Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Клімчік_ДЕНДРОЛОГИЯ

.pdf
Скачиваний:
15
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.66 Mб
Скачать

71

напрамку (плоскасці). Ігліца вострая, авальная з прадаўгаватай залозкай з ніжняга боку. Шышкі дробныя, даўжынёй да 3 мм. Насенне бяскрылае.

Мікрабіёта марозаўстойлівая, расце на прадзімаемых моцнымі вятрамі схілах, з добра дрэнажаванымі друзавамі або рыхлымі глебамі. Нават часовага перасыхання глебы гэта расліна не вытрымлівае. Расце пераважна вышэй за мяжу высакагорных хвоевых лясоў. Маладыя расліны значна адрозніваюцца ад дарослых тым, што маюць толькі іголкападобнае лісце, лускавінападобных у іх няма.

Мікрабіёта расце вельмі марудна, прырост у год складае 5–7 см. Жыве 80–100 гадоў. Род туявік (Thuyopsis). У гэтым родзе таксама, як і ў папярэднім, усяго адзін від –

туявік долатападобны (Thuyopsis dolabrata), які расце ў густых вільготных лясах Японіі. Гэта вечназялёная аднадомная расліна з пірамідальнай карой і лускавінападобным лісцем, з тонкай чырванавата-карычневай карой, якая адслойваецца доўгімі вузкімі палоскамі. Вырастае на радзіме да 30 м. Жаўтаватая, лёгкая, мяккая, моцная, духмяная драўніна, якая лёгка апрацоўваецца, выкарыстоўваецца ў караблебудаванні, пры пабудове мастоў, ідзе на чыгуначныя шпалы.

Туявік шырока разводзіцца ў Заходняй Еўропе, сустракаецца на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, на Паўднёвым беразе Крыма і ў шэрагу раёнаў Азербайджана.

Трыба Ядлоўцавыя (Junipereae). Род ядловец (Juniperus) найбольш буйны, ён ўключае ў сябе каля 55 відаў. Гэта невысокія дрэвы, хмызнякі і сланцы. Дзеліцца на два падроды: падрод Juniperus (больш за 14 відаў), у якога ігліца іголкападобная і сабрана па тры

ўкальчак, і падрод Sabina (каля 40 відаў), ігліца якога ў маладосці іголкападобная, пазней лускавінападобная. Насенныя лускавіны шышкі зрастаюцца паміж сабой і пры паспяванні не драўнеюць, а ўтвараюць сакавітую або цвердаватую шышка-ягаду цёмна-сіняга або чырвонабурага колеру з шызым налётам. Шышка-ягада можа змяшчаць 1–3 і больш насенняў, якія звычайна паспяваюць на другі год пасля апылення. Насенне арэхападобнае, з цвёрдай лупінай, бяскрылае, распаўсюджваецца жывёламі, птушкамі і ападае само.

Размнажаюцца ядлоўцы насеннем, акрамя таго, яны могуць утвараць прыдаткавыя карані і ўкараняцца галінамі. Таму шматлікія дрэвападобныя ядлоўцы часта маюць хмызняковападобную або сланікавую форму. Растуць ядлоўцы марудна. Жывуць звыш 1000 гадоў. Яны святлалюбныя. Да глебы малапатрабавальныя, часцей за ўсё ксерафіты, а ў адносінах да цяпла вельмі розныя, што залежыць ад іх геаграфічнага паходжання.

Ядлоўцы – двухдомныя, радзей аднадомныя расліны.

Падрод Juniperus. Ядловец звычайны (Juniperus communis). Арэал ахоплівае амаль усю лясную зону Еўропы і Азіі. Куст або дрэва вышынёй да 4–6(12) м, са зменлівай па форме кронай. Мужчынскія расліны маюць вузкаконусападобную крону, жаночыя – больш раскінутую. Ігліца іголкападобная па тры ў кальчаку, калючая, зверху жалабковая, з белай палоскай, знізу кіляватая, бліскучая. Шышкі дыяметрам да 1 см, чарнавата-сінія з блакітным налётам. Расліна да глебы непатрабавальная, утварае падлесак у сасновых і яловых лясах. Працягласць жыцця каля 500 гадоў. Дэкаратыўная. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Драўніна ўстойлівая супраць гніення і энтамашкоднікаў, ідзе на дробныя вырабы.

Ядловец чырвоны (Juniperus oxycedrus) – распаўсюджаны ў Крыме, на Каўказе, Балканах, у Іране. Хмызняк разнастайнай формы (прамастойныя і сцелістыя) вышынёй да 4– 6 м. Ігліца ў трохчленных кальчаках даўжынёй 13–17 мм, з дзвюма белымі палоскамі з верхняга боку, вострая, кіляватая. Парасткі зялёныя ці жоўта-бурыя. Шышка-ягады бурачырвоныя, дыяметрам 6–12 мм з сіняватым налётам.

Цеплалюбны, засухаўстойлівы. Перспектыўны для засушлівых раёнаў, дзе можа выкарыстоўвацца ў аблясенні сухіх схілаў і ўтварэння жывой агароджы. Выкарыстоўваецца

ўазеляненні.

Да падроду Sabina адносяць ядловец казацкі (Juniperus sabina). Распаўсюджаны ў Еўропе, Крыме, на Каўказе і Паўднёвым Урале, у стэпах Сібіры і гарах Сярэдняй Азіі. Нізкарослы хмызняк, сцелецца, з галінамі, якія прыпаднімаюцца. Ігліца даўжынёй 1,5–2 мм,

72

на асветленых парастках і старых кустах лускавінападобная, на зялёных парастках і маладых раслінах іголкападобная, па 2–3 шыпулькі ў кальчаку з непрыемным пахам.

Шышкі дробныя, дыяметрам 5–7 мм, цёмна-сінія з шызым налётам. Расце марудна. Марозаўстойлівы. Непатрабавальны да глебы. Святлалюбны. Устойлівы да засухі і загазаванага паветра. Выкарыстоўваецца для замацавання сыпучых пяскоў у Сярэдняй Азіі. Дэкаратыўны, але скарыстанне ў азеляненні абмежавана ў сувязі з тым, што ігліца і плады з’яўляюцца атрутнымі.

