Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Клімчік_ДЕНДРОЛОГИЯ

.pdf
Скачиваний:
14
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.66 Mб
Скачать

Установа адукацыі «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ»

Г. Я. Клімчык

ДЭНДРАЛОГІЯ

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці «Лясная гаспадарка»

Мінск 2008

2

УДК 630*17(075.8)

ББК 43я7

К 49

Рэцэнзенты:

прарэктар па вучэбнай рабоце МДЭУ імя А. Дз. Сахарава, доктар біялагічных навук, прафесар К.Ф. Саевіч;

загадчык лабараторыі экалогіі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі ім. В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар Б. І. Якушаў

Усе правы на дадзенае выданне абаронены. Перадрукоўванне усёй кнігі або яе часткі не можа быць ажыццяўлено без дазволу ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».

Клімчык, Г. Я.

К 49 Дэндралогія : вучэб. дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці «Лясная гаспадарка» / Г. Я. Клімчык. – Мінск : БДТУ, 2008. – 140 с.

ISBN

Дапаможнік змяшчае асновы экалогіі драўняных раслін, асновы вывучэння расліннага покрыва, жыццёвыя формы драўняных раслін і агульныя штогадовыя цыклы развіцця, расліны, кароткую характарыстыку голанасенных і пакрытанасенных раслін. Прадугледжаны для падрыхтоўкі студэнтаў да экзамену па дысцыпліне «Дэндралогія».

У дапаможніку разглядаюцца жыццёвыя формы драўняных раслін і агульныя штогадовыя цыклы развіцця, асновы вывучэння расліннага покрыва, даецца кароткая характарыстыка голанасенных і пакрытанасенных раслін.

Прадугледжаны для падрыхтоўкі студэнтаў да экзамену па дысцыпліне «Дэндралогія», спецыялістаў лясной гаспадаркі і зялёнага будаўнгіцтва, эколагаў, настаўнікаў і шырокага кола аматарў прыроды.

 

УДК 630*17(075.8)

 

ББК 43я7

 

© УА «Беларускі дзяржаўны

ISBN

тэхналагічны універсітэт», 2008

© Клімчык Г.Я., 2008

 

 

3

 

ЗМЕСТ

 

Уводзіны

4

Глава 1. ЖЫЦЦЁВЫЯ ФОРМЫ ДРАЎНЯНЫХ РАСЛІН І АГУЛЬНЫЯ ШТО-

 

ГАДОВЫЯ ЦЫКЛЫ РАЗВІЦЦЯ

7

1.1. Жыццёвыя формы

7

1.2. Хуткасць росту і даўгавечнасць

9

1.3. Антагенез драўняных раслін

10

1.4. Феналогія, яе задачы і метады

12

Глава 2.

АСНОВЫ ЭКАЛОГІІ ДРАЎНЯНЫХ РАСЛІН

20

2.1. Класіфікацыя экалагічных фактараў

20

2.2. Клімат

21

 

2.2.1. Святло

22

 

2.2.2. Цяпло

23

 

2.2.3. Атмасфернае паветра

24

 

2.2.4. Глеба

27

 

2.2.5. Вада

28

2.3. Раслінны і жывёльны свет

30

2.4. Уплыў раслін адной на другую

30

Глава 3.

АСНОВЫ ВЫВУЧЭННЯ РАСЛІННАГА ПОКРЫВА

32

3.1.

Прыкметы відавой разнастайнасці

32

3.2.

Унутрывідавая зменлівасць

33

3.3.

Інтрадукцыя раслін

35

3.4.

Прыродныя зоны

38

3.5.

Вертыкальная занальнасць

42

3.6.

Фларыстычнае дзяленне сушы

43

3.7.

Расліннае покрыва Рэспублікі Беларусь і яго занальнасць

46

Глава 4.

ГОЛАНАСЕННЫЯ РАСЛІНЫ

47

4.1. Кароткая характарыстыка голанасенных

47

4.2. Клас Насенныя папараці (Lyginopteridopsida)

48

4.3. Клас Сагаўнікавыя (Cykadopsida)

49

4.4. Клас Бенетытавыя (Bennettitopsida)

50

4.5. Клас Гнетавыя (Gnetopsida)

51

4.6. Клас Гінкгавыя (Ginkgoopsida)

52

4.7. Клас Хвоевыя (Pinopsiala)

53

 

4.7.1. Падклас Кардаітыды (Cordaitidae)

53

 

4.7.2. Падклас Хвоевыя (Pinidae)

53

Глава5. КАРОТКАЯХАРАКТАРЫСТЫКАПАКРЫТАНАСЕННЫХ

76

5.1. Клас Аднадольныя, або Ліліяпсіды (Liliopsida)

77

5.2. Клас Двухдольныя, або Магноліяпсіды (Magnoliopsida)

77

 

5.2.1. Падклас Магнолііды (Magnoliidae)

77

 

5.2.2. Падклас Ранункуліды (Ranunculidae)

79

 

