Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Клімчік_ДЕНДРОЛОГИЯ

.pdf
Скачиваний:
15
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.66 Mб
Скачать

81

падкласе 14 парадкаў (гамамелісавыя, крапіўныя, букавыя, арэхавыя і інш.), якія складаюць 2 надпарадкі.

5.2.3.1. Парадак Гамамелісавыя (Hamamelidales). Дрэвы і хмызнякі з чарговым або радзей супраціўным суцэльным або лопасцевым лісцем, якое мае прылісткі. Вусцейкі з адной або некалькімі пабочнымі клеткамі або без іх. Членікі сасудаў у большасці з лесвічнай перфарацыяй, часам з вялікай колькасцю перакладзін (папярэчын). Кветкі ў густых бакавых пазушных суквеццях, двухполыя або аднаполыя, з двайным калякветнікам або беспялёсткавыя, а часам і зусім без калякветніка. Тычынкі звычайна з надсувязнікам. Насенне звычайна з буйным зародкам і малым эндаспермам. Уключае ў сябе 6 сямействаў, сярод якіх платанавыя, самшытавыя, гамамелісавыя і інш.

Сямейства Платанавыя (Platanaceae) уключае ўсяго адзін род – платан (Platanus), налічвае 10 лістападных відаў, звычайна магутных велічных дрэў, якія могуць жыць больш за 2000 гадоў. Вядомы экземпляры платана больш за 50 м у вышыню пры дыяметры ствала да 5 м і кроны 40 м. Да старасці ствол часта становіцца дуплаватым і раздзяляецца на некалькі ствалоў. Найбольш старыя экземпляры платанаў з’яўляюцца славутасцю цэлых краін. Большасць вучоных лічыць зараз вобласцю натуральнага распаўсюджання платанаў Балканскі паўвостраў, астравы Эгейскага мора і некаторыя раёны Заходняй Азіі, дзе расце платан усходні (Platanus orientalis); Індакітай, які з’яўляецца сховішчам для дзіўнага суцэльналістага платана Керы (P. kerrii); Паўночную Амерыку ад Мексікі да Канады, дзе сустракаецца каля 8 відаў платана (п мексіканскі (P. mexicana), п. гронкавы (P. racemosa),

п. Ліндэна (P. lindeniana), п. Райта (P. wrightii) і інш).

Усе платаны – святлалюбныя, лістападныя дрэвы з густой кронай, якая нясе доўгачаранковае, звычайна шырокае і больш або менш лопасцевае лісце з несапраўднапальчатым жылкаваннем. Лісце чарговае, звычайна 5–7-лопасцевае, маладое – з густым лямцавым апушэннем. У аблісценым стане пупышкі не бачны, таму што схаваны ў расшыраных асновах чаранкоў. Кара ствалоў і сучкоў гладкая, тонкая, светлая, плямістая, адслойваецца і ападае буйнымі пласцінамі. Парасткі каленападобныя, маладыя – апушаныя, потым голыя і бліскучыя. Цвітуць платаны адначасова з распусканнем лісця. Кветкі дробныя нязграбныя, аднаполыя, у розных суквеццях. Платаны аднадомныя расліны. Плады – булавападобныя, бурыя семянкі, акружаныя пры паспяванні вянком доўгіх жорсткіх валаскоў і ўтвараюць шарападобныя суплоддзі, якія павісаюць на чаранках. Паспяваюць восенню, ападаюць вясной. Насенне дробнае з эндаспермам.

Платаны растуць хутка, добра ўзнаўляюцца каранёвымі парасткамі і парасткамі ад пня. Размнажаюцца насеннем, парасткамі і нават дубцамі. Святлалюбныя, цеплалюбныя і незімаўстойлівыя, патрабуюць урадлівай глебы сярэдняга ўвільгатнення, даволі ўстойлівыя да ўмоў прамысловага асяроддзя. Іх драўніна вельмі дэкаратыўная і каштоўная і таму выкарыстоўваецца ў мэблевай вытворчасці. Велічны від дрэў, арнаментоўка лісця, лёгкасць размнажэння, хуткасць росту даўно зрабілі платаны вельмі папулярнымі ў азеляненні.

Віды платанаў адрозніваюцца галоўным чынам ступенню рассечанасці і апушанасці лісця, колькасцю галовак у суквецці, формай і будовай плодзікаў.

Платан заходні (Platanus occidentalis), або амерыканскі сікамор, мае 3–5-лопасцевае, амаль голае лісце і аднагалоўкавыя суквецці.

Платан усходні, або чынар (P. orientalis), – з 5–7-лопасцевым лісцем і 3–6-галоўчатым суквеццем.

Адрозненні відаў платанаў паміж сабой не вельмі вялікія. Толькі адзін з іх платан Керы (P. kerrii) не мае сабе падобных сярод сучасных платанаў, ён з суцэльным лісцем.

Найбольш звычайным і часта культывуемым у цяперашні час відам стаў платан гібрыдны (P. x. hybrida), які называецца таксама лонданскім або клёналістым платанам (гэта гібрыд усходняга і заходняга платанаў).

Ён больш зімаўстойлівы, чым іншыя віды платанаў. Адкрыта вырошчваецца ў г. Калінінградзе. Вытрымлівае ўмовы гарадскога асяроддзя і мае многа дэкаратыўных форм і

82

сартоў. Можа разводзіцца ад Прыбалтыкі далей на поўдзень у Беларусі, Украіне, а таксама ў Крыме і на Каўказе.

Сямейства Самшытавыя (Buxaceae). У ім усяго 5 родаў і не больш за 80 відаў. Яно мае шырокі і разарваны арэал. Яго прадстаўнікі сустракаюцца як ва ўмераных, так і ў субтрапічных і трапічных абласцях Еўразіі, Афрыкі і Амерыкі.

Па знешнім выглядзе самшытавыя даволі моцна адрозніваюцца паміж сабой. Большасць самшытавых – вечназялёныя невысокія дрэвы (да 20 м) і хмызнякі, толькі віды роду пахісандры ўключаюць ў сябе шматгадовыя травы. Лісце ва ўсіх самшытавых простае, суцэльнае або зубчастае, супраціўнае або чарговае, пазбаўлена прылісткаў.

Анатамічная будова сцябла самшытавых даволі прымітыўная. Членікі сасудаў у іх вузкія і, як правіла, з лесвічнай перфарацыяй, прычым колькасць папярочын дасягае да 30 і больш.

Кветкі самшытавых, як правіла, у пазушных каласках або густых гронках, дробныя, беспялёсткавыя, звычайна аднаполыя, радзей нешматлікія з іх двухполыя. Апыленне ў самшытавых адбываецца насякомымі, але дэталі апылення не вывучаны. У самшыта вядома і самаапыленне. Плод – каробачка, асобныя роды – касцянка. Насенне чорнае, бліскучае.

