- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2011
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапісне (ня)іні
- •Адрозненне часціцне, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Адрозненне часціцне, ні
Неабходна адрозніваць ужыванне часціц не і ні. Часціца не – адмоўная. Яна адмаўляе тое, што абазначана словам, да якога яна адносіцца: Гуляючы, розуму не прыдбаеш. (Прык.)
Часціца не можа быць і сцвярджальнай:
- калі ўжываецца двойчы – пры кожнай частцы састаўнога выказніка: не мог не зрабіць, не мог не напісаць;
- у спалучэннях хто не, дзе не, дзе толькі не і інш., калі яны ўжываюцца ў незалежных пытальных ці клічных сказах: Быць Чалавекам – ці ж гэта не шчасце? (Марц.), Хто не любаваўся беларускім лесам! (К-с);
- калі стаіць перад назоўнікам з прыназоўнікам без: прачытаў не без цікавасці, працаваў не без задавальнення.
Часціца ні – узмацняльная. Яна ўзмацняе або адмаўленне, ужо выражанае ў сказе іншымі сродкамі, або сцвярджэнне: Раніца была сухая. Нідзе ні расінкі. (Чарныш.) Няма на небе ні хмурынкі. (Астр.) Хто б ні ехаў ці ішоў па шырокім гасцінцы – усе ведалі сядзібу Астаповіча. (К.Ч.)
Трэба адрозніваць спалучэнні не раз (неаднаразова, многа разоў) і ні разу (ніколі), не адзін (некалькі, многа) і ні адзін (ніхто): Мы сядзелі, гаварылі аж да раніцы не раз. (Астр.) Ні разу не быў я ў гэтых мясцінах. Гэтае заданне выконваў не адзін вучань. Ні адзін не адмовіўся ад прапановы.
Ва ўстойлівых спалучэннях ужываецца толькі часціца ні: ні жывы ні мёртвы, ні рыба ні мяса і інш.
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
У беларускай мове |
У рускай мове |
1 Дзякаваць, аддзячыць, падзякаваць, выбачаць, прабачыць, дараваць + наз. ці займ. у Д. скл.: дзякаваць брату, прабачыць яму. |
1 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у В. скл.: благодарить брата, простить его. |
2 Смяяцца, насміхацца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, глуміцца, дзівіцца, цешыцца + наз. ці займ. у Р. скл. з прыназ. з: смяяцца з яго, жартаваць з суседа. |
2 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. над: смеяться над ним, шутить над соседом. |
3 Дзеяслоў, які абазначае рух, перамяшчэнне і паказвае на мэту дзеяння (ісці, бегчы, ехаць, плыць і інш.) + наз. ці займ. у В. скл. з прыназ. па: пайсці па хлеб, прыехаць па яго. Назоўнікі грыбы, ягады ў падобных словазлучэннях звычайна ўжыываюцца ў В. скл. з прыназ. у: хадзілі ў грыбы, пайшлі ў ягады. |
3 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. за: пойти за хлебом, приехать за ним, ходили за грибами, пошли за ягодами. |
4 Хварэць, хворы + наз. у В. скл. з прыназ. на: хварэць на грып, хворы на ангіну |
4 Болеть, больной + наз. у Тв. скл.: болеть гриппом, больной ангиной |
5 Прыметнік ці прыслоўе ў форме выш. ступені параўнання + наз. ці займ. у В. скл. з прыназ. за: старэйшы за брата, лепш за яго |
5 Прыметнік ці прыслоўе ў форме выш. ступені параўнання + наз. ці займ. у Р. скл.: старше брата, лучше его |
6 Ажаніцца, ажаніць, пажаніцца, пажаніць + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. з: ажаніцца з зямлячкай, пажаніць з дзяўчынай |
6 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у М. скл. з прыназ. на: жениться на землячке, оженить на девушке |
7 Лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у Наз. скл. множнага ліку: два таварышы, тры вучні, чатыры возеры |
7 Адпаведны лічэбнік + назоўнік у Р. скл. адзіночнага ліку: два товарища, три ученика, четыре озера |