.), дзівіцца патрабуюць пастаноўкі пасля сябе прыназоўніка з (са) і залежных слоў у Р. склоне каго?, з чаго?): не смейцеся з паводзін сябра, здзекавацца з жывёлы, дзівіцца з багатых ураджаяў, кпіць са смеласці спартсмена. Параўн.: издеваться над животнымы, смеяться над недостатками.

  3. Дзеясловы ажаніцца (ажаніць), пажаніцца (пажаніць) патрабуюць, каб залежны назоўнік стаяў у Т. склоне з прыназоўнікам з (са) кім?): У 2003 г. ажаніўся з Г. В. Канапелькай (з аўтабіяграфіі). Параўн.: жениться на соседке.

  4. Дзеясловы хварэць, захварэць, назоўнік захворванне кіруюць назоўнікам у В. склоне з прыназоўнікам на (на што?): захварэць на грып, захворванні на туберкулёз. П а р а ў н.: заболеть гриппом.

5. Дзеясловы руху (ісці, бегчы, накіравацца, паслаць, звярнуцца і інш.), калі размова ідзе пра мэту перамяшчэння, патрабуюць пасля сябе прыназоўніка ПА з В. склонам (па каго?, па што?): пайсці па дакументы, бегчы па сястру, паслаць па цэмент, звярнуцца па даведку. П а р а ў н.: пойти за документами, обратиться за справкой. у падобных выпадках можа выкарыстоўвацца прыназоўнік у (з В. склонам), калі размова ідзе пра збор ягад, грыбоў і інш.: пайсці ў грыбы, паехаць у брусніцы (п а р а ў н.: пайсці па грыбы, паехаць па брусніцы, г. зн. купляць, браць у кагосьці).

6.Пасля слова падобны можа выкарыстоўвацца прыназоўнік да з Р. склонам залежнага кампанента (да каго?, да чаго?) і прыназоўнік на з В. склонам залежнага кампанента (на каго?, на што?): падобны да папярэдняга кідка і падобны на папярэдні кідок. П а р а ў н. толькі: похож на отца.

  1. Назоўнік загадчык кіруе залежным словам у форме Р. склону (чаго?): загадчык магазіна, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення. П а р а ў н.: заведуюший магазином.

  2. Дзеяслоў даглядаць кіруе залежным словам у форме В. склону (каго?, што?): даглядаць хворага, даглядаць вазоны. П а р а ў н.: ухаживать за больным.

  3. Дзеяслоў заляцацца патрабуе пасля сябе прыназоўніка да з Р. склонам залежнага слова (да каго?): заляцацца да жанчыны. П а р а ў н.: ухаживать за женщиной.

  1. Рускаму словазлучэнню «в пяти километрах от города» адпавядае беларускае «за пяць кіламетраў ад горада» (зменныя элементы: пяць — колькасць; кіламетраў — адзінка даўжыні, горада — аб'ект): цягнік спыніўся за восем кіламетраў ад станцыі; за тры крокі ад мяне.

  2. Існуе таксама шэраг беларускіх словазлучэнняў, якія адрозніваюцца кіраваннем (і структурай) ад рускай мовы: мець на мэце (п а р а ў н.: иметь целью), мець на ўвазе (п а р а ў н.: иметь в виду), кіраўнік спраў (п а р а ў н.: управляющий делами), на адрас (п а р а ў н.: по адресу, в адрес), сам сабе (п а -р а ў н.: про себя) і інш.

Пры ўзнікненні цяжкасцей у вызначэнні правільнага кіравання можна карыстацца слоўнікам-даведнікам Г. У. Арашонкавай і В. П. Лемцюговай «Кіраванне ў беларускай і рускай мовах» (1991).