Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Лекцыя 19. Сямейства струковыя (бабовыя)

Парадак бабовыя (струковыя) Fabales- магчыма паходзіць ад каленяломнікавых. Дрэвы, кусты, паўкусты і травы. Лісце большай часткаю чарговыя, звычайна складаныя (перыстаскладаныя або радзей пальчатаскладаныя). Членікі сасудаў з простай перфарацыей. Кветкі аднаполыя, актынаморфныя або часцей зігаморфныя, большай часткай 5-членныя. Плод- струк. Насенне з прамым вялікім зародкам і малым эндаспермам або без яго.

Уваходзіць адно сямейства- бабовыя. (Fabaceae). Жыхарам краін з памяркоўным кліматам з дзяцінства вядомы гарох, фасоля, канюшына, віка, белая акацыя. У тропіках агульна вядомя "дажджавое дрэва", або самон (Samanea samon) і адно з найбольш прыгожых дрэў свету дзелонікс царскі (Delonix regia), які часам завуць "полымям лясоў". Плады ражковага дрэва (Ceratonia siligua) аблюбаваны ласунак у народаў, якія насяляюць краіны міжземнамор'я, а сою (Glucine max) разводзяць у Кітаі ўжо некалькі тысячагодзяў. Усе гэтыя расліны, на першы погляд вельмі розныя, адносяцца да сямейства струковых, прадстаўнікі якога пазнаюцца ў прыродзе па складанаму лісцю з прылісткамі і характэрнаму плоду, які батанікі вызначаюць як боб. Сямейства прынята дзяліць на тры падсямействы: Мімозавыя (Mimosoideae), цэзальпіневыя (Coesalpinoideae) i уласна стукавыя, або малыльковыя (Faboideae). Адрозненні галоўным чынам у будове кветак. Шмат якія батанікі разглядаюць іх як самастойныя сямействы. Колькасць вядомых зараз родаў струкавых каля 700, а відаў, магчыма не меньш як 17000. Сярод кветкавых раслін толькі два сямействы- архідныя і складанакветкавыя- перабольшваюць струковых па колькасці відаў.

Струковыя- дрэвы (часта вельмі буйныя, часам да 80м. у вышыню), кусты, кусцікі, паўкусцікі і травы. (апошнія галоўным чынам у падсямействе струкавыя). Вельмі звычайны вітковыя (вьюшчыеся) формы, як травяністыя, так і драўняныя. Вядома, напрыклад, што найбольш хутка растучам дрэвам у свеце з'яўляецца альбіцыя серпападобная (Albizia falcataria), якое ўваходзіць у падсямейства мімозавых. Лягчэйшую ў свеце драўніну, больш лёгкую, чым драўніна вядомага бальсавага дрэва, дае эшыномена віруджынская (Aeschynomena vurginina). На каранях большасці матыльковых (каля 70% відаў), часці мімозавых (10-15%), некаторых цэзальпінеевых ёсць клубеньчыкі. Штогод стукавыя, якія жывуць у сімбіёзе з бактэрыямі, вяртаюць у глебу не менш 100-140 кг/га азоту.

Лісце струкавых з рылісткамі, якія рана ападаюць. Параўнальна рэдка сустракаецца лісце другаразоваспрошчанае, у якіга адзіная пласцінка ўяўляе з сябе нерэдуцыраваны лісток.

Кветкі струкавых у большасці выпадкаў двухполыя, але ў шэрага прадстаўнікоў вядомы і аднаполыя. Сабраны як у вызначаныя так і невызначаныя суквецці, часцей бакацветныя (невызначаныя)- кісць і мяцёлка, радзей вызначаныя. Колькасць кветак у суквецці часам памяншаецца да адной, але пры гэтым памеры яе, як правіла, павялічваюцца. Для большасці струкавых уласціва энтамафілія (насякомаапыленне). Часцей за ўсё кветкі струкавых маюць 10 тычынак, якія размешчаны ў два кругі. Гінецэй струкавых большай часткаю складаецца з аднаго пладалістка. Аднак вядомы роды з 2-16 свабоднымі плодалісткамі. Колькасць семязачаткаў у завязі вагаецца ад 2 да 15-20, але прадстаўнікі асобных родаў маюць усяго адзін семязачатак.

