Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канспект лекцый.doc
Скачиваний:
807
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
814.59 Кб
Скачать

Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў

У дзеясловах форма асобы паказвае на ўтваральніка дзеяння, якім можа быць чалавек, наогул жывая істота ці неадушаўлёны прадмет. Першая асоба паказвае, што дзеянне ўтварае той, хто гаворыць (рамантую, перачытваю, вучуся); другая дзеянне яго субяседніка (рамантуеш, перачытваеш, вучышся); трэцяя дзеянне асобы або прадмета, якія не ўдзельнічаюць у размове (рамантуе, перачытвае, вучыцца, зелянее). Такія дзеясловы называюць асабовымі.

Асабовыя дзеясловы маюць пэўныя канчаткі ў формах адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу. У форме прошлага часу дзеясловы не маюць асабовых канчаткаў.

Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках называецца спражэннем. У залежнасці ад асабовых канчаткаў дзеясловы падзяляюцца на два спражэнні першае і другое.

Першае спражэнне Другое спражэнне

Адзіночны лік

1-я   -у (-ю) 1-я   -у (-ю)

2-я   -еш (-эш,   -аш) 2-я   -іш (-ыш)

3-я   -е (-э, -а) 3-я   -іць (-ыць)

Множны лік

1-я   -ём (-ем, -ом, -ам) 1-я   -ім (-ым)

2-я   -еце (-яце, -аце) 2-я   -іце (-ыце)

3-я   -уць (-юць) 3-я   -аць (-яць)

 

Найбольш выразна спражэнні дзеясловаў адрозніваюцца ў 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку. Асабліва лёгка вызначыць спражэнне дзеясловаў, калі ў асабовых формах націск падае на канчатак: ідзеш, вязеш, глядзіш, маўчыш; ідзе, вязе, глядзіць, маўчыць; ідзём, вязём, глядзім, маўчым і г.д. У асабовых формах з ненаціскнымі канчаткамі вызначыць тып спражэння дапамагае інфінітыў.

Да II спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -іць(-ыць): бяліць, варыць, касіць, любіць і інш. (за выключэннем аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, віць, ліць, мыць, выць, шыць, якія адносяцца да I спражэння); дзеясловы на -эць(-ець), калі э(е) не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу: гарэць (гару), глядзець, ляцець, цярпець (але: хацець I спражэнне). Да II спражэння таксама належаць дзеясловы гнаць, спаць, належаць, стаяць, баяцца. Усе астатнія дзеясловы адносяцца да I спражэння.

Асобыя формы дзеяслова

Дзеепрыметнік – форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння, адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?: Нямераная, няхожаная тайга жыве, шуміць, стракоча і дыхае лёгкім, прыглушаным водгуллем. Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной.

Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова (стан, трыванне, час, пераходнасць/непераходнасць) і прыметніка (род, лік, склон).

Дзеепрыслоўе – асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік, адказвае на пытанні што робячы? што зрабіўшы?: Дарога знікла з вачэй, не дайшоўшы да гасцінца, абапал якога стаялі парадзелыя бярозы.

Дзеепрыслоўі маюць прыметы дзеяслова (трыванне, час, зваротнасць/ незваротнасць, пераходнасць/непераходнасць) і прыслоўя (нязменнасць).

Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў

Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва непераходных дзеяслоў закончанага трывання пры дапамозе суфікса -л-: пасінець – пасінелы.

Дзеепрыметнікі могуць утварацца і з дапамогай суфіксаў -ш-, -ўш- ад асновы інфінітыва пераходных і непераходных дзеясловаў: узнікнуць – узнікшае (пытанне), прыехаць – прыехаўшая (сястра).

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т-: вызваліць – вызвалены, прыручыць – прыручаны, ахутаць – ахутаны, узяць – узяты.

У беларускай літаратурнай мове найбольш пашыраны дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-,-н-, -ан-, -ен-, -т-.

Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ўш-, -ш- у беларускай мове ўжываюцца абмежавана: у форме м. р. яны супадаюць з формамі дзеепрыслоўяў і ўспрымаюцца двухсэнсоўна.

Рэдка ўжываюцца дзеепрыметнiкі незалежнага і залежнага стану цяперашняга часу. Утвараюцца яны ад асновы дзеяслоў цяперашняга часу незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), -ем-, -ім-.

У беларускай мове няма зваротных дзеепрыметнікаў.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану

Дзеепрыметнікі залежнага стану

цяперашняга часу

-уч-, -юч- (I спр.) кіру-юч-ы чалавек

-ач-, -яч- (II спр.) гавор-ач-ы чалавек

(сустракаюцца ў навуковых тэрмінах, у спалучэннях устойлівага характару: кіруючая роля, гаворачая асоба)

-ем-,-ом- (I спр.) вывуча-ем-ы аб’ект

-ім- (II спр.) люб-ім-ы чалавек

(ужываюцца рэдка, толькі ў навуковым стылі. Некаторыя ўжываюцца як прыметнікі: цярпімы, любімы)

прошлага часу

-л-, -ўш-, -ш- пажаўце-л-ы, загіну-ўш-ы, падрос-ш-ы

(ужыванне іх абмежавана: у форме м. р. яны супадаюць з формамі дзеепрыслоўяў і ўспрымаюцца двухсэнсоўна)

-н-, -ен-, -ан-, -ян-, -т- прачыта-н-ы, прынес-ен-ы, пасе-ян-ы, разгледж-ан-ы, пашы-т-ы

(найбольш пашыраны ва ўжыванні)

У беларускай мове ёсць многа сродкаў замены неўласцівых ёй дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы:

    • дзеепрыметнікі з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-: пожелтевшая листва – пажаўцелае лісце, склонившиеся к земле ветви – схіленыя да зямлі (да долу) галіны, покрывшаяся инеем трава – пакрытая інеем (шэранню) трава;

    • дзеясловы ці дзеепрыслоўі: Идущие люди смотрели на флаги. – Людзі ішлі і глядзелі на сцягі. Ідучы, людзі глядзелі на сцягі;

    • прыметнікі: говорить плачущим голосом – гаварыць плаксівым голасам (гаварыць праз плач, гаварыць плачучы);

    • даданыя сказы: Каждый, приехавший в наш город, может убедиться… – Кожны, хто прыязджае ў наш горад, можа пераканацца...