- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2011
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапісне (ня)іні
- •Адрозненне часціцне, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Лексічныя сродкі мовы
Амонімы (грэч. homos – аднолькавы і onyma – імя) – словы, якія аднолькава гучаць, але маюць розныя значэнні.
Бокс: 1. від спорту;
2. мужчынская стрыжка;
3. агароджаная частка памяшкання ў лячэбных установах для ізаляванага ўтрымання хворага.
Аўсянка: 1. аўсяная каша;
2. пеўчая птушка.
Аманімія – з’ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе слоў. Амонімы нельга блытаць з мнагазначнымі словамі, у якіх паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства (агульнае значэнне). Амонімы – словы з зусім рознымі значэннямі, паміж якімі няма сэнсавай сувязі.
Віды амонімаў:
Лексічныя амонімы (амалексы) – гэта словы адной часціны мовы, якія супадаюць гучаннем і напісаннем ва ўсіх (ці большасці) граматычных формах: ісці па праспекце (шырокай вуліцы ў горадзе) – шукаць у праспекце (падрабязным плане чаго-небудзь).
Марфалагічныя амонімы (амаформы) – гэта словы, як правіла, розных часцін мовы, якія супадаюць гучаннем і напісаннем толькі ў асобных граматычных формах: палю вецце – палю грады, я мыю шыю – шыю сукенку, верасень ідзе за летам – прыехаў летам.
Фанетычныя амонімы (амафоны) – гэта словы, якія аднолькава гучаць, але пішуцца па-рознаму: кот – код, грып – грыб, мох – мог, каска – казка.
Ад амонімаў трэба адрозніваць амографы – словы, якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца націскам: вя'ла – вяла', ка'са – каса', ва'раны – вараны'.
Iснуюць таксама міжмоўныя беларуска-рускія амонімы – словы, што аднолькава гучаць і ў рускай, і ў беларускай мовах, але маюць абсалютна розныя значэнні (дыван - диван, нядзеля - неделя, адказ - отказ).
Сінонімы (грэч. synonimos – аднаіменны) – словы адной часціны мовы, якія па-рознаму гучаць, але маюць аднолькавае ці падобнае значэнне: яда, ежа, харч, харчаванне, страва, прадукты, ласунак, наедак, падмацунак; малы, невялікі, мізэрны, мініяцюрны, партатыўны. У сказе сінонімы могуць узаемазамяняцца.
Група слоў, якая складаецца з двух і больш сінонімаў, называецца сінанімічным радам: шлях, дарога, гасцінец, пуцявіна. У ім выдзяляецца слова (дамінанта), якое найбольш яскрава перадае агульнае значэнне рада і з’яўляецца стылістычна-нейтральным: блішчаць, ззяць, зіхацець, ірдзець, зырчэць.
Паводле спосабу ўтварэння і ўжывання сінонімы падзяляюцца:
семантычныя – адрозніваюцца адценнем значэння, ўжываюцца ва ўсіх стылях: дом – хата, праца – работа, гаварыць – размаўляць – казаць.
стылістычныя – маюць розную стылістычную афарбоўку, ўжываюцца ў розных стылях: гаварыць – плявузгаць, прадумаць – абмазгаваць.
семантыка-стылістычныя – адрозніваюцца і адценнем значэння, і стылістычнай афарбоўкай: ісці – плесціся, валачыся, пісаць – крэмзаць.
кантэкстуальныя (аўтарскія) – гэта словы, якія набываюць статус сінонімаў толькі ў пэўным кантэксце: Цёплай срэбнаю расою дождж дубам абсыпаў плечы (галлё).
абсалютныя – не адрозніваюцца ні адценнямі значэнняў, ні стылістычнай афарбоўкай: арфаграфія – правапіс.
Сінонімы – важны лексічны сродак для больш поўнага, ўсебаковага апісання прадметаў, паняццяў, з’яў. Дазваляюць разнастаіць мову, пазбегнуць паўтору слоў, робяць мову больш выразнай, эмацыянальнай.
Антонімы (гр. anti – супраць, onima – імя) – гэта пары слоў з супрацьлеглым значэннем: купіць – прадаць, працавіты – лянівы.
Антонімы абазначаюць:
якасць і ацэнку: вясёлы – сумны;
дзеянні: прыязжаць – ад’язжаць;
стан: хвароба – здароўе;
часавыя і прасторавыя паняцці: верх – ніз, дзень – ноч;
колькасныя паняцці: усе – ніхто, многа – мала;
з’явы прыроды: мароз – спёка і інш.
Антомімы могуць быць аднакарэннымі і рознакарэннымі. У аднакарэнных супрацьлегласць значэння выражаецца не коранем, а прыстаўкай: зайсці – выйсці, жывы – нежывы, згода – нязгода. У рознакарэнных антонімах супрацьлегласць значэння выражаецца ўсім словам: карысць – шкода, даць – забраць.
Не маюць антонімаў словы з канкрэтным значэннем, вузкаспецыяльныя тэрміны: лакмус, аловак, афікс і г.д.
Антонімы – сродак стварэння кантрастаў, параўнанняў і супрацьпастаўленняў.
Паронімы (грэч. para – каля і onyma – імя) – словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным значэннем. Паронімы – словы адной часціны мовы, маюць аднолькавыя граматычныя прыметы, супадаюць паводле структуры: карыслівы – карысны, абанент – абанемент, дыпламат – дыпламант, генеральны – генеральскі, эфектны – эфектыўны. Кожны паронім – самастойнае слова, можа мець свае сінонімы і антонімы, ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі.