Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Лекцыя 7.

1.Парадак кіпарысавыя. Сямейства таксодзіевыя.

  1. Парадак цісавыя. Сямейства цісавыя.

Сямейства таксодзіевыя (Taxodiaceae). Сучасныя таксодзіевыя можна без перабольшвання назваць " жывымі выкапнямі", астанкі некалі квітнеючага сямейства, якое ўзнікла больш за 140 млн гадоў таму назад. Самыя старажытныя знаходкі таксодзіевых датуюцца позняй юрай.

У сучасны час таксодзіевыя прадстаўлены ўсяго 9 родамі і 15 відамі, з якіх у нас ні адзін від натуральна не расце. Як правіла, таксодзіевыя буйныя( і вельмі буйныя) хуткарастучыя дрэвы з каштоўнай драўнінай, часцей вечназялёныя, радзей зімнеголыя (галінкападныя). Дрэвы аднадомныя з іголкападобным, лускавінкападобным або лінейна- ланцэтным лісцем.

Да сучасных таксодзіевых адносіцца шэраг цікавых раслін. Сярод першых неабходна назваць род секвоядэндрон (Sequoidendron), "чырвонае дрэва з Сьерры" , які ўключае ўсяго адзін від- секвоядэндрон гіганскі (Sequoidendron giganteum) або мамантава дрэва. Радзіма- Паўночная Амерыка. Дрэва вышынёй да 50- 100 м, дыяметрам да 10 м і больш з прамым калонападобным ствалом і канічнай кронай.

Самыя буйныя секвоядэндроны носяць уласныя імёны: "Бацька лясоў" ( вышыня- 135 м, дыяметр- 12 м ) яго ўжо няма, "Генерал Шэрман" ( вышыня- 83 м, дыяметр- 11 м ) аб'ём гэтага дрэва складае 1500 м3 і для яго перавозкі неабходны чыгуначны састаў з 20- 25 вагонаў.

Кара бурая, глыбокатрэшчынаватая, таўшчынёй да 60 см. Ігліца кароткая 3- 6 мм, лускавіна- іголкападобная, амаль трохвугольная, жорсткая і вострая, шэравата- зялёная, накіраваная ўперад, на парастках размяшчаецца спіральна. Шышкі яйкападобныя 5-8 см даўжынёй і 3-5 см у дыяметры, цёмна- бурыя з дравяністымі насеннымі лускавінамі. Насенне плоскаавальнае 4-6 мм даўжынёй і 3-4 мм у шырыню з вузкім клінападобным вырастам да 6 мм у даўжыню. Паспявае на другі год пасля апылення. Парода гэта засухаўстойлівая, адносна патрабавальна да ўрадлівасці глебы, цеплалюбівая і вельмі адчувальная да позніх вясенніх замаразкаў. Жыве да 4000 гадоў. Драўніна валодае высокімі фізіка- механічнымі ўласцівасцямі і выкарыстоўваецца ў розных галінах прамысловасці і будаўніцтва.

Род секвойя (Sequoia)- прадстаўлены таксама ўсяго адным відам- секвойяй вечназялёнай (Sequoia sempervirens), " чырвонае дрэва". Назву род атрымаў у гонар выдатнага правадыра іракэзаў Секвойі, які прыдумаў алфавіт племяні чырокаў.

Секвойя - адно з буйнейшых дрэў зямнога шара, якое дасягае 100 м у вышыню і 6-9 (20) м у дыяметры. Жыве да 2000 гадоў і больш. Натуральна распаўсюджана ў горных лясах Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі, дзе можа ўтвараць насаджэнні з запасам драўніны да 20 тыс м3 на 1 га. Ствол калонападобны, з чырванавата- бурай, надзвычайна тоўстай (да 70 см) карой. Крона вузкаканічная, нізкаапушчаная. Ігліца адзіночная, лінейная, завостраная, зверху цёмна- зялёная, бліскучая, знізу з дзвюма белаватымі палоскамі (як у піхты ), да 15 мм даўжынёй і 2-3 мм у шырыню. Дрэва аднадомнае. Апыленне адбываецца ветрам да распускання маладой ігліцы. Шышкі амаль шарападобныя, 20-30мм. ў даўжыню карычнева-чырвонаватыя. Насенне паспявае ў год апылення, бурае, 4-5мм. у даўжыню, плоскае з невялікім вырастам лупіны, якая выконвае ролю крыла пры распаісюджванні насення ветрам.