Найбольш вядомым і самым буйным родам сямейства з’яўляецца род самшыт (Buxus), у склад якога ўваходзяць прыкладна 50 відаў. Віды самшыта – невялікія дрэвы і хмызнякі з супраціўным суцэльным па краі, перыстанервовым, кароткачаранковым, скураным лісцем. Нягледзячы на дробныя нязграбныя кветкі самшыта, бліскучае цёмнае лісце робіць яго адной з найкаштоўнейшых дэкаратыўных парод. Самшыт вечназялёны (Buxus sempervirens) – важнейшы прадстаўнік роду – вечназялёнае дрэва да 20 м у вышыню, з бледна-жоўтай шчыльнай, тонкай карой. Крона вельмі шчыльная, са шматлікімі тонкімі, злёгку чатырохграннымі, апушанымі парасткамі, густа аблісценая. Лісце дробнаскураное, суцэльнае, з верхняга боку бліскучае цёмна-зялёнае, некалькі нагадвае лісце брусніц, але размешчана насупраць. Цвіце да пачатку росту парасткаў. Самшыт – рэліктавы від, які захаваўся ў нешматлікіх месцах Міжземнамор’я і на Каўказе. Расце марудна. Вытрымлівае маразы да –22°С. Надзвычай ценевынослівы. Патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Устойлівы да дыму і газу. Шчыльнасць драўніны самшыта у сухім стане 0,94–0,97 г/cм3, свежаспілаваная драўніна тоне ў вадзе. Драўніна амаль цалкам складаецца з таўстасценных валакністых трахеід і вузкіх сасудаў. Гадавыя прыросты нязначныя, і іх межы амаль не бачны. Драўніна мае вельмі высокі кошт і з пакон вякоў выкарыстоўваецца для такарных вырабаў. Самшытавыя грабяні знойдзены ў раскопках старажытнага Ноўгарада. У ХІХ стагоддзі з драўніны самшыта рабілі ткацкія чаўнакі. Яна ідзе на прыгатаванне музычных інструментаў, гравіравальных дошак, дзе асабліва каштоўная яе зносаўстойлівасць, якая дазваляе атрымліваць вялікую колькасць адбіткаў. З драўніны самшыта робяць шкатулкі і інш. Апілкі прыгодныя для тонкага паліравання ювелірных вырабаў. Самшыт – каштоўная парода для дэкаратыўнага садаводства. З яго ўтвараюць стрыжаныя жывыя агароджы і рознага роду фігурныя садова-паркавыя кампазіцыі.

У штучных (садовых) пасадках сустракаюцца с. драбналісты (B. microphylla) – расце ў Японіі і Кітаі; с. балеарскі (B. balearica) – Паўднёвая Іспанія, востраў Сардзінія; с. Харланда

(B. horlandii) – Кітаі.

Род пахісандра (Pachysandra) – другі шырока вядомы ў азеляненні (шматгадовыя травы). Тры віды яго растуць ва Усходняй Азіі, адзін від ў Паўночнай Амерыцы (ЗША).

Менш вядомыя прадстаўнікі роду саркокока (Sarcococca), каля 15 відаў. Распаўсюджваюцца ад Афганістана праз Індыю да Цэнтральнага Кітая, Філіпінскіх астравоў. Гэта вечназялёныя хмызнякі, з чарговым, суцэльным па краі, скураным, звычайна перыстанервовым лісцем (с. шыпулькалісая – S. ruslifolia (Кітай), с. Хукера – S. hockeriana (Гімалаі, Кітай,), маюць прыгожае бліскучае лісце.

5.2.3.2. Парадак Крапіўныя (Urticales). Дрэвы, хмызнякі і травы. Лісце амаль заўсёды чарговае (вельмі рэдка супраціўнае), простае, звычайна з прылісткамі, часта яны зрастаюцца і ўтвараюць каўпачкі. Для шматлікіх прадстаўнікоў характэрна наяўнасць цысталітаў. Вельмі

83

часта ёсць нячленісты малачай. Вусцейкі розных тыпаў. Членікі сасудаў заўсёды з простай перфарацыяй. Кветкі звычайна сабраны ў верхакветкавыя суквецці, часам з вельмі складанай будовай, рэдка адзіночныя, цыклічныя, 2-, 3-, або 5-членныя, звычайна аднаполыя, беспялёсткавыя, з маленькай чашачкай, рэдка голыя. Тычынкі супрацьстаяць чашалісцікам і пераважна ў аднолькавай з імі колькасці, радзей тычынак бывае больш. Пылковыя зярняты двух-шматпоравыя. Завязь верхняя або ніжняя, звычайна аднагняздовая. У шматлікіх прадстаўнікоў сустракаюцца складаныя і спецыялізаваныя суплоддзі. Насенне з эндаспермам або без яго. Уключае 4–5 сямействаў: ільмовыя, тутавыя, канаплёвыя і крапіўныя.

Сямейства Ільмовыя (Ulmaceae) аб’ядноўвае дзве даволі адасобленыя групы драўняных раслін, якія адрозніваюцца па будове кветак, пылковых зярнят, пладоў, зародкаў, анатоміі лісця, асноўнай храмасомнай колькасці, саставу хімічных рэчываў і інш. Гэтым дзвюм групам звычайна надаюць ранг падсямействаў або радзей вылучаюць у самастойныя сямействы.

Удадзеным выпадку мы прыводзім іх як падсямействы: ільмовае (Ulmoidiae) і

каркасавае (Celtidoideae).

Падсямейства Ільмовыя – невялікая група драўняных раслін, якая найбольш абасобленая і найбольш прымітыўная ў парадку крапіўных. У ёй аб’яднана 6 родаў, у іх ўваходзіць каля 50 відаў драўняных раслін, з простым чарговым лісцем і прылісткамі, якія хутка ападаюць. Ва ўсіх родаў падсямейства, нават сапраўдных трапічных, маладыя парасткі, якія пачалі фарміравацца, пакрыты пупышкавымі лускавінамі. Іх пазушныя суквецці аб’ядноўваюць дробныя ветраапыляльныя кветкі з простым чашачкападобным калякветнікам, які раздзелены на 4–5 (9) лопасцей. Ім супрацьстаіць прыкладна такая ж колькасць тычынак. Завязь верхняя, аднагняздовая, развіваецца ў аднанасенны плод, які не раскрываецца. Кветкі дзвухполыя або аднаполыя і мужчынскія. Завязь сплясканая. Ва ўсіх родаў ільмовых завязі падобныя па будове. Аднак пераўтварэнне іх у плады адбываецца надзвычай спецыфічна ў кожнага роду, у выніку чаго і самі плады моцна адрозніваюцца па форме і будове. Плады могуць быць крылатымі і бяскрылымі сямянкамі і арэхамі. Плады добра прыстасаваны да пераносу ветрам.