Ядловец высокі (Juniperus excelsa). Радзіма – Крым, Каўказ, Малая Азія, Балканы. Дрэва вышынёй да 10–15 м з тонкімі дугападобна выгнутымі ўверх галінамі. Ігліца лускавінападобная, на маладых раслінах іголкападобная па тры ў кальчаку.

Шышкі дыяметрам каля 1 см, фіялетава-чырвоныя з шызавата-сінім налётам. Да 5 гадоў расце марудна, потым хутка. Засухаўстойлівы. Цеплалюбны, аднак можа пераносіць кароткатэрміновыя маразы да –25°С. Да глебы непатрабавальны. Расце на камяністых асыпах. Працягласць жыцця 400–600 гадоў. Драўніна выкарыстоўваецца ў будаўніцтве для сталярных работ і прыгатавання алоўкаў. Адзін з найбольш дэкаратыўных ядлоўцаў, добра пераносіць стрыжку.

Ядловец туркестанскі (Juniperus turcestanica). Натуральна расце ў гарах Сярэдняй Азіі. Дрэва вышынёй да 18 м або хмызняк вышынёй да 2 м. Ігліца доўгая, да 2 мм, авальная, востраканечная, яе залозка моцна выступае, лускавінаабо іголкападобная. Шышка-ягада чорная, бліскучая, з лёгкім шызым налётам, сакавітая, ядомая. Драўніна выкарыстоўваецца для прыгатавання алоўкаў і на розныя дробныя вырабы.

Ядловец віргінскі (Juniperus virginiana). Натуральна расце ў Паўночнай Амерыцы. Дрэва вышынёй да 15–30 м з вузкаабо шырокапірамідальнай кронай і карой, якая адслойваецца. На маладых парастках і раслінах ігліца лінейна-ланцэтная, вострая, даўжынёй 0,4–1,3 см, на старых парастках і раслінах – лускавінкападобная, чарапічна налеглая. Шышка-ягады дробныя (0,4–0,8 см), цёмна-сінія з шызым налётам.

Марозаўстойлівы. Цеплалюбны. Засухаўстойлівы. Да глебы непатрабавальны, але не пераносіць яе ўшчыльненасці. Устойлівы да пылу і дыму. Расце марудна. Дрэнна пераносіць перасадку. Жыве прыкладна 100 гадоў. Па дэкаратыўных якасцях і гаспадарчым значэнні з’яўляецца найбольш каштоўным з ядлоўцаў. Культывуецца ў лясной гаспадарцы. Драўніна выкарыстоўваецца для вытворчасці мэблі.

Сямейства Таксодыевыя (Taxodiaceae). Сучасныя таксодыевыя можна без перабольшвання назваць «жывымі выкапнямі», рэшткі некалі квітнеючага сямейства, якое ўзнікла больш за 140 млн. гадоў таму назад, знаходзяць у адкладах, што датуюцца позняй юрой.

У цяперашні час таксодыевыя прадстаўлены ўсяго 9 родамі і 15 відамі, з якіх у нас ні адзін від натуральна не расце. Як правіла, таксодыевыя буйныя (і вельмі буйныя) хуткарослыя дрэвы з каштоўнай драўнінай, часцей вечназялёныя, радзей зімнеголыя (галінкападныя). Дрэвы аднадомныя з іголкападобным, лускавінкападобным або лінейналанцэтным лісцем.

Да сучасных таксодыевых адносіцца шэраг цікавых раслін. Сярод першых неабходна назваць род секвоядэндран (Sequoidendron), «чырвонае дрэва са Сьеры», які ўключае ўсяго адзін від секвоядэндран гіганцкі (Sequoidendron giganteum), або мамантава дрэва. Радзіма – Паўночная Амерыка. Дрэва вышынёй да 50–100 м, дыяметрам да 10 м і больш з прамым калонападобным ствалом і канічнай кронай.

Самыя буйныя секвоядэндраны носяць уласныя імёны: «Бацька лясоў» (вышыня – 135 м, дыяметр – 12 м) – яго ўжо няма. «Генерал Шэрман» (вышыня – 83 м, дыяметр – 11 м)

– аб’ём гэтага дрэва складае 1500 м3, таму для перавозкі неабходны чыгуначны састаў з 20– 25 вагонаў.

Кара бурая, глыбокатрашчынаватая, таўшчынёй да 60 см. Ігліца кароткая, 3–6 мм, лускавіна-іголкападобная, амаль трохвугольная, цвёрдая і вострая, шаравата-зялёная, накіравана ўперад, на парастках размяшчаецца спіральна. Шышкі яйкападобныя 5–8 см

73

даўжынёй і 3–5 см у дыяметры, цёмна-бурыя з драўняністымі насеннымі лускавінамі. Насенне плоскаавальнае 4–6 мм даўжынёй і 3–4 мм шырынёй з вузкім клінападобным вырастам да 6 мм у даўжыню. Паспявае на другі год пасля апылення. Парода гэта засухаўстойлівая, адносна патрабавальная да ўрадлівасці глебы, цеплалюбная і вельмі адчувальная да позніх вясенніх замаразкаў. Жыве да 4000 гадоў. Драўніна валодае высокімі фізіка-механічнымі ўласцівасцямі і выкарыстоўваецца ў розных галінах прамысловасці і будаўніцтве. Як дэкаратыўнае дрэва разводзяць у шматлікіх краінах.

Род секвоя (Sequoia) – прадстаўлены таксама ўсяго адным відам – секвояй вечназялёнай (Sequoia sempervirens), «чырвонае дрэва». Назву род атрымаў у гонар выдатнага правадыра іракезаў Секвоя, які прыдумаў алфавіт племені чырокаў.

Секвоя – адно з буйнейшых дрэў зямнога шара, якое дасягае 100 м у вышыню і 6–9 (20) м у дыяметры. Жыве да 2000 гадоў і больш. Натуральна распаўсюджана ў горных лясах Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі, дзе можа ўтвараць насаджэнні з запасам драўніны да 20 тыс. м3 на 1 га. Ствол калонападобны, з чырванавата-бурай, надзвычайна тоўстай (да 70 см) карой. Крона вузкаканічная, нізкаапушчаная. Ігліца адзіночная, лінейная, завостраная, зверху цёмна-зялёная, бліскучая, знізу з дзвюма белаватымі палоскамі (як у піхты), да 15 мм даўжынёй і 2–3 мм шырынёй. Дрэва аднадомнае. Апыленне адбываецца ветрам да распускання маладой ігліцы. Шышкі амаль шарападобныя, 20–30 мм ў даўжыню карычнева-чырванаватыя. Насенне паспявае ў год апылення, бурае, 4–5 мм у даўжыню, плоскае з невялікім вырастам лупіны, якая выконвае ролю крыла пры распаўсюджванні насення ветрам.

