Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РАЗДЗЕЛ 5.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
01.05.2019
Размер:
331.26 Кб
Скачать

Дзеяслоў. Роля інфінітыва ў тэкстах дакументаў

Дзеяслоў абазначае дзеянне або стан і адказвае на пытанні што рабіць?, што зрабіць? Вылучаюць спрагальныя і неспрагальныя формы дзеяслова: асабовыя формы — спрагальныя; інфінітыў, дзеепрыслоўе, дзеепрыметнік — неспрагальн ы я (дзеепрыметнік — скланяльная форма). Для якаснага рэдагавання неабходна ўсведамляць такія граматычныя катэгорыі дзеяслова, як трыванне (закончанае і незакончанае), стан (незалежны і залежны), час (цяперашні, будучы і прошлы), зваротнасць-незваротнасць, пераходнасць-непераходнасць, лад (абвесны, загадны і ўмоўны), асоба (1-ая, 2-ая, 3-яя), лік, род.

Асаблівасці некаторых суфіксаў дзеясловаў

1. Іншамоўныя дзеясловы незакончанага трывання могуць утвараць паралельныя формы тыпу інфармаваць — інфарміраваць. Больш характэрныя для беларускай мовы формы з суфіксамі -ава- (-ява-): кантраляваць, інфармаваць, спецыялізавацца, гастраляваць, акупаваць, амніставаць, пілатаваць, функцыянаваць і пад., аднак не ўсе яны зафіксаваны слоўнікамі ў такім выглядзе, што перашкаджае ўжыванню ў тэкстах афіцыйных дакументаў. Без абмежаванняў павінны выкарыстоўвацца формы з суфіксам -ір-, калі без яго дзеяслоў не ўтвараецца: пікіраваць (нельга пікаваць), легіраваць (нельга легаваць); у выпадку наяўнасці паралельных формаў з розным значэннем: газаваць і газіраваць, фармаваць і фарміраваць; пры ўзнікненні сітуацыі з магчымасцю ўспрымання дзеяслова як калькі з рускай мовы: мініраваць (нельга мінаваць, бо ўспрымаецца як рускае миновать; параўн: мінаваць трасу).

2. Могуць узнікаць памылкі пры выкарыстанні дзеясловаў з суфіксам -ава-. Гэты суфікс ужываецца тады, калі ў форме 1-ай асобы адзіночнага ліку дзеяслоў заканчваецца на -ую (-юю): даследаваць (даследую), камандаваць (камандую), здзекавацца (здзекуюся), дзякаваць (дзякую). Параўн. таксама аддзеяслоўныя назоўнікі: даследаванне, расследаванне, камандаванне.

3. Суфікс -іва- (-ыва-) ужываецца тады, калі перад ім ёсць збег зычных з апошняй -л-, -н- або -р-: падтрымліваць, скормліваць, праветрываць. Як можна заўважыць, пры ўтварэнні незакончанага трывання адбываецца чаргаванне зычных: б-- бл, п --пл, м --мл, в --ўл (зарубіць — зарубліваць, абумовіць — абумоўліваць).

  1. Суфікс -ва- ўжываецца тады, калі перад ім няма збегу зычных або збег зычных заканчваецца не на -л-, -н-, -р-: падпісваць, загадваць, накладваць, наладжваць, адмахвацца, спалоскваць, падсіньваць.

  2. Калі інфінітыў закончанага трывання заканчваецца на -іць, -яць з папярэдняй галоснай, то ў незакончаным трыванні перад суфіксам -ва- замест і пішацца й: удастоіць — удастойваць, загаіць — загойваць, перасеяць — перасейваць.

  3. Перад суфіксамі -ва-, -іва-, -ыва- пад націскам захоўваецца або аднаўляецца -о- (неабходна знайсці аднакаранёвае слова з -о- пад націскам у гэтым складзе): адпрошвацца (просьба), расслойвацца (слой), надойваць (дойка); але: аплачваць (плата).

  1. Суфікс -оўва- (-ёўва-) ужываецца ў дзеясловах, якія ў закончаным трыванні заканчваюцца на -аваць (-яваць): занатоўваць, абсталёўваць.

  2. Існуюць варыянты формаў дзеясловаў незакончанага трывання з рознымі суфіксамі: адчапляць — адчэпліваць, атрымліваць — атрымоўваць, запрашаць — запрошваць, накладаць — накладваць, падлічаць — падлічваць, падслухваць — падслухоўваць і інш.

9. Перад суфіксам прошлага часу -л- (-ў) захоўваюцца тыя ж галосныя, якія стаяць перад суфіксам -ць інфінітыва: прафкам не прадугледзеў ільготы: многае залежала ад падрыхтоўкі глебы, ён не пасаромеўся гэта зрабіць, рэчы належалі пацярпелым. Такія ж суфіксы павінны быць у інфінітыве састаўнога дзеяслоўнага выказніка і ў інфінітыве безасабовых сказаў са словамі нельга, трэба, неабходна, можна: узнагарода будзе належаць пераможцу, удоі будуць залежаць ад якасці кармлення, неабходна прадугледзець дапамогу малазабяспечаным супрацоўнікам (нельга ва ўказаных выпадках выкарыстоўваць суфіксы -і-, -ы-). Гэтыя дзеясловы могуць мець -і-, -ы- толькі ў канчатках спрагальных формаў: рэч належыць беспрацоўнаму, гэта залежыць ад надвор'я, дырэктар прадугледзіць у сваім дакладзе...