Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Клімчік_ДЕНДРОЛОГИЯ

.pdf
Скачиваний:
15
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.66 Mб
Скачать

91

суднабудаўніцтве, авіяцыйнай прамысловасці, транспарце, будаўніцтве, у мэблевай і бандарнай вытворчасці). Кара, драўніна, лісце, плюска, галы, якія ўтвараюцца на лісцях, змяшчаюць шмат танінаў, шырока выкарыстоўваюцца для вырабу скур. Такія віды дуба, як коркавы, кітайскі і зменлівы, з’яўляюцца каштоўнымі карканосамі. Іх корак скарыстоўваецца ў халадзільнай прамысловасці, матора- і суднабудаванні, медыцыне, у быце. Важным кармавым і харчовым прадуктам, лекавай сыравінай з,яўляюцца жалуды.

Увогуле род дуб (Quercus) дзеліцца на 4 падроды: а) цыклабаланопсіс, з,яўляецца адным з самых старажытных у родзе. У асноўным вечназялёныя расліны з тоўстым, густа апушаным лісцем. Віды гэтага падроду растуць выключна ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі і каля 10 відаў расце ў паўднёвым паўшар,і. Характарызуецца кольчатай плюскай (дуб гімалайскі – Q. helferiana, д. шызы – Q. clauca); б) гетэрабаланус. Гэта цвердалістыя вечназялёныя дрэвы і хмызнякі, якія распаўсюджаны ва ўмераных паясах гор Міжземнамор,я, Паўднёва-Заходняй, Усходняй і Цэнтральнай Амерыкі (д. коракавы – Q. suber, д. каштаналісты – Q. costaneifolia); в) эрытрабаланус (чырвоныя дубы) з,яўляецца адным са старажытных у родзе. Уключае каля 200 відаў. Віды гэтага падроду летне-зялёныя, маюць суцэльнае па краі або зубчастае лісце з доўгім вастрыём на зубцах. Плюска чырвоных дубоў мае шырокія плоскія лускавіны, жалуды паспяваюць на другі год пасля апылення і на верхавінцы маюць слупкаваты выраст. Гэта выключна амерыканскія віды (д. чырвоны – Q. rubra, д. балотны – Q. polustris, д. зубчасты – Q. dentata, д. паўночны – Q. boreales); г)

кверкус (белыя дубы) – з’яўляецца найбольш эвалюцыйна развітым ў родзе. Віды лістападныя. Лісце простае зубчастае або лопасцевае, з адна-, рэдка двухгадовым паспяваннем жалудоў, распаўсюджаны на трох кантынентах: Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. З іх чатыры галоўныя віды, якія даюць асноўную масу драўніны: дуб чарэшчаты – Q. robur, д. аўстрыйскі – Q. cerris, д. скальны – Q. petraea, д. пушысты – Q. pubescens. Да гэтага падроду таксама адносяць дуб мангольскі – Q. mangolica, д. грузінскі – Q. iberica, д. буйны, або ўсходні, каўказскі, высакагорны – Q. macrantera і інш.

Дуб чарэшчаты, або летні (Q. robur). Радзіма – Еўропа. Дрэва да 30–40 м у вышыню і больш за 1 м у дыяметры. Парасткі голыя, якія заканчваюцца разеткай з пупышак, з найбольш буйной у цэнтры. Пупышкі яйкападобныя, прытупленыя. Лісце 7–16 см у даўжыню, перысталопасцевыя, з 4–7 парамі тупых суцэльнакрайніх лопасцей, пры аснове з кароткім чаранком, часта з двума вушкамі. Разам з бакавымі жылкамі, што ідуць да канца лапасцей, ёсць прамежкавыя, якія даходзяць да выразак. Жалуды часта вісяць па два на чаранку, паспяваюць восенню ў год цвіцення. Размнажаецца жалудамі, каранёвымі і пнёвымі парасткамі. Жыве 400–500 (1500) гадоў. Параўнальна цеплалюбны. Патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Найбольшай прадукцыйнасці дасягае на глыбокіх, свежых сугліністых і супясчаных глебах. Добра расце па поймах рэк. Засухаўстойлівы. Вытрымлівае часовае затапленне і засаленне глебы. Слаба ўстойлівы да газападобных выкідаў у атмасферу. Выдзелены дзве разнавіднасці: якая распускаецца рана, і разнавіднасць, лісце якой распускаюцца позна (на два тыдні пазней).

Дуб скальны, або зімні (Q. petraea). Натуральна расце ад Калінінградскай вобласці на поўдзень да Малдавіі, у Карпатах, горным Крыме і на Каўказе. Дрэва 20–30 (40) м у вышыню з менш трашчынаватай карой, чым у дуба чарэшчатага. Лісце 8–12 см у даўжыню, перысталопасцевае, з 5–9 парамі падоўжных, тупых лопасцей, з верхняга боку цёмна-зялёнае, голае, бліскучае, з ніжняга – жаўтавата-зялёнае, з рассеянымі зоркавымі валаскамі. Часта засохлае застаецца вісець да вясны. Прамежкавых жылак і вушак няма, або яны сустракаюцца рэдка. Жалуды сядзячыя. Больш светла- і цеплалюбны, чым дуб чарэшчаты. Драўніна мякчэйшая, чым у дуба чарэшчатага.

Дуб чырвоны, або паўночны (Q. rubra, Q. boreales). Радзіма – Паўночная Амерыка. Інтрадукаваны і добра расце ў штучных пасадках у Еўропе. Дрэва да 30 (40) м у вышыню з гладкай шэрай, да старасці слабатрашчынаватай карой. Парасткі чырванавата-бурыя, голыя, бліскучыя, маладыя з рыжавата-лямцавым апушэннем. Лісце 8–20 см у даўжыню, глыбока-

92

перысталопасцевае, з 3–7 востразубчастымі, адцягнутымі, са шчацінкай на верхавінцы лопасцямі. Зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, знізу светла-зялёнае, па жылках шараватаапушанае. Жалуды шараабо яйкападобныя, паспяваюць на другі год, бліскучыя, тонкаапушаныя. Плюска ахоплівае жолуд на 1/3 яго даўжыні. Хуткарослы. Марозаўстойлівы. Адносна непатрабавальны да ўрадлівасці глебы. Умерана святлалюбны. Устойлівы да пашкоджанняў насякомымі, хваробамі, загазаванасці паветра. Дэкаратыўны.

Род нотафагус (Nothafagus) – вялікія дрэвы да 40 м у вышыню і 1,5–2 м у дыяметры. З’яўляюцца асноўнымі лесаўтваральнымі пародамі антарктычнай часткі Паўднёвай Амерыкі, Новай Зеландыі, Заходняй Аўстраліі. Усяго 40 відаў (н. касы – Чылі, н. Домбэ, н. карлікавы, н. арктычны, н. бярозападобны і інш.).

