- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2011
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапісне (ня)іні
- •Адрозненне часціцне, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
Дзве літары нн пішуцца:
прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфікса -н- ад назоўнікаў з асновай на -н-: дзень – дзённы, раён – раённы;
прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на -мя: імя – іменны, племя – племянны (але: полымя – палымяны);
прыметнікі з суфіксамі -енн-(-энн-): абедзенны, страшэнны.
Адна літара н пішацца ў прыметніках, утвораных з дапамогай суфіксаў -ан(-ян), -ін(-ын): ветраны, драўляны, салаўіны, курыны (але: гасцінны, старанны).
У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з дапамогай суфікса -ск-, зычныя асноў ц, т, ч, к у спалучэнні з суфіксальным с даюць у вымаўленні і напісанні ц: немец – нямецкі, салдат – салдацкі, ткач – ткацкі, рыбак – рыбацкі.
Каранёвае д у спалучэнні з суфіксальным с вымаўляецца як ц, але на пісьме літара д перад суфіксам -ск- захоўваецца: грамада – грамадскі, завод – заводскі.
У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з дапамогай суфікса -ск- ад назоўнікаў з асновай на с, ш, пішацца адна літара с: Палессе – палескі, таварыш – таварыскі.
У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў, назваў нацыянальнасцей і народнасцей з асновамі на г, х, з, ж, ш, неславянскіх назваў на -к, перад суфіксам -ск- гэтыя зычныя захоўваюцца: Рыга – рыжскі (чаргуюцца г//ж), Выбарг – выбаргскі, эвенк – эвенкскі, чэх – чэшскі (чаргуюцца х//ш), казах – казахскі, француз – французскі, Парыж – парыжскі, Балхаш – балхашскі (але: калмыцкі, турэцкі, славацкі).
У суфіксах прыналежных прыметнікаў -еў, -ев пішацца літара е: Толеў твар, Колева радня.
-
1. ц
т
ч
к
+ СК = ЦК
немец — нямецкі
салдат — салдацкі
ткач — ткацкі
рыбак — рыбацкі
2. с, ш + СК = СК Палессе – палескі, таварыш – таварыскі
3. д + СК = ДСК грамада – грамадскі
4. ск + СК = СК Мінск – мінскі
5. Геаграфічныя назвы, назвы нацыянальнасцей і народнасцей, неславянскія назвы на –к:
г г(//ж)ск Рыга – рыжскі, Выбарг - выбаргскі
к кск эвенк – эвенкскі
х х(//ш)ск чэх – чэшскі, казах – казахскі
з + СК = зск француз – французскі
ж жск Парыж – парыжскі
ш шск Балхаш – балхашскі
Але: калмыцкі, турэцкі, славацкі.
Ступені параўнання якасных прыметнікаў
Формы |
Ступені параўнання | |
Вышэйшая |
Найвышэйшая | |
Простая
|
1) -ейш-, -эйш- моцны – мацнейшы хітры – хітрэйшы 2) -ш- добры – лепшы дрэнны – горшы |
най + простая вышэйшая ступень параўнання прыметніка наймацнейшы найхітрэйшы найлепшы найгоршы |
Складаная |
больш (болей), менш (меней) + прыметнік больш добры менш хітры |
самы, найбольш, найменш + прыметнік самы моцны найбольш моцны найменш хітры |
Скланенне займеннікаў
СЯБЕ, ТЫ
Н. – ты
Р. сябе цябе
Д. сабе табе
В. сябе цябе
Т. сабой(ою) табой(ою)
М. аб сабе аб табе
САМ
адзіночны лік множны лік
Н. сам само сама самі
Р. самога самога самой саміх
Д. самому самому самой самім
В. самога само самую (-у) як Н. або Р.
Т. самім самім самой (-ою) самімі
М. (аб) самім самім самой саміх
САМЫ
адзіночны лік множны лік
Н. самы самае самая самыя
Р. самага самага самай (-ае) самых
Д. самаму самаму самай самым
В. як Н. або Р. як Н. або Р. самую як Н. або Р.
Т. самым самым самай (-аю) самымі
М. (аб) самым самым самай самых
НЕХТА НЕШТА НІХТО НІШТО
Н. нехта нешта ніхто нішто
Р. некага нечага нікога нічога
Д. некаму нечаму нікому нічому
В. некага нешта нікога нішто
Т. некім нечым нікім нічым
М. (аб) некім нечым ні аб кім ні аб чым