- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2011
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапісне (ня)іні
- •Адрозненне часціцне, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Правапіс галосных о, э, а
Галосныя о, э звычайна пішуцца ў беларускай мове толькі пад націскам: горад, мова, шэсць, чэрствы. Не пад націскам у адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем замест о, э пішацца літара а (аканне): гарады, маўленне, шасцёрка, чарсцвець.
Літара а пішацца не пад націскам незалежна ад паходжання слова: Токіа, сальфеджыа, характар, рамонт.
У некаторых спрадвечна беларускіх словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы: кроў – крывавы, дровы – дрывотня (але: драўляны), глотка – глытаць. З літарай ы пішуцца словы яблык, яблыня, яблычны, яблыневы.
У адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем літара ы пішацца ў некаторых запазычаных словах:
абарыген дырыжор рызіна
арышт дырэктар рысора
брызент зарыва трывога
дрызіна інжынер хрыбет
дрымучы канцылярыя цырымонія
дылетант почырк чыгун
А ў некаторых словах пішацца літара і: бліскавіца, блішчаць, бліскаўка (але: бляск, бляшанка).
Канцавыя ненаціскныя -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шніцаль, лідар, камп’ютар, тэндар, ордар, менеджар, але ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання захоўваюцца -эль, -эр: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.
Літара э пішацца як пад націскам, так і не пад націскам:
пасля зацвярдзелых, а таксама [д], [т]: жэрдка, тэатр, рэдактар, дэталь, Жэнева, Цэйлон;
у пачатку некаторых (пераважна запазычаных) слоў: эра, эпас, экватар, экзэмпляр, Эстонія, Эфіопія;
на канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён, геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к: купэ, кафэ, кашнэ, Хасэ, Душанбэ (але: філе, сальта-мартале, піке, камюніке).
Правапіс галосных е, ё, я
Літара ё пішацца ў беларускай мове толькі пад націскам: узлёт, сёстры, мёд.
Заўвага
літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд-, ёт-: ёдапірын, ётаванне, а таксама ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёграма, радыёстанцыя;
калі першая частка складанага слова з’яўляецца вытворнай ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е: радыеактыўнасць, радыеметрычны (але: у першым складзе перад націскам пішацца я: радыяметрыя, радыяхімія, радыялогія).
Замест е, ё ў першым складзе перад націскам пішацца я (яканне): мёд –мядовы, цёмны – цямнець, веліч – вялікі, дзевяць – дзявяты. Літара я ў такім становішчы пішацца і ў даўно запазычаных словах: дзяжурны, каляндар, яфрэйтар, сяржант, мянтуз, мячэць, яхідна, янот.
Ва ўсіх іншых ненаціскных складах пішацца е: зеленаваты, медзведзяня, песняры.
У словах іншамоўнага паходжання ў першым складзе перад націскам пішацца літара е: калектыў, метровы, секунда, гектар, перон, В’етнам, Палесціна.
Літара е пішацца ў пачатку некаторых запазычаных слоў: егер, ерэтык, Еўропа, Еўпаторыя, Еўфрат.
Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.
Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няха'й, нясто'мна, няшта'тны, бязме'жны, бязлю'дны, бяско'нца; але: непісьме'нны, безупы'нны, безапеляцы'йны, бескары'сны, беспаваро'тны.
Каранёвае я пішацца нязменна незалежна ад націску:
віцязь заяц Прыпяць Якім (Якімовіч)
выгляд зязюля пояс Якуб (Якубовіч)
выняньчыць лямант пяцярня яравізацыя
Вячаслаў лямантаваць Свіцязь яравыя
выява ляскат свята Яраш (Ярашэвіч)
дзевяць ляскатаць святкаваць
дзесяць месяц сувязь
дзятляня мяккаваты тысяча
догляд памяць цягнікі
завязь перыяд цяжкаваты
Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (ро'ўнядзь, бо'язь, дро'бязь) і дзеясловаў (ла'яць, ве'яць, се'яць, ка'шляць, ба'яць, му'ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (ла'янка, ве'ялка, се'ялка).