У пераважнай большасці кветкі маюць пяць пялёсткаў і толькі ў некаторых прадстаўнікоў (амффф) з розных падсямействаў іх менш. Цэзальпіневыя і матыльковыя ў пераважнай большасці бачны з больш або менш зігаморфным венчыкам. Па падабенству да матылька ён яшчэ ў ХVIст. атрымаў у батанічнай літаратуры назву матыльковага. Матыльковы венчык складаецца з больш буйнога верхняга пялёстка- сцяга, які абхоплівае ў пупышцы ўсе астатнія пялёсткі і некалькі супрацьстаіць ім калі кветка распускаецца; два бакавых пялёсткі ўтвараюць крылы, а самыя ўнутраныя, зрастаюцца, у верхняй палове або зліпаюцца, утвараюць лодачку. якая заключае тычынкі і завязь. Не менш чым 95% відаў матыльковых маюць вышэйнапісаны тып венчыка.

Плод матыльковых,завуць струком, які развіваецца з аднаго пладалісціка. Ён вельмі разнастайны па марфалагічным і анатамічным асаблівасцям, якія носяць толькі прыстасавальны характар. Струкі самых розных памераў. Рэкорд велічыні струка, гэта адначасова і самы буйны плод у свеце нележыць пладам энтады лазячай (Entada scanden), якія дасягаюць часам 15м. у даўжыню. Насенне струкавых без эндасперма або з малым эндаспермам. Запасныя харчовыя рэчывы адкладваюцца непасрэдна ў семядолях. Важную ролю ў распаўсюджанні струкавых маюць вада і вецер. Асобныя віды распаўсюджваюцца жывёламі, а ў вогуле разнастайнасць спосабаў распаўсюджвання ў струкавых вельмі вялікая. Струкавыя распаўсюджаны вельмі шырока- ад Арктыкі да антарктычных астравоў. У большасці краін трапічнага, памяркоўна цёплага і барэяльнага клімату матыльковыя складаюць значную частку мясцовай флоры. Па колькасці прадстаўнікоў у Італіі на- 5месцы, у Бразіліі-5, у Новай Каледоніі-3, Ісландыі і Грэнландыі- 10, у быўшым СССР -2 (пасля складанакветкавых).

Магчымасць адаптавацца да самых разнастайных прыродных умоў у матыльковых цудоўная. Яны лёгка пранікаюць у розныя раслінныя супольніцтвы і часта з'яўляюцца эдыфікатарамі. Лічыцца, што ў травастоях лясной і лесастэпавых зон матыльковыя складаюць 10-20% усёй массы. Шмат струкавых добра прыстасаваліся да дэфіцыту вільгацці на цяжкіх неўрадлівых гліністых глебах або на рухомых пясках (вярблюжая калючка, пясчаныя акацыі і іншыя).

Гаворачы аб вялікай распаўсюджанасці струкавых, надо адзначыць, і тыя супольніцтвы і месцазнаходжанні, куды прадстаўнікі гэтага сямейства ніколі не ўваходзяць. Так, струкавыя амаль адсутнічаюць у прэснаводных супольніцтвах у вадаёмах. Няма струкавых сярод эпіфітаў, паколькі ў іх цяжкое насенне, якое марудна прарастае. Не вядомы выпадкі паразітавання струкавых на іншых раслінах.

Агульнавядома вялікая роля бабовых у жыцці чалавцтва. Па эканамічнай значнасці яны ўступаюць толькі злакам. Апроч вельмі вялікай групы харчовых, сярод струкавых шмат кармавых, тэхнічных, мёданосных, лекавых, дэкаратыўных, якія даюць каштоўную драўніну раслін (соя, гарох, фасоля, зямляны арэх, канюшына, белая акацыя, сафора і іншыя).

Падсямейства струкавыя або матыльковыя (Faboideae) уключае лісцепадныя і вечназялёныя дрэвы, кусты, паўкусты, кусцікі, ліяны і травы. Лісце