Секвоя размнажаецца насеннем, парасткамі ад пня і каранёвымі парасткамі. Драўніна яе ядровая, чырвоная, лёгкая і трывалая, устойлівая да гніення. Дрэва ценевынослівае, вельмі цеплалюбнае, патрабавальнае да вільгаці і ўрадлівасці глебы. Паспяхова разводзіцца на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і Крыма. Каштоўнае для азелянення. Разводзяць у парках Заходняй Еўропы, дзе лічыцца перспектыўнай для вытворчасці ў лясной гаспадарцы і пасадкі ў лясныя культуры.

Род метасеквоя (Metasequoia) – прадстаўлены таксама адзіным, зусім унікальным відам – Метасеквояй глібтастробападобнай (Metasequoia glibtostroboides). Справа ў тым,

што да 1944 года гэта расліна была вядома батанікам толькі ў выкапнёвым стане і лічылася даўно вымерлай. Але выявілася, што ў горных лясах Цэнтральнага Кітая метасеквоя яшчэ захавалася і расце на плошчы 0,8 га. Ва ўзросце 600 гадоў дрэвы дасягаюць 35–50 м у вышыню і каля 2 м у дыяметры. У адрозненне ад секвоі, метасеквоя штогод скідвае на зіму ўсё лісце разам з нясучымі іх пакарочанымі парасткамі (галінкапад).

Ігліца плоская, 10–30 мм у даўжыню. На парастках размешчана двухрадна і насупраць. Ствол цыліндрычны, пакрыты паперападобнай, якая адслойваецца карой чырвонага колеру. Драўніна шыракаслойная, лёгкая, з прыемным пахам, па механічных уласцівасцях блізкая да драўніны секвоі. Шышкі дробныя, светла-карычневыя, са спіральна размешчанымі драўняністымі лускавінамі, вісяць на доўгіх чаранках. Насенне такое ж дробнае, як і ў секвоі. Размнажаецца гэта расліна насеннем, лёгка ўкараняецца і ўзнаўляецца парасткамі ад пня. Расце выключна хутка. Святлалюбнае. Сярэднепатрабавальная да вільгаці і ўрадлівасці глебы. Больш зімаўстойлівая, чым секвоядэндран. Разводзіцца нават у арбарэтумах Пецярбурга. Найбольш хуткаму росту спрыяюць умовы вільготных субтропікаў. У шэрагу краін, якія маюць аптымальны для развіцця метасеквоі клімат, нават зрабілі спробы, каб увесці яе ў лясную гаспадарку.

Род таксодыўм (Taxodium). Уключае 5 відаў. З гэтага роду вельмі цікавы від –

таксодыум двухрадны, або балотны кіпарыс (Taxsodium distichum). Дрэва да 50 м у вышыню і 4 (12) м у дыяметры. У прыродзе расце на балотах і па берагах вадаёмаў на паўднёвым усходзе Паўночнай Амерыкі. Таму звычайна таксодыум і называюць балотным кіпарысам. Гэтае дрэва здольна ўтвараць магутныя паветраныя апорна-дыхальныя карані (у сярэдзіне 60-х гадоў у пойме ракі Каш, у Арканзасе, была выяўлена папуляцыя гэтых раслін, у якіх

74

паветраныя карані дасягалі памераў 30–33 м у вышыню, г. зн. вышыні 8–10-павярховага дома).

Лісце ў яго лінейнае, мяккае, размешчана на пакарочаных парастках двухрадна. Як і ў метасеквоі, яно штогод ападае разам з нясучымі яго парасткамі. Шышкі шарападобныя, 20– 30 мм у дыяметры. Насенне дробнае, з крылатым вырастам. Паспявае на другі год пасля апылення. Таксодыум расце вельмі хутка, адметны і каштоўнай драўнінай, устойлівай супраць гніення. Цеплалюбны і вільгацелюбны, патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Драўніна з’яўляецца адным з прадметаў амерыканскага экспарту ў Еўропу. З вельмі лёгкай, якая не тоне ў вадзе драўніны апорна-дыхальных каранёў вырабляюць паплаўкі для рыбацкіх сетак, вуллі, прадаюць як сувеніры.

4.7.2.5. Парадак Цісавыя (Taxales) уключае два сямействы: галоўчатацісавыя

(Cephalotaxaceae) і цісавыя (Taxaceae).

Сямейства Цісавыя аб’ядноўвае 5 родаў і да 20 відаў, якія распаўсюджаны пераважна ў абласцях з мяккім умераным або субтрапічным кліматам. Гэта двухдомныя, рэдка аднадомныя вечназялёныя дрэвы або хмызнякі. Лісце цвёрдае, лінейнае або ланцэтнае, размешчана чаргова, сядзіць на кароткіх (1–2 мм) чаранках. Мікрастробілы часцей адзіночныя, нясуць ад 4 да 9 пыльнікаў. Пылок дробны, без паветраных мяшкоў. Макрастробілы, як правіла, адзіночныя, нясуць адну семязавязь, якая акружана мясістым, бакалападобным покрывам, або арылусам. На час паспявання насення арылус становіцца сакавітым, ярка афарбаваным і акружае буйное насенне. Дзякуючы арылусу насенне ядуць і распаўсюджваюць жывёлы. Размнажаюцца цісавыя насеннем (усходы з дзвюма семядолямі), яны могуць таксама даваць пнёвыя парасткі і ўкараняцца галінамі.

Род ціс (Taxus). У гэтым родзе каля 8 відаў, якія сустракаюцца выключна ў паўночным паўшар’і. Найбольш вядомым і шырэй распаўсюджаным прадстаўніком роду з’яўляецца ціс ягадны (Taxus baccata). Дрэва другой, рэдка першай велічыні, але можа мець выгляд хмызняку. Крона яго раскінутая, часта шматверхавінкавая, шчыльная. Ствол рабрысты, збежысты, пакрыты тонкай чырванавата-карычневай карой, якая лушчыцца. Галінаванне кальчаковае, але ёсць шматлікія міжкальчаковыя парасткі. Яны рабрыстыя, голыя, да 3–4 гадоў цёмна-зялёныя, больш старыя – карычневыя. Ігліца размешчана на парастках спіральна, а на бакавых галінах – двухрадна-грабеньчата. Яна больш-менш мяккая, але больш цвёрдая, чым піхтавая, зверху цёмна-зялёная з падоўжным кілем, знізу без бачных вусцейкавых палосак, паступова завостраная, з прамым зялёным шыпікам, размяшчаецца строга двухрадна. Калянасеннікі ярка-чырвоныя, ядомыя, тады як ігліца, маладыя парасткі і кара атрутныя.

