- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2011
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапісне (ня)іні
- •Адрозненне часціцне, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Коска пры зваротку
1. Коскамі выдзяляюцца звароткі ў пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа разам са словамі, якія адносяцца да іх. Напрыклад: Сонца, умыйся расою на світальнай зары. Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!..
2. Калі зваротак раздзяляецца на часткі іншымі словамі, то кожная з іх выдзяляецца коскамі. Напрыклад: Ой ты, мая рыбка, спі, залатая!
3. Калі паміж звароткамі-паўторамі ёсць займеннік ты або вы, то ён адносіцца да першага зваротка і коска ставіцца пасля займенніка. Напрыклад: Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, колькі ты ўносіш аздобы з сабой!
Складаны сказ
Складаназлучаныя сказы
Складаныя сказы, у якiх часткi звязаны злучальнай сувяззю, называюцца складаназлучальнымi. Злучальная сувязь абумоўлiвае сiнтаксiчную раўнапраўнасць частак складаназлучальнага сказа, iх незалежнасць адна ад другой: Ляцяць на ветры косы рыжай восенi, i клiча лiсцяў жоўты сум зiму. Сонца на небе ўжо няма, i мiж хат тулiцца вечаровы паўзмрок.
Часткi складаназлучальных сказаў звязваюцца пры дапамозе злучальных злучнiкаў, якiя з’яўляюцца таксама сродкам выражэння разнастайных сэнсавых адносiн памiж iмi.
Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
1. Коска ставiцца памiж часткамi складаназлучаных сказаў:
Пранеслася маторка, i хваля вады з белым грэбнем iшла да берага. Алеша блiснуў позiркам у бок Раi, але яна не ўзнiмала вачэй ад падручнiка i кусала рог хусткi.
2. Коска не ставiцца:
— калi часткi маюць агульныя для iх члены сказа: Над вымытымi вадой палямi засiнела чыстае неба i зазiхацелася яркае жнiвеньскае сонца.
— калi часткi маюць форму намiнатыўных i безасабовых сказаў: Блякла-сiняе неба i чырвань галiн. Вечарэе i пахне кветкамi.
3. Кропка з коскаю ставiцца памiж развiтымi часткамi, якiя маюць свае знакi прыпынку i вызначаюцца большай самастойнасцю: Вее вецер, свiшча ў камiне, горка плача, надрываецца; i цяпер мне тая музыка, як жывая, успамiнаецца.
4. Працяжнiк ставiцца, калi другая частка абазначае вынiк, хуткую змену падзей: Надвор’е праяснiлася — i вучняў сабралi ў двары школы, на пляцоўцы.
Складаназалежныя сказы
Складаныя сказы, у якiх часткi звязаны падпарадкавальнай сувяззю, называюцца складаназалежнымi.
У складаназалежным сказе часцей за ўсё дзве нераўнапраўныя часткi: адна з iх паясняе другую i падпарадкоўваецца ей. Сiнтаксiчна незалежная частка – галоўная, а залежная ад яе – даданая.
Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
1. Коскамi аддзяляюцца даданыя часткi заўсёды.
Але: Коска не ставiцца, калi даданыя часткi аднародныя i звязваюцца злучнiкамi i, цi, або: Алесь бачыў, як нервова перабiраў пальцамi настаўнiк i як востра загаралiся ягоныя вочы.
2. Кропка з коскай ставiцца, калi даданыя часткi развiтыя i слаба звязаны па сэнсе: Многа слаўненькiх куточкаў ёсць у нашым краi, дзе пад гоман ручаёчкаў, пад шум дрэў у гаi, рой журботных дум пакiнеш; дзе няма трывогi, дзе душою адпачнеш, змучаны з дарогi; дзе прыемны ветрык млее, збажынку калыша; дзе пакоем – згодай вее; дзе ўсё шчасцем дыша.
3. Працяжнiк ставiцца пасля даданай, калi яна размешчана перад галоўнай i вымаўляецца з узмоцненай iнтанацыяй: Каб багата радзiла наша зямля – трэба за ёй як за дзiцем глядзець.
4. Двукроп’е ставiцца пасля галоўнай часткi пры яе лагiчным выдзяленнi, i тады, калi даданыя часткi раскрываюць сэнс слоў адно, аднаго ў галоўнай частцы i памiж iмi можна ўставiць словы а iменна: Я хацела толькi аднаго: каб ён хутчэй паправiўся i каб больш не лячыць мне яго.
Складаныя бяззлучнікавыя сказы
Складаныя сказы, у якiх часткi звязаны без злучнiкаў пры дапамозе інтанацыі, называюцца бяззлучнiкавымi.
Асноўны сродак сувязi ў складаным бяззлучнiкавым сказе – iнтанацыя, якая па сваiм характары бывае рознай. Гэта iнтанацыя пералiчэння: Канчалася лета, замiрала прырода, затухалi яркiя агнi ясных праменняў сонца; супрацьпастаўлення: У iх узводзе разведкi ўcе паважалi Бандара; ён жа, засмужан, навiчок, крыху нават пабойваўся... ; паяснення: Прысутныя слухалi не вельмi ўважлiва: Загад быў iм вядомы; абумоўленасцi: Багата снегу – багата хлеба. На сувязь частак у бяззлучнiкавым сказе паказваюць таксама формы трывання, часу i ладу дзеясловаў-выказнiкаў, якiя звычайна супадаюць.