5.2.3. Падклас Гамамелідзіды (Hamamelididae)

80

 

5.2.4. Падклас Карыяфіліды (Caryophyllidae)

99

 

5.2.5. Падклас Дыленііды (Dilleniidae)

101

 

5.2.6. Падклас Ружавыя (Rosidae)

112

 

5.2.7. Падклас Астэрыды (Asteridae)

141

Літаратура

147

4

УВОДЗІНЫ

Дэндралогія – раздзел батанікі, які вывучае драўняныя расліны. Назву гэту навука і вучэбная дысцыпліна атрымалі ад словазлучэння двух грэчаскіх слоў: «dendron» – дрэва, «logos» – вучэнне. Адгэтуль даслоўна – вучэнне аб дрэве. Але фактычна аб’ектамі вывучэння сучаснай дэндралогіі з’яўляюцца ўсе тыя жыццёвыя формы шматгадовых насенных раслін, у якіх зусім або часткова драўнее сцябло і вышэй за ўзровень глебы ўтвараецца пупышка ўзнаўлення. Гэта – дрэвы, драўняныя ліяны, кусты, кусцікі, падушкападобныя формы драўняных раслін.

Уцяперашні час пашыраецца выкарыстанне раслін у розных галінах народнай гаспадаркі. Ёсць такая неабходнасць пры аблясенні бязлесных тэрыторый, утварэнні зялёных ахоўных зон вакол буйных жывёлагадоўчых фермаў, вадаёмаў для рыбаразвядзення, прамысловых прадпрыемстваў і іншага. Буйныя плошчы зялёных насаджэнняў ствараюцца ў гарадах, азеляняюцца школы, бальніцы, дарогі, арганізоўваюцца лясы рэкрэацыйнага прызначэння.

Немагчыма займацца лясной гаспадаркай і азеляненнем, не ведаючы драўняных раслін, перш за ўсё дрэў і хмызнякоў. Таму як лесаводы, так і працаўнікі азелянення павінны беспамылкова разпазнаваць віды і формы драўняных раслін ў ліставым і безлістым стане, па агульным выглядзе (габітусу) кроны, па кары ствалоў і галінак, па марфалагічнай будове кветак, шышак, пладоў, насення, усходаў і г. д. Вельмі важна ўмець вызначаць віды, якія нас цікавяць па рознага роду вызначальніках, таму што нават самыя трывалыя веды не вечныя .

Для правільнага разумення заканамернасці відавой і фармавой разнастайнасцей, агульнасці і адрознення біялагічных і экалагічных уласцівасцей драўняных раслін розных сістэматычных (таксанамічных) груп важна ведаць іх філагенетычную сістэматыку, якая адлюстроўвае эвалюцыю і рассяленне раслін па нашай планеце, натуральныя і магчымыя арэалы культуры відаў і форм, якія нас цікавяць.

Развіццё дэндралогіі адбывалася ў цеснай сувязі з назапашваннем і паглыбленнем батанічных ведаў. Чалавек са старажытных часоў, пазнаючы прыроду, адзначаў драўняныя расліны, выкарыстоўваў іх як крыніцы харчавання і матэрыял для будаўніцтва жылля. У далейшым драўняныя расліны шырока ўвайшлі ў побыт і гаспадарчую дзейнасць чалавека як неабходны элемент прамысловага выкарыстання, будаўніцтва, медыцынскага абслугоўвання, добраўпарадкавання гарадоў і населеных месцаў. На Старажытнай Русі, напрыклад, першы пладовы сад быў пасаджаны ў Кіеве ў 1051 годзе, а ў Афінах рэгулярныя пасадкі з масліны, явару і вязаў былі ўжо ў V стагоддзі да нашай эры.

Першую спробу класіфікаваць расліны зрабіў яшчэ ў IV стагоддзі да нашай эры старажытнагрэчаскі даследчык прыроды, адзін з першых батанікаў – Тэафраст. Ён раздзяліў расліны на дрэвы, кусты, паўкусты і травы, выдзеліў сярод іх вечназялёныя і лістападныя. У пачатку нашай эры старажытнарымскі пісьменнік і аграном Луцый Калумэла ў сваёй аб’ёмнай працы «Аб сельскай гаспадарцы» прысвяціў дэндралогіі асобны дадатак.

Аднак як самастойная галіна батанічнай навукі дэндралогія пачала развівацца толькі з сярэдзіны другой паловы XVIII стагоддзя. У Францыі ў 1758 годзе Д. дзю Мансо друкуе цікавую кнігу аб прыродзе драўняных раслін, а потым закладвае першы ў гісторыі арбарэтум (або дэндрарыум). У Расіі гэты перыяд адзначаны цэлай серыяй спецыяльных дэндралагічных даследаванняў батанікаў і першых дэндролагаў – П. С. Паласа, У. Ф. Зуева, А. Ц. Болатава, Э. Л. Гмеліна.