Ссеквойя размножваецца насеннем, парасткамі ад пня і каранёвымі парасткамі. Драўніна яе ядравая, чырвоная, лёгкая і трывалая, устойлівая да гніення. Дрэва ценевынослівае, вельмі цеплалюбівае, патрабавальнае да вільгаці і ўрадлівасці глебы. Паспяхова разводзіцца на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і Крыма. Каштоўна для азелянення У Заходнім Закаўказзі лічыцца перспектыўнай да вытворчасці ў лясной гаспадарцы і пасадкі ў лясныя культуры.

Род метасеквойя (Metasequoia)- прадстаўлены таксама адзіным, зусім унікальным відам- Метасеквойей глібтастробападобнай (Metasequoia glibtostroboioles). Справа ў тым, што да 1944 года гэта расліна была вядома батанікам толькі ў выкапнёвым стане і лічылася даўно вымершай. Але выявілася, што ў горных лясах Цэнтральнага Кітая метасеквойяяшчэ збераглася і расце на плошчы 0,8га. Ва ўзросце 600 гадоў дрэвы дасягаюць 35-50м. у вышыню і каля 2м. у дыяметры. У адрозненні ад секвойі метасеквойя

штогод скідае на зіму ўсё лісце разам з несучым іх пакарочанымі парасткамі (галінапад).

Ігліца плоская, 10-30мм. у даўжыню. На парастках размешчана двухрадна і насупраць. Ствол цыліндрычны, пакрыты паперападобнай адслойваючай карой чырвонага колеру. Драўніна шырокалапасная, лёгкая, з прыемным пахам, па механічным уласцівасцям блізка да драўніны секвойі. Шышкі дробныя, светла-карычневыя, з спіральна размешчанымі драўняністымі лускавінамі, вісяць на доўгіх чаранках. Насенне такое ж дробнае, як і ў секвойі. Размножваецца гэта дрэва насеннем, лёгка ўкараняецца і ўзнауляецца парасткамі ад пня. Расце выключна хутка. Светлолюбівая. Сярэдне партрабавальна да вільгацці і ўрадлівасці глебы. Больш зімаўстойлівая, чым секвойядэндран. Разводзіцца нават у арбарэтумах Пецярбурга. Найбольш хуткаму росту спрыяюць умовы вільготных субтропікаў.У шэрагу краін, якія маюць аптымальны для развіцця метасеквой іклімат, нават зрабілі спробы каб увесці яе ў лясную гаспадарку.

Род таксодзіўм (Taxodium). З гэтага рода вельмі цікавы від- таксодзіўм двухродны, або балотны кіпарыс (Taxsodium distichum). Дрэва да 50м. у вышыню і 4(12)м.у дыяметры. У прыродзе расце на балотах і па берагах вадаёмаў на паўднёва- усходзе Паўночнай Амерыкі. Таму ў абіходзе і называюць таксодзіум бплотным кіпарысам. Гэтае дрэва здольна ўтвараць магутныя паветраныя апорна- дыхальныя карані ( у сярэдзіне 60-х гадоў у пойме ракі Каш, у Арканзасе, была выяўлена папуляцыя гэтых раслін, у якіх паветраныя карані дасягалі памераў 30- 33 м. у вышыню, г. з. вышыні 8- 10 павярховага дома).

Лісце ў яго лінейнае, мяккае, размешчана на пакарочаных парастках двухрадна, як і ў метасеквойі, штогод ападаюць разам з нясучымі яго парасткамі. Шышкі шарападобныя, 20- 30 мм у дыяметры. Насенне дробнае, з крылатым вырастам. Паспявае на другі год пасля апылення. Таксодзіум расце вельмі хутка, адметны і каштоўнай драўнінай, устойлівай супроць гніення. Цеплалюбівы і вільгацелюбівы, патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Драўніна з'яўляецца адным з прадметаў амерыканскага экспарту ў Еўропу. З вельмі лёгкай, якая не тоне ў вадзе драўніны, вырабляюць паплаўкі для рыбацкіх сетак, вуллі, прадаецца як сувенір.