Род трыганабалан (Trigonobalanus) налічвае ўсяго тры віды, якія былі зусім нядаўна адкрыты. Растуць у трапічных лясах Азіі і Амерыкі.

Род кастанопсіс (Castanopsis) – вечназялёныя дрэвы да 40 м у вышыню, адзін від у Каліфорніі, астатнія – Паўднёва-Усходняй Азіі, усяго каля 120 відаў (к. залацісталісты, індыйскі, серабрысты і інш.).

Сямейства Бярозавыя (Betulaceae). Па колькасці родаў і асабліва відаў бярозавыя ўступаюць букавым. У гэтага сямейства 6 родаў і, магчыма, толькі без мала чаго больш за 150 відаў. Роды бярозавых утвараюць дзве групы, якія добра адрозніваюцца адна ад другой і якія адны батанікі выдзяляюць у асобныя трыбы, другія – у падсямействы, а некаторыя нават залічваюць іх у ранг самастойных сямействаў. Мы будзем разглядаць іх як 2 падсямействы: бярозавыя (Betuloideae) ўваходзяць роды бяроза (Betula) і алешына (Alnus), і арэшнікавыя (Coryloidae) аб’ядноўвае роды ляшчыны або арэшыны (Corulus), граба (Carpinus), хмелеграба (Ostrya) і острыопсіса (Ostruopsis). Бярозавыя тыповыя барэяльныя расліны, якія распаўсюджаны ва ўсіх умераных пазатрапічных абласцях паўночнага паўшар’я. Толькі асобныя віды алешыны заходзяць у Паўднёвую Амерыку (да Чылі і Аргенціны), а ў Азіі пашыраюцца да Бенгаліі і Паўночнага В’етнама. Аднак у паўднёвых абласцях растуць яны толькі ў гарах. Асобныя віды бярозы і алешыны даходзяць на поўнач да тундры і паднімаюцца ў горы да субальпійскага пояса. У гэтых жорсткіх умовах яны набываюць карлікавыя і сцелістыя формы.

Падсямейства Бярозавыя (Benulaideae). Лістападныя, аднадомныя,

ветраапыляемыя драўняныя расліны з сімпадыяльным галінаваннем парасткаў, простым, чарговым чаранковым лісцем з перыстанервовым жылкаваннем. Для іх парасткаў характэрны трохгадовы цыкл фарміравання. На працягу двух сезонаў вегетацыі парасткі развіваюцца ў зачаткавым стане ў пупышках, а на трэці адбываецца завяршальны этап адкрытага росту з наступным іх акаркавеннем і адраўненнем. Жаночыя і мужчынскія кветкі сабраны ў суквецце – каташок, на восі якога яны размешчаны групамі па 2–3. Кожная такая група прыкрыта прыкветкавай лускавінай. Але ў відаў алешыны жаночыя кветкі не ў каштанах, а сабраны ў пучкі ўнутры кветкавай пупышкі. Калякветнік рэдукаваны. У бярозавых мужчынскія кветкі складаюцца з 2–3 тычынак (♂ А2-3), у ляшчынавых – з 4 (♂А4). Тычынкі звычайна расшчэпленыя, таму здаецца, што іх больш. Жаночыя кветкі маюць адзін песцік з двух пладалісцікаў, завязь верхняя (♀G(2)), двухгняздовая з дзвюма семязавязямі, з якіх развіваецца толькі адно насенне. Віды алешыны і арэшыны цвітуць да пачатку распускання лісця, алешнік і іншыя прадстаўнікі гэтага сямейства цвітуць адначасова з аблісценнем.

У розных відаў бярозавых плады паспяваюць з сярэдзіны лета да глыбокай восені года цвіцення. У відаў падсямейства бярозавых плады крылатыя або бяскрылыя дробныя арэшкі або сямянкі. У падсямейства арэшнікавых плады – арэшкі або арэхі з драўняным трывалым каляплоднікам. Размешчаны яны ў пазухах лускавіны, якая складаецца з крыючага ліста і двух прыкветнікаў (граб, хмеляграб), або акружаны покрывам прыкветнікаў, што зрасліся ў выглядзе плюскі (арэшына). Распаўсюджваюцца плады ветрам (бяроза, алешнік, граб, хмеляграб), вадой (алешына) або жывёламі (арэшнік). Насенне без эндасперму. У відаў арэшыны насенне з добра развітымі мясістымі семядолямі, ядомае.

93

У народнай гаспадарцы бярозавыя з даўніх часоў знаходзяць разнастайнае выкарыстанне. Ужываюцца літаральна ўсе часткі раслін. Драўніна шматлікіх відаў з’яўляецца выдатным палівам (напрыклад, бяроза). Дае каштоўны драўняны вугаль (бярозавы – лепшы вугаль для металургіі, арэшнікавы – лепшы вугаль для чарчэння і г. д.), цудоўную фанеру, дошкі, выкарыстоўваюцца ў сталярна-мэблевай і такарнай вытворчасці, у сельскагаспадарчым машынабудаванні і інструментабудаванні. Вельмі трывалая драўніна бярозы давурскай (В. davurica), бярозы каменнай (B. ermanii), жалезнай (B. schmidtii) і хмеляграба не ўступае найбольш трывалай драўніне самшыту і фісташкі. Па супраціўленні на выгін драўніна гэтых бяроз набліжаецца да жалеза і перавышае чыгун. Яна выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, незаменная для вырабу дэталей, якія моцна труцца, ткацкіх чаўнакоў. З кары, лісця і каташкоў шматлікіх відаў атрымліваюць дубільныя рэчывы (5–16% з некаторых відаў алешын), фарбы (чорную, чырвоную, жоўтую) для скуры, футра і тканіны. Цэлы шэраг відаў служыць крыніцай лекавай сыравіны, насенне арэшыны – каштоўная сыравіна для харчовай прамысловасці. Бярозавыя шырока выкарыстоўваюцца ў азеляненні.

Род бяроза (Betula) налічвае звыш 80 відаў. Буйныя дрэвы і хмызнякі розных памераў, часам кусцікі, якія растуць ад тундры да стэпаў і распаўсюджаны амаль ва ўсіх горных раёнах паўночнага паўшар’я.

Для бяроз характэрна гладкая кара, якая адслойваецца тонкімі плеўкамі або лускавінамі, часцей белая, радзей жаўтаватая, чырванаватая або нават чорная. Каташкі з мужчынскімі кветкамі ў час цвіцення панікаюць, а жаночыя стаяць вертыкальна.

