Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РАЗДЗЕЛ 5.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
01.05.2019
Размер:
331.26 Кб
Скачать

Запіс лічбавай інфармацыі ў адс

Лічэбнік абазначае колькасць, сукупнасць або парадак прадметаў пры лічэнні. Паводле значэння вылучаюцца колькасныя, парадкавыя і зборныя лічэбнікі, паводле структуры — простыя, складаныя і састаўныя: шэсцьдзесят — колькасны складаны, трое — зборны просты, семдзесят пяты — парадкавы састаўны. У тэкстах фінансавых дакументаў часта ўзнікаюць выпадкі запісу лічбаў словамі, таму веданне асноўных патрабаванняў пры ўжыванні лічэбнікаў мае вялікае значэнне. Другая неабходнасць — патрэба чытання тэксту ў афіцыйнай абстаноўцы, калі запісаныя лічбы трэба прагаворваць.

Асаблівасці склонавых формаў лічэбнікаў

1. Колькасныя лічэбнікі

Пры ўжыванні лічэбніка адзін можа дапускацца памылка ў канчатках: аднім чалавекам (праўка: адным), аднімі намі (праўка: аднымі).

Лічэбнікі два, дзве захоўвакшь адрозненні ў родзе ва ўсіх склонах: двух актаў, дзвюх пастаноў, аб двух выпадках, на дзвюх станцыях.

У творным склоне лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры маюць канчатак -ма: з двума заказамі, разам з дзвюма тонамі, з трыма амперамі, з чатырма экзаменамі.

Лічэбнікі пяць — дваццаць і трыццаць скланяюцца як назоўнікі III скланення (радасць, соль), г. зн. у Р., Д. і М. склонах маюць канчатак -і, у творным — (паміж галоснымі -ц- падаўжаецца): пяці, шасці, сямі, васьмі, дзевяці, дзесяці, адзінаццаці — трыццаці; пяццю, шасцю, сямю, васьмю, дзевяццю, дзесяццю, адзінаццаццю — трыццаццю.

Лічэбнік дзевяноста мае адну форму ва ўсіх склонах.

Лічэбнікі сорак, сто ва ўскосных склонах маюць формы сарака, ста.

Складаныя лічэбнікі пры скланенні павінны змяняць кожную частку слова: сямідзесяці, пяццюдзесяццю, васьмюдзесяццю. Лічэбнікі ад двухсот да дзевяцісот маюць пры скланенні наступныя формы другой часткі: Р. -сот, Д. -стам, Т. -стамі, М. -стах: дзвесце — двухсот, трыста — тромстам, чатырыста — чатырмастамі, восемсот — васьмюстамі.

У састаўных лічэбніках змяняецца кожная частка: аб 2875 рублях — аб дзвюх тысячах васьмістах сямідзесяці пяці рублях; разам з 20 680 знакамі — разам з дваццаццю тысячамі шасцюстамі васьмюдзесяццю знакамі.

2. Парадкавыя лічэбнікі

Простыя (першы, другі, трэці, чацвёрты, пяты, шосты, сёмы, восьмы, дзевяты, дзесяты), складаныя і састаўныя парадкавыя лічэбнікі маюць канчаткі прыметнікаў.

Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў скланяецца толькі апошняе слова: трыццаць сёмага, сто восемдзесят дзевятай.

Гэта патрабаванне захоўваецца пры ўжыванні года: у тысяча дзевяцьсот дзевяноста другім годзе. Сучасная моўная практыка дае прыклады ненарматыўных формаў: у двухтысяч трэцім годзе, пасля двухтысячна шостага года. Трэба запомніць, што на тысячу гадоў наперад у падобных лічэбніках не зменіцца частка дзве тысячы: у дзве тысячы трэцім годзе, пасля дзве тысячы шостага года, а ў далёкай будучыні будзе і дзве тысячы сто пятнаццаты год.

Гэтыя памылкі выкліканы формамі парадкавых лічэбнікаў, якія заканчваюцца на -тысячны, -мільённы, -мільярдны; першая частка слова ў іх ставіцца ў родным склоне і не змяняецца, а скланяецца толькі другая частка: у двухтысячным годзе, чатырохсотдваццаціпяцітысячная дэталь. Памылкі ў падобных лічэбніках, а таксама ў складаных назоўніках і прыметніках заключаюцца ў непастаноўцы першай часткі ў родным склоне: на семдзесяттысячным кіламетры (праўка: сямідзесяцітысячным); восемсотпяцідзесяці-годдзе горада (праўка: васьмісотпяцідзесяцігоддзе).

3. 3 б о р н ы я лічэбнікі

Зборных лічэбнікаў налічваецца абмежаваная колькасць: абодва, абедзве, абое, двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцера, дзесяцера. Пры скланенні лічэбнікі абодва, абедзве змяняюцца як лічэбнікі два, дзве: абодвух, абедзвюх, абодвума, абедзвюма, а ў астатніх націск пераходзіць на канчатак: абаіх, абаімі (нельга абоіх, абоімі), чацвярых, пяцярым, семярым, васьмярымі, дзевяцярых, дзесяцярымі.