- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2011
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапісне (ня)іні
- •Адрозненне часціцне, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
1. Коскамі выдзяляюцца пабочныя словы і канструкцыі, якія стаяць у сярэдзіне або ў пачатку сказа: безумоўна, бясспрэчна, вядома, канечне, зразумела, напэўна, сапраўды, праўда, пэўна, відавочна, відаць, здаецца, здавалася, мабыць, магчыма, можа, мусіць, няйначай, бадай, знаць, нябось, часам, бывае, бывала, як вядома, як відаць, па ўсім відаць, можа быць, чаго добрага, таго і глядзі, само сабой разумеецца і інш. Напрыклад: І я, безумоўна, шчаслівы і рад, што добра зародзіць густая пшаніца. Захар Крымянец зірнуў на зоркі, падумаў пра мароз, які, няйначай, збярэцца да раніцы.
2. Не выдзяляюцца коскамі тыя словы, якія ўжываюцца ў ролі мадальнай часціцы або са значэннем прыслоўя і выражаюць сцвярджэнне, узмацненне: можа, няйначай, пэўна, напэўна, канечне, сапраўды, часам, бывае, бывала, бадай, бадай што, мо (усечаная форма слова можа) і інш., а таксама словы відаць, здавацца, якія ў сказе выступаюць выказнікам. Напрыклад: Можа за якой паўгадзіны батальён па вузкіх і слізкіх ходах, траншэях быў выведзены ў лагчыну... Цяпер зіма напэўна ляжа.
3. Выдзяляюцца коскамі спалучэнні слоў і сказы, якія маюць значэнне эмацыянальнай ацэнкі фактаў рэчаіснасці, а таксама перадаюць пачуццёвую рэакцыю на тыя факты, пра якія гаворыцца ў сказе: на жаль, на вялікі жаль, на шчасце, як на тое шчасце, на маё здзіўленне, як на тое ліха, як на грэх, як на тую бяду, хвароба на іх і інш. Напрыклад: Аж тут, як на тое шчасце, стаіць сагнутая бярэзіна. Але, на маё здзіўленне, ён адказвае зусім не так, як я думаў. Як на грэх, лоў быў шчаслівы.
4. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія паказваюць на крыніцу паведамлення, на прыналежнасць выказанай думкі: па-мойму, па-твойму, па-ягонаму, па-вашаму, па-іхняму, маўляў, думаю, на мой погляд, з пункту гледжання (каго-небудзь), на думку (каго-небудзь), як вядома, як кажуць, як людзі кажуць, як той казаў і інш. Напрыклад: Гэта, па-мойму, і ёсць сапраўдная сувязь з жыццём. Выходзіць, па-ягонаму, што ледзь не самі мы вінаваты, а не той, што наша дабро крадзе.
5. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія перадаюць адносіны да спосабу выражэння думкі, матывацыю спосабу выказвання ці выбару стылістычных сродкаў мовы: адным словам, словам, што называецца, скажам, як гаворыцца, як гэта гаворыцца, інакш кажучы, карацей кажучы, уласна кажучы, прасцей кажучы, шчыра кажучы, не пры вас кажучы, праўдзівей сказаць, папраўдзе сказаць, так сказаць, з дазволу сказаць, я сказаў бы і інш. Напрыклад: Скажам, аб вадзе гамонкі не было спрадвек, бо хапала нам заўсёды і азёр, і рэк.
6. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, што выражаюць адносіны гаворачай асобы да слухача: бачыш (бач), прызнацца, кажаш, кажаце, ведаеш, ведаеце, разумееш, разумееце, паверце, выбачайце, даруйце, даруйце мне, калі ласка, калі хочаце ведаць, ці дасце веры, зрабіце ласку і інш. Напрыклад: Але ж язык у цябе, даруй мне, як тая мянташка. Напішы мне, калі ласка, пісямко дахаты!
7. Коскамі выдзяляюцца словы і спалучэнні слоў, якія служаць сродкамі сувязі асобных частак выказвання і ўказваюць на паслядоўнасць, абмежаванне, удакладненне, супастаўленне або аб’яднанне частак тэксту, на выражэнне выніку, заключэння і пад.: па-першае, па-другое, па-трэцяе і інш., першае, другое, трэцяе і інш., нарэшце, значыць, дарэчы, наогул, аднак, прынамсі, наадварот, з аднаго боку, з другога боку, у сваю чаргу, разам з тым, у прыватнасці, між іншым, між тым, да таго ж, такім чынам, галоўным чынам, па крайняй меры і інш. Напрыклад: Турсевіч – гэта мой настаўнік і мой зямляк, прынамсі, аднае воласці. Валодзька выпрасіў, нарэшце, у рэдактара дазвол паехаць на раён.