Цвітуць бярозы адначасова з распусканнем лісця. Плады – двухкрылыя сямянкі, сабраныя ў каташныя суплоддзі. Сямянкі паспяваюць у сярэдзіне – другой палове лета, пасля гэтага суплоддзі распадаюцца, а сямянкі разам з трохлопасцевымі лускавінамі распаўсюджваюцца ветрам, а ў некаторых відаў вадой. Бярозы таксама могуць утвараць парасткі ад пня і ўкараняцца галінамі. Дрэвы гэтага роду, як правіла, хуткарослыя. Жывуць 100–300 гадоў. Даўгавечнасць хмызняковых бяроз значна меншая. Усе віды бяроз святлалюбныя. Сярод іх пераважаюць зімаўстойлівыя. Сярэднепатрабавальныя да ўрадлівасці і вільготнасці глебы.

Род бяроза дзеліцца на 4 секцыі. На крайняй поўначы, у тундры шырока распаўсюджаны віды секцыі нана (Nanaе). Гэта найбольш маладая ледніковая або пасляледніковая секцыя. Да яе адносяць б. карлікавую (В. nana), якая расце ў Еўропе. Шырока распаўсюджана на Далёкім Усходзе, і ў Паўночнай Амерыцы геаграфічна яе замяшчае від б. худая (B. exilis). У Азіі – б. мідэндорфа (B. miiddendorffii), на Саянах і Алтаі б. круглалістая (В. rotudifolia). Гэта нізкія, галінастыя кусты.

Большасць вучоных сыходзяцца на тым, што з усіх 4 секцый роду бяроза самай прымітыўнай з’яўляецца секцыя кастата (Costata). Гэта ў асноўным дрэвы з буйнымі суквеццямі, вялікім скураным лісцем. Найбольшая разнастайнасць відаў гэтай секцыі прадстаўлена ва Усходняй Азіі. Віды гэтай секцыі амаль не ўтвараюць чыстых насаджэнняў і растуць як прымешак да іншых супольніцтваў ліставых і хвоевых драўняных парод. Яны даволі цеплалюбныя і непатрабавальныя да ўрадлівасці глебы.

Сярод іх б. Эрмана, каменная (B. ermanii) – расце ў Японіі, на Камчатцы, Сахаліне. Драўніна вельмі цяжкая і трывалая. Б. рабрыстая (B. castata) – расце ў П. Карэі, Манчжурыі, у Прыморскім і Хабараўскім краі. У Кітаі – б. цудоўная (B. insignis), б. белая кітайская (B. alba-sinensis). У Гімалаях, Паўночнай Індыі – б. карысная (B. utilus). Ва ўсходняй Сібіры, у Прыморскім краі б. Прохарава (B. prochorowii), б. Шмідта, жалезная (B. schmidtii). У Японіі – б. арэшнікалістая (B. corylifolia), б. грабалістая, або японская вішнёвая (B. grossa), б. вастралістая (B. aciminatifolia), б. ільмалістая (B.ulmoforia). У Паўночнай Амерыцы – б. вішнёвая (B. lenta), б. чорная (B. nigra) і інш.

Секцыя акуміната (Acuminatae) – бярозы распаўсюджаны ў Гімалаях і Усходняй Азіі (толькі ў субтропіках). Дрэвы да 20–30 м у вышыню, з вельмі буйным лісцем. Гэта

94

бярозы горных лясоў, якія растуць на вышыні 300–1000 м над узроўнем мора. Б. Максімовіча (B. Moximowicziana) – мае самае буйное сярод бяроз лісце.

Асабліва вялікая разнастайнасць бяроз у лясной зоне ўмеранага пояса, дзе пераважаюць віды секцыі Betula. У Еўропе б. павіслая (B. pendula), б. пушыстая (B. pubescens). У субарктычнай Еўропе, Заходняй Сібіры б. звілістая (B. tortuosa) 2–4 м у вышыню. У Паўночнай Амерыцы б. папяровая (B. papurifera), б. таполялістая (B. populifolia).

Бяроза павіслая (B. pendula) займае шырокі арэал у Еўропе, уключаючы Каўказ і Заходнюю Сібір. Дрэва да 25–30 м у вышыню і 60–80 (150) см у дыяметры, з гладкім, белым,

уаснове чорным, глыбокатрашчынаватым ствалом. Крона яйкападобная, з доўгімі звіслымі галінамі, якія пакрыты барадаўкамі. Лісце трохвугольна-рамбічнае. Хуткарослая, святлалюбная, непатрабавальная да клімату і ўрадлівасці глебы, лесаўтваральная і глебапаляпшальная парода. Мае дэкаратыўныя формы.

Бяроза пушыстая (B. pubescens) распаўсюджана ў Еўропе і Сібіры. Дрэва да 20 м у вышыню. Ствол белы амаль да асновы. Маладое лісце і парасткі апушаны. Галіны не звісаюць, а накіраваны ўверх і ў бакі. Паспелыя каташкі доўга вісяць на дрэве, не рассыпаюцца. Менш патрабавальная да святла. Лепш вытрымлівае суровыя ўмовы Поўначы, забалочанасць глебы, але не любіць яе сухасці.

Бяроза пласкалістая (B. platyphyla) – найбольш распаўсюджана на Далёкім Усходзе. Гэты від бярозы, які замяшчае там бярозу павіслую. Дрэва да 24–27 м у вышыню. Марфалагічна, біялагічна і экалагічна падобная на бярозу павіслую.

Бяроза каменная (B. ermanii) расце на Камчатцы і Сахаліне. Дрэва да 20 м у вышыню з ружавата-шэрай да бурай карой, якая звісае са ствалоў і сукоў лахманамі.

Бяроза карлікавая (B. nana) утварае зараснікі ў тундры, на махавых балотах, у альпійскім поясе гор Еўропы і Заходняй Сібіры. Нізкі да 1 м куст, які сцелецца, з цёмнакарычневымі апушанымі або голымі парасткамі. Лісце акруглае, дыяметрам 2–3 см, па краі тупазубчастае, з 2–4 парамі жылак, на кароткіх чаранках, зверху цёмна-зялёнае бліскучае, знізу святлейшае.

Бяроза нізкая (B.humilis) – куст 1–2,5 м у вышыню з бурай карой. Лісце прадаўгаватае, завостранае да верхавінкі з 4–6 парамі жылак і тонкімі зубкамі па краі. Расце па берагах азёр і на асаковых балотах.

Род алешына (Alnus). У гэтым родзе выдзяляюць тры падроды. Падрод крэмастагіна (Cremastogyne) уключае 3 віды, якія растуць у рэліктавых цёплаўмераных горных лясах Паўднёва-Усходняга Кітая (на вышыні 1500–2800 м). Гэтыя «жывыя выкапні», якія захавалі шматлікія рысы продкаў, – дрэвы ад 8 да 40 м у вышыню, з гладкай шэрай карой. Маладыя парасткі могуць быць голыя, густа рыжавата-лямцава апушаныя або апушаныя злёгку. Лісце да 16 см у даўжыню.