Ва ўмераным клімаце, з рэзкай зменай пор года, ільмовыя звычайна лістападныя летнезялёныя расліны. У субтрапічнай і асабліва трапічнай зонах сярод іх з’яўляюцца паўлістападныя, радзей вечназялёныя формы.

Каранёвая сістэма ў ільмовых магутная, з асобнымі каранямі, якія ідуць у глыбіню, і масай паверхневых. Прадстаўнікі ўсіх даследаваных родаў ільмовых – мікарызаўтваральныя расліны, асабліва шмат мікарызы на каранях у бераста.

Звесткі аб працягласці жыцця ільмовых супярэчныя, але дасканала вядомы экземпляры, якія дажылі да 500 гадоў.

Род ільма (Ulmus) займае цэнтральнае месца сярод ільмовых, аб’ядноўвае больш за 75% відаў падсямейства. Яны распаўсюджаны ад умеранай да трапічнай зоны паўночнага паўшар’я. Гэта лістападныя дрэвы пераважна першай велічыні. Пупышкі чарговыя, сядзяць двухрадна, галінаванне сімпадыяльнае. Лісце простае з нераўнабокай асновай, жылкаванне – дасканала перыстае, край – вострадваякапілаваты, чаранок – кароткі. Кветкі закладваюцца летам года, які папярэднічае году цвіценення, у кветкавых пупышках больш буйных і авальных, чым вегетатыўных. Кветкі дробныя, калякветнік просты, рэдукаваны, злёгку надрэзаны на 4–9 долек, тычынкі ў той жа колькасці, песцік з двух пладалісцікаў, завязь

верхняя (*Р4-9 А4-9 G(2) ). Цвітуць да пачатку аблісцення.

Плады злёгку сплясканыя, сямянкі з авальным перапонкавым крылом, 15–30 мм у дыяметры, якое выконвае ролю паруса. Паспяваюць сямянкі праз 3–6 тыдняў пасля цвіцення, хутка абрываюцца ветрам. Насенне з добра развітымі зялёнымі семядолямі, узыходзіць праз 5–10 сутак пасля ападання. Сеянцы паспяваюць скончыць вегетацыю да наступлення асенніх халадоў. Ільмы добра ўзнаўляюцца парасткамі ад пня і могуць даваць каранёвыя парасткі.

УЕўропе ў шыракалістых лясах найбольш распаўсюджана ільма гладкая (U. laеvis) і ільма горная (U. scabra) – буйныя дрэвы, якія дасягаюць 25–30 (35) м у вышыню. Гэтыя віды

84

маюць больш шырокі арэал распаўсюджання, асабліва вялікі ён ў ільмы гладкай. Прасцёрты ён ад берагоў Анежскага возера да пустынь Прыкаспія, яго арэал ахоплівае зону паўпустынь, стэпаў, лесастэпаў, шыракалістых лясоў і цемнахвоевай тайгі. На амерыканскім кантыненце замяшчаецца ільмай амерыканскай (U. americana). Марфалагічна яны практычна не адрозніваюцца (па плоіднасці: ільма гладкая – дыплоід – 28, ільма амерыканская – тэтраплоід – 56). Ільма горная на амерыканскім кантыненце замяшчаецца ільмай чырвонай (U. rubra). Яны абедзве дыплоіды.

У лесастэпавай зоне больш распаўсюджаны звычайны бераст, або ільма коркавая, грабалістая, палявая (U. carpinifolia або U. campestris) – параўнальна невялікае ўзлескавае дрэва да 20 м у вышыню і да 1,5 м у дыяметры, якое даволі часта прываблівае ўвагу коркавымі нарастамі на галінах.

Па далінах рэк Далёкага Усходу ў шыракалістых лясах даволі часта сустракаюцца буйныя белакорыя ільмы далінныя (U. japonica), тут жа растуць невялікія дрэвы ільмы лопасцёвай (U laciniata), які больш звычайны для горных лясоў Прымор’я. На Далёкім Усходзе і ў Закаўказзі распаўсюджаны таксама ільма буйнаплодная (U. macrocarpa) і вяз драбналісты (U. pumila) – невялікія дрэўцы (да 15 м) або хмызнякі, якія часам утвараюць ксерафітныя рэдкалессі.

Прадстаўнікі роду ільма існуюць на Зямлі дзесяткі мільёнаў гадоў і, як сведчаць выкапнёвыя знаходкі, не змяніліся колькі-небудзь па сутнасці за гэты час. Яны з’яўляюцца характэрнымі кампанентамі шыракалістых лясоў. Ільмы растуць таксама ў пустынях і за палярным кругам, уздоўж перасыхаючых рэк у Паўночнай Афрыцы і паблізу Экватара, у трапічных лясах і гарах. Яны не пераборлівыя расліны, вытрымліваюць недахоп вільгаці і лішак трапічнага ўвільгатнення, могуць расці на засоленых глебах, камяністых россыпах і схілах, на прырэчных пясках і галечніках, мірацца з недахопам цяпла на поўначы і яго лішкам на поўдні ў гарачых пустынях, з ваганнямі ўзроўню вады рэк і азёр, на берагах якіх гэтыя дрэвы сустракаюцца найбольш часта. Экалагічныя прыкметы залежаць ад асобных відаў і іх арэалаў.

Ільмовыя з даўніх часоў выкарыстоўваліся для розных мэт. Слізістыя выдзяленні лубу ільмовых валодаюць бактэрыцыднымі ўласцівасцямі, іх, як і насенне, выкарыстоўваюць у народнай медыцыне. З насення ільмы атрымліваюць таксама каштоўны тэхнічны алей. Няспелыя плады вяза драбналістага ў Кітаі выкарыстоўваюць у ежу як салату.

Вялікую гаспадарчую каштоўнасць мае драўніна ільмовых. Ужо ў выкапнёвых селішчах чалавека ў Еўропе былі знойдзены дамы, якія пабудаваны з ільмы. У мінулыя стагоддзі драўніна ільмы шырока выкарыстоўвалася як будаўнічы матэрыял, асабліва для пабудоў у вадзе: на сваі, караблебудаванні і інш. Ідзе яна таксама на вытворчасць мэблі і фанеры, для гнутых вырабаў і ў сталярнай вытворчасці. Вязы шырока выкарыстоўваюцца ў стэпавым і полеахоўным лесаразвядзенні, для замацавання яроў, схілаў, адхонаў і дамб. Яны даволі ўстойлівыя да ўмоў гарадскога асяроддзя, маюць шмат дэкаратыўных форм і культыватараў, каштоўныя для азелянення.