Расліна гэта надзвычай рэдкая, хаця арэал ціса даволі шырокі. Ён расце па ўсёй Заходняй Еўропе, у Заходняй Беларусі (Белавежская пушча), Заходняй Украіне (Букавіна), Паўднёвым Крыме, на Каўказе, а таксама на Азорскіх астравах, у гарах Алжыра, Малой Азіі і Сірыі. Занесены ў Чырвоную кнігу. Цеплалюбны, ценевынослівы. Умерана патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Расце марудна. Даўгавечны, жыве звыш 2000 гадоў. Цвёрдая без смалы, з цёмным ядром драўніна, якая паддаецца апрацоўцы, мае высокі кошт у сталярна-мэблевай вытворчасці. Вытрымлівае абрэзку. Газаўстойлівы. Выкарыстоўваецца ў азеляненні.

Ціс далёкаўсходні, або востраканечны (Taxus cuspidata). Дрэва 15–20 м у вышыню.

Радзіма – Далёкі Усход. Экалагічна блізкі да ціса ягаднага, але расце хутчэй, больш устойлівы да паніжэння тэмпературы паветра. Па дэкаратыўнасці не ўступае цісу ягаднаму. Выкарыстоўваецца аналагічна.

Ціс канадскі (Taxus canadensis) інтрадукаваны ў Еўропу ў 1800 годзе. Гэта невялічкае дрэўца да 2 м у вышыню або хмызняк. Расце ў падзоне хвоевых і хвоева-шыракалістых лясоў усходняй часткі Паўночнай Амерыкі па нізінных, залішне ўвільготненых мясцінах або невысокіх горных схілах. Расліна звычайна з узыходнымі і густа аблістценымі парасткамі. Ігліца кароткачаранковая, серпападобна сагнутая, каротка завостраная, трымаецца на парастках 4–5 гадоў. Холадаўстойлівая, вытрымлівае маразы да –30...–35°С. Сустракаецца ў батанічных садах.

75

Ціс Валіха (Taxus wallichiana). Дрэва да 20 м у вышыню. Натуральна распаўсюджаны ў горных лясах Гімалаяў, у Бірме, на Філіпінах. Займае пояс хвоева-шыракалістых лясоў ад 1500 да 3500 м над узроўнем мора. Ігліца серпападобна загнутая, паступова звужаецца, падобна на ігліцу ціса ягаднага, толькі з больш загнутымі краямі і параўнальна вузкімі палоскамі вусцейкаў з ніжняга боку ігліцы.

Ціс караткалісты (Taxus brevifolia). Натуральна распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы (ад Брытанскай Калумбіі ў Канадзе да Каліфорніі ў ЗША). Дрэвы гэтага віду маюць шмат агульнага з цісам ягадным і востраканечным. Вышыня – 6–15 (25) м. Расце па берагах рэк і прыазёрных нізінах, на невысокіх горных схілах, на багатых, добра дрэнажаваных глебах.

Род ілжэтаксус, ілжэціс (Pseudotaxus) манатыпны. Звычайна гэта хмызнякі 2–4 м, з кальчаковымі або супраціўнымі галінамі, часам невялікія дрэвы. З’яўляецца эндэмікам Усходняга Кітая, расце там у горных лясах на вышыні да 1000 м над узроўнем мора.

Род торыя (Torreya). Налічвае 6 відаў. Распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, у Японіі, Кітаі і Бірме. Гэта вечназялёныя двухдомныя, радзей аднадомныя дрэвы з супраціўнымі і нават кальчаковымі маладымі парасткамі. Лісце чарговае, радзей супраціўнае да 4–6 см, лінейнае або лінейна-ланцэтнае.

Торыя каліфарнійская (Torreya californica) – дрэва 10–15(35) м у вышыню, да 1 м у дыяметры.

Торыя цісаліставая (Torreya taxifolia ). Дрэва 12–15 м у вышыню і да 0,6 м у дыяметры. Гэтыя дрэвы інтрадукаваны са ЗША ў Еўропу.

Торыя буйная (Torreya granolis). Дрэва 17–25 м. Распаўсюджана ў Кітаі. Інтрадукавана ў Еўропу Т. аржамосная (T. nucifera). Дрэва 10–25 м. З Японіі гэты від інтрадукаваны больш за 100 гадоў назад. Насенне ядомае і выкарыстоўваецца ў ежу.

Род аўстратаксус, або паўднёвы ціс Austotaxis. Від аўстратаксіс каласісты

(A. spicata) распаўсюджаны ў паўднёвым паўшар’і. Гэта вечназялёныя дрэвы 15–25 м у вышыню.

Род аментатаксус, або каташны ціс (Amentotaxus). Мікрастробілы яго нагадваюць каташкі. Род аб’ядноўвае 4 віды. Усе яны распаўсюджаны ў Кітаі, В’етнаме. Звычайна па цяснінах або схілах гор і па берагах горных рэчак на вышыні 300–600 м. Гэта невялікія вечназялёныя дрэвы да 10 м або хмызнякі 2–3 м з супраціўным лісцем.

76

Глава5. КАРОТКАЯХАРАКТАРЫСТЫКАПАКРЫТАНАСЕННЫХ

Кветкавыя расліны, або пакрытанасенныя (Magnoliophyta), – гэта самы вялікі аддзел расліннага свету, які налічвае больш за 390 сямействаў, каля 13 000 родаў і, магчыма, не менш за 240 000 відаў.

Кветкавыя расліны растуць ва ўсіх кліматычных зонах і ў самых розных экалагічных ўмовах. Яны складаюць асноўную масу расліннага рэчыва біясферы і з’яўляюцца самай важнай для чалавека групай раслін. Усе важнейшыя культурныя расліны, у тым ліку хлебныя злакі, амаль што ўся гародніна і пладовыя дрэвы, адносяцца да кветкавых раслін.

