
- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2011
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапісне (ня)іні
- •Адрозненне часціцне, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
Агульнаўжывальныя словы |
Словы абмежаванага ўжытку | |||
ужываюцца ў розных сферах усімі, агульназразумелыя жыць, хуткі, я, заўтра, але і г.д. |
Дыялектныя словы |
Спецыяльныя словы |
Жаргонныя словы | |
ужываюцца людзьмі пэўнай спецыяльнасці, прафесіі | ||||
тэрміны |
прафесіяналізмы | |||
абмежаваны ва ўжытку пэўнай тэрыторыяй, словы мясцовых гаворак гулы (рэха) вецер (буй) дождж (рось) |
афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі і г.д. марфема, выказнік, сінонім |
словы, пашыраныя ў вуснай мове прадстаўнікоў асобных прафесій клава (клавіятура), венік (вінчэсцер), мама (мацяр.плата) |
ужываюцца людзьмі, аб’яднанымі агульнымі інтарэсамі, звычкамі, характарам дзейнасці засыпацца, пара, бомба, шпора |
Агульнаўжывальную лексіку складаюць словы, якія ужываюцца ў розных сферах усімі, незалежна ад месца жыхарства, адукацыі, прафесіі носьбітаў мовы. Яны агульназразумелыя: жыць, хуткі, я, заўтра, але і г.д.
Лексіка абмежаванага ўжытку ўключае словы, якімі карыстаюцца асобныя групы насельніцтва. У залежнасці ад сферы прымянення яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.
Дыялектная лексіка абмежавана ва ўжытку пэўнай тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак: гулы (рэха), вецер (буй), дождж (рось). З цягам часу асобныя дыялектызмы могуць пераходзіць у літаратурную мову і замацоўвацца ў ёй (акрыяць, бруіцца, весніцы, плённы і г.д.)
Спецыяльная лексіка абмежавана ў выкарыстанні колам людзей пэўнай спецыяльнасці і падзяляецца на прафесіяналізмы і тэрміны.
Прафесіяналізмы – гэта словы, пашыраныя ў вуснай мове прадстаўнікоў асобных прафесій: клава (клавіятура), венік (вінчэсцер), мама (мацярынская плата).
Тэрміны – гэта афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі і г.д. (марфема, выказнік, сінонім, займеннік, флексія, фармант – тэрміны мовазнаўства, сінус, косінус, лагарыфм, катэт, гіпатэнуза – матэматычныя тэрміны).
Жаргонная лексіка ўжываецца асобнымі групамі людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, прывычкамі, бытавымі ўмовамі, характарам дзейнасці. Большасць жаргоннай лексікі – экспрэсіўна афарбаваныя словы. Напрыклад, у мове школьнікаў, студэнтаў сустракаюцца наступныя жаргонныя словы: зубрылка, батанік, пара, кол, хвост, засыпацца, шпора, здуць, лаба, шасцёрка і г.д. Выкарыстанне жаргонных слоў – своеасаблівая моўная гульня, якая, аднак, вядзе да збяднення мовы, яе засмечвання, вульгарызацыі.
Паняцце тэрміна
Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, якое існуе (створанае, запазычанае) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Напрыклад: міжнародны маркетынг – маркетынгавая дзейнасць фірмы на рынку замежных краін; тактыка маркетынгу – уяўляе сабою пэўныя дзеянні, выкананыя з мэтай рэалізацыі зададзенай маркетынгавай стратэгіі. Тэрмінамі называюцца спецыяльныя паняцці, якія ўзнікаюць у пэўнай галіне навукі. Можна сказаць, што тэрмін – гэта імя паняцця.