Род дзельква (Zelkova) – аб’ядноўвае 6 відаў, якія растуць у Азіі і на Каўказе. Гэта лістападныя дрэвы і хмызнякі з простым зазубраным лісцем. Плод – аднанасенны арэшак. Адным з прадстаўнікоў гэтага роду з’яўляецца дзельква грабалістая (Zelkova carpinifolia) – магутнае лістападнае дрэва да 30–40 м у вышыню і больш за 1 м у дыяметры ствала, які пакрыты гладкай, шаравата-бурай карой. Парасткі тонкія, апушаныя. Лісце чарговае, прадаўгавата-авальнае, востраканечнае, 2–7 см у даўжыню, 2–4 см у шырыню, па краі буйназубчастае, зверху цёмна-зялёнае, знізу апушанае па жылках, кветкі дробныя са званочкападобным простым калякветнікам, тычынкавыя і двухполыя на адным дрэве. Плады паспяваюць восенню.

Дзельква – хуткарослае дрэва, якое добра ўзнаўляецца парасткамі ад пня і каранёвымі парасткамі, а таксама здольнае ўзнаўляецца чаранкамі. Жыве 300–800 гадоў і больш, цеплалюбная, ценевынослівая. Патрабавальная да ўрадлівасці глебы. Драўніна па якасці лепшая за дубовую. Выкарыстоўваецца ў азеляненні і як глебазамацавальная парода.

85

Падсямейства Каркасавыя (Celtidaceae) – вечназялёныя, паўлістападныя або лістападныя дрэвы, радзей вечназялёныя лазячыя ліяны, якія распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках усіх частак зямнога шара. З 9 родаў (каля 80 відаў), якія складаюць падсямейства, 8 уключаюць пераважна трапічныя расліны і толькі адзін род птэрадэльціс (Pterodeltis) і асобныя віды растуць у раёнах умерана-цёплага клімату.

Упадсямействе пераважаюць віды з аднаполымі кветкамі, але ў некаторых ёсць невялікая колькасць двухполых. У цёплаумеранай зоне каркасавыя прадстаўлены толькі аднадомнымі раслінамі, у тропіках – аднадомнымі і двухдомнымі. Мужчынскія кветкі каркасавых сабраны ў шматкветкавыя суквецці ў пазухах лускавінападобнага лісця. Жаночыя размешчаны вышэй па парастках у пазухах зялёнага лісця па 1–3 або ў складаных шматкветкавых суквеццях. У адрозненне ад ільмовых, якія характарызуюцца сухімі пладамі, усе каркасавыя маюць адзін тып плода – касцянку, але яе будова, памеры і форма разнастайныя.

Насенне каркасавых звычайна акруглае, зародак упоперак сагнуты, упоперак складзены або завернуты ў спіраль. У спелым насенні эндасперм захоўваецца, ён акружае зародак і запаўняе паглыбленні яго складак. Насенная шкарлупіна заўсёды аднаслойная, каляплоднік 3–4-слойны. Асноўныя роды падсямейства каркас (Celtis) і трэма (Trema) аб’ядноўваюць 85% усіх відаў.

Род каркас (Celtis) – асноўны род каркасавых, найбольш распаўсюджаны, самы буйны (больш 50 відаў). Яго арэал апаясвае зямны шар вялікай паласой, паўночная мяжа якой вагаецца каля 40º пн. ш., праходзячы праз Японію, кантынентальную Азію, Каўказ, Паўднёвую Еўропу і Паўночную Амерыку. Паўднёвая ідзе прыкладна на 35º пд. шыраты, праходзячы праз Новую Каледонію, Усходнюю Аўстралію, Капскую вобласць Афрыкі і Паўднёвую Аргенціну. Нягледзячы на вялікую паліморфнасць, каркасы захоўваюць у межах усяго арэала адзіны тып будовы кветак, пладоў і лісця.

Гэта лістападныя дрэвы, з шэрай карой і апушаным, зубчастым па краі лісцем, якое размешчана двухрадна. Кветкі двух тыпаў: двухполыя ў пазухах зялёнага лісця і тычынкавыя, па 2–3 у ніжняй частцы парасткаў мінулага года. Калякветнік нязграбны, разарваны з 4–7 лісцікаў, столькі ж і тычынак, песцік з 2 рыльцамі. Цвітуць каркасы адразу ж пасля распускання лісця. Плады – маламясістыя гладкія касцянкі.

Віды каркаса займаюць разнастайныя экалагічныя нішы і растуць у разнастайных згуртаваннях. Каркас каўказскі (Celtis caucasica ) і каркас Турнефора (C. tournefortii) часцей распаўсюджаны ў сухіх лясах і арыдных рэдкалессях па паніжэннях і ў гарах, падымаюцца да вышыні 2500–2800 м. Каркас паўднёвы (C. australis) i каркас голы (C. glabrata) растуць пераважна ў прыморскіх раёнах. Усе гэтыя віды распаўсюджаны на адкрытых камяністых схілах і ў цяснінах, сярод скал па камяністых берагах невялікіх рэк. Вельмі адметныя каркасы Аўстраліі і асабліва Новай Каледоніі, яны адрозніваюцца цэльным тоўстым сукулентным лісцем. У каркаса скручанага (C. conferta), які расце ў прыбярэжнай зоне і даволі часта сярод мангравых зараснікаў, лісце сабрана на верхавінках парасткаў. У тропіках Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі каркасы ўваходзяць у супольніцтва вечназялёных дажджавых лясоў нізін (каркас Уайта – С. wightii, каркас Мальдбрэда – C. maldbraedii).

Растуць трапічныя каркасы ў сухіх вечназялёных лясах, часам утвараючы лістападныя рэдкалессі (каркас афрыканскі – С. africana, каркас суцэльналісты – C. integrifolia), а

таксама ў гарах (каркас Дзюрома – C. durandii і інш). У парушаных высечкамі лясах Новага Свету інтэнсіўна развіваюцца вечназялёныя лазячыя ліяны – каркас ігуанавы (C. iguanaeae),

каркас калючы (C. spinosa), каркас балівінскі (C. boliviensis).

Уцёплаўмераным клімаце каркасы цвітуць вясной, амаль адначасова з распусканнем лісця. Апыляюцца ветрам. Плады паспяваюць восенню, да гэтага часу ўнутраная частка каляплодніка (костачка) становіцца вельмі цвёрдай, а мучністы вонкавы слой набывае разнастайную афарбоўку ад ярка-жоўтай (каркас голы) да амаль чорнай (каркас паўднёвы). Касцянкі каркасаў ахвотна ядуць птушкі, і яны ж іх распаўсюджваюць. Насенне каркасаў прарастае звычайна вясной наступнага года. Растуць яны параўнальна марудна і доўга

86

жывуць (да 200, а па некаторых звестках – да 600 гадоў). Высокая каштоўнасць драўніны і рост галоўным чынам у малалесных раёнах цягнуць за сабой рэгулярныя высечкі маладых дрэў. Пасля высечак дрэвы параўнальна хутка ўзнаўляюцца, дзякуючы інтэнсіўнаму парасткаваму (ад пня) узнаўленню. Цяжкая, шчыльная (шчыльнасць 0,78) драўніна ўсё ж не мае вялікага прамысловага выкарыстання і ідзе ў цяперашні час на дробныя і дэкаратыўныя вырабы.