Ад усіх астатніх аддзелаў вышэйшых раслін за выключэннем голанасенных, кветкавыя адрозніваюцца ўтварэннем насення. Ад голанасенных кветкавыя адрозніваюцца перш за ўсё тым, што семязавязі ў іх змешчаны ў больш або менш замкнутай поласці завязі, што ўтворана адным або некалькімі пладалісцікамі, якія зрасліся. Таму іх часцей за ўсё і называюць пакрытанасеннымі. Дзякуючы таму, што семязачаткі змешчаны ў поласці завязі, пылок трапляе не непасрэдна на мікрапіле семязавязі, а на рыльца. Наяўнасць рыльца, якое ў прымітыўных форм цягнецца ўздоўж шва пладалісціка, з’яўляецца характэрнай асаблівасцю і фактычна галоўным адрозненнем кветкі ад стробілаў голанасенных.

Вельмі характэрны таксама гаметафіты кветкавых раслін, якія надта рэдукаваны, мініяцюрызаваны, што дазваляе ім развівацца больш паскоранымі тэмпамі, чым гаметафіты голанасенных.

Як жаночы, так і мужчынскі гаметафіт утвараюцца ў выніку мінімальнай колькасці мітатычных дзяленняў і мінімальнай колькасці будаўнічага матэрыялу. Развіццё нават адносна больш складанага жаночага гаметафіта (так званага зародкавага мяшка) адбываецца шляхам усяго толькі трох мітатычных дзяленняў, якім папярэднічаюць два меёзныя дзяленні мегаспарафіта, г. зн. мацярынскай клеткі мегаспоры, у той час як у голанасенных жаночы гаметафіт развіваецца ў выніку не менш як васьмі дзяленняў. Развіццё мужчынскага гаметафіта кветкавых раслін сумесна з працэсам гаметагенезу зводзіцца толькі да двух мітатычных дзяленняў.

Усувязі з надта спрошчаным гаметафітам і рэзкім скарачэннем антагенезу кветкавыя расліны страцілі гаметангіі – антэрыдыі і архегоніі. Палавое пакаленне кветкавых раслін пазбавілася, такім чынам, палавых органаў. У выніку фарміравання саміх гамет, асабліва мужчынскіх (так званых сперміяў), таксама адбываецца паскарэнне і яны надта спрошчваюцца.

Адной з характэрных асаблівасцей кветкавых раслін з’яўляецца так званае двайное апладненне, якое вельмі адрознівае іх ад усіх астатніх груп расліннага свету.

Уадрозненне ад большасці голанасенных для большасці кветкавых раслін характэрна наяўнасць ў ксілеме разам з трахеідамі таксама сасудаў, якія адсутнічаюць толькі ў некаторых прымітыўных груп пакрытанасенных. Значная розніца маецца таксама ў будове флаэмы: сітападобныя элементы ўсіх кветкавых раслін маюць так званыя клеткіспадарожніцы, якія адсутнічаюць у голанасенных.

Упрацэсе эвалюцыі ў кветкавых з’явіўся і такі новы орган, як калякветнік. Ён выконвае цэлы шэраг важных дапаможных функцый: ахова песціка і тычынак ад неспрыяльных уздзеянняў знешняга асяроддзя, прыцягненне насякомых і птушак – пасрэднікаў апылення і інш. У прыватнасці, хуткаму распаўсюджанню і ўзнікненню мноства біялагічных форм пакрытанасенных спрыяла з’яўленне насякомых-апыляльнікаў, перыяд масавага развіцця якіх супаў з інтэнсіўным засяленнем сушы раслінамі гэтага аддзела. Важнае значэнне ў гэты час мелі таксама і птушкі – актыўныя разносчыкі пылку і насення.

Надзвычай высокую здольнасць да змен праявіла лісце пакрытанасенных. Яно моцна адрозніваецца ад іголкападобнага і лускавінападобнага лісця хвоевых, што і паслужыла асновай для падзелу драўняных раслін на шыпулькавыя і ліставыя пароды.

Усе разнастайныя формы росту кветкавых раслін можна звесці да двух асноўных тыпаў – драўнянага і травяністага. Драўняныя расліны характэрны для лясоў і рознага роду

77

хмызняковых супольніцтваў, але адсутнічаюць або адыгрываюць толькі дапаможную ролю ў стэпах, на лугах і ўроднасных ім падобных супольніцтвах, у якіх пануюць травы. Менавіта таксама існуе вялікая разнастайнасць драўняных і асабліва травяністых раслін, якія, у сваю чаргу, дзеляцца на асобныя тыпы форм росту, або жыццёвыя формы. Ёсць таксама прамежкавыя формы паміж драўнянымі і травяністымі раслінамі, якія не заўсёды лёгка аднесці да таго ці іншага тыпу. У такіх выпадках адказ часта можа даць толькі спецыяльнае анатамічнае даследаванне праводзячай сістэмы сцябла і яго ксілемы. Справа ў тым, што для такіх драўняных раслін, як вялікія дрэвы або невялічкія кусцікі, характэрна наяўнасць камбію, які актыўна дзейнічае і ўтварае ў сцёблах і каранях добра бачныя слаі другаснай ксілемы. У травяністых раслін, як правіла, актыўны камбій адсутнічае або знаходзіцца ў зачаткавай форме.

Кідаецца ў вочы пераважанне траў сярод вышэйшых груп двухдольных, якія характарызуюцца рознапялёсткавым белюком, і асабліва сярод аднадольных, дзе фактычна няма сапраўдных драўняных раслін. Наадварот, сярод больш прымітыўных груп двухдольных драўняныя формы рашуча пераважаюць. Таму з вышэйсказанага можна зрабіць вывад, што ў працэсе эвалюцыі травы ўзніклі з драўняных форм. Сярод голанасенных няма травяністых форм.

З гэтага вынікае, што эвалюцыйнае пераўтварэнне драўняных форм у травяністыя адбылося ў выніку паступовага затухання дзейнасці актыўнага камбію. Жыццёвы цыкл паслядоўна скарачаецца, актыўнасць камбію тухне, і структура становіцца ўсё больш травяністай.

