Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РАЗДЗЕЛ 5.doc
Скачиваний:
32
Добавлен:
01.05.2019
Размер:
331.26 Кб
Скачать

Ужыванне зваротных дзеясловаў

Зваротныя дзеясловы маюць постфікс -ся (-цца), які з'яўляецца асноўным сродкам для ўтварэння дзеясловаў залежнага стану: Аб'ект будуецца брыгадай С. В. Сіпача будтрэста №...; Старшым лабарантам правяраецца ўтрыманне шкодных рэчываў...

Пры ўжыванні зваротных дзеясловаў трэба пазбягаць розначытання ў выказванні: Пасля збору клубніцы накіроўваюцца на рынкі. У сказе ўзнікае магчымасць двайнога прачытання: хтосьці іх накіроўвае ці яны самі накіроўваюцца? Выпраўлены сказ можа мець такі выгляд: Пасля збору калгаснікі накіроўваюць клубніцы на рынкі. Яшчэ больш анекдатычны прыклад з газетнага артыкула падае М. Я. Цікоцкі: Адразу ж пасля нараджэння парасяты мыюцца і выціраюцца ручніком.

Памылкі, звязаныя з выкарыстаннем дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных формаў Асаблівасці ўжывання дзеепрыслоўяў

Дзеепрыслоўе — нязменная дзеяслоўная форма, якая абазначае дадатковае ў адносінах да дзеяслова-выказніка дзеянне і адказвае на пытанні што робячы?, што зрабіўшы?

У беларускай мове дзеепрыслоўе — пашыраная форма, якая ўтвараецца практычна ад усіх дзеясловаў, не мае стылістычных абмежаванняў і ўжываецца ва ўсіх стылях.

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання (цяперашняга часу) маюць суфіксы -учы, -ючы (I спражэнне) і -ачы, -ячы (II спражэнне); дзеепрыслоўі закончанага трывання (прошлага часу) маюць суфіксы -ўшы, -шы: беручы, купляючы, сочачы, носячы, сказаўшы, прынёсшы.

Некаторыя суфіксы дзеясловаў незакончанага трывання не адпавядаюць тыпу скланення ўтваральнага дзеяслова: вісець — вісючы, звінець — звінючы, спаць — сплючы.

Не дапускаецца змешваць суфіксы дзеепрыслоўяў розных трыванняў: нельга купляўшы (купляючы), напішучы (напісаўшы), бегшы (бегучы), меўшы (маючы).

Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў

Дзеепрыметнік — скланяльная форма дзеяслова, якая спалучае ў сабе адзнакі прыметніка і дзеяслова. Дзеепрыметнік мае час і стан, у беларускай мове не ўжываюцца зваротныя формы.

Для сучаснай беларускай літаратурнай мовы ха-рактэрны не ўсе магчымыя для ўтварэння формы

дзеепрыметнікаў.

Сярод формаў незалежнага стану неўжывальнымі з'яўляюцца формы цяперашняга часу з суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч- і прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш-: бягучыя гадзіны, цікавячыя факты, парыжэўшая лістота, праросшы парастак. Больш пашыраныя дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксам -л-: пацямнелы, заінелы, прамоклы.

Сярод формаў залежнага стану неўжывальнымі з'яўляюцца формы цяперашняга часу з суфіксамі -ом-, -ем-, -ім-: даваемы крэдыт, узводзімы дом. Самымі распаўсюджанымі сталі формы прошлага часу з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -ян-, -т-: прачытаны, зроблены, засеяны, размыты.

Такім чынам, патрабуе праўкі вялікая колькасць дзеепрыметнікаў у выпадку іх выкарыстання ў тэксце. Сярод магчымых спосабаў замен прапануем наступныя:

  1. нехарактэрная форма дзеепрыметніка замяняецца ўжывальнай (спосаб прыдатны для праўкі дзеепрыметнікаў незалежнага стану прошлага часу): праросшы парастак — прарослы парастак, уцалеўшы будынак — уцалелы будынак, заросшы ўчастак — зарослы ўчастак;

  2. нехарактэрная форма дзеепрыметніка замяняецца дзеепрыслоўем (спосаб прыдатны для праўкі дзеепрыметнікаў незалежнага стану): Прыехаўшая сёння на фірму камісія працавала ў бухгалтэрыі; праўка: Камісія, прыехаўшы сё'ння на фірму, працавала ў бухгалтэрыі; Праязджаючая побач з магазінам машына раптам затармазіла; праўка: Машына, праязджаючы побач з магазінам, раптам затармазіла;

3) нехарактэрная форма дзеепрыметніка замяняецца прыметнікам; у апошні час даволі пашыраны замены на прыметнікі з суфіксам -льн-: Чуўся ўсё ўзрастаючы грукат; праўка: Чуўся ўсё мацнейшы грукат; уяўляемы сюжэт — уяўны сюжэт, энергазберагаючыя тэхналогіі — энергазберагальныя тэхналогіі; стамляючая неабходнасць — стамляльная неабходнасць; рашаючы матч — вырашальны матч;

4) нехарактэрная форма дзеепрыметніка замяняецца назоўнікам: будучае чалавецтва — будучыня чалавецтва;

  1. нехарактэрная форма дзеепрыметніка замяняецца даданым сказам са злучальным словам які (што): Прадстаўляемы на пасаду кіраўніка С. М. Трафімчук выступіў з кароткім паведамленнем; праўка: С. М. Трафімчук, які прадстаўляецца на пасаду кіраўніка, выступіў з кароткім паведамленнем; Аўтамабіль вярнуўся з рэйса з няспраўным спідометрам, маючым пломбы; праўка: Аўтамабіль вярнуўся з рэйса з няспраўным спідометрам, што мае пломбы;

  2. нехарактэрная форма дзеепрыметніка замяняецца апісальным выразам: развіваючыяся краіны — краіны, якія сталі на шлях развіцця; верцячаяся пліта — паваротная пліта; глядзець сумуючым позіркам — глядзець сумна, тужліва:

7) у рэдкіх выпадках дзеепрыметнік з нехарактэрным суфіксам, калі не мае вялікай сэнсавай нагрузкі, можна апусціць: Паставілі лаўку паміж дзвюма растучымі елкамі; праўка: Паставілі лаўку паміж дзвюма елкамі.