Парадак цісавыя (Taxales)- уключае два сямействы: галоўчатацісавыя (Cepphalotaxaceae) і цісавыя (Taxaceae).

Сямейства цісавыя аб'ядноўвае 5 родаў і да 20 відаў, якія распаўсюджаны пераважна ў абласцях з мяккім памяркоўным або субтрапічным кліматам. Гэта двухдомныя, рэдка аднадомныя вечназялёныя дрэвы або хмызнякі. Лісце жорсткае, лінейнае або ланцэтнае, размешчана чаргова, сядзіць на кароткіх (1-2 мм) чаранках. Мікрастрабілы часцей адзіночныя, нясуць ад 4 да 9 пыльнікаў. Пылок дробны, без паветраных мяшкоў. Макрастрабілы, як правіла, адзіночныя, нясуць адну семязавязь, якая акружана мясістым , бакалападобным покрывам або арылусам. На час паспявання насення арылус становіцца сакавітым, яркаафарбаваным і акружае буйное насенне. Дзякуючы арылусу насенне ядуць і распаўсюджваюць жывёлы. Размножваюцца цісавыя насеннем ( усходы з двума семядолямі), яны могуць таксама даваць пнёвыя парасткі і ўкараняцца галінамі.

Род ціс (Taxus). У гэтым родзе каля 8 відаў, якія сустракаюцца выключна ў паўночным паўшар'і. Найбольш вядомым і шырэй за іншых распаўсюджаным прадстаўніком рода з'яўляецца ціс ягадны (Taxus baccata). Дрэва другой, рэдка першай велічыні, але можа маць выгляд хмызняка. Крона яго раскінутая, часта шматверхавінкавая, шчыльная. Ствол рабрысты, збеглы, пакрыты тонкай чырванавата- карычневай карой, якая лушчыцца. Галінаванне кальчаковае, але ёсць шматлікія паміжкальчаковыя парасткі. Яны рабрыстыя, голыя, да 3-4 гадоў цёмна- зялёныя, больш старыя- карычневыя. Ігліца размешчана на парастках спіральна, а на бакавых галінах- двухрадна- грабеньчата. Яна больш- менш мяккая, але больш жорсткая чым піхтавая, зверху цёмна- зялёная з падоўжным кілем, знізу без бачных вусцейкавых палосак, паступова завостраная, з прамым зялёным шыпікам, размяшчаецца строга двухрадна. Калянасеннікі ярка- чырвоныя, ядомыя, тады як ігліца, маладыя парасткі і кара атрутныя.

Расліна гэта надзвычай рэдкая, хаця арэал ціса даволі шырокі. Ён расце па ўсёй Заходняй Еўропе, у Заходняй Беларусі ( Белавежская пушча ), Заходняй Украіне ( Букавіна ), на Паўднёвым Крыму, Каўказе, а таксама на Азорскіх астравах, у гарах Алжыра, Малай Азіі і Сірыі. Занесены ў Чырвоную кнігу. Цеплалюбівы, ценевынослівы. Памяркоўна патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Расце марудна. Даўгавечны, жыве звыш 2000 гадоў. Цвёрдая без смалы, з цёмным ядром драўніна , якая паддаецца апрацоўцы, мае высокі кошт у сталярна- мэблевай вытворчасці. Вытрымлівае абрэзку. Газаўстойлівы. Выкарыстоўваецца ў азеляненні.

Ціс далёкаўсходні або востраканечны ( Taxus cuspidata ). Дрэва 15- 20 м. у вышыню. Радзіма- Далёкі Усход. Экалагічна блізкі да ціса ягаднага, але расце хутчэй, больш устойлівы да паніжэння тэмпературы паветра. Па дэкаратыўнасці не ўступае цісу ягаднаму. Выкврыстоўваецца аналагічна.