Пераўтварэнне драўняных кветкавых раслін у травяністыя было галоўным, але не адзінкавым кірункам у эвалюцыі «формы росту». У некаторых, прычым падчас далёкіх адзін ад другога кірунках развіцця кветкавых ішоў да некаторай ступені процілеглы працэс адраўнення сцябла і ўзнікнення другаснага драўнянага (дакладней, драўнянападобнага) тыпу з травяністага (прадстаўнікі сямейства лебядовых, саксаул у двухдольных і некаторыя пальмы, алоэ, агавы, юкі і іншыя ў аднадольных).

Усе пакрытанасенныя дзеляцца на два класы: двухдольныя і аднадольныя.

5.1. Клас Аднадольныя, або Ліліяпсіды (Liliopsida)

Дадзены клас уключае каля 65 сямействаў, каля 3000 родаў і не менш як 60 000 відаў, дзеліцца на 3 падкласы. У межах кожнага падкласа яго сямействы аб’яднаны ў 21 парадак і 8 надпарадкаў. Клас Аднадольныя адметныя наяўнасцю адной семядолі ў зародку, закрытымі (без камбію) праводзячымі пучкамі, раннім адміраннем галоўнага кораня і развіццём прыдаткавых каранёў, паралельным або дуганервовым жылкаваннем лісця, трохчленнай будовай кветак. Драўняныя формы, якія маюцца сярод аднадольных, другаснага паходжання, характарызуюцца зусім іншым, чым ў двухдольных, спосабам патаўшчэння ствала.

5.2. Клас Двухдольныя, або Магноліяпсіды (Magnoliopsida)

Уключае каля 325 семействаў, каля 10 000 родаў і да 180 000 відаў і дзеліцца на 7 падкласаў. У межах кожнага падкласа яго сямействы аб’яднаны ў парадкі, парадкі – у надпарадкі. Двухдольныя ўключаюць 71 парадак і 20 надпарадкаў. Клас двухдольных характарызуецца наяўнасцю дзвюх семядолей (часам 3–4) у зародку насення, адкрытымі праводзячымі пучкамі, захаваннем на працягу ўсяго жыцця галоўнага кораня, сеткавым жылкаваннем лісця, пяці-, чатырох-, двухабо шматчленным тыпам будовы кветкі.

5.2.1. Падклас Магнолііды (Magnoliidae). Пераважна драўняныя расліны, радзей наземныя або вадзяныя травы, часам паразіты. У некаторых форм адсутнічаюць сасуды. У парэнхімных тканках часта маюцца сакраторныя клеткі. Кветкі, як правіла, двухполыя, часта спіральныя або спіральнацыклічныя. Спелы пылок двухклеткавы, радзей трохклеткавы. Насенне пераважна з маленькім або вельмі маленькім зародкам і вялікім эндаспермам.

78

Упадклас магноліід уваходзяць найбольш прымітыўныя парадкі двухдольных. Сумесна яны ўяўляюць сабой групу, якая стаіць найбольш блізка да гіпатычна зыходнай групы, што дала пачатак зараз існуючым кветкавым раслінам.

Упадклас магноліід уваходзіць 3 надпарадкі ( магноліевыя, рафлезіевыя і лімфейныя), якія аб’ядноўваюць 8 парадкаў (магноліевыя, бадзьянавыя, лаўровыя, перцавыя, кірказонавыя, рафлезіевыя, німфейныя і лотасавыя).

5.2.1.1. Парадак Магноліевыя (Magnoliales). Пераважна дрэвы і хмызнякі. Лісце з прылісткамі або без іх. Маюцца або адсутнічаюць сасуды. Кветкі спіральныя, спіральнацыклічныя або цыклічныя, часта апыляюцца жукамі. Тычынкі звычайна шматлікія, часта стужкападобныя і часта вельмі прымітыўнай будовы. Пылковыя зярняткі аднабарозныя або вытворныя ад аднабарознага тыпу. Уключае каля васьмі сямействаў. Сярод якіх магноліевыя, мускатнікавыя, вінтэравыя і інш.

Сямейства Магноліевыя (Magnoliaceae). У склад гэтага сямейства ўваходзіць 12 родаў і каля 230 відаў, якія распаўсюджаны галоўным чынам у субтрапічных абласцях паўночнага паўшар’я. Магноліевыя сканцэнтраваны пераважна ва Усходняй і ПаўднёваУсходняй Азіі, а таксама на паўднёвым усходзе Паўночнай Амерыкі і ў Вест-Індыі. Самая вялікая сканцэнтраванасць магноліевых назіраецца ва Усходніх Гімалаях, ПаўднёваЗаходнім Кітаі і ў Індакітаі.

Вечназялёныя, радзей лістападныя дрэвы і хмызнякі з простым, чарговым, часам вельмі буйным (да 1 м у даўжыню) лісцем. Кветкі адзіночныя, верхавінкавыя або пазушныя, звычайна буйныя, з простым шматлікім калякветнікам, крэмава-белыя, ружовыя, зеленаватажоўтыя, двухполыя або асобнаполыя, са шматлікімі тычынкамі і песцікамі, якія размешчаны спіральна на падоўжаным кветкаложы. Апыляюцца пэўнымі відамі жукоў. Плод зборная лістоўка, якая знешне нагадвае шышку у хвоевых.

Род магнолія (Маgnolia). Гэты род налічвае 62 віды. З роду магнолія часцей за ўсё разводзяць магнолію буйнакветкавую (M. grandiflora). Дрэва амерыканскага паходжання. Мае буйное авальнае бліскучае скураное лісце, знізу з рыжым апушэннем, вечназялёнае, 12– 25 см у даўжыню. Кветкі малочна-белыя, да 22 см у дыяметры, пахучыя, са шматлікімі тычынкамі і песцікамі. Плод зборная лістоўка. Насенне чорнае, з мясістым чырвоным калянасеннікам. Цеплалюбная, але здольная пераносіць паніжэнне тэмпературы да –25°С. Патрабавальная да ўрадлівасці глебы, але не вытрымлівае вапны. Ветраўстойлівая, дэкаратыўная парода. Выкарыстоўваецца ў азеляненні ў Крыме і на Каўказе. Драўніна на радзіме выкарыстоўваецца ў мэблевай вытворчасці. У дэкаратыўных мэтах – у садах і іншых пасадках разводзяць лістападныя ўсходнеазіяцкія віды, асабліва японскія, м. зорковая (M. stellata), м. вярбалістая (M. solifolia), м. кобус (M. kobus), кітайскія магнолія спаленая (M. denudota) і м. ліліякветкавая (M. liliflora), а таксама розныя гібрыдныя формы.

