Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РАЗДЗЕЛ 5.doc
Скачиваний:
32
Добавлен:
01.05.2019
Размер:
331.26 Кб
Скачать

Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў

Прыназоўнікі служаць для выражэння падпарадкавальных адносін паміж галоўным і залежным словамі ў словазлучэннях або сказах. Гэта службовая часціна мовы можа ўжывацца з адным або некалькімі склонамі залежнага слова.

Прыназоўнік у ў становішчы перад словам, якое пачынаецца з у, пераходзіць у ва: ва ўсіх, ва універсітэце, ва ўзросце (а л е: у многіх, у Францыі, у В'етнаме).

Прыназоўнік з у становішчы перад словамі, якія пачынаюцца збегам зычных з першай з, с, ж, ш, м, пераходзіць у са: са змены, са сцяны, са жвіру, са школы, са мной (а л е: з многімі).

Прыназоўнік па-за выкарыстоўваецца з Т. склонам залежнага слова: па-за межамі фірмы, па-за вызначанымі правіламі (памылка: па-за межаў фірмы — з Р. склонам). П а р а ў н.: замест рускага канцылярскага выразу вне зависимости ў беларускай мове выкарыстоўваецца слова незалежна (з-за немілагучнасці калькі па-за залежнасцю).

Састаўны прыназоўнік згодна з (з Т. склонам) не замяняецца словам згодна, якое ўспрымаецца як калька з рускай мовы або як прыслоўе: згодна з законам, згодна з указаннем дырэктара (н е л ь г а: згодіш закону, згодна закона). Такія ж прычыны абмяжоўваюць выкарыстанне прыназоўніка адпаведна (з Д. склонам), які ўсё часцей замяняецца ў адпаведнасці з.

Прыназоўнік з-за (указвае на прычыну, якая перашкаджае ажыццяўленню чаго-небудзь) нельга замяняць на прыназоўнік дзякуючы (указвае на прычыну, якая садзейнічае ажыццяўленню чаго-небудзь). Н е л ь г а: Дзякуючы моцным дажджам, нельга нарыхтаваць якасныя кармы; праўка: 3-за моцных дажджоў нельга нарыхтаваць якасныя кармы. Таксама нельга замяняць прыназоўнік дзякуючы на прыназоўнік за кошт (яго значэнне выкарыстоўваючы што-небудзь для якой-небудзь мэты): Якасць прадукцыі фірмы палепшылася за кошт укаранення сучасных тэхналогій; праўка: Якасць прадукцыі фірмы палепшылася дзякуючы ўкараненню сучасных тэхналогій.

Выбар прыназоўнікаў у і на ў прасторавым значэнні залежыць ад значэння наступнага назоўніка і часта суправаджаецца традыцыяй: на Палессі, у (на) Беларусі, ва (на) Украіне, на заводзе, на фабрыцы, у фірме, ва ўстанове, у арганізацыі, у аддзеле, на пошце, у клубе, у Альпах, на Каўказе...

Прыназоўнік насуперак патрабуе пасля сябе пастаноўкі залежнага слова ў Д. склоне: насуперак рашэнню гарвыканкама, насуперак артыкулу 5 закона.

Прыназоўнік к амаль заўсёды замяняецца прыназоўнікам да: пайсці к дырэктару, рыхтавацца к святу (праўка: да дырэктара, да свята). Аднак пры неабходнасці падкрэсліць канкрэтны час выканання чаго-небудзь можа выкарыстоўвацца і прыназоўнік к: Выканалі план к 1 верасня абазначае канкрэтную дату, г. зн. план выкананы 31 жніўня; Выканалі план да 1 верасня можа абазначаць выкананне плана і раней, напрыклад, 25 жніўня.

Прыназоўнік звыш выкарыстоўваецца з Р. склонам залежнага слова: звыш нормы, звыш плана. Нельга спалучаць звыш з прыназоўнікам за: звыш за норму.

Прыназоўнікі аб і пра, сінанімічныя ў многіх выпадках, адрозніваюцца ўжываннем. Прыназоўнік аб пераважае ў тэкстах навуковага і афіцыйна-справавога стылю, пра ўжываецца ва ўсіх стылях. Аднак стандарт афіцыйна-справавога стылю не дапускае варыянтнасці пры афармленні загалоўкаў дакументаў (загад, акт, пісьмо) або парадку дня ў пратаколах, дзе выкарыстоўваецца толькі прыназоўнік аб: Аб зацвярджэнні каштарыса; Аб праверцы расходавання фінансавых сродкаў; Аб працягу рамонту станцыі. У саміх тэкстах таксама пераважае прыназоўнік аб, які можа замяняцца на пра ў выпадку немілагучнасці: аб абароце наркотыкаў — пра абарот наркотыкаў, аб абавязках — пра абавязкі; а л е ў назве: Закон «Аб абароне».