Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канспект лекцый.doc
Скачиваний:
807
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
814.59 Кб
Скачать

Тэма 4 культура прафесійнага маўлення

Тэрмін «культура маўлення» азначае якасць маўлення і навуку аб якасці маўлення. Асноўнымі кампанентамі культуры маўлення з’яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, выразнасць, дарэчнасць.

Правільнасць маўлення прадугледжвае захоўванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Правільнасць маўлення цесна звязана з такім паняццем як «норма».

Дакладнасць маўлення заключаецца ў адпаведнасці сэнсу слоў, выказванняў рэаліям, сітуацыям ці ў выкарыстанні пэўных слоў з пэўнымі, уласцівымі ім значэннямі, якія зафіксаваны ў слоўніках, лінгвістычных даведніках. Дакладнасць маўлення цесна звязана з лексічнай нормай, што рэгулюе правільнасць выбару слова (слоў) для пэўнага кантэксту. Дакладнасць прафесійнага маўлення абумоўлена такімі фактарамі, як валоданне сінанімічным багаццем беларускай мовы, уменне размяжоўваць паронімы, амонімы, а таксама дыфенцыраваць значэнні мнагазначных слоў.

Лагічнасць маўлення прадугледжвае пабудову несупярэчлівага, паслядоўнага выказвання, у якім асобныя часткі лагічна звязаны паміж сабой.

Дарэчнасць маўлення ўвасабляе адметны выбар моўных сродкаў у адпаведнасці з тэмай, сітуацыяй, мэтай выказвання, стылем, умовамі праяўлення маўленчай дзейнасці і г.д.

Выразнасць маўлення вызначаецца і дасягаецца найперш праз якаснае ўжыванне моўных сродкаў (наяўнасць трапных сінонімаў, параўнанняў, метафар, перыфраз і іншых вобразна-выяўленчых элементаў, што дапамагаюць зацікавіць слухачоў, даць ацэнку, павысіць узровень успрымання інфармацыі).

Чысціня вызначае мэтазгоднасць увядзення ва ўжытак асобных лексічных адзінак, што маюць абмежаваную сферу рэалізацыі (дыялектызмы, жарганізмы, прастамоўныя лексемы), або адносяццада слоў, выкарыстанне якіх у беларускай мове непажадана (русізмы, паразітычныя гукі і словы, запазычанні тыпу чао, о’кей і інш).

Багацце маўлення выяўляецца ў разнастайнасці выкарыстання моўных сродкаў і ў адсутнасці ці вельмі рэдкім паўтарэнні адных і тых жа слоў ці выразаў.

Паняцце літаратурнай нормы

Літаратурная норма – агульнапрынятыя правілы, замацаваныя ў маўленчай практыцы і зафіксаваныя ў слоўніках, даведніках, граматыках.

Нормы:

  • арфаэпічныя – рэгулююць вымаўленне гукаў, спалучэння гукаў у словах і спалучэннях слоў;

  • акцэнталагічныя – рэгулююць месца размяшчэння націску ў словах;

  • арфаграфічныя – рэгулююць выбар аднаго з магчымых варыянтаў напісання слова ці яго часткі, які адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі, а таксама замацаванай у моўнай практыцы грамадства традыцыі;

  • лексічныя – рэгулююць правільнасць выбару слова і дарэчнасць выкарыстання яго ў агульнавядомым значэнні і ў агульнавядомых спалучэннях;

  • фразеалагічныя – рэгулююць традыцыйнае, замацаванае ў пісьмовай і вуснай практыцы ўжыванне фразеалагізмаў з характэрнымі для іх структурна-граматычнымі, семантычнымі і спалучальнымі асаблівасцямі;

  • словаўтваральныя – рэгулююць выбар марфем, іх размяшчэнне і спалучэнне ў слове ў строгай адпаведнасці з правіламі словаўтварэння, якія існуюць у беларускай літаратурнай мове;

  • стылістычныя – рэгулююць ужыванне стылістычна афарбаваных слоў, граматычных форм, сінтаксічных канструкцый у адпаведнасці з сітуацыяй маўлення;

  • марфалагічныя – рэгулююць правільнае формаўтварэнне і словазмяненне часцін мовы;

  • сінтаксічныя – правілы спалучэння слоў у розных канструкцыях;

  • пунктуацыйныя – ужыванне знакаў прыпынку для афармлення пэўных сінтаксічных адзінак пры дзеянні пэўных умоў.