УXIX – пачатку XX стагоддзя вялікі ўклад у развіццё дэндралогіі ў Расіі ўнеслі такія

вучоныя, які А. Ф. Міндэрдорф, К. І. Максімовіч, Я. С. Мядзведзяў, Г. М. Патанін, Э. Л. Рэгель.

У1901 годзе была выдадзена буйнейшая праца У. М. Пянькоўскага «Дрэвы і хмызнякі, якія разводзяцца, так і дзікараслыя ў Еўрапейскай Расіі, на Каўказе і ў Сібіры» – гэта найбольш поўны дэндралагічны даведнік таго перыяду.

У1891 годзе акадэмік І. П. Барадзін выдаў першы ў Расіі «Курс дэндралогіі», пасля

5

гэтага дэндралогія была ўключана ў праграму лясных вучэбных устаноў як самастойная дысцыпліна. У далейшым на змест дэндралогіі і ўдасканаленне яе выкладання ў ВНУ вельмі вялікі ўплыў зрабіў акадэмік І. М. Сукачоў. Калі спачатку дэндралогія была толькі марфолага-сістэматычнай дысцыплінай, то дзякуючы працам І. М. Сукачова і яго паслядоўнікаў дэндралогія паступова стала раздзелам батанікі, які сістэматызуе ў сабе ўсе асноўныя звесткі пра драўняныя расліны: іх марфалагічную будову, біялагічныя асаблівасці і экалагічныя уласцівасці, унутрывідувую зменлівасць і фармавую разнастайнасць, сістэматычнае становішча відаў і іх геаграфічнае распаўсюджванне, ролю ва ўтварэнні драўнянай расліннасці, эвалюцыю, гаспадарчае значэнне.

У 1919 годзе І. М. Сукачоў стварыў у Пятроўскім лясным інстытуце (зараз Пецярбургская лесатэхнічная акадэмія) першую кафедру дэндралогіі, а ў 1934 годзе сумесна з вучонымі гэтай кафедры выдаў адзін з найбольш фундаментальных падручнікаў па

дэндралогіі, які не згубіў значэння і сёння.

 

 

Важную

ролю ў развіцці

навукі пра расліны

адыгралі працы Г. Ф. Марозава,

С. Я. Сакалова,

М. Е. Багданава,

І. П. Цімафеева,

А. Г. Капера,

Л. Ф. Праўдзіна,

А. І. Калеснікава, А. І. Вагіна і інш.

На Беларусі развіццё батанічнай навукі пачалося з 1781 года, калі у Вільні адчынілася Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Гэта першы універсітэт на тэрыторыі тагачаснай Беларусі, у якім ствараецца кафедра прыродазнаўства. Значны ўклад у развіццё батанічнай навукі ўнеслі Жылібер Жан Эмануэль, заснавальнік батанічнага саду Галоўнай школы ВКЛ, прафесар натуральнай гісторыі. Ён напісаў навуковыя працы па флоры Беларусі, Літвы і Польшчы. Форстар Ежы Адам – прыродазнаўца і падарожнік, прафесар універсітэта ў Вільні, другі даглядальнік батанічнага саду, які падарожнічаў вакол свету разам з Джэймсам Кукам і Аляксандрам Гумбальдтам па Еўропе. Ён пашырыў плошчу батанічнага саду, купіўшы зямлю на беразе Вілейкі (Саракішкі), у якім налічваецца каля 400 раслін, якія ён сабраў у Гародні, дзе працаваў шмат гадоў. У 1799 годзе батанічны сад прыняў Снаніслаў Баніфацы Юндзіл (Дунін-Юдзіл), які пачаў свае фларыстычныя даследаванні ў час працы ў школе Шчучына. Ён пашырыў закладзены Ж. Э. Жыліберам сад (на час перадачы наступнаму даглядальніку ў 1825 годзе сад налічваў каля 6500 відаў раслін). У 1791 годзе выйшла яго праца «Апісанне дзікарослых раслін у правінцыі ВКЛ паводле сістэмы Лінея», у 1799 – «Ужытковая батаніка», 1804 г. – «Пачаткі батанікі», 1811 г.

– «Апісанне літоўскіх раслін». Пасля лістападаўскага паўстання ў 1832 годзе універсітэт закрылі, а батанічны сад быў пераўтвораны ў звычайны парк. Другім цэнтрам набытку батанічных ведаў і падрыхтоўкі спецыялістаў для лясной гаспадаркі была Горы-Горацкая землязнаўчая школа, якая была адчынена у 1840 г. Выкладанне ў ёй праводзіў прафесар Б. А. Цэлінскі, які скончыў Дзерпскі універсітэт, пазней – прафесары Р. Е. Кнюпфер, Ю. Ю. Жабенка і інш. Зноў жа, пасля паўстання 1863 года, у 1864 годзе Горы-Горацкая землязнаўчая школа была закрыта. Пасля закрыцця засталося Горы-Горацкае землязнаўчае вучылішча, якое рыхтавала спецыялістаў з сярэднеспецыяльнай адукацыяй. У ім засталіся выкладчыкамі шматлікія прафесары з землязнаўчай школы, у тым ліку і прафесар Ю. Ю. Жабенка.