Сямейства Тутавыя (Moraceae) – адно з найцікавейшых сямействаў двухдольных раслін, якое здзіўляе разнастайнасцю форм і высокай спецыялізацыяй шэрагу органаў. Гэта буйная ў асноўным пантрапічная група ўключае не менш за 65 родаў і больш за 1700 відаў, сярод якіх шмат карысных раслін, якія са старажытных часоў разводзяцца чалавекам і шырока выкарыстоўваюцца і ў цяперашні час.

Тутавыя вельмі цяжка ахарактарызаваць цалкам, таму што гэта сямейства не мае ні адной спецыфічнай прыкметы, па якой яго можна было б адрозніць ад астатніх сямействаў парадку крапіўных. У прыватнасці, наяўнасць малочнага соку і млечнікаў – прыкмета, якая раней у межах парадку лічылася характэрнай для тутавых, – сустракаецца і ў некаторых відаў сямейства крапіўных. Адсутнасць выразнай адасобленасці сямейства, палімарфізм, вялікая колькасць відаў утвараюць значныя перашкоды для яго класіфікацыі. Часцей за ўсё ў сямействе тутавых вылучаюць 6 трыб: уласна тутавыя, артакарпавыя, дарстэніевыя, брасімыя, амнедзіевыя і фікусавыя. Самая вялікая трыба – фікусавыя з родам фікус, які налічвае да 1000 відаў.

Трыба Тутавыя (Moreae) – больш-менш абмежаваная ад астатніх трыб сямейства з характарам суквеццяў, звычайна аднаполых мяцёлкападобных, коласападобных або каташкападобных. Жаночыя суквецці часам аднакветкавыя і ніколі не бываюць дыскападобнымі або галоўкавымі, як у іншых трыбах сямейства. У трыбе 10 радоў і да 70 відаў аднадомных і двухдомных раслін. Арэал яе пантрапічны, і толькі род шаўковіца, або тут, (Morus) распаўсюджаны ў цёплаўмеранай зоне. Травяністыя расліны сабраны ў пантрапічным родзе фатуа (Fatоua), усе астатнія роды трыбы змяшчаюць драўняныя і хмызняковыя формы.

Род шаўковіца (Morus), у які ўваходзяць найбольш каштоўныя расліны трыбы, прадстаўлены лістападнымі дрэвамі 15–20 м у вышыню, з простым, якое моцна вар’іруе па форме лісцем і аднаполымі каташкападобнымі суквеццямі. Пасля цвіцення калякветнік жаночых кветак разрастаецца і разбухае, пакрываючы завязь, якая развілася слоем мясістай тканкі. У выніку кожны плодзік выглядае як мясістая касцянка. Пасля мясістыя покрывы плодзікаў зрастаюцца, утвараючы суплоддзі, якія звычайна называюць «ягадай».

Калякветнік зялёны з 4 лісцікаў, 4 тычынак, песцік з двух пладалісцікаў, завязь верхняя

(♂*Р4 А4; ♀*Р4G(2)).

Цвітуць шаўковіцы пасля распускання лісця. Апыляюцца ветрам. Паспяванне пладоў адбываецца ў пачатку – сярэдзіне лета. Суплоддзі шаўковіцы смачныя, багатыя цукрам (больш за 10%) і вітамінамі. Шаўковіцы штогод і шчодра пладаносяць, таму і лічацца вельмі выгаднай харчовай культурай. Пэўнае значэнне мае шаўковіца і ў пчалярстве. Аднак асноўная каштоўнасць гэтай расліны адзначана ў яе назве і звязана з выкарыстаннем лісця для выкормлівання вусеняў тутавага шаўкапрада (Bombux mori), з коканаў якога атрымліваюць натуральную шаўковую пражу. У гэтых мэтах расліны з даўніх часоў разводзяць: у Азіі (Кітай) – больш за 2500 гадоў, у Еўропе больш – за 100 гадоў. Карысныя ўласцівасці шаўковіцы разнастайныя. Іх цвёрдая светлая драўніна ідзе на разнастайныя гаспадарчыя дэкаратыўныя вырабы, луб выкарыстоўваецца як тэкстыльная сыравіна для прыгатавання канатаў, вяровак, а таксама кардону і паперы. З лісця і драўніны атрымліваюць жоўты фарбавальнік. Кару каранёў і лісце выкарыстоўваюць як лекавыя сродкі. Дзякуючы дэкаратыўнасці дрэў і гушчыні крон, шаўковіцы пажаданы кампанент у азеляненні населеных месцаў, а непатрабавальнасць і магчымасць хутка развівацца нават у надта засушлівых умовах дазваляе выкарыстоўваць іх ў ахоўным лесаразвядзенні ў арыдных раёнах.

87

Шаўковіцы святлалюбныя, гарачастойлівыя, засухаўстойлівыя, сярэднепатрабавальныя да ўрадлівасці глебы, вельмі цеплалюбныя і малазімаўстойлівыя. У прамысловых маштабах гэтыя віды разводзяць у Сярэдняй Азіі, на Каўказе, у Крыме, на паўднёвым захадзе Украіны, у Малдавіі. Сучаснае распаўсюджанне шаўковіцы ахоплівае цёплаумераныя раёны Старога і Новага Свету. Заходняя частка арэала роду ў Старым Свеце прадстаўлена ў асноўным шаўковіцай белай (Morus alba), ва ўсходняй (Гімалаі, Паўднёвы Кітай) распаўсюджана

шаўковіца буйнахвостая (Morus macroura), у Сярэдняй Азіі – шаўковіца чорная (M. nigra), на Украіне натуральна расце шаўковіца атласная (M. bombycis).

Сярод прадстаўнікоў гэтага сямейства род фікус (Ficus), які гаспадарыць у дажджавых трапічных лясах. Сярод іх вечназялёныя дрэвы з калонападобным ствалом і дыскападобнымі каранямі. Ёсць таксама паўлістападныя і лістападныя дрэвы, звычайны нізкарослыя і лазячыя ліяны, эпіфіты, і тады непазбежна ўтварэнне паветраных каранёў. Фікусы – арэал 35° пн. ш. - 35° пд. ш.) – унікальная з’ява сярод кветкавых раслін, якая ўяўляе сабой вялікую разнастайнасць тыпаў будовы органаў іх формы, колькасці частак, характару развіцця, саставу хімічных рэчываў і г. д. Шматлікія асаблівасці фікусаў не без падстаў адносяць да разраду цудаў у свеце раслін.