Род лірыядэндран, або цюльпанавае дрэва (Liriodendron). Уключае 2 віды. Найбольш распаўсюджаным прадстаўніком роду з’яўляецца лірыядэндран цюльпанны (L. tulipifera) – буйное дрэва паўночнаамерыканскіх лясоў з каштоўнай, белай, лёгкай і мяккай драўнінай. Лістападнае дрэва да 45–50 (60) м у вышыню і да 3 м у дыяметры. Лісце чарговае, чатырохлопасцевае, лірападобнае з выразкай на верхавінцы, суцэльнае па краі. З верхняга боку цёмна-зялёнае, бліскучае, з ніжняга – рыжаватае ад кароткага апушэння. Аснова ліста прамая або сэрцападобная, мае 7–15 см у даўжыню і столькі ж у шырыню. Чаранок да 12 см. Кветкі зеленавата-аранжава-чырвоныя, званочкападобныя, са слабым пахам. Плод шышкападобная крылатка. Расліна цеплалюбная, але вытрымлівае паніжэнні тэмпературы да –25°С. Вельмі святлалюбная. З 10-гадовага ўзросту расце вельмі хутка, вытрымлівае стрыжку. Дэкаратыўная расліна. Разводзіцца ў парках Крыма, Каўказа, поўдня Украіны. Адзінкава сустракаецца ў Беларусі. Кара валодае лекавымі ўласцівасцямі і выкарыстоўваецца ў медыцыне. Менш вядомы від – л. кітайскі (L. chinense), які расце ў Кітаі.

5.2.1.2. Парадак Бадзянавыя (Illiciales). Невялікія дрэвы, хмызнякі і ліяны. Лісце пазбаўлена прылісткаў. Сасуды заўсёды ёсць, звычайна з лесвічнай перфарацыяй. Кветкі

79

двухполыя або аднаполыя. Калякветнік спіральны. Тычынкі пераважна шматлікія, звычайна размешчаны спіральна. Уключае два сямействы: бадзянавыя і лімоннікавыя.

Сямейства лімоннікавыя (Schisandraceae). У невялікім сямействе лімоннікавых каля 45 відаў, якія распаўсюджаны цалкам ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Яны аб’яднаны ў два роды: лімоннік (Schisandra) і кадсура (Cadsura).

Род лімоннік (Schisandra). У ім аб’яднана каля 25 відаў, якія натуральна растуць на Далёкім Усходзе, у Японіі і Кітаі, пры гэтым большая частка іх расце ў Кітаі. Шырокую вядомасць набыў від лімоннік кітайскі (Schisandra chinensis).

Лімоннік кітайскі – гэта драўняная ліяна, якая дасягае часам больш за 15 м у даўжыню (звычайна 4–8 м) пры дыяметры сцябла 1–1,5 (2,5) см. На паўночнай мяжы распаўсюджання расліна прымае кустападобную або сцелістую форму. Лісце чарговае, элептычнае або зваротнаяйкападобнае 5–10 см у даўжыню, да 5 см у шырыню, з клінападобнай асновай, паступова завострана да верхавінкі, па краі невыразна-зубчастае, зверху цёмна-зялёнае, знізу больш светлае, па жылках слабаапушанае.

Кветкі лейкападобныя, да 2 см у дыяметры, белыя, аднаполыя (♂ *К3С6А8; ♀ *К3С6G), пахучыя, павісаюць на доўгіх ружовых кветаложах. Расліна шматдомная, цвіце пасля аблісцення. Плады зборныя, складаюцца са шматлікіх чырвоных двухнасенных ягад, размешчаных на падоўжным кветаложы, якое нагадвае гронку. Паспявае ў пачатку восені. Насенне ныркападобнае, жоўта-аранжавае, каля 3 мм у дыяметры. Сцябло, карані і асабліва плады, калі іх расцерці, маюць пах, які нагадвае пах лімона (адсюль і руская назва расліны). У Японіі, Кітаі і Карэі назва пладоў лімонніка ў літаратурным перакладзе значыць «плод, які мае пяць смакаў» (скурка і мякаць плодзікаў кіслыя і салодкія, насенне – горкае і даўкае, а плодзік цалкам, калі яго разжаваць, мае саланаваты смак). Плады валодаюць танізавальным дзеяннем, таму шырока выкарыстоўваецца ў медыцыне. Але лімоннік каштоўны і для вертыкальнага азелянення. Размнажаюць яго насеннем, атожылкамі, каранёвымі парасткамі, зялёнымі (летнімі) чаранкамі. Лімоннік параўнальна ценевынослівы, сярэднепатрабавальны да ўрадлівасці і вільготнасці глебы, даволі зімаўстойлівы (вытрымлівае паніжэнні тэмпературы да –35°С). Паспяхова вырошчваецца ў Беларусі і па ўсёй Еўропе, уключаючы Карэльскі перашыек, дзе можа шчодра плоданасіць. У гарах Кітая расце лімоннік Генры (S. henryi).

5.2.2. Падклас Ранункуліды (Ranunculidae). Блізкі да падкласа магноліід, але больш развіты. У асноўным травы. Усе прадстаўнікі маюць сасуды. У падклас уваходзяць тры парадкі: казяльцовыя, макавыя, сарацэніевыя і каля 10 сямействаў.

5.2.2.1. Парадак Казяльцовыя (Ranunculoides). Пераважна травы, хмызнякі і ліяны. Лісце простае або складанае, звычайна з прылісткамі. Членікі сасудаў з простай перфарацыяй. Кветкі двухполыя або аднаполыя, актынаморфныя або радзей зігаморфныя, з двайным або простым калякветнікам, радзей без калякветніка. Тычынкі шматлікія або іх 6 (рэдка 3). Насенне звычайна з малым зародкам і часцей з вялікім эндаспермам, радзей без эндасперму. Уключае 7 сямействаў, сярод якіх сямействы барбарысавых, казяльцовых, месяцанасенных і інш.

Сямейства Барбарысавыя (Berberidaceae) уключае 14 радоў і каля 650 відаў, якія распаўсюджаны пераважна ва ўмераных і субтрапічных абласцях паўночнага паўшар’я. Толькі род барбарыс (Berberis), які налічвае каля 500 відаў, праз Мексіку і ўздоўж Анд дасягае Магеланавага праліва.

