Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канспект лекцый.doc
Скачиваний:
807
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
814.59 Кб
Скачать

Правапiс канчаткаў назоўнiкаў

I скланенне

Трэба размяжоўваць назоўнікі I скланення на -а(-я) і рознаскланяльныя назоўнікі на -а(-я).

Да I скланення адносяцца назоўнікі: ж.р. з канчаткамi -а(-я): хата, сямя; м.р. з націскнымi канчаткамi -а(-я): старшына, Кузьма; аг.р. з канчаткамi -а(-я), што абазначаюць асоб жаночага полу: плакса Юля, соня Каця; аг. р., што абазначаюць асоб мужчынскага полу з націскнымi канчаткамi -а(-я): сірата, ляўша.

У давальным і месным склонах назоўнікі I скланення маюць канчаткі -е, -і, -ы, -э. Канчатак -е характэрны для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны, які чаргуецца з мяккім, і на г, х, якія чаргуюцца з з, с: вада – вадзе – у вадзе, дарога – дарозе – у дарозе, страха – страсе – на страсе. Канчатак -і пішацца ў назоўнікаў з мяккай асновай: песня – песні – у песні. Канчатак -ы маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны і на к, які чаргуецца з ц: мяжа – мяжы – на мяжы, апрацоўка – апрацоўцы – пры апрацоўцы. Канчатак -э ўласцівы назоўнікам з асновай на к, які чаргуецца з ц, толькі пад націскам: рука – руцэ – у руцэ.

Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца назоўнікі: м.р. з ненаціскнымі канчаткамi -а(-я): дзядуля, сабака; аг.р., якія абазначаюць асоб мужч. полу з ненаціскнымi канчаткамi -а(-я): непаседа Мікіта, соня Вася. У давальным і месным склонах такія назоўнікі маюць канчаткі -у(-ю). Назоўнікі з асновай на цвёрды зычны, зацвярдзелы зычны і на г, к, х маюць канчатак -у: мужчына – мужчыну – аб мужчыну, задзіра Міша – задзіру Мішу – аб задзіру Мішу, дзядзька – дзядзьку – аб дзядзьку. Назоўнікі з асновай на мяккі зычны маюць канчатак -ю: дзядуля – дзядулю – аб дзядулю, соня Вася – соню Васю – аб соню Васю.

Канчаткі назоўнікаў I скланення

Склон

Аснова

цвёрдая

зацвярдзелая

г; к; х

мяккая

давальны,

-е

-ы

-е; -э; -ы

-і

месны

вадзе

плаксе Ганне

мяжы

задзіры Веры

кнізе,страсе

цётцы, шчацэ

песні

соні Каці

Канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў

Склон

Аснова

цвёрдая

зацвярдзелая

г; к; х

мяккая

давальны,

-у

-ю

месны

мужчыну

плаксу Мікіту

творцу

задзіру Мішу

дзядзьку

калегу Янку

дзядулю

соню Васю

II скланенне

У назоўніках II скланення цяжкасць выклікае напісанне канчаткаў у родным і месным склонах адзіночнага ліку.

У родным склоне назоўнікі маюць канчаткі -а(-я), -у(-ю), якія залежаць ад лексічнага значэння слова.

Канчатак -а(-я) маюць назоўнікі, што абазначаюць:

— асоб, жывых істот: настаўніка, мураўя;

— канкрэтныя прадметы: дома, вянка;

— арганізацыі, прадпрыемствы, установы: інстытута, завода;

— насельныя пункты, геаграфічныя назвы: горада, пасёлка, Магілёва;

— адзінкі вымярэння: кілаграма, месяца, рубля;

  • навуковыя тэрміны: дзеяслова, электрона.

Канчатак -у(-ю) уласцівы назоўнiкамi, што абазначаюць:

— зборныя прадметы, рэчывы, хімічныя злучэнні, элементы: гароху, чаю, мёду, кіслароду, але хлеба, аўса;

— з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: ветру, змроку, цыклону;

— прасторавыя і часавыя паняцці: краю, часу, лугу, усходу;

— абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: розуму, спакою, прыезду;

— грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: феадалізму, дарвінізму.

Мнагазначныя назоўнікі могуць мець абодва канчатка ў залежнасці ад значэння: адпачынак пачаўся пятага лістапада (адзінка вымярэння) пара залатога лістападу (абстрактны назоўнік), сядзець каля вяза (канкрэтны прадмет) палічка з вязу (матэрыял).

У месным склоне назоўнікі адрозніваюцца канчаткамі ў залежнасці ад таго, з’яўляюцца яны назвамі асоб (асабовымі) ці не (неасабовымі), а таксама ў залежнасці ад асновы.

У месным склоне назоўнікі IІ скланення маюць канчаткі -е, -і, -ы, -у(-ю). З канчаткам -е ўжываюцца неасабовыя назоўнікі з цвёрдаю асновай і на г,х, якія чаргуюцца з з, с: запіс – у запісе, бераг – на беразе, кажух – у кажусе. Канчатак пішацца ў назоўнікаў з мяккай асновай: жыццё – у жыцці, полымя – у полымі. Канчатак -у(-ю) маюць назоўнікі, што абазначаюць асоб: настаўнік – пры настаўніку, каваль – на кавалю, а таксама назоўнікі на к і г, х, якія не чаргуюцца з мяккімі з, с: будынак – у будынку, сцяг – на сцягу, пух – у пуху.

Прозвішчы на -оў(-аў), -еў(-ёў), -ін(-ын) у творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ым: Міхайлавым, Лужаніным. Іншамоўныя прозвішчы -ін(-ын), -аў у творным склоне ўжываюцца з канчаткам -ам: Дарвінам, Чаплінам.

Канчаткі назоўнікаў IІ скланення

Склон

асабовыя

Аснова

месны

цвёрдая

зацвярдзелая

г, х, к

мяккая

-у

-ю

салдату

дзеду

мужу

доктару

Алегу, пастуху

настаўніку

кавалю

герою

неасабовыя

-е

-ы

-е; -у

-і

сне

стале

мячы

стрыжы

стозе, сцягу

даху, змроку

чаі, гаі

пні, алені