Плод фікусаў – сіканія, мае выгляд буйной полай ягады, круглай або грушападобнай, ярка афарбаванай. Кветкі фікусаў размешчаны ўнутры сіканій і ўбачыць іх можна, толькі калі разламаць суквецце. Сіканіі узнікаюць на ствалах, галінах і нават у глебе. Сярод прадстаўнікоў гэтага роду смакоўніца, або інжыр (Ficus carica), – адна са старажытных культурных раслін. Фікус драбналісты (F. pumila) – эпіфіт. Фікус даўганожкавы (F. tanypoda) – глебавы фікус. Фікус сцябловы (F. scaposa) – глебавы фікус, сіканіі ўтвараюцца на каранях. Фікус бенгальскі (F. benghaensis) – дрэва-баньян. Фікус эластычны (F. elastica)

пакаёвая расліна-баньян, мае паветраныя карані.

Да роду артакарпус (Artocarpus) з трыбы артакарпусавых (15 родаў, каля 70 відаў)

адносяць славутае хлебнае дрэва (Artocarpus altilis) – Гвінея і джэкфрут (A heterophyllus)

Індыя. Суплоддзі гэтых раслін найважнейшыя крыніцы харчавання насельніцтва трапічных краін, і за плады гэтыя расліны шырока разводзяцца па ўсёй трапічнай зоне зямнога шара.

5.2.3.3. Парадак Букавыя (Fagales). Дрэвы і хмызнякі. Лісце чарговае суцэльнае або лопасцевае. Сасуды звычайна з лесвічнай або простай перфарацыяй. Кветкі сабраны ў складаныя суквецці, дробныя, нязграбныя, аднаполыя, беспялёсткавыя. Пылковыя зярняты трохбарознапоравыя або 3–7-поравыя. Плод сухі, са скураным або цвёрдым каляплоднікам. Насенне з буйным зародкам і без эндасперму. Уключае ў сябе 2 сямействы: букавыя і бярозавыя.

Сямейства Букавыя (Fagaceae) уваходзіць 7–8 родаў і больш за 900 відаў, якія распаўсюджаны ва ўмераных, субтрапічных і трапічных абласцях двух паўшар’яў. Выключэнне складае большая частка Паўднёвай Амерыкі і трапічнай Паўднёвай Афрыкі. Большасць відаў сямейства – лістападныя або вечназялёныя дрэвы, часта значнай вышыні, і толькі нешматлікія хмызнякі не перавышаюць 30–40 см. Лісце чарговае або рэдка кальчаковае, перыстанервовае, з лінейнымі прылісткамі, якія рана ападаюць. Расліны аднадомныя, з дробнымі разнаполымі клеткамі ў верхавінкавых суквеццях рознага тыпу – коласападобных, каташкападобных, гронкападобных або шарападобных. Часам кветкі адзіночныя. Падвяночных лісточкаў ад 2 да 8 (звычайна 6), чашападобных, якія больш або менш зрасліся. Тычынак 6–12, з тонкімі свабоднымі ніцямі. Гінецэй з 3 (2–9) пладалісцікаў. Завязь з 3 (2–9) гнёздамі, з 2 звіслымі семязавязямі ў кожным гняздзе, з якіх часцей развіваецца толькі адна. Плод – аднанасенны арэх з цвёрдым каляплоднікам, што заключаны цалкам або часткова ў плюску, якая адзервянела. Насенне без эндасперму.

Сямейства дзеліцца на два падсямействы: букавыя (Fagoideae) і каштанавыя

(Castaneideae).

Падсямейства Букавыя (Fagoideae) – мужчынскія кветкі размешчаны на аблісцелых парастках, маюць вялікія званочкавыя чашачкі і буйныя пыльнікі. Плюска раскрываецца 2–4 створкамі, змяшчае 1–3-гранныя або сплюшчаныя арэхі. Членікі сасудаў

88

пераважна або часткова з лесвічнай перфарацыяй. Тып прарастання насення надземны: семядолі падымаюцца над зямлёй, раскрываюцца, зелянеюць і фотасінтэзуюць. Запаснымі рэчывамі семядолей з’яўляецца алей.

Падсямейства Каштанавыя (Castaneiedeae). Кветкі размешчаны ў дыхазіяльных пучках або адзіночна на спецыялізаваных кветканосных парастках або ў паніклых аднаполых каташках з дробнымі чашачкамі і пыльнікамі. Плюска можа раскрывацца 2–4 створкамі і змяшчаць 1–3 арэхі (віды каштана) або можа толькі часткова заключаць у сябе плод (жолуд) і мець сподкападобную або шарападобную форму (віды дуба). Членікі сасудаў звычайна з простай перфарацыяй. Прарастанне насення падземнае, мясістыя семядолі застаюцца ў глебе і служаць толькі крыніцай запасальных рэчываў (крухмалу).

Род бук (Fagus) – найгалоўнейшая лесаўтваральная парода ўмераных абласцей паўночнага паўшар’я. У гэтым родзе налічваецца 9–10 відаў, якія распаўсюджаны ва усходніх штатах ЗША, у гарах Паўночнай Мексікі, у Еўропе, Малой Азіі, на Каўказе і Паўночным Іране, кантынентальным Кітаі і ў Японіі. Букі – вялікія лістападныя дрэвы з калонападобным ствалом, 25–40 (50) м у вышыню і 1,5–2 м у дыяметры, якія пакрыты шэрай гладкай карой, густой акруглай цяністай кронай і блізка размешчанымі да паверхні глебы каранямі. Букавыя лясы цяністыя, і ў іх амаль цалкам адсутнічае жывое наглебавае покрыва.

Пупышкі бука вельмі характэрныя – верацёнападобныя, доўгазавостраныя, 1,5 см у даўжыню. Лісце падоўжана-элептычнае, з 7–15 парамі жылак, зубчастае. Плод трохгранны арэх з апушаным эндакарпіем, вострымі (амаль кароткакрылымі) рэбрамі. Зародак са складкавымі семядолямі, якія змяшчаюць у якасці запасальнага рэчыва да 50% алею. Драўніна букаў, якая набывае ў час захоўвання рыжавата-карычневы колер і прыгожы малюнак, знаходзіць шырокае выкарыстанне: у вырабе мэблі, бочак, колаў, на будоўлях, для ўнутранага аздаблення памяшканняў (паркет, абліцоўка), у суднабудаванні, для падводных збудаванняў. З яе таксама вырабляюць фанеру, музычныя інструменты, ложы для ружжаў. Прыгодная яна і для дэкаратыўнага афармлення радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў. Драўніну бука выкарыстоўваюць для атрымання драўнянага вугалю, воцату, метылавага спірту. Каштоўны таксама і букавы дзёгаць. З арэхаў атрымліваюць светла-жоўты, прыемны на смак алей, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і тэхніцы. Сырыя арэхі атрутныя.