Сярод барбарысавых ёсць як драўняныя расліны (хмызнякі або рэдка невялікія дрэвы), так і шматгадовыя травы. Параўнальна-анатамічныя даследаванні паказваюць, што драўняныя барбарысавыя ўзніклі ад травяністых продкаў.

Род барбарыс (Berberis) – вечназялёныя, паўвечназялёныя або лістападныя хмызнякі, радзей невысокія дрэвы з тонкімі, звычайна рабрыстымі падоўжнымі парасткамі, на якіх утвараюцца шматлікія пакарочаныя парасткі (брахібласты). На падоўжаных парастках лісце чарговае, на пакарочаных сабрана ў пучкі. Лісце простае, ад ланцэнтнага да зваротнаяйкападобнага, голае, суцэльнае па краі, драбнавейкавае або калючазубчастае на

80

кароткіх чаранках. Прылісткі не ападаюць, лістападобныя, слабазубчастыя або пераўтвараюцца ў калючкі. Кветкі ў паніклых гронках, пучках або адзіночныя на канцах брахібластаў, дробныя, жоўтыя з нектарнікамі, цвітуць пасля распускання лісця (*К6С6А6G1). Плод элептычная або шарападобная ягада, 8–12 мм у даўжыню, чорная або чырвоная, на якой застаецца засохлае рыльца, з падоўжаным карычневым насеннем колькасцю 1–5 шт. Віды барбарысаў утвараюць шчыльную густую крону, добра вытрымліваюць стрыжку, з’яўляюцца каштоўнымі раслінамі для азелянення. Іх трывалая драўніна ідзе на дробныя вырабы, з кары і каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу для афарбоўкі скуры. Лісце і плады барбарысаў кіслыя ад вялікага змяшчэння яблыневай кіслаты, выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і насельніцтвам для прыгатавання прыпраў і настоек. У нас сустракаюцца наступныя віды.

Барбарыс звычайны (Berberis vulgaris). Радзіма паўднёва-ўсходняя частка Еўропы, Крым, Каўказ. Лістападны хмызняк з рабрыстымі бура-шэрымі парасткамі да 3 м у вышыню. Пупышкі не маюць вонкавых (знешніх) лускавін і знаходзяцца ў пазухах двух-, трох-, пяціраздзельных калючак. У верхняй частцы парастка калючкі простыя. Ліставая пласцінка паступова перахадзіць у чаранок. Лісце простае, да 5 см у даўжыню, зваротнаяйкападобнае, суцэльнае па краі або дробнапілаватае. Зверху цёмна-зялёнае, знізу шаравата-зялёнае. На пакарочаных парастках размешчана ў пучках. Кветкі бліскучыя, жоўтыя, сабраны ў густыя тонкія гронкі. Плод ягада, ядомая, бліскуча-чырвоная, да 12 мм у даўжыню. Гэта марозаўстойлівая і святлалюбная расліна, але можа расці і пры невялікім зацяненні. Малапатрабавальная да ўрадлівасці глебы. Устойлівыя да пылу, дыму і газу. Добра пераносіць абрэзку. Прамежкавы гаспадар іржаўнага грыба.

Барбарыс Тунберга (B. Thunbergii). На Радзіме ў Японіі – лістападны хмызняк да 1 м у вышыню. Парасткі жаўтавата-чырвоныя, рабрыстыя, з адзіночнымі калючкамі. Лісце чарговае, акруглае або зваротнаяйкападобнае, да 2 см у даўжыню. У экалагічных адносінах падобны на барбарыс звычайны. Не паражаецца іржаўным грыбам. На Далёкім Усходзе сустракаецца б. амурскі (B. amurensis), у Сібіры – б. сібірскі( B. sibirica), у Сярэдняй Азіі – б. разнаножкавы (B. heteropoda), у Гімалаях – б. гімалайскі (B. lucium) і інш.

Род магонія (Mahonia) – вечназялёныя хмызнякі з няпарнаперыстаскладаным лісцем. Лісце вельмі цвёрдае, цёмна-зялёнае, бліскучае. Уключае каля 110 відаў, якія распаўсюджаны ў субтрапічных і трапічных абласцях Азіі, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі. Кветкі жоўтыя, сабраны ў прамастойныя гронкі, якія ўтвараюцца ў пазухах лускавін верхавінкавых кветкавых пупышак. Пачынае цвісці раней за барбарысы – у пачатку росту парасткаў. Ягады прадаўгавата-элептычныя, да 10 мм у даўжыню, чорныя з шызым налётам, паспяваюць у канцы лета – пачатку восені. У нас сустракаецца від магонія падубалістая (Magonia aquifolium) – хмызняк да 1 м у вышыню. Радзіма – Паўночная Амерыка. Расце марудна. Здольная пераносіць маразы да –30°С. Святлалюбная парода, але можа мірыцца з невялікім зацяненнем. Патрабавальная да ўрадлівасці і вільготнасці глебы. Устойлівая да яе ўтрамбоўвання і забруджвання паветра. Дэкаратыўная, выкарыстоўваецца ў азеляненні.

Род Нандзіна (Nandina) – трэці драўняны прадстаўнік сямейства з адзіным відам н. дамашняй (N. domestica), якая расце ў Японіі і Кітаі. Гэта вечназялёнае маленькае дрэва са складаным лісцем. Усе астатнія барбарысавыя – травы. Самы буйны род з іх – род эпімедыум (Epimedium) – каля 20 відаў. Расце ў Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай Еўразіі, Кітаі, Японіі.

5.2.3. Падклас Гамамелідзіды (Hamamelididae). Пераважна драўняныя расліны. Падклас гамамелідзід уяўляе сабой адну з буйнейшых галін радаслоўнага дрэва кветкавых раслін, якое бярэ свой пачатак непасрэдна ад магноліід. Сярод гамамелідзід яшчэ захаваліся формы, якія не маюць сасудаў з вельмі прымітыўнай арганізацыяй праводзячай сістэмы, але ў іх ўжо няма ні прымітыўных тыпаў кветкі, ні аднабарозных пылковых зярнят. Асноўнай лініяй эвалюцыі гамамелідзід з’яўляецца паступовы пераход ад энтамафіліі да анемафіліі, хаця ў некаторых выпадках у іх узніклі даволі складаныя формы насякомаапылення. У