Вучылішча праіснавала да 1919 года – часу, калі аднавілі Гора-Горацкі землязнаўчы інстытут.

У 1930 годзе ў Мінску С. П. Мельнікам быў заснаваны Цэнтральны батанічны сад АН Беларусі, які з’яўляецца вядучай навукова-даследчай установай Беларусі ў галіне інтрадукцыі і акліматызацыі раслін. Ён займаецца навуковымі даследаваннямі па інтрадукцыі раслін з першых дзён свайго існавання (1932). Але найбольш інтэнсіўнае разгортванне работ па інтрадукцыі карысных раслін пачалося ў пасляваенны перыяд і асабліва актыўна вялося з 1956 г. пасля выдзялення саду ў самастойную арганізацыю і прысваення яму статусу навукова-даследчага інстытута. Калекцыя інтрадукаваных раслін ЦБС НАНБ у цяперашні час налічвае больш за 9 тысяч відаў, форм і сартоў, з’яўляецца унікальнай базай для вывучэння іх эколага-біялагічных асаблівасцей у прыродных умовах

6

Беларусі.

Матэрыялы даследаванняў сталі асновай для публікацыі манаграфіі М. В. Смольскага з супрацоўнікамі «Шматгадовыя кветкавыя расліны» (1972), а таксама шэрагу тэматычных зборнікаў: «Інтрадукцыя раслін і ахова прыроды» (1969), «Інтрадукцыя і селекцыя раслін» (1972), «Інтрадукцыя раслін і зялёнае будаўніцтва» (1974) і інш.

У 1953 годзе па ініцыятыве прафесара Б. Д. Жылкіна быў закладзены дэндрарый БДТУ, які зараз налічвае каля 700 відаў, форм і сартоў раслін. Важную ролю ў развіцці навукі пра

драўняныя расліны ў Беларусі адыгрываюць працы:

І. Д. Юркевіча, С. Д. Геогіеўскага,

А. Л. Новікава, М. Д. Несцяровіча, А. А. Чахоўскага,

М. І. Шкутко, В. Г. Анціпава,

І. У. Гуняжанка, А. Т. Федарука і інш.

 

Шматлікія назвы раслін, якія насяляюць нашу планету, расказваюць пра імёны сваіх вынаходнікаў, нагадваюць пра буйных вучоных, вядомых людзях, каранаваных асобах. Напрыклад, у Крыме хмызняк цэзальпінія з пяшчотнымі, як у мімозы, жоўтымі кветкамі, названы так у гонар італьянскага батаніка XVI стагоддзя Цэзальпіно; бугенвіля – трапічная высакарослая ліяна з Бразіліі – у імя французскага мараплаўца Бугенвіля; мацыёла у гонар італьянскага батаніка і ўрача Маціолі; гербера з Афрыкі – у імя нямецкага ўрача Гербера; вяргіня (георгин) – у гонар расійскага батаніка XVIII стагоддзя Георгі.

Сасна Паласа ў Крыме, лістоўніца Сукачова ў Сібіры, ілжэтсуга Мензіса ў Амерыцы, ружа Юндзіла ў Валыні і іншыя названы ў гонар вучоных-дэндролагаў.

Па назве раслін можна даведацца пра іх уласцівасці: саксіфрага – «каменяломка» – названа так за магчымасць пранікаць праз любое пакрыццё; квебраха – «зламай сякеру», буксус – «цвёрды» – за незвычайную трываласць драўніны; кёльрэйтэрыя – «мыльнае дрэва» – за наяўнасць мыльнага рэчыва сапаніну ва ўсіх яго частках. Буйная ліяна лясоў Паўднёвай Азіі атрымала назву «раслінны фантан» – калі толькі перарэзаць ствол, то з яго пачне струменямі выцякаць вадкасць. Ёсць нават «нямая розга» – дыфенбахія Сігуіна з трапічнай Афрыкі. Сок яе выклікае моцныя апёкі поласці рота і языка. У Вест-Індыі прымушалі рабоў адкусваць частку сцябла або парастак гэтай расліны ў якасці пакарання.

Па сваім змесце курс дэндралогіі з’яўляецца вузкаспецыяльным і чытаецца, па сутнасці, толькі на лесагаспадарчых факультэтах ВНУ. Ён абапіраецца на такія раздзелы батанікі, як марфалогія, анатомія і сістэматыка раслін, цесна звязаны з курсам фізіялогіі раслін, лясной селекцыяй і глебазнаўствам. У той жа час веданне дэндралогіі вельмі неабходна студэнтам пры вывучэнні такіх спецыяльных дысцыплін, як лесаводства, лясныя культуры, лясная таксацыя, і інш.

