- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2011
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапісне (ня)іні
- •Адрозненне часціцне, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Прынцыпы беларускага правапiсу
Прынцып арфаграфii – гэта асноўная iдэя, заканамернасць, на якой будуюцца i аб’ядноўваюцца ў группы канкрэтныя правiлы напiсання. Беларускі правапіс грунтуецца пераважна на двух прынцыпах – фанетычным i марфалагiчным.
Фанетычны прынцып адлюстроўвае на пісьме лiтаратурнае вымаўленне гукаў i iх спалучэнняў у словах. Ён зблiжае пiсьмовую форму мовы з вуснай, дае магчымасць перадаць спецыфiчныя асаблiвасцi фанетычнага ладу беларускай лiтаратурнай мовы – аканне, яканне, дзеканне, цеканне, цвёрдасць шыпячых i [р], падаўжэнне зычных i г.д. На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:
правапiс о, э – а (ы): рэкі – рака, год – гады, адрас, Ватэрлоа, інжынер;
правапiс е, ё – я: клён – кляновы, метро, сяржант, дзясяты;
правапiс спалучэнняў галосных у запазычаных словах: фае, гігіена, акiян;
правапіс у і ў у залежнасці ад пазіцыі ў слове: моцны ўдар, ад удару;
правапiс прыставак на -з (-с): бездапаможны, бяскрайні, згарэць, сплавіць;
правапiс д–дз, т–ц: горад – у горадзе, плот – на плоце, дзверы, цвёрды;
правапiс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл, дт: посны, позна, сонца, сэрца, мiласэрны, радасны, Рэмбрант;
правапіс падоўжаных зычных: калоссе, карэнне, стагоддзе; правапіс адной літары ў словах іншамоўнага паходжання: алея, маса, тона;
правапіс прыстаўных гукаў: імгла, восень, павук, гэты;
напiсанне лiтары ц на месцы спалучэння каранёвых ц, т, ч, к i суфiксальнага с (у суфiксах -ск-, -ств- ): салдат – салдацкi, студэнт – студэнцтва, ткач – ткацкi, рыбак – рыбацкі, чалавек – чалавецтва, выдавец – выдавецтва;
напiсанне лiтары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, г, х i суфiкса -ств-, а таксама караневага с i суфiкса -ск-: Беларусь – беларускі, прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, птах – птаства;
захаванне на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у некаторых словах: пяшчота, нішчымны і інш.
Заўвага: выключэнні з правіл не адпавядаюць фанетычнаму прынцыпу напісання.
Марфалагiчны прынцып перадае аднастайнае напісанне адных і тых жа значымых частак слоў, нягледзячы на адрозненні ў iх вымаўленні. Ён дазваляе захаваць выразную марфемную структуру слова. На марфалагiчным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:
правапiс звонкiх зычных на канцы слоў i перад глухiмi: грыб, дзядзька, гразь, лодка;
напiсанне прыставак i прыназоўнiкаў на -б, -д, а таксама прыназоўнiкаў на -з: абвясціць, абчасаць, з хаты, без цябе, пад страхою, перад святам;
правапiс глухiх зычных перад звонкiмi: просьба, вакзал, футбол, лічба;
правапiс шыпячых перад свiсцячымi і свiсцячых перад шыпячымi: на рэчцы, мыешся, зжаць, бясшумны;
правапiс мяккiх зычных (мяккасць зычных, якая ўзнiкае пад уплывам наступнага мяккага гука, на пiсьме не перадаецца): змена, святло, дзверы, цвёрды;
правапiс караневых зычных з, ж, ш, г, х перад суфiксам -ск- у прыметнiках, утвораных ад геаграфiчных назваў: французскі, нясвіжскі, балхашскі, казахскi;
правапiс д, т перад ц, ч: матчын, у хатцы, у лодцы, дакладчык;
правапiс каранёвага д перад суфiксамi -ск-, -ств-: грамадства, суседскі;
правапiс е ў прыназоўнiку без i часцiцы не: не бойся, без страху.
Апрача фанетычных і марфалагічных напісанняў, ёсць традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні. Традыцыйныя (гiстарычныя) напiсаннi перадаюцца па традыцыi i не адпавядаюць сучасным нормам пiсьма (напісанне з вялікай літары кожнага слова ў назвах міжнародных арганізацый, кожнага новага радка верша і г.д.). Дыферэнцыраваныя напiсаннi адрознiваюць сугучныя словы або iх формы, якiя супадаюць у вымаўленнi. Так, напрыклад, размяжоўваюцца канчаткi творнага склону ў аднолькавых прозвiшчах і геаграфiчных назвах: з Iванавым i пад Iванавам; а таксама ўжыванне вялiкай i малой лiтары пры напiсаннi ўласных i агульных назоўнiкаў: Цётка (паэтэса) i цётка, М.Чарот (пісьменнік ) i чарот.