Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канспект лекцый.doc
Скачиваний:
807
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
814.59 Кб
Скачать

Акцэнталагічныя нормы

Націск – выдзяленне аднаго са складоў слова з дапамогай гукавых сродкаў.

У беларускай мове націск разнамесны (свабодны), ён не толькі надае фанетычную акрэсленасць словаформе (глядзе'ць на ваду', прачыта'ны ру'капіс), але і сам па сабе можа служыць сродкам адрознення сэнсу: адсы'паць – адсыпа'ць, ва'раны – вараны'. Разнамесны націск беларускай мовы можа быць рухомым (дво'р – на двары', рука' – ру'кі) і нерухомым (ле'та – ле'там – ле'тні – ле'цейка).

У тых выпадках, калі норма дапускае два націскі, а сэнс слова не мяняецца, узнікаюць акцэнталагічныя дублеты (варыянты): галлё' – го'лле, насланнё' – насла'нне, ра'ніцай – раніцо'й, наво'кал – навако'л. Па-за іх межамі знаходзяцца словы, дзе адзін з варыянтаў з’яўляецца адхіленнем ад літаратурнай мовы: зна'хар (замест знаха'р), до'гавар (замест дагаво'р). Адной з прычын ненарматыўнай настаноўкі націску ў беларускіх словах з’яўляецца ўплыў рускай мовы.

Веданне акцэнталагічнай нормы – істотны элемент культуры маўлення ў цэлым.

Некаторыя акцэнталагічныя асаблівасці беларускай і рускай моў

Беларуская мова

Руская мова

чацвё'ра

че'тверо

пяцё'ра

пя'теро

во'льха

ольха'

кі'шка

кишка'

аўся'ны

овсяно'й

бо'сы

босо'й

дасу'ха

до'суха

зва'ла, гна'ла, бра'ла

звала', гнала', брала'

рэ'мень

реме'нь

іме'нны

именно'й

не'сці

нести'

па-старо'му

по-ста'рому

імя'

и'мя

цэ'мент

цеме'нт

галаву' (В. скл.)

го'лову

спі'на

спина'

вятры'

ве'тры

паро'ўну

по'ровну

шаўко'вы

шё'лковый

суадно'сіць

соотноси'ть

зво'ніць (3 асоба)

звони'т

шэ'сцьдзесят

шестьдеся'т

старэ'нькі

ста'ренький

аднаразо'вы

однора'зовый

ко'ней

коне'й

адско'чыць

отскочи'ть

марынава'ны

марино'ванный

стапта'ны

сто'птанный

гліня'ны

гли'няный

кі'дацца

кида'ться

Арфаграфічныя нормы

Арфаграфiя (грэч. orthos – правільны і grapho – пішу), або правапiс, – гэта сукупнасць правілаў, якія вызначаюць аднастайнае, абавязковае для ўсіх унармаванае напісанне слоў і іх значымых частак. Па сутнасцi, гэта сацыяльны дагавор, з’ява ўмоўная, але ўведзеная ў ранг закона. Арфаграфiчныя правiлы выконваюць важную грамадскую функцыю: забяспечваюць адзiнства пiсьмовай мовы, узаемаразуменне людзей пэўнага моўнага калектыву. Паколькi правапiсам карыстаюцца мiльёны людзей, вялiкае значэнне набывае стабiльнасць i даступнасць арфаграфiчных правiл, iх строгасць i мiнiмальная варыянтнасць. Грунтуючыся ў значнай ступенi на гiсторыка-культурных трыдыцыях, арфаграфiя можа паступова змяняцца, рэфармавацца, але ўсе змены ў ёй псiхалагiчна няпроста ўспрымаюцца носьбiтамi мовы i адбываюцца найперш у часы iстотных грамадскiх зрухаў.

Неабходнасць арфаграфii як сукупнасцi правiл узорнага напiсання абумоўлена тым, што графiка як сукупнасць пiсьмовых сродкаў дапускае некалькi варыянтаў перадачы вуснай мовы на пiсьме. Месца ў слове, дзе трэба выбраць адно з магчымых напiсанняў, прынята называць арфаграмай. Iнакш кажучы, арфаграма – гэта правiльнае (адпаведнае правiлам) напiсанне, якое выбiраецца з шэрагу магчымых. Арфаграмай можа быць лiтара, спалучэнне лiтар, злiтнасць, паўзлiтнасць цi раздзельнасць напiсання, характар скарачэння або пераносу слова. Напiсаннi, якiя не патрабуюць прымянення арфаграфiчных правiл, называюцца апорнымi напiсаннямi. З iх дапамогай правяраюцца арфаграмы.