7

Глава 1. ЖЫЦЦЁВЫЯ ФОРМЫ ДРАЎНЯНЫХ РАСЛІН І АГУЛЬНЫЯ ШТОГАДОВЫЯ ЦЫКЛЫ РАЗВІЦЦЯ

1.1. Жыццёвыя формы

Жыццёвая форма – гэта габітус расліны, яго марфалагічная будова, сезонныя і ўзроставыя змяненні. Жыццёвая форма – не фізіялагічнае паняцце, а марфалагічная прыстасаванасць да ўмоў жыцця, да спалучэння фактараў жыцця. Жыццёвая форма вызначаецца не толькі надземнымі органамі (лісце, галіны, ствол), але і падземнымі (цыбуліна, карэнішча, клубеньчык).

Тэрмін «жыццёвая форма раслін» упершыню прапанаваў дацкі батанік Е. Варламінг у 1884 годзе. Гэты тэрмін азначае форму, у якой вегетатыўнае цела расліны (індывіда) знаходзіцца ў гармоніі са знешнім асяроддзем на працягу ўсяго яго жыцця. Значыць, форма мяняецца на працягу жыцця (рост расліны часам цягнецца некалькі стагоддзяў) і ў залежнасці ад экалагічных умоў. Але форма пластычная, яна мяняецца не бясконца і не бессістэмна, а ў межах «сваёй» формы, г. зн. той, якая выпрацавалася пад уплывам знешняга асяроддзя і філагенетычнага развіцця віду.

Для асобнай расліны характэрна тая жыццёвая форма, якая ўласцівая ёй пры нармальным развіцці ў дарослым стане, г. зн. пачынаючы з перыяду плоданашэння, утварэння рэпрадуктыўных органаў – пладоў і насення.

Убатанічнай навуцы існуе мноства класіфікацый жыццёвых форм, што звязана з вялікай разнастайнасцю марфалагічнай будовы раслін (дрэвы, кусты, ліяны, падушкападобныя і інш., і ўласцівасцю асобнай расліны займаць або ўтрымліваць плошчу прарастання ў барацьбе за існаванне.

Найбольш шырока выкарыстоўваецца класіфікацыя дацкага батаніка К. Раўнкіера. Яна складзена па найважнейшых генетычных прыкметах, якія характарызуюць прыстасаванасць расліны да пераносу неспрыяльнага перыяду года (сухога, халоднага), г. зн. экстрэмальных умоў жыцця, экстрэмальных спалучэнняў экалагічных фактараў. Гэта прыкмета становішча пупышак узнаўлення на расліне ў адносінах да ўзроўню субстрату (глебы) і снегавога покрыва. Раўнкіер выдзеліў шэсць тыпаў жыццёвых форм: эпіфіты, фанерафіты, хамефіты, гемікрыптафіты, крыптафіты, тэрафіты.

Эпіфіты – расліны, якія не маюць каранёў у глебе.

Фанерафіты – расліны, вегетатыўныя органы якіх знаходзяцца на значным узроўні ад субстрату і вышэй за снегавое покрыва. Пупышкі, якія ахоўваюцца лускавінамі, зімуюць або пераносяць неспрыяльныя умовы адкрыта, зберагаючы конус нарастання ад страты вады, высыхання або вымярзання. Да фанерафітаў належаць дрэвы, кусты, драўняныя ліяны, эпіфіты.

Ухамефітаў вегетатыўныя органы і пупышкі размешчаны вышэй за ўзровень глебы на 20–30 см і больш (пры наяўнасці снегавога покрыва або іншай аховы). Пупышкі таксама ахоўваюцца лускавінамі, у халодным клімаце зімуюць пад снегам. Да хамефітаў адносяцца кусцікі, паўкусцікі, расліны якія сцелюцца (чарніцы, брусніцы, багун, верас і інш.).

Угемікрыптафітаў пупышкі ўзнаўлення знаходзяцца на ўзроўні глебы або схаваны неглыбока ў подсціл з апалага на паверхню глебы лісця і частак раслін (подсціл – дадатковая ахова пупышак ад высыхання і вымярзання). Гэта пераважна травяністыя расліны, паўкусты

іпаўкусцікі (маліна, ажына, палын, салянкі).

Укрыптафітаў пупышкі ўзнаўлення знаходзяцца ніжэй за паверхню глебы (геафіты) або пад вадой (гіграфіты). Да гэтага тыпу адносяць карэнішчавыя, клубневыя, цыбульныя шматгадовыя расліны.

Тэрафіты – аднагадовыя расліны. Пупышак узнаўлення, якія зімуюць, у іх няма. Зімуе

іпераносіць сухі перыяд насенне (на глебе і ў глебе).

Дадзеная класіфікацыя характарызуе экалагічную і біялагічную сутнасць марфалагічнай прыстасаванасці раслін да ўмоў знешняга асяроддзя. Але яна не вычэрпвае ўсёй разнастайнасці марфалагічных знешніх форм і будовы раслін, якія вызначаюць

8

прыстасаванасць да знешніх умоў, працягласць жыцця, характар росту і ўзнаўлення. Назва «дрэва», «куст», «трава» і г. д. – не што іншае, як вызначэнне жыццёвай формы расліны.

