- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2011
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапісне (ня)іні
- •Адрозненне часціцне, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Правапіс падоўжаных зычных
Зычныя гукі [ж], [ш], [ч], [з], [с], [дз], [ц], [л], [н] у становішчы паміж галоснымі падаўжаюцца. Падоўжанае вымаўленне іх на пісьме абазначаецца падвоеным напісаннем адпаведных літар: палоззе, калоссе, купалле, паданне, ноччу. Падоўжаны гук [дз] перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз: стагоддзе, асяроддзе.
Падоўжаных зычных няма ў словах іншамоўнага паходжання: асістэнт, тона, група, тэлеграма, балада, імунітэт, тэрыторыя.
Але: ванна, Жанна, Мекка, мадонна, донна, дурра (расліна), панна, мецца-сапрана.
Не падаўжаецца ў вымаўленні і не перадаецца на пісьме гук [л] у некаторых уласных імёнах: Ілья, Ільіч, Ульяна, Ульянаў.
Падаўжэнне зычных – з’ява фанетычная, яе трэба адрозніваць ад марфалагічнага падваення – напісання дзвюх аднолькавых літар на стыку марфалагічных частак слова: рас-сыпаць, камен-ны.
Правапіс cпалучэнняў зычных
У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме:
здн – зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;
згн – зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);
стн – сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць), ненавісны (параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн.: густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост);
скн – сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;
стл – сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);
рдн – рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны).
Спалучэнні зычных ск, ст, c’ц’ на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск – вашчыць, густы – гушчар, хрысціць – хрышчоны. Калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні – [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.
Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, фарштат.
Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
Звонкія зычныя на канцы слова і ў сярэдзіне слова перад глухімі пры вымаўленні аглушаюцца, а глухія перад звонкімі – азванчаюцца. Аднак такое аглушэнне і азванчэнне на пісьме не перадаюцца: хлеб, след, касьба, малацьба.
Нязменна перадаюцца на пісьме і шыпячыя перад свісцячымі, свісцячыя перад шыпячымі: спяшаешся, пясчаны, перапісчык.
Выключэнні: пяшчота, шчасце, рошчына, ушчэнт, ушчуваць, нішчымны, ушчыльніць, нашчадак, шчупак, рашчыніць (хлеб), шчуплы, дашчэнту, шчымлівы (боль), прашчур, шчаціна, шчолач, шчодры, шчотка, шчупальцы. Напісанне ў гэтых словах адпавядае вымаўленню.
Для праверкі напісання звонкіх і глухіх зычных, а таксама свісцячых і шыпячых трэба змяніць слова так, каб невыразны зычны гук стаў перад галосным: год – гады, перапісчык – перапісаць.