Бук лясны, або еўрапейскі (Fagus sylvatica), распаўсюджаны на заходзе Украіны і Беларусі, а таксама амаль ва ўсёй Заходняй Еўропе. Дрэва да 30 (50) м у вышыню і 2,0 м у дыяметры. Лісце 4–10 см у даўжыню, авальнае або яйкападобнае, з найбольшай шырынёй ніжэй за сярэдзіну ліста, хвалепадобнае або слабазубчастае па краі, зверху цёмна-зялёнае, знізу святлейшае. Бакавых жылак 5–10 пар. Жыве да 500 гадоў. У маладым узросце расце марудна. Цеплалюбны, вельмі ценевынослівы, патрабавальны да ўрадлівасці глебы, не вытрымлівае празмернай вільгаці. Дэкаратыўныя формы вельмі каштоўныя ў азеляненні.

Бук усходні (Fagus orientalis). Натуральна расце на Каўказе і ў Крыме. Дрэва да 50 м у вышыню і да 2 м у дыяметры. Падобны да бука ляснога. Адрозніваецца ад яго больш буйным (7–20 см) лісцем з 7–14 парамі бакавых жылак. Найбольшая шырыня ліста вышэй за сярэдзіну ліставой пласцінкі. Экалагічна падобны да бука ляснога, але больш цеплалюбны. Выкарыстоўваецца таксама, як і бук лясны.

У Паўночнай Амерыцы расце бук амерыканскі, або буйналісты (F. grandifolia), у

Японіі бук гародчаты (F. crenata) і бук японскі (F. japonica), на востраве Тайвань бук Хаяты

(F. hayatae). Астатнія віды бука растуць у гарах Цэнтральнага і Паўднёвага Кітая.

Род каштан (Castanea), аб’ядноўвае 11–12 даволі падобных відаў, якія часам цяжка адрозніць адзін ад другога. Як і віды бука, распаўсюджаны ў Міжземнамор’і, на Каўказе, ва Усходніх Гімалаях, Усходняй Азіі і прыатлантычнай Паўднёвай Амерыцы. Каштаны – вялікія, да 35 м у вышыню і 2 м у дыяметры, лістападныя дрэвы або хмызнякі, часам гэта карлікавыя кусты да 30 см у вышыню.

Верхавінкавая пупышка адсутнічае. Лісце чарговае, чаранковае, падоўжанаэлептычнае, да 10–25 см у даўжыню, востразубчастае, са шматлікімі паралельнымі жылкамі.

89

Пупышкі яйкападобныя, буйныя, размяшчаюцца спіральна або двухрадна. Парасткі чырванавата-бурыя са светлымі лінзамі. Цвітуць каштаны пасля аблісцення ў першай палове лета. Апыляюцца пераважна насякомымі. Кветкі сабраны ў доўгія лістапазушныя коласападобныя складаныя суквецці. Каласкі мужчынскія і двухполыя. Мужчынскія кветкі жаўтаватыя, складаюцца са званочкавага 5–6-раздзельнага калякветніка і 10–12 доўгіх тычынак, якія замацаваны вакол нектранага дыска (♂ *Р5-6А). Жаночыя кветкі зеленаватыя, акружаны чатырохраздзельнай плюскай з калючкамі. Калякветнік зрастаецца з ніжняй завяззю, застаюцца свабоднымі толькі 5–8 надрэзаў па краі. Завязь шасцігняздовая, з 6 доўгімі стужкападобнымі рыльцамі і з дзвюма семязавязямі ў кожным гняздзе (♀ *Р(5-8)G(6)). Плады – арэхі, яйкападобныя, плоскавыпуклыя, бура-карычневыя, ядомыя, з тонкім сухім каляплоднікам, паспяваюць позна восенню.

Упераважнай большасці гэта цеплалюбныя расліны. Параўнальна ценевынослівыя. Патрабавальныя да ўрадлівасці глебы. Аддаюць перавагу глыбокім, рыхлым, свежым і вільготным сугліністым глебам.

Драўніна каштанаў знешне падобная на драўніну дуба, але менш цёмная, не цямнее пры кантакце з паветрам, эластычная, сярэдняй цвёрдасці, трывалая, з прыгожым малюнкам, але лёгка расколваецца. Яе выкарыстоўваюць для будаўніцтва дамоў, вытворчасці мэблі, унутранага аздаблення памяшканняў, у суднабудаванні (мачты). Асабліва каштоўны каштанавыя вінныя бочкі. З прычыны сваёй непранікальнасці каштанавая клёпка добра зберагае віно ад выпарэння, а таксама не дае ў яго іншага прысмаку. Маладыя парасткі і тонкія галіны ідуць на прыгатаванне плеценых вырабаў. Нізкаствольнік – шаст для хмелю і тычына для вінаграду. Маладыя парасткі і лісце з’яўляюцца добрай дабаўкай у корм жывёле. Драўніна змяшчае шмат танінаў. Плады каштанаў адыгрываюць значную ролю ў харчаванні насельніцтва большасці краін Паўднёвай Еўропы, а ў некаторых мясцінах (востраў Корсіка) фактычна замяняюць хлеб. Іх выкарыстоўваюць у кандытарскай справе: уваходзяць у склад пірожных, тартоў, пірагоў, як начынка для цукерак. Выкарыстоўваюцца ў азеляненні. Найбольш распаўсюджаным у Еўропе відам з’яўляецца каштан сучасны, або пасяўны (Castanea sativa). Дрэва да 35 м у вышыню і да 2 м у дыяметры. Вельмі даўно разводзіцца ў Еўропе, дзе цяжка дасканала ўстанавіць яго натуральны арэал. Цеплалюбная расліна, патрабавальная да ўрадлівасці глебы, яе вільготнасці і вільготнасці паветра. Даўгавечная парода, якая можа жыць да 1000 гадоў і больш. Каштаны моцна пашкоджваюцца грыбковымі захворваннямі, самым страшным з якіх з’яўляецца завезеная ў Амерыку з Кітая ў пачатку ХХ ст. хвароба кары і ствала, што выклікаецца грыбком Endothia parasitica. Гэты грыбок знішчыў амаль усе насаджэнні амерыканскага каштана зубчастага (С. dentata), які раней існаваў як дрэва да 35 м у вышыню і ўтвараў вялікія лясы ў гарах і на раўнінах усходу ЗША ад штата Мэй і паўднёвых берагоў возера Антарыо да Місісіпі, яны складалі 1/10 частку ўсіх лясоў ЗША. У цяперашні час від захаваўся толькі ў выглядзе парасткаў асобных дрэў, якія адміраюць. У Японіі расце каштан гародчаты (С. сrenata) – невялікае дрэва да 15 м у вышыню. Холадаўстойлівы від, які вытрымлівае моцныя маразы (–25°С), устойлівы да грыбковых захворванняў. У Японіі маецца каля 100 сартоў, сярод якіх самыя буйнаплодныя каштаны ў свеце (маса аднаго плода каля 80 г, дыяметр 60 мм), яны шырока экспартуюцца ў ЗША.