Дрэвы – па сістэматычнай прыкмеце не адносяцца да адной групы. Яны прадстаўлены рознымі аддзеламі, сямействамі, родамі, відамі. Найбольш характэрныя іх прыкметы гэта:

уласцівасць да інтэнсіўнага доўгага росту парасткаў усёй расліны; найбольшыя для вышэйшых раслін памеры (дыяметр – да 9 м, вышыня – да 100 м); вялікая працягласць жыцця – ад дзесяткаў да тысяч гадоў;

адраўненне ствала, парасткаў, каранёў. Праводзячыя клеткі – сасуды (трахеіды, трахеі) адміраюць і адраўняваюць штогод, драўніна ў іх складаецца з клятчаткі (поліцукрыды) і лігніну;

наяўнасць адзінага ствала, які імкнецца захаваць вертыкальны напрамак росту. Больш інтэнсіўныя рост у даўжыню і таўшчыню ў параўнанні з бакавымі галінамі;

выразнасць галінавання – яно акратоннае, г. зн. найбольш моцныя гадавыя галіны развіваюцца бліжэй да верхавіны ствала, у ніжніх частках ствала яны або слаба развіты, або адміраюць. Такім чынам фарміруецца крона, г. зн. для дрэва характэрна яе наяўнасць.

Указаныя вышэй прыкметы класічныя для большасці відаў дрэў. Аднак ў прыродзе існуюць дрэвы з рознымі адхіленнямі ад будовы кроны, ствала, каранёў. Так, пальмавае дрэва не мае галінавання, мангравыя дрэвы, якія жывуць ў зоне марскіх прыліваў і адліваў у салёнай вадзе, маюць паветраныя карані – падпоркі, дыхальныя карані, дрэвы-баньяны ўтвараюць дадатковыя ствалы для падтрымкі кроны, якія узнікаюць з паветраных звіслых каранёў. Дасягаючы зямлі, яны ўкараняюцца і пераўтвараюцца ў ствалы. Такіх ствалоў з адной расліны можа ўтварыцца дзесяткі і сотні. Баньянамі, г. зн. дрэвамі з дадатковымі стваламі, бываюць розныя віды фікусаў. Індыйскі фікус, які ў нас разводзяць ў кватэрах, у натуральных умовах пераўтвараецца ў вялізарны баньян.

УМалькуцкім батанічным садзе расце фікус-баньян, які займае некалькі гектараў плошчы. У Індыі баньяны лічацца свяшчэннымі дрэвамі.

УПаўднёва-Заходняй Афрыцы расце вельвічыя – дрэва, у якога ад узнікнення і да сканчэння жыцця толькі два лісты, і яны не мяняюцца на працягу ўсяго жыцця.

УАўсталіі, Афрыцы ў пустынных зонах вядомы дрэвы, ствалы якіх назапашваюць ваду на засушлівы перыяд. Іх ствалы маюць патаўшчэнні і прыцудлівыя формы. Да накапляльнікаў вільгаці адносяцца і баабабы, якія дасягаюць у дыяметры да 9 м, і вышыня іх звычайна 12 м. Узрост баабабаў не паддаецца падліку таму, што ствол не мае гадавых кольцаў, тканкі ствала надзвычай порыстыя і мяккія (вінтовачная куля прабівае ствол наскрозь). Розніца ў дыяметры ствала ў сухі і вільготны час дасягае некалькіх сантыметраў.

Унекаторых дрэў, напрыклад ціса ягаднага, платанаў і інш., узнікаюць дадатковыя ствалы, якія потым зрастаюцца разам і ўтвараюць ствалы вялізарнай таўшчыні (больш за 3 м). Назіраюцца прыцудлівыя або ўродлівыя формы звычайных дрэў лясной зоны пад уздзеяннем ветру, марозу і іншых экалагічных фактараў.

Кусты – маюць усе прыкметы дрэва, але адметныя меншымі памерамі (вышыня 6–8 м, дыяметр 7–10 см). У адрозненне ад дрэва для кустоў характэрна шмат ствалоў. Галоўны парастак у першыя 2–3 гады паводзіць сябе як дрэва, потым са спячых пупышак у аснове ствала пачынаюць расці новыя стволікі. Больш старыя стволікі адміраюць, новыя нарастаюць і паступова заменьваюць адзін аднаго. Цалкам расліна можа жыць доўга (10–60 гадоў і больш), хоць і ўступае ў даўгавечнасці дрэву.

Дрэвы і кусты (фанерафіты) прыстасаваны да найбольш спрыяльных умоў навакольнага асяроддзя. Таму ў зоне тропікаў і субтропікаў пры высокім узроўні ўвільгатнення (ападкаў) колькасць відаў фанерафітаў дасягае 60–80% ад агульнай іх колькасці, у тундры – 1–2%.

Паўкусты фарміруюцца па прынцыпу кустоў. Адметныя ад іх меншымі памерамі, няпоўным адраўненнем сцябла, больш кароткай працягласцю жыцця. У дарослым стане штогод страчваюць пасля цвіцення ўсю верхнюю частку гадавых парасткаў, яна засыхае. Гэта гемікрыптафіты – маліна, ажына.