Падрод алешнік (Alnobetula) аб’ядноўвае каля 10 відаў, у асноўным нізкія (да 3 м) хмызнякі. Але сярод прадстаўнікоў гэтага падроду ёсць і буйныя хмызнякі і нават невялікія дрэвы да 8–15 м у вышыню. Расліны кусцістыя, моцна разгалінаваныя, часта са скрыўленымі стваламі і галінамі. У крайніх умовах месцавырастання і на мяжы арэала распаўсюджання характэрны сцелістыя, скрыўленыя, каржакаватыя ствалы і галіны, а таксама паменшанае лісце. Усе віды падроду алешнік – барэальна-арктычныя, якія распаўсюджаны галоўным чынам у таежных абласцях Паўночнай Азіі і Паўночнай Амерыкі

уменшай ступені ў Еўропе (да Паўночнай Італіі).

УЕўразіі найбольш шырока распаўсюджаны алешнік кустовы (Alnus fruticosa) і алешнік манчжурскі (A. mandshurica). Алешнік кустовы, як больш зімаўстойлівы від, расце далей на поўнач. У Паўночнай Амерыцы найбольшы арэал займае алешнік кучаравы (A. crispa) і алешнік выразаны (A. simiata). Апошні даходзіць на поўнач да палярнага круга, расце на Алясцы. Ён заходзіць і на Азіяцкі мацярык на поўначы, дзе расце на ўзбярэжжы Ахоцкага мора і Камчаткі. Астатнія віды больш лакалізаваныя. Некаторыя віды падроду алешнік утвараюць больш або менш буйныя чыстыя хмызняковыя зараснікі на схілах гор, на ўзлесках, на прырэчных пясках і іншых мясцінах. У гарах, напрыклад у Карпатах і на

95

усходзе Азіі, яны ўтвараюць нават самастойны суцэльны пояс самкнутых зараснікаў, якія цяжка пераадольваць. Густыя хмызняковыя зараснікі на камяністых прасторах, на адкрытых схілах утвараюць некаторыя віды алешніку і вышэй за мяжу лясоў. Асабліва высока ў горы алешына падымаецца на поўдні арэала.

Упадродзе алешыны (Alnus) больш за 30 відаў. Яго складаюць высокія дрэвы або буйныя хмызнякі, хоць ёсць і дробныя (1–1,5 м у вышыню), асабліва ў мясцінах з крайнімі ўмовамі росту. Розныя віды алешыны прад’яўляюць розныя патрабаванні да ўмоў існавання. Звычайна алешына расце па берагах рэк, ручаёў, азёр. Часцей пераважаюць пераўвільготненыя глебы. Але адны віды алешыны патрабуюць добрай аэрацыі, а другія вытрымліваюць застойнае ўвільгатненне. Часцей алешына расце на ўрадлівых глебах, але некаторыя віды могуць расці і на бедных.

Алешына – расліна, якая шырока распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, галоўным чынам у лясной зоне. Самай распаўсюджанай і найбольш каштоўнай пародай з’яўляецца алешына чорная, або ліпкая (Alnus glutinosa). Гэта тыповы від лясной і лесастэпавай зоны, які нават па лагах рэк заходзіць і ў стэпавую зону. Алешына чорная – святлалюбная парода, расце на залішне ўвільготненых глебах і ў гэтых умовах фарміруе чыстыя насаджэнні. Характэрныя насаджэнні з алешыны чорнай сустракаюцца на моцна гумусавых, залішне ўвільготненых грунтовай вадой аэрыраваных глебах. Дрэвы дасягаюць 30 (35) м у вышыню. Кара на маладых дрэвах гладкая, цёмна-шэрая, на старых – цёмна-бурая, трашчынаватая. Маладыя парасткі ліпкія, буравата-зялёныя або чырванаватыя, злёгку трохгранныя, са светлымі папярочнымі лінзамі. Пупышкі буйныя цёмна-фіялетавыя, чаранковыя. Лісце 5–9 см у даўжыню, зваротнаяйкападобнае або акруглае, часта з выемкай на верхавінцы і шыракаклінападобнай асновай, з 5–8 парамі жылак, зверху цёмна-зялёнае, знізу святлейшае, з рыжымі бародкамі ў вуглах жылак. Маладое лісце ліпкае. Парода хутка расце, патрабавальная да ўрадлівасці глебы і яе вільготнасці. Зімаўстойлівая. Рэкамендуецца для азелянення берагоў вадаёмаў. Драўніна ідзе на выраб фанеры, прымяняецца ў цэлюлознай вытворчасці і гідратэхнічным будаўніцтве. Кара выкарыстоўваецца ў якасці дубільніка. Лісце і пупышкі маюць лекавае значэнне.

Алешына шэрая (A. incana). Распаўсюджана амаль па ўсёй Еўропе, Заходняй Сібіры, на Каўказе. Дрэва да 15–20 м у вышыню, часам высокі куст са светла-шэрай, да старасці з гладкай карой і ствалом з падоўжнымі ўвагнутасцямі. Маладыя парасткі лямцава-апушаныя. Лісце 7–13 см у даўжыню, яйкападобнае або элептычнае, на канцы завостранае, з акруглым або слабасэрцападобнай асновай, слабалопасцевае, двойчыпілаватае па краі, зверху цёмназялёнае, знізу шызаватае, апушанае. Бакавых жылак 7–10 пар. Маладое лісце ліпкае. Хуткарослая, вельмі зімаўстойлівая, ценевынослівая парода. Менш патрабавальная да ўрадлівасці і вільготнасці глебы, чым алешына чорная. Узбагачае глебу азотам. Выкарыстоўваецца для замацавання і азелянення берагоў рэк, яроў, схілаў. Драўніна ідзе на дробныя вырабы. Кара змяшчае дубільныя рэчывы.

УГімалаях расце рэліктавы від алешыны непальскай (A. nepalensis) – падлесная парода сасновых лясоў.

Падсямейства арэшнікавыя (Corilaidae). Род граб (Carpinus). Гэты род аб’ядноўвае каля 30 відаў, якія распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы (1 від). Найбольш разнастайныя грабы ў Кітаі і Японіі. Гэта дрэвы ад 5 да 25 (30) м у вышыню, радзей хмызнякі з моцнымі парасткамі, вельмі цвёрдай драўнінай, чарговым, простым двойчызубчастым лісцем, з жылкамі, якія моцна выступаюць. Тычынкавыя кветкі без калякветніка з 4–12 тычынкамі, сабраны ў каташок, які зімуе голым. Жаночыя кветкі ў канечных каташках, зімуюць у пупышках. Песцік з двухгняздовай верхняй завяззю. Цвіце граб адначасова з аблісценнем. Плады паспяваюць восенню. Плод – драўняністы, рабрысты, сплясканы арэшак, прырастае да асновы буйной лістападобнай лускавіны, якая выконвае ролю паруса пры распаўсюджванні арэхаў ветрам.