Кітайскі каштан мякчэйшы (C. mollima) – дрэва сярэдняй велічыні (да 20 м у вышыню). Распаўсюджаны ад ўсходніх Гімалаяў да Карэйскага паўвострава і вострава Тайвань. Акрамя гэтага віду, у Кітаі сустракаецца яшчэ 2 віды каштана: каштан Сегю (С. seguinii) – нізкі хмызняк, распаўсюджаны ва ўсходніх і цэнтральных раёнах і каштан Генры (C. henryi) – дрэва каля 25 м у вышыню, вельмі звычайнае для горных шыракалістых лясоў цэнтральных і заходніх правінцый.

УЗША расце каштан кармавы (C. pumila) – куст 1–2 м у вышыню. Холадаўстойлівы від, устойлівы да грыбковых захворванняў і каштан вольхалісты (C. alnifolia) – адзін з самых дробных прадстаўнікоў сямейства, як правіла, кустоўнік да 30 см у вышыню і нават у спрыяльных умовах не перавышае 1 м.

90

Род дуб (Quercus) налічвае каля 450 відаў, пераважная большасць з якіх з’яўляюцца галоўнымі лесаўтваральнымі драўнянымі пародамі ўмераных шырот і горных паясоў паўночнага паўшар’я, а таксама кампанентамі трапічнага і субтрапічнага (дажджавога і сухога) лесу Паўднёва-Усходняй Азіі. Найбольш разнастайныя відамі дубоў Паўночная і Цэнтральная Амерыка, дзе яны растуць ад паўднёвага ўсходу Канады да Калумбійскіх Андаў. Еўропа, Паўночная Афрыка і Паўднёва-Заходняя Азія не маюць такой разнастайнасці гэтага роду. Сібір і Цэнральная Азія зусім не маюць уласных відаў, і толькі Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія ўяўляе сабой параўнальны з амерыканскім цэнтр відавой разнастайнасці роду. Паўночная мяжа арэала дуба ў Еўразіі знаходзіцца на шыраце каля 63° у Скандынавіі, паўднёвая заходзіць, як і ў Паўднёвай Амерыцы, на некалькі градусаў за экватар (астравы Суматра, Ява).

Большасць дубоў – высокія дрэвы да 25–50 м у вышыню і 3–5 м у дыяметры, нешматлікія віды з’яўляюцца нізкімі кустамі і нават кусцікамі, якія пакрываюць глебу дываном каля 0,5 м у вышыню і ў самых спрыяльных умовах рэдка дасягаюць вышыні 2–3 м (дуб кустовы – Q. fruticosa ў Іспаніі). Каранёвая сістэма дубоў звычайна магутная, стрыжнявога тыпу, але пры наяўнасці шчыльных падсцілаючых парод у ніжніх гарызонтах глебы і вільгаці становіцца паверхневай.

Асаблівасці кары (дакладней, перыдэрмы) часта з’яўляюцца характэрнымі відавымі прыкметамі. У адных відаў яна гладкая або доўгі час застаецца такой і нясе толькі лінзы, у большасці відаў пакрыта трэшчынамі рознай таўшчыні або разбіта на прамавугольныя пласцінкі. Напрыклад, у дуба звычайнага, або чарэшчатага (Q. robur), кара з добра бачнымі падоўжнымі трэшчынамі і кароткімі папярочнымі шчылінамі, якія паглыбляюцца з узростам. У дуба скальнага (Q. petraea) яна раздзелена на асобныя пласцінкі. У дуба коракавага (Q. suber), у меншай ступені ў дуба зменлівага (Q. variabilis) моцна развіты коракавы слой. У

амерыканскага дуба буйнаплоднага (Q. macrocarpa) коракавы слой утварае характэрныя

«крылы» на галінах.

Лісце чарговае, простае, цвёрдае або параўнальна мяккае, суцэльнае, зубчастае або перыста-лопасцевае па краі, часцей чаранковае, шматгадовае або ападае штогод. У сярэднім 7–15 см у даўжыню (у вечназялёных відаў яно звычайна меншае). У рэдкіх выпадках, як правіла ў лістападных відаў, лісце дасягае гіганцкіх памераў – у даўжыню да 40 см і ў шырыню да 30 см (дуб зубчасты – Q. dentata, дуб буйналісты – Q. macrophylla), у шэрагу вечназялёных лісце надзвычай дробнае.

Усе віды дубоў аднадомныя, апыляюцца з дапамогай ветру, цвітуць хутка пасля аблісцення. Кветкі дробныя з рэдукаваным простым калякветнікам. Тычынкавыя кветкі сабраны ў шматкветкавыя паніклыя каташкі, песцікавыя – у малакветкавыя дыхазіі, якія размешчаны ў пазухах верхняга асімілюючага лісця маладых парасткаў. Мужчынская кветка нясе 4–7-раздзельны просты калякветнік і 4–16 тычынак (♂*P4-7A4-). Жаночая кветка каля 1 мм у дыяметры, складаецца з зародка калякветніка і песціка з верхняй 3–4-гняздовай завяззю (♀*G(3-4)), якая мае па 2 семязавязі ў кожным гняздзе. Завязь заключана ў абгортку з прыкветнікавага лісця, з-пад якога ў час цвіцення ледзь толькі выступаюць чырванаватыя рыльцы. Плод – жолуд, які паспявае ў большасці відаў у канцы лета і восенню года цвіцення, у некаторых (дуб каштаналісты, дуб чырвоны) – на другі вегетацыйны сезон. Распаўсюджваюцца жалуды пераважна жывёламі, а таксама ветрам і вадой. У шматлікіх відаў жалуды не маюць перыяду спакою і могуць прарастаць адразу пасля паспявання (д. чарэшчаты); у іншых відаў (д. чырвоны) жалудам уласцівы перыяд спакою, які яны праходзяць на працягу зімы і прарастаюць вясной. Акрамя насеннага размнажэння, дуб узнаўляецца парасткамі ад пня, а часам і каранёвымі парасткамі. Па хуткасці росту і іншых біялагічных асаблівасцях, па экалагічных уласцівасцях розныя віды дуба маюць адрозненні. Неадназначная іх роля ва ўтварэнні лясоў і гаспадарчае значэнне.

Найбольшае гаспадарчае выкарыстанне находзіць драўніна дуба, якая з,яўляецца галоўным матэрыялам, што выкарыстоўваецца для асабліва адказных дэталей і збудаванняў, дзе патрэбны трываласць, цвёрдасць, пругкасць, устойлівасць да гніення (у