9

Кусцікі мініяцюрныя па памерах (да 1 м) расліны. Ад кустоў яны адметныя інтэнсіўным вегетатыўным размнажэннем бакавых каранёў. Працягласць жыцця кусціка – некалькі дзесяткаў гадоў, хоць першапачатковыя парасткі адміраюць. Гэта хамефіты – чарніцы, брусніцы, журавіны, багун, верас і інш.

Паўкусцікі вельмі блізкія па будове да паўкустоў, але ў адрозненне ад іх страчваюць усе парасткі летам, пасля цвіцення яны гінуць. Пад глебай застаюцца толькі «пянькі» ў некалькі сантыметраў, на якіх захоўваюцца пупышкі ўзнаўлення. Гэта таксама гемікрыптафіты – палын, салянкі і інш.

Травяністыя расліны характарызуюцца адміраннем надземных прамастойных парасткаў, якія жывуць толькі адзін вегетацыйны сезон. У шматгадовых траў (крыптафітаў) застаюцца падземныя часткі, а на ўзроўні глебы – органы з пупышкамі ўзнаўлення. У аднагадовых траў (тэрафітаў) толькі насенне.

Апроч жыццёвых форм, у драўняных раслін прынята выдзяляць адпаведныя групы росту. Якой-небудзь агульнапрынятай шкалы няма. С. Я. Сакалоў раздзяляе ўсе віды дрэў і кустоў на 4 групы: нізкія дрэвы 4-й велічыні – ніжэй за 10 м, дрэвы 3-й велічыні – ад 10 да 15 м, дрэвы 2-й велічыні – ад 15 да 25 м, дрэвы 1-й велічыні – больш за 25 м. Кусты 1-й велічыні – больш за 3 м, 2-й велічыні – ад 2 да 3 м, 3-й велічыні – ад 1 да 2 м, 4-й велічыні – ніжэй за 1 м.

1.2. Хуткасць росту і даўгавечнасць

Дрэвы.

1.Вельмі хутка растуць, штогадовы прырост 2 і больш метраў: таполі (берлінская, пірамідальная, чорная, бальзамічная, кітайская), асіна, вербы (белая, вавілонская), бяроза павіслая, рабінія ілжэакацыя, клёны (ясенялісты, серабрысты) і іншыя расліны.

2.Растуць хутка, штогадовы прырост да аднаго метра. Ліставыя: арэхі (грэцкі, чорны), ясені (звычайны, пушысты), платан, цюльпанавае дрэва, вяз драбналісты, дуб паўночны і інш.

3.Умерана растуць, штогадовы прырост 0,5–0,6 м. Ліставыя: вяз гладкі, клён (вастралісты, палявы), дубы (чарэшчаты, скальны), граб звычайны, ліпы (драбналістая, буйналістая, лямцавая) і інш. Хвоевыя: піхта каўказская, туя заходняя, яліна калючая, ядловец віргінскі і інш.

4.Растуць марудна, штогадовы прырост 0,25–0,30 м.

Ліставыя: груша лясная, яблыні (лясная, сібірская), фісташка і інш. Хвоевыя: кедравыя сосны, кедр ліванскі, біёта ўсходняя і інш.

5. Вельмі марудна растуць, штогадовы прырост менш за 15 см. Ліставыя: масліна, самшыт вечназялёны і іншыя. Хвоевыя: ядловец высокі, ціс ягадны і інш.

Кусты.

1.Карагана дрэвападобная, бузіна (чорная, чырвоная), язміны, тамарыксы, спірэі і інш.

2.Арэшнік звычайны, свідзіна (белая, сібірская), парэчкі залацістыя і інш.

3.Клён прырэчны, скумпія скураная, бэз звычайны, хенамеліс, сасна горная і інш.

4.Біручына, абляпіха, ядлоўцы (звычайны, казацкі) і інш.

5.Самшыт драбналісты, сасна кедравая сланікавая, ваўчаягаднік і інш.

Па даўгавечнасці дрэвы і кусты дзеляцца на чатыры групы.

1.Вельмі даўгавечныя – дрэвы, якія жывуць 500 гадоў і больш і кусты – 100 і больш гадоў. Сярод такіх дрэў секвоядэндрон (5000), секвоя (3000), каштан ядомы (2000), дуб чарэшчаты (1200), фісташка (1000), бук лясны, платаны (2000), масліна, самшыт, лістоўніцы, піхта каўказкая, сосны крымская і звычайная (500–600) гадоў. Сярод кустоў да гэтай групы належаць біёта, кізіл, ядловец звычайны.

2.Даўгавечныя – працягласць жыцця дрэў 200–500 гадоў, кустоў 50–100 гадоў. У гэту групу уваходзяць яліна ўсходняя, ліпа драбналістая, арэх грэцкі, ільмовыя, таполя белая, ясень звычайны, клён вастралісты і ілжэплатанавы; кусты: брызгліна еўрапейская, каліна

10

чырвоная, каліна гардавіна, лох вузкалісты, біручына, ядловец казацкі, скумпія, бэз звычайны, парэчкі залацістыя і іншыя.