Ціс канадскі (Taxus canadensis) інтрадуцыраваны ў Еўропу ў 1800 годзе. Гэта невялічкае дрэўца да 2 м. у вышыню або хмызняк. Расце ў падзоне хвоевых і хваёва- шырокалісцевых лясоў усходняй часткі Паўночнай Амерыкі па нізінных , залішне ўвільготненных мясцінах або невысокіх горных схілах. Расліна звычайна з узыходзячымі і густа аблісцелымі парасткамі. Ігліца кароткачаранковая, серпападобна согнутая, каротка завострааная, трымаецца на парастках 4-5 гадоў. Холадаўстойлівая расліна, вытрымлівае маразы да 30-35°. Сустракаецца ў батанічных садах былога СССР.

Ціс Валіха ( Taxus wallichiana ). Дрэва да 20 м у вышыню . Натуральна распаўсюджана ў горных лясах Гімалаяў, у Бірме, на Філіпінах. Займае пояс хваёва- шырокалісцевых лясоў ад 1500 да 3500 м над узроўнем мора. Ігліца серпападобна загнутая, паступова звужваецца, падобна на ігліцу ціса ягаднага, толькі з больш загнутымі краямі і параўнальна вузкімі палоскамі вусцейкаў з ніжняга боку ігліцы.

Ціс кароткалісцевы ( Taxus brevifolia ). Натуральна распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы (ад Брытанскай Калумбіі ў Канадзе да Каліфорніі ў ЗША). Дрэвы гэтага віда маюць шмат агульнага з цісамі ягадным і востраканечным. Вышыня- 6-15 м (25). Расце па берагах рэк і прывозерных нізінах, на невысокіх горных схілах, на багатых , добра дрэніраваных глебах.

Род ілжэтаксус, ілжэціс ( Pseudotaxus ) монатыпны. Звычайна гэта хмызнякі 2-4 м, з кальчаковымі або супраціўнымі галінамі, часам невялікія дрэвы. З'яўляецца эндэмікам Усходняга Кітая, расце там у горных лясах на вышыні да 1000 м над узроўнем мора.

Род Торыя ( Torreya ). Распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, у Японіі, Кітаі і Бірме. Налічвае 6 відаў. Гэта вечназялёныя двухдомныя, радзей аднадомныя дрэвы з супраціўнымі і нават кальчаковымі маладымі парасткамі. Лісце чарговае, радзей супраціўнае да 4-6 см, лінейнае або лінейна- ланцэтнае.

Торыя каліфарнійская ( Torreya californica ) - дрэва 10-15 (35) м у вышыню, да 1 м у дыяметры.

Торыя цісалісцевая (Torreya taxifolia ). Дрэва 12-15 м у ышыню і да 0,6 м у дыяметры.

Гэтыя дрэвы інтрадуцыраваны з ЗША ў Еўропу.

Торыя буйная ( Torreya granolis ). Дрэва 17-25м. Распаўсюджана ў Кітаі. Інтрадуцыравана ў Еўропу. Т. аржамосная (T. nucifera). Дрэва 10-25м. З Японіі гэты від інтрадуцыраваны больш 100 гадоў назад. Насенне ядомае і выкарыстоўваецца ў ежу.

Род аўстратаксус, або паўднёвы ціс- Austotaxis - ірыс- аўстратаксіс каласісты- A. spicata распаўсюджаны ў паўднёвымпаўмор’і. Гэга вечназялёныя дрэвы 15-25м. у вышыню.

Род аментатаксус, або катамковы цыс (Amentotaxus). Мікрастробілы нагадваюць катамкі. Род аб’ядноўвае 4 віды. Усе яны распаўсюджаны ў Кітаі, В’етнаме. Звычайна па цяснінах або схілах гор і па берагах горных рэчак на вышыні 300-600м.. Гэта невялікія вечназялёныя дрэвы да 10м. або хмызнякі 2-3м. з супраціўным лісцем.

Лекцыя 8-9. Пакрытанасенныя расліны.

  1. Кароткая характарыстыка пакрытанасенных

а) адрозненне ад голанасенных

б) сістэматыка

  1. Сямейства магноліевыя.

  2. Сямейства лімоннікавыя.

  3. Сямейства барбарысавыя.

  4. Сямейства самшытавыя.