Граб звычайны, або еўрапейскі (Carpinus betulus) расце ў Еўропе, на Каўказе і Малой Азіі. Дрэва да 20–25 м у вышыню са злёгку скручаным і слабарабрыстым ствалом, шэрай,

96

гладкай або слабатрашчынаватай карой. Лісце 5–15 см у даўжыню, яйкападобнапрадаўгаватае або элептычнае, вострае з акруглай, часам нераўнабокай, сэрцападобнай асновай, двойчыпілаватае або двойчызубчастае па краі, зверху хвалепадобнае, голае, знізу святлейшае, апушанае па жылках. Арэшак моцна сплясканы, акружаны толькі з аднаго боку трохлопасцёвай плюскай, у якой сярэдняя лопасць больш доўгая. Расце марудна. Любіць цяпло. Патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Амаль цалкам устойлівая супраць шкоднікаў і хвароб. Вытрымлівае ўмовы горада. Добра пераносіць абрэзку. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Парода, якая спадарожнічае ў дубровах. Мае цвёрдую цяжкую драўніну, якая добра супрацьстаіць удару і трэнню.

Граб усходні, або грабіннік (Carpinus orientalis). Натуральна расце на Каўказе, у Крыме, Іране, Малой Азіі, на Балканах. Хмызняк або дрэва 8–10 м у вышыню. Ад граба звычайнага адрозніваецца меншым (2–5 см у даўжыню) лісцем і больш дробнымі пладамі, якія знаходзяцца ў абгортцы без лопасцей.

Са шматлікіх грабаў Усходняй Азіі патрэбна адзначыць зграбнае маленькае кусцістае дрэва да 5 м у вышыню – граб Турчанінава (C. turczaninovii), больш буйное, да 15 м у вышыню кусцістае дрэва – граб Чаноскі (C. tschanoskii). У Паўночнай Амерыцы расце граб каралінскі або амерыканскі (С. coroliniana). Гэта невялікае дрэва да 5–6 м радзей 12 м у вышыню, вельмі прыгожае, кусцістае.

Род арэшына (Corylus) аб’ядноўвае каля 20 відаў, якія стаяць асобна ў сямействе бярозавых дзякуючы вялікай своеасаблівасці. Арэшына – адзіны сярод бярозавых заахорны (сінзаахорны) род. Гэта пераважна хмызнякі, да 4–6 (10) м у вышыню, радзей дрэвы, лістападныя. Лісце чарговае, буйназубчастае, апушанае. Цвіце арэшына да аблісцення. Яе мужчынскія кветкі сабраны ў каташкі, што зімуюць у голых пупышках. Складаюцца з чатырох раздвоеных тычынак, якія зрасліся з крыючай лускавінай. Жаночыя кветкі, якія заключаны па некалькі штук у кветкавай пупышцы, зімуюць пад яе лускавінамі. Песцік з двух пладалісцікаў. У час цвіцення з-пад рассунутых верхніх канцоў пупышкавых лускавін кветкавай пупышкі выступаюць толькі чырвоныя або малінавыя ніткападобныя рыльцы. Плады – арэхі з драўняністым каляплоднікам, якія часткова або зусім заключаны ў званочкападобную або трубчастую плюску. Паспяваюць у канцы лета – пачатку восені. Насенне ядомае, без эндасперму. Зародак з добра развітымі мясістымі семядолямі.

Арэшына звычайная (Corylus avellana) – хмызняк да 2–7 (15) м у вышыню, з цёмнашэрай карой добра бачнымі лінзамі. Парасткі цёмна-шэрыя, пакрыты пушком з залозкамі. Пупышкі акругла-яйкападобныя з вейкавымі лускавінамі. Лісце 6–12 см у даўжыню, шырокае, пры аснове нераўнабока-сэрцападобнае, на канцы завостранае, па краі двойчызубчастае, на кароткіх чаранках са шматлікімі шчацінкамі. Лісце зверху шурпатае цёмна-зялёнае, знізу светла-зялёнае, валасістае. Плады – акруглыя, буйныя арэхі, якія змяшчаюць да 65% тлушчу і да 15% бялку. Каштоўная глебапаляпшальная, марозаўстойлівая, ценевынослівая, патрабавальная да ўрадлівасці глебы парода. Гаспадарчае значэнне шматграннае. Галоўную каштоўнасць складае яе насенне. Селекцыянерамі вылучаны культурныя сарты арэшыны, якія адметныя вельмі буйнымі арэхамі, тонкай шкарлупінай, высокімі харчовымі якасцямі ядра. Такія сартавыя арэшыны называюць фундуком. Арэшыну выкарыстоўваюць для абсадкі дарог, замацавання схілаў яроў і лагчын, у азеляненні.

Арэшына дрэвападобная, або мядзведжы арэх (C. colurna). Натуральна расце на Каўказе, Балканах і ў Малой Азіі. Дрэва да 20–25 м у вышыню з шаравата-белай карой, якая адслойваецца пласцінкамі. Парасткі бура-жоўтыя шчацінкава-валасістыя. Лісце 6–12 см у даўжыню, зваротнаяйкападобнае або шырокаавальнае з сэрцападобнай асновай, каротказавостранае, па краі з буйнымі зубцамі ў выглядзе невялікіх лопасцей. Зверху цёмназялёнае, голае, знізу апушанае ўздоўж жылак. Плады дробныя, сплясканыя з бакоў. Абгортка ў некалькі разоў пераважае даўжыню арэха. Хуткарослая, зімаўстойлівая, ценевынослівая, засухаўстойлівая парода. Амаль не пашкоджваецца хваробамі і шкоднікамі. Дэкаратыўная.

97

Арэшына разналістая (Corylus heterophylla). Радзіма – Усходняя Сібір, Далёкі Усход, Кітай, Японія, дзе яна замяшчае арэшыну звычайную. Гэта хмызняк або дрэва да 7 м у вышыню з густаапушанымі парасткамі. Лісце 6–11 см у даўжыню з сэрцападобнай асновай, зверху ўсечанае або слабадвухлопасцевае, з кароткім вастрыём пасярэдзіне, няроўнадвойчызубчастае, знізу апушанае па жылках. Арэхі сплясканыя зверху, у абгортцы, якая роўная або крыху большая за арэхі. Вельмі марозаўстойлівая, ценевынослівая, засухаўстойлівая парода. Не вытрымлівае залішняга ўвільгатнення і ўшчыльнення глебы. Дэкаратыўная. Арэхі ядомыя. Змяшчаюць да 50% тлушчу.

Дрэвападобныя формы належаць больш старажытным прадстаўнікам роду арэшына,

такім, напрыклад, як арэшына юньнанская (C. junnanensis), арэшына папяровая (C. papyracea), арэшына кітайская (С. chinensis), арэшына Патаніна (C. potaninii). Найбольшай вышыні дасягае арэшына кітайская (да 40 м.).