8. Калі слова нарэшце не выконвае функцыі пабочнага слова і выражае часавае значэнне, то яно коскамі не выдзяляецца. Напрыклад: Тым часам поезд з кожнай хвілінай набліжаўся да вакзала і нарэшце спыніўся. Калі слова аднак у пачатку сказа ці другой часткі складаназлучанага сказа і пры аднародных членах ужываецца як супраціўны злучнік, яно коскай не аддзяляецца. Напрыклад: Турку стала лягчэй ад тае пахвалы, аднак ён прастадушна прызнаўся. Трэба было паспаць. Аднак чамусьці не спалася.
9. Спалучэнні слоў між тым, тым не менш, да таго ж, якія ўжываюцца ў пачатку сказа або другой часткі складанага сказа, выконваюць функцыю злучніка і коскай не аддзяляюцца. Напрыклад: У вас на мястэчка многа сілы не патрабуецца, між тым вакол вялікая патрэба ў людзях. На дварэ ноч. Між тым спаць не хочацца. Тым не меней ён [Лабановіч] устаў і рушыў у той бок, куды паехала дзяўчына.
10. Коскамі выдзяляюцца пабочныя словы і спалучэнні слоў, якія ўваходзяць у склад іншых пабочных ці ўстаўных сказаў, адасобленых зваротаў, удакладняльных ці іншых выдзеленых знакамі прыпынку частак сказа. Напрыклад: Немцы, як ты, мабыць, ведаеш, аднавілі завод у Гудове. Боты – і выцер іх, здаецца! – усё ж такі наслядзілі на чыстай чырвонай падлозе.
11. Калі пабочнае слова стаіць перад адасобленым зваротам, пабочным сказам або ўдакладняльнай канструкцыяй, то яно ўваходзіць у іх склад і коскай не аддзяляецца. Напрыклад: Старшыня імкліва абыходзіць вакол машыны, няйначай прыглядаючыся неспакойным вокам да яе паклажы. Плылі ў вясновую сінь за акно мяккія акорды, уздыхала мора, і, можа заслухаўшыся гэтай музычнай вясной, не падавалі свайго голасу гарматы.
12. Паміж пабочнымі словамі, спалучэннямі слоў і сказамі, якія ідуць адно за адным, ставіцца коска. Напрыклад: Словам, на наша шчасце, хата нейкім чынам уцалела.
13. Пабочныя словы, спалучэнні слоў і сказы аддзяляюцца коскамі ад папярэдніх злучнікаў, якія звязваюць члены сказа або часткі складанага сказа. Напрыклад: Санкоўскі з ходу далучыўся да песні, і, можа, ад таго яна загучала яшчэ энергічней.
14. Злучнік а, калі ён складае адно цэлае з наступным пабочным кампанентам сказа, не аддзяляецца ад апошняга коскай: а можа, а магчыма, а значыцца, а між іншым, а па-другое. Напрыклад: – І штаб па кіраўніцтву партызанскім рухам будзе? – пытаў Багавік. – Будзе. А можа, ён ужо і ёсць.
15. Не аддзяляецца коскай ад пабочных кампанентаў узмацняльная часціца і. Напрыклад: І сапраўды, гэта не кепская думка! Дожджык, і праўда, так і поўз за каўнер.
16. Коска не ставіцца паміж пабочнымі словамі і часціцамі, якія да іх адносяцца і стаяць пасля іх. Напрыклад: Можа б ты даў мне хоць кавалачак хлеба ў дарогу? Ну, напэўна ж ёсць прычына, калі кпіць з цябе яна?
17. Коскамі выдзяляюцца ўстаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы, якія выконваюць удакладняльную функцыю (тлумачэнні, заўвагі, дадатковыя звесткі і інш.). Напрыклад: Доўгі час Закружжа, так называлі вёску прышлыя людзі, з навакольным светам звязвала звычайная лясная сцежка. Віхрасты хлапчук, яму было год шэсць, штосьці мармытаў праз сон і смяяўся.
Сказы са звароткамі
Зваротак называе таго, да каго звяртаюцца (асобу, прадмет), выражаецца назоўнікам у назоўным ці клічным склоне. Зваротак выкарыстоўваецца ва ўсіх стылях мовы. У афіцыйным стылі зваротак з’яўляецца лаканічным прыёмам вылучэння адрасата. У ролі зваротка выступаюць уласныя імёны, назвы асоб па прафесіі, пасадзе. Як правіла, такі зваротак ставіцца ў пачатку выказвання.