- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2011
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапісне (ня)іні
- •Адрозненне часціцне, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Правапіс мяккага знака і апострафа
Змякчальны мяккі знак
Літара ь (мяккі знак) ужываецца для абазначэння мяккасці зычных з, л, н, с, ц, дз:
на канцы слова: столь, верасень, мядзведзь, мазь, вось;
у сярэдзіне слова перад цвёрдымі зычнымі: пісьмо, вазьму, дзьмуць; літара ь пішацца і тады, калі пры змяненні слова цвёрды зычны чаргуецца з мяккім: пісьмо – у пісьме, вазьму – возьмеш, дзьмуць – дзьме;
пасля мяккага [л’] перад зычным (цвёрдым або мяккім): пальцы, гульня; выключэнні – словы з падоўжанымі зычнымі: галлё, ралля, вяселле.
Літара ь (мяккі знак) пішацца ў некаторых граматычных формах:
перад канчаткам -мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку, а таксама перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса канчаецца на -нь: людзьмі, калясьмі, агонь – агеньчык, камень – каменьчык;
перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў: чэрвеньскі, ліпеньскі, студзеньскі; а таксама ў слове восеньскі;
у суфіксах прыметнікаў -еньк-, -эньк-, аньк-: маленькі, старэнькі, свежанькі;
у складаных лічэбніках: пяцьдзесят, дзевяцьсот;
у дзеясловах загаднага ладу перад суфіксам -ся ў зваротных дзеясловах і перад суфіксам -це ў форме 2-ой асобы множнага ліку, калі гэтыя дзеясловы ў адзіночным ліку загаднага ладу канчаліся на ь: сустрэнься, гляньце; перад канчаткам 1-ай асобы множнага ліку -ма: гляньма, едзьма;
у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, кагосьці, кудысьці, калісьці; а таксама у слове ледзьве.
Літара ь (мяккі знак) не пішацца:
пасля мяккіх зычных перад мяккімі, калі пры змене слова абодва зычныя становяцца цвёрдымі ці застаюцца мяккімі: дзве – два, збіраць – зборы, песня – песні;
пры перадачы падоўжаных зычных: жыццё, калоссе, насенне;
перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, калі гэтыя назоўнікі – не назвы месяцаў: любанскі, разанскі, цянь-шанскі;
пасля літар ж, ш, дж, ч, р, якія абазначаюць зацвярдзелыя гукі; б, п, м, ф, якія абазначаюць губныя гукі: рэжце, Сібір, рэч, верф, восем, стэп.
Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
Для абазначэння раздзельнага вымаўлення зычных з галоснымі е, ё, ю, я, і выкарыстоўваюцца ь (раздзяляльны мяккі знак) і ’ (апостраф).
Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных дз, з, с, л, н, ц перад е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі - [йэ], [йо], [йу], [йа], [йі]: паштальён, мільярд, парцье; але булён.
Апостраф пішацца:
пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны, перад е, ё, ю, я, перад націскным і: з’езд, раз’юшаны, аб’інець;
у сярэдзіне слоў пасля зычных перад тымі самымі галоснымі: бар’ер, сям’я, вераб’і;
у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-: двух’ярусны, чатырох’ярусны.
Пасля ў (нескладовага) апостраф не пішацца: салаўі, здароўе.
Правапіс складаных назоўнікаў
Разам пішуцца складаныя назоўнікі:
са злучальнай галоснай: жывёлагадоўля, краявід, часопіс;
агульныя з часткай паў-, поў-: паўапельсіна, паўгорада, поўнач;
утвораныя ад спалучэння лічэбнік + назоўнік: трохкутнік, пяцідзёнка;
з першай часткай сама-, многа-, мала-, шмат-, узаема-: мнагабор’е, шматзначнасць, узаемаадносіны, маланаселенасць, самавызначэнне;
з першай іншамоўнай часткай аўта-, вела-, мота-, кіна-, фота-, аэра-, контр-, мікра-, макра-, неа-, бія-, грос-, метэа-, авія-, электра-, стэрэа-, гідра-, агра-: аўтазавод, веласпорт, мотагонкі, кінаафіша, фотарэпартаж, аэраклуб, контрудар (але: контр-адмірал), мікраклімат, метэазводка;
першай часткай якіх з’яўляецца дзеяслоў у форме 2-ой асобы адзіночнага ліку загаднага ладу: вярнідуб, пакацігарошак, сарвігалава (але: перакаці-поле, узвей-вецер).
Праз злучок пішуцца складаныя назоўнікі:
без злучальнай галоснай: плашч-палатка, сон-трава;
уласныя назвы з часткай паў-: паў-Беларусі, паў-Мінска;
адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тона-кіламетр, чалавека-змена (але: працадзень);
састаўныя назвы палітычных партый і іх прыхільнікаў: сацыял-дэмакратыя, сацыял-дэмакрат;
з першай часткай обер-, унтэр-, штаб-, лейб-, віцэ-, экс- і слова контр-адмірал: штаб-кватэра, віцэ-прэзідэнт, экс-чэмпіён, унтэр-афіцэр;
састаўныя прозвішчы і геаграфічныя назвы: Салтыкоў-Шчадрын, Давыд-Гарадок, Камсамольск-на-Амуры (але: Наваполацк, Навагрудак).