4.Недаўгавечныя – дрэвы, якія жывуць да 100 гадоў, і кусты – да 25 гадоў. Сярод іх дрэвы: таполі, вербы, рабіна і іншыя; кусты: дэйцыя, бузіна чырвоная, язміны, спірэі, парэчкі

іінш.

1.3.Антагенез драўняных раслін

Антагенезам называюць увесь перыяд жыцця асобнай расліны (індывіда) ад зіготы, ад насення да натуральнай смерці. Гэты перыяд характарызуецца этапамі росту і развіцця раслін. Заканамернасці росту і развіцця ўсіх асобін расліны аднаго віду аднолькавыя, агульныя і вызначаюцца генетычнымі фактарамі (генезісам), генамі, сфарміраванымі ў працэсе філагенезу, г. зн. у працэсе зараджэння, існавання і трансфармацыі віду на працягу доўгага перыяду яго гісторыі. Заканамернасці росту і развіцця аднаго віду адметныя ад такіх у другога, і разам з тым шматлікія агульныя заканамернасці характэрны для ўсіх відаў. Так, напрыклад, у адных відаў у дарослых асобін спачатку фарміруюцца вясной рэгенератыўныя органы (цвіценне), потым фотасінтэзуючы апарат (лісце), а другіх відаў, наадварот, але ва ўсіх фарміруюцца і рэгенератыўныя органы, і лісце, ажыццяўляецца рост, фарміруюцца плады і насенне і г. д.

Рост і развіццё раслін – паняцці розныя, і разам з тым іх нельга аддзяляць адно ад другога. Без росту няма развіцця, без развіцця няма росту.

У працэсе антагенезу, індывідуальнага развіцця арганізма адбываюцца неабарачальныя працэсы, функцыянальная і структурная спецыялізацыя клетак, тканак, органаў, фарміруюцца фізіялагічныя сувязі паміж рознымі тканкамі і органамі раслін. Гэтыя змены адбываюцца на працягу ўсяго жыцця раслін і натуральна мяняюцца з узростам, мяняецца, у прыватнасці, фізіялагічная інтэнсіўнасць біяхімічных працэсаў цалкам у расліны як у сістэмы. Рост і развіццё асобін віду абумоўліваецца генетычным комплексам, які сфарміраваны ў філагенезе. У антагенезе ў пэўнай меры залежыць і ад знешніх экалагічных умоў. Гэта асабліва датычыцца такіх працэсаў, як хуткасць росту, час надыходжання палавой спеласці, памераў і габітусу раслін і г. д.

Агульнае азначэнне паняцця росту наступнае. Рост – гэта павелічэнне памераў і масы цела і працэс утварэння структуры арганізма. Развіццё раслін – змены ў новаўтварэнні, якасныя змяненні структуры; новаўтварэнні тканак, органаў; функцыянальныя змены арганізма і яго частак у антагенезе.

Працэсы росту і развіцця кантралююцца генным апаратам (генным кодам) асобнага віду раслін. Пад яго ўплывам вырабляюцца стымулюючыя і інгібіруючыя рэчывы (аўксіны), а таксама ферменты, якія ажыццяўляюць фізіялагічныя пераўтварэнні рэчываў пад уплывам знешніх фактараў, а менавіта пры падрыхтоўцы да зімовага спакою і, наадварот, у пачатку вегетацыйнага развіцця вясною.

Менавіта ферментатыўная актыўнасць з’яўляецца галоўнай генетычнай прыкметай біялагічных і экалагічных уласцівасцей раслін. Асноўным фактарам ферментатыўнай актыўнасці ў экалагічным аспекце з’яўляюцца цяпло і вільгаць. Менавіта цеплавы рэжым ва ўмераных і палярных шыротах з’яўляецца тым фактарам, які вызначае сезонны рэжым развіцця раслін. У субтрапічных і трапічных умовах важную ролю адыгрывае водазабеспячэнне, у прыватнасці перыядычнасць дажджоў і засух. Гэтыя фактары праз ферментатыўную сістэму вызначаюць і функцыянальныя рэакцыі раслін. Адны расліны скідваюць лісце на зімовы перыяд, другія – у гарачы, сухі час года, а ў перыяд дажджоў з’яўляецца лісце. У працэсе філагенезу, пад уплывам умоў асяроддзя (цеплавога і воднага рэжыму) адны і тыя ж ферменты або групы ферментаў у раслін розных відаў актывізуюць працэсы вегетацыі і росту, развіцця біяхімічных працэсаў пры розных тэмпературах. Таму адны віды раслін устойлівыя да нізкіх тэмператур і жыццяўстойлівыя пры –40°С і ніжэйшых, другія пры –20°С, трэція толькі пры тэмпературы +5°С і вышэй.