- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2011
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапісне (ня)іні
- •Адрозненне часціцне, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
Дзеепрыслоўi незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеяслова незакончанага трывання з дапамогай суфікса -учы-(-ючы-) ад дзеяслоў I спражэння і -ачы-(-ячы-) – ад дзеяслоў II спражэння: пішуць – пішучы, косяць – косячы.
Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфінітыва (або прошлага часу) дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфіксаў -ўшы (пасля галосных) і -шы (пасля зычных): адчуў – адчуўшы, прынесці – прынёсшы.
Формы дзеепрыслоўяў з суфіксамі -ўшы(-шы) ад дзеясловаў незакончанага трывання з’яўляюцца няправільнымі, гэта парушэнне літаратурнай нормы: несці – нёсшы, трэсці – тросшы (правільна: несучы, трасучы).
У сказе дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне, названае дзеясловам-выказнікам, да якога гэта дзеепрыслоўе адносіцца. Нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік, якія абазначаюць дзеянні розных асоб або прадметаў. Такія сказы сэнсава і граматычна няправільныя, гэта парушэнне літаратурнай нормы.
Правапіс прыслоўяў
1. Пішуцца разам:
прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным спосабам: назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, нашмат, напаверх, насупраць, заўчора, залетась, паслязаўтра, пазаўчора, пазалетась, замнога, задоўга і інш. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, а таксама у адно, па двое, па трое і інш.;
прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння прыназоўнікаў у і на з рознымі склонавымі формамі колькасных і зборных лічэбнікаў: удвая, утрая, удваіх, утраіх, утрох, учатырох, усемярых, удвух, удзвюх, усямёх, надвое, натрое;
прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў прыставачна-суфіксальным спосабам: дабяла, дачыста, дасуха, дасыта, здалёку, звысоку, зрэдку, справа, сослепу, змоладу, змалку, злёгку, паблізу, папросту, паціху, падоўгу, пароўну, улева, управа, навечна, надоўга, насуха, зажыва, зацемна, а таксама заадно, наўдалую, ушчыльную, урассыпную, упустую, збольшага, нашто, навошта, нізашто, потым, надта, зусім, затым, прытым і інш. Спалучэнні прыназоўніка з займеннікам пішуцца асобна: на што, ні за што, з усім, за тым.
2. Пішуцца разам прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння:
прыназоўнікаў і склонавай формы назоўнікаў, якая самастойна не ўжываецца: бесперастанку, дашчэнту, досыць, замуж, запанібрата, знячэўку, знянацку, навобмацак, наогул, напагатове, напавал, напалам, наперакор, наперарэз, напрост, напярэймы, нарасхват, нараспеў, насторч, насцеж, наўздагон, наўздзіў, наўпрост, наўскос, наўцёк, неўзабаве, неўпапад, неўспадзеўкі, паасобку, паблізу, спакон, уваччу, удоўжкі (удоўж), упокат, употай, усутыч і інш.;
прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў і іншых часцін мовы, калі да падобнай формы назоўніка не можа быць далучана азначэнне або пастаўлена склонавае пытанне з адпаведным прыназоўнікам: апоўдні, апоўначы, даволі, дадому, замужам, зроду, наадварот, наадрэз, накрыж, напаказ, напалавіну (напалову), напераменку, напракат, напралом, напрыклад, насілу, насмерць (але: не на жыццё, а на смерць), наўдачу, навек, паволі, падрад, падчас, пакрысе, увосень, уброд, уголас, удзень, углыб, упершыню, уранку, уранні, уразброд, усур'ёз і інш.;
прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь, даль, век, пачатак, раз, ноч, вечар, раніца і некаторых іншых пры адсутнасці пры іх азначэння або дапаўнення: зверху, наверх, уверх, уверсе, данізу, знізу (але: з верху да нізу), наніз, унізе; наперад, уперад, уперадзе; ззаду, назад, узад; збоку, набок, убок, убаку; дагары, згары, угары, угару; увысь; удалеч; навек, навекі; спачатку, упачатку; адразу, ураз; уночы, поначы, звечара (але: з вечара да ранку); надвечар, увечары; зранку (але: з ранку да вечара), уранку. Спалучэнні прыназоўнікаў з назоўнікам пры наяўнасці паясняльнага слова пішуцца асобна: на верх гары, на ніз ямы, у высь завоблачную, у даль палёў, на векі вечныя, у пачатку года, з пачатку вясны.
3. Пішуцца разам прыслоўі таксама, гэтаксама, штодзень, штоноч (штоночы), штовечар (штовечара), штотыдзень (штотыдня), штомесяц, штогод і інш.
4. Пішуцца праз злучок словы па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску, -і (-ы), -аму, (-яму), -ому , -ему, (-йму): па-гаспадарску, па-беларуску, па-латыні, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш.
3. Трэба адрозніваць: прыслоўі нашто, нізашто, зусім, затым ад спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: на што, ні за што, з усім, за тым: нашто ты зрабіў? (з якой мэтай) – ён не разумеў, на што згадзіўся (на якое дзеянне); нізашто не скажа (ні пры якой умове) – працаваў ні за што (без аплаты).
5. Асобна пішуцца прыназоўнік у і склонавая форма поўнага прыметніка ў значэнні прыслоўя, калі яна пачынаецца з галоснай: у адкрытую.
6. Пішуцца асобна блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам:
калі паміж прыназоўнікам і назоўнікам можна паставіць азначэнне: у момант (у адзін момант), у тупік (папаў у такі тупік, што не выбрацца), да астатку (да самага астатку);
калі назоўнік у пэўным (адным) значэнні захаваў хаця б некаторыя склонавыя формы з прыназоўнікамі (за выключэннем назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь, далеч, век, пачатак, раз, ноч, вечар, ранак і інш.): пад паху, пад пахі, пад пахамі; па часе, да часу, з часам, у час; праз меру, у меру, па меры; на памяць, на памяці, па памяці; на руку, не з рукі; да душы, па душы; у пару, да пары, не ў пару; за мяжой, за мяжу, з-за мяжы; за граніцай, з-за граніцы.
7. Пішуцца асобна наступныя блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі:
без: без упынку, без аглядкі, без разбору, без развагі, без толку, без канца; але: бясконца, безупынна, безаглядна, безразважна, бесталкова;
да: да адвалу, да зарэзу, да ўпаду, да смерці;
на: на баку, на хаду, на ляту, на скаку, на віду, на відавоку, на смак, на слых, на вока, на грэх, на дзіва, на славу, на смех, на гвалт, на злосць, на жаль;
з: з налёту, з разбегу, з разгону, з размаху, з наскоку, з ходу, з гарачкі.
8. Пішуцца асобна:
спалучэнні адмоўяў не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў меру, не ў пару, не ў лад, не пад сілу, не да смеху, не да спеху, не да смаку, не да твару, не на жарт, ні на ёту, ні за грош;
спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца галоснай, з прыназоўнікам у: у абхват, у абдымку, у абмен, у абрэз, у адзіночку, у абцяжку, у імгненне і інш.;
выразы: усё роўна, усё адно, як бачыш, як след, як мага і інш.; але: якраз.