Род хмеляграб (Ostrya) своеасаблівы – каля 10 відаў, якія растуць звычайна адзінкава, як прымешак ў лясах Паўночнай Амерыкі, Японіі, Паўднёвага Кітая, Малой Азіі, Сярэдняй Еўропы і Міжземнамор’я. Гэта дэкаратыўныя, вельмі прыгожыя дрэвы або буйныя кусты, да 10–25 м у вышыню, з шарападобнай, ажурнай кронай і прыгожымі светла-зялёнымі пладамі. Кара глыбока-падоўжна-трашчынаватая. Маладыя галіны апушаны. Лісце 4–12 см у даўжыню, авальнае. На Еўрапейскім кантыненце расце хмеляграб звычайны, або еўрапейскі

(O. carpinifolia). На Амерыканскім – хмеляграб амерыканскі (O. virginiаna), х. Нолтана (O. knowltonii).

Род астрыопсіс (Ostryopsis) – самы маленькі ў сямействе, налічвае толькі два віды, якія растуць у Паўночным і Заходнім Кітаі і Манголіі. Гэта моцна разгалінаваныя хмызнякі да 3 м

увышыню – астыопсіс высокародны (O. nobilis).

5.2.3.4.Парадак арэхавыя (Juglandales). Дрэвы, радзей хмызнякі з чарговым, радзей супраціўным перыстым лісцем, у большасці пазбаўленым прылісцікаў. Вусцейкі без пабочных клетак. Членікі сасудаў з лесвічнай або простай перфарацыяй. Кветкі звычайна ў каташках, пераважна аднаполыя, беспялёскавыя. Насенне з буйным зародкам, без эндасперму. Уключае два сямействы – раіптэлейныя і арэхавыя. Раіптэлейныя маюць усяго адзін від – раіптэлею тысячакветную (Rhoiptelea chilianta), якая расце ў Паўночным В’етнаме і Паўднёва-Заходнім Кітаі. Гэта лістападнае дрэва 8–20 м у вышыню.

Сямейства арэхавыя (Juglandaceae) уключае 7 родаў і каля 60 відаў лістападных аднадомных дрэў, радзей хмызнякоў, якія распаўсюджаны ў шыракалістых лясах умеранай і субтрапічнай абласцей паўночнага паўшар’я, а таксама ў горных раёнах тропікаў. Лісце чарговае, буйное, перыста-складанае, са смалістымі залозкамі і моцным спецыфічным пахам. Вельмі фітанцыднае. Кветкі разнаполыя, цвіценне адбываецца хутка пасля аблісцення. Мужчынскія кветкі сабраны ў доўгія паніклыя каташкі, якія ўтвараюцца на парастках мінулага года. Жаночыя кветкі ў прамастойных або звіслых коласападобных суквеццях, часам адзіночныя на канцах парасткаў бягучага года. Апыляюцца ветрам.

Плод – несапраўдная касцянка, сухаватая, бяскрылая або з крылатымі вырастамі. Насенне без эндасперму, з мясістымі семядолямі, якія раздзелены скуранымі перагародкамі. У шматлікіх відаў арэхаў насенне ядомае і мае вялікае харчовае значэнне. Драўніна арэхаў трывалая, з прыгожай тэкстурай, шырока выкарыстоўваецца ў розных галінах гаспадаркі.

Род арэх (Juglans) аб’ядноўвае дрэвы з чарговым няпарнаперыста-складаным лісцем. Тычынкавыя кветкі ў буйных каташках, якія звешваюцца. Песцікавыя у малакветкавых канечных коласападобных суквеццях. Зачаткавыя тычынкавыя і песцікавыя кветкі ўтвараюцца ў пупышках у год, які папярэднічае году цвіцення, пры гэтым тычынкавыя раней за песцікавыя. Кожная тычынкавая кветка схавана пад прыкветкавай лускавінай, нясе шмат

тычынак і мае просты калякветнік з 4–5 лісцікаў (♂Р4-5А). У песцікавай кветкі калякветнік двайны, які зрастаецца з завяззю (♀ Р2+2(2)). Плод акруглы або прадаўгаваты, касцянкападобны, са знешняга боку (звонку) заключаны ў мясісты каляплоднік (зялёны ў час фарміравання пладоў, потым на час паспявання бурэе або падсыхае), які ўтвараецца ў выніку зрастання калякветніка і похвы ліста з прыкветнічкамі. Унутры мае аднанасенны арэх з

98

камяністай двухстворкавай лупінай, якая развіваецца з унутранай сценкі завязі. Пры паспяванні плода вонкавая абалонка разбураецца і вызваляюцца арэхі. Зародак насення з дзвюма мясістымі маршчыністаскладкавымі семядолямі, якія раздзелены няпоўнай перагародкай. Эндасперм адсутнічае, запасальную функцыю выконваюць семядолі. Пры прарастанні насення яны застаюцца ў глебе.

Усе віды арэха хуткараослыя, даўгавечныя і адметныя выключна каштоўнай драўнінай. Стрыжань парасткаў і маладых галін мае шматлікія перагародкі. У складзе роду каля 20 відаў. Самы значны з іх арэх грэцкі, або царскі (J. regia), які натуральна расце ў Кіргізіі, Сярэдняй Азіі і на Балканах. Дрэва да 30–35 м у вышыню з тоўстымі зеленаватаабо жаўтавата-бурымі парасткамі. Лісце 20–40 (45) см у даўжыню і складаецца з 5–11 лісткоў. Бакавыя лісткі сядзячыя, якія памяншаюцца да асновы ліста. У дарослых дрэў суцэльныя па краі. Верхавінкавы лісточак буйнейшы за бакавыя, чаранковы. Арэх акруглы або авальнацыліндрычны, да 55 мм у даўжыню, з тонкай лупінай. Від параўнальна хуткарослы. Патрабавальны да цяпла і ўрадлівасці глебы. Адносна святлалюбны. Жыве 300–400 гадоў. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Драўніна выкарыстоўваецца ў мэблевай вытворчасці і на розныя дробныя вырабы. Ядры арэхаў ужываюцца ў ежу і на прыгатаванне алею. З кары вырабляюць фарбу.

Арэх манчжурскі (J. mandshurica). Радзіма – Далёкі Усход, Карэя, Кітай. Дрэва да 25– 30 м у вышыню з цёмна-шэрай трашчынаватай карой і тоўстымі зеленавата-бурымі, бліскучымі, злёгку рабрыстымі на верхавінцы, рыжа-лямцавымі парасткамі. Лісце дасягае ў даўжыню 1 м і больш. Лісточкаў 11–19, падоўжана-элептычныя, па краі дробнапілаватыя, 10–25 см у даўжыню, няроўнабокія ў аснове, на верхавінцы з дзюбападобным вастрыём. Дарослае лісце зверху амаль голае, знізу валасістае па жылках. Арэхі яйкападобныя з тоўстай лупінай. Жыве 200–250 гадоў. Марозаўстойлівы, але адчувальны да замаразкаў. У маладосці ценевынослівы, потым святлалюбны. Патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Выкарыстоўваецца таксама, як і арэх грэцкі.

Арэх шэры (J. cinerea). Радзіма – Паўночная Амерыка. Дрэва да 30 м у вышыню з шэрай глыбокабаразнаватай карой і шараватымі валасістымі парасткамі. Лісце да 60 см у даўжыню з ліпкім чаранком, складаецца з 11–21 лісточка. Лісточкі падоўжана-яйкападобныя, завостраныя, ля асновы няроўнабокія, амаль сядзячыя, па краі тонкапілаватыя, зверху слаба, знізу моцна (густа) апушаныя. Марозаўстойлівы, але пакутуе ад замаразкаў. Святлалюбны, але ў маладосці вытрымлівае зацяненне. Менш патрабавальны да ўрадлівасці глебы і засухаўстойлівы, чым арэх грэцкі. Плады падоўжана-авальныя, 4–6 см у даўжыню, з тоўстай лупінай, амаль не ўжываюцца ў ежу. З абалонкі арэхаў атрымліваюць жоўтую фарбу. Выкарыстоўваецца ў азеляненні.

Арэх чорны (J. cinerea). Радзіма – Паўночная Амерыка. Дрэва да 45–50 м у вышыню са стройным ствалом, які пакрыты чорнай карой, і з маладымі пушыстымі парасткамі. Лісце да 20–60 см у даўжыню, складаецца з 13–21 скуранога лісточка. Лісточкі падоўжанаяйкападобныя, з няроўнабокай акруглай асновай і доўгазавостраным заканчэннем, па краі няроўназубчастыя, амаль сядзячыя, з верхняга боку голыя, знізу злёгку апушаныя. Верхні лісток часта меншы за бакавыя або недаразвіты. Плады шарападобныя, да 5 см у дыяметры, з каляплоднікам, які пры паспяванні не раскрываецца, і тоўстай лупінай. Жыве 200 гадоў і больш. Цеплалюбны. Патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Устойлівы да хвароб і шкоднікаў. Добра расце ў гарадскіх умовах. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Арэхі ўжываюцца ў ежу. Цвёрдая драўніна выкарыстоўваецца таксама, як і драўніна іншых арэхаў.

Род птэракарыя (Pterocarya), або ланіна, прадстаўлены 11 відамі, з якіх 10 растуць у Азіі і адзін на Каўказе. Гэта буйныя дрэвы з няпарнаперыстаскладаным лісцем. Тычынкавыя кветкі ў каташках, песцікавыя ў паніклых доўгіх гронках. Плады дробныя, з дзвюма скуранымі крыламі (двухкрылыя касцянкападобныя), неядомыя. Род дзеліцца на два падроды: падрод птэракарыя (Pterocarya), які мае 10 відаў, і падрод цыклакарыя (Cyclocarya) з адным відам.

99

На Каўказе ў пойменных шыракалістых лясах сустракаецца птэракарыя, або лапіна крылаплодная (P. pterocarpa), дрэва да 30 м у вышыню і 1,5–2,0 м у дыяметры. Кара цёмная, трашчынаватая, пупышкі пазбаўлены лускавін, лісце да 60 см у даўжыню з 23–25 лісточкаў. Дрэва хуткарослае, дэкаратыўнае, вельмі святла- і цеплалюбнае, патрабавальнае да ўрадлівасці, вільготнасці і аэрацыі глебы. Валодае каштоўнай белай лёгкай драўнінай.

Астатнія віды роду растуць у Кітаі (птрэракарыя вузкалістая – P. stenoptera, п.

хубейская – P. hupehensis і інш.), у В’етнаме і Лаосе (п. танкійская – P. tonkinensis), у Японіі

(п. сумахалістая – P. rhoifolia).

5.2.4. Падклас Карыяфіліды (Caryophyllidae). Большасць прадстаўнікоў гэтага падкласа прыстасаваны да росту ва ўмовах засушлівага клімату і найбольш характэрны для флоры паўпустынь і пустынь. Для падкласа характэрна пераважанне траў і кусцікаў, але ён уключае шмат драўняных і паўдраўняных відаў. У гэтым падкласе тры парадкі: гваздзіковыя, драсёнавыя, якія аб’ядноўваюцца ў надпарадак гваздзіковыя, і парадак плюбаговыя з такім жа надпарадкам.

5.2.4.1. Парадак Гваздзіковыя (Caryophyllales). Галоўным чынам травы, рэдка невялікія дрэвы і хмызнякі. Аб’ядноўвае 13 сямействаў, з якіх мы разгледзім толькі адно сямейства Лебядовыя (Chenopodiaceae). Лебядовыя ў разуменні большасці людзей асацыіруюцца са злосным садова-агародным пустазеллем, і гэта адпавядае рэчаіснасці; рад родаў: мар (Chenopodium), лебяда (Atripex) – распаўсюджанае пустазелле – касмапаліты, якія сустракаюцца на ўсіх кантынентах. Але разам з тым гэтаму сямейству чалавецтва абавязана караняплодам першаступеннай значнасці – буракам, і перш за ўсё буракам цукровым, якія зараз даюць больш за трэць усёй вытворчасці харчовага цукру ў свеце, а таксама штодзённай агародніне – сталовым буракам.

Гэта сямейства аб’ядноўвае звыш 100 родаў і 1500 анемафільных і анемахорных відаў, з якіх каля 600 з’яўляюцца драўнянымі і паўдраўнянымі. Гэта пераважна ярка выражаныя гарачаўстойлівыя ксерафіты і галафіты. Выключэнне складаюць расліны-пустазелле. Асноўныя раёны іх жыхарства – арыдныя і моцна засоленыя тэрыторыі. Сямейства лебядовых даволі выразна раздзяляецца на два падсямействы: лебядовыя (Сhenopodioideae), ва ўсіх відаў якога насенне мае кольцападобна сагнуты зародак і развіты эндасперм, і салянкавыя (Solsoloideae), у якога зародак закручаны ў спіраль і эндасперм не развіты. Гэтыя два падсямействы далей дзеляцца на некалькі груп, у адносінах таксанамічнага рангу і мяжы якіх погляды розных сістэматыкаў разыходзяцца. Больш-менш прызнаным можна лічыць выдзяленне 8 трыб.

Знешне лебядовыя – непрыгожыя расліны. Сярод іх амаль няма дэкаратыўных відаў. Але калі яны растуць у масе на вялікай прасторы (плошчах), то могуць утвараць прыгожае покрыва за кошт ярка афарбаваных, паўпразрыстых крылаў пладоў, якія зіхацяць на сонцы

(салянка мясістая – Solsola crassa, салянка казахаў – S. kosakorum і інш.). Сярод лебядовых ёсць аднагадовыя і шматгадовыя травы, паўкусты і кусты, невялікія дрэвы (саксаул – Holoxylon), рэдка ліяны. Для шматлікіх лебядовых характэрна членістасць галін і сцёблаў, якая асабліва добра выражана ў солераса (Salicornia) і саксаула.

Лісце лебядовых без прылісткаў, вельмі разнастайнае па форме – ад шылападобных і лінейнацыліндрычных цвёрдых да шырокіх, авальных, мясістых, суцэльных па краі, зубчастых, часам неглыбока лопасцевых. Размешчана яно як чаргова (перабольшвае), так і процілегла (асабліва ў членістасцябловых). Карані пераважна стрыжнёвыя. Кветкі дробныя, двухабо аднаполыя, сабраны ў коласа-парасонападобныя суквецці (або мяцёлкападобныя), але могуць быць і адзіночныя. Венчык адсутнічае, чашалісцікі травяністыя або скураныя, свабодныя або часткова зрастаюцца, пасля цвіцення высыхаюць, застаюцца каля пладоў і садзейнічаюць іх распаўсюджанню ветрам. Тычынак звычайна столькі, колькі і чашалісцікаў. Пыльнікі часта буйныя і ярка афарбаваныя ў ружовы, белы або жоўты колер. Песцік з 2–5 пладалісцікаў, завязь верхняя, паўніжняя. Плады ў большасці арэхападобныя. Невыразнасць кветак у шматлікіх лебядовых можа кампенсавацца маляўнічасцю пладоў.

100

Паколькі лебядовыя, за рэдкім выключэннем, расліны адкрытых прастораў, таму ў іх развіта ветраапыленне. Забяспечваецца яно звычайным спосабам – масай дробных адкрытых кветак, якія сабраны ў буйныя і густыя суквецці. Але ў некаторых лебядовых (мар, бурак) адзначана і насякомаапыленне.

Значна разнастайней лебядовыя прыстасаваны для распаўсюджвання насення. Гэта і перакаці-поле – кусты, якія высахлі, набываюць шарападобную форму, адломваюцца ў каранёвай шыйцы і свабодна перакочваюцца ветрам на вялікія адлегласці. Для распаўсюджвання ветрам прызначаны таксама разнастайныя па форме крылападобныя прыдаткі, валаскі і інш. У шматлікіх лебядовых плады прыстасаваны для распаўсюджання жывёламі. Жывёлы іх паядаюць, або яны чапляюцца за іх.

У жыцці чалавека лебядовыя маюць вялікае значэнне. Найгалоўнейшай раслінай з іх з’яўляецца бурак звычайны (Beta vulgaris) і яго разнавіднасць – цукровы бурак. Усім вядомы як вітамінаносная гародніна шпінат агародны (Spinacia oleracea) – важная харчовая і дыетычная культурная расліна. У Перу, Чылі, Балівіі, Калумбіі туземскае насельніцтва з даўніх часоў выкарыстоўвае ў якасці хлебнай расліны (Chenopodium quinaa) – кіноя. Шматлікія лебядовыя з’яўляюцца лекавымі раслінамі, іх выкарыстоўваюць у народнай і афіцыйнай медыцыне. Выкарыстоўваюцца яны і ў саматужных промыслах у якасці цудоўных фарбавальнікаў для тканіны і скуры (мар белая – чырвоная фарба, мар смярдзючая – жоўтая фарба, лебяда садовая – сіняя), харчовых фарбавальнікаў (для віна, масла і г. д.), у якасці крыніц атрымання соды і паташу.

Вялікая іх роля як кармавых раслін у арыдных абласцях шматлікіх дзяржаў з развітой адгоннай жывёлагадоўляй (Кітай, Манголія, ЗША, Аўстралія, Алжыр, Егіпет, краіны Пярэдняй, Сярэдняй Азіі і г. д.).

Род саксаул (Holoxylon) аб’ядноўвае галінкападобныя невялікія дрэвы і хмызнякі з членістымі парасткамі. Усяго 5 відаў. Лісце рэдукаванае, бачна толькі ў выглядзе супраціўных лускавін або бугаркоў. Кроны ажурныя і практычна не зацяняюць глебу. Кветкі нязграбныя, двухполыя, пяцічленныя, размешчаны па адной або па некалькі ў пазухах лускавін. Плады паспяваюць восенню, сплясканыя, некалькі мясістыя, з 3–5 плеўкавымі крыльцамі, размешчаны гарызантальна. Насенне без эндасперму, зародак плоскаспіральны. які зелянее ў абалонцы плода. Драўніна вельмі цяжкая, цвёрдая, крохкая. Размнажаюцца саксаулы насеннем, у маладым узросце могуць узнаўляцца парасткамі ад пня. Тыповыя жалемафіты, якія валодаюць магутна развітой каранёвай сістэмай і могуць утвараць прыдаткавыя карані, калі засыпаюцца пяском. Недаўгавечныя, жывуць 20–25 гадоў. Вельмі святла- і цеплалюбныя, гарача- і засухаўстойлівыя. У Сярэдняй Азіі сустракаюцца тры віды саксаула: белы – Holoxylon persicum (дрэва), чорны – H. aphyllum (дрэва) і хмызняковы – H. ammodendron (куст). Ва ўмовах пустынь саксаулы маюць надзвычай вялікае значэнне як меліяравальныя песказамацавальныя пароды. Асабліва важныя саксаулы белы і чорны, драўніна якіх дае высокакаларыйнае паліва. Саксаулнікі маюць і кармавое значэнне: іх маладымі парасткамі харчуюцца вярблюды і авечкі.

Род салянка (Salsola) аб’ядноўвае каля 120 відаў. Травы, паўкусты, кусты і дрэўцы (невялікія), якія растуць у сухіх стэпах і паўпустынях з засоленымі глебамі. Лісце цыліндрычнае або ніткападобнае, сакавітае, чарговае. Па экалагічных уласцівасцях салянкі падобныя да саксаулаў. У пустынях Усходняга Казахстана сустракаюцца цвёрдакалючакустовая салянка дрэўцападобная, або баялыч (S. arbuscula), салянка баялычападобная (S. arbusculiformis). У Цэнтральнай Азіі такія ж супольніцтвы на вялікіх плошчах утварае салянка лістоўніцалістая (S. laricifolia). З мэтай замацавання пяскоў і асновы доўгачасовай пашы ў пясчаных пустынях Сярэдняй Азіі штогод высейвалі буйнакустовыя салянкі: салянку Рыхтэра (S. richteri) і салянку Палецкага (S. paletzkiana).

5.2.4.2. Парадак драсёнавыя (Polygonales). Сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae)

аб’ядноўвае каля 30 родаў і 800 відаў раслін, якія шырока распаўсюджаны на зямным шары. Але асабліва шматлікія драсёнавыя ў паўночнай умеранай зоне, аднагадовыя і шматгадовыя травы, радзей хмызнякі, дрэвы і ліяны. Лісце суцэльнае, радзей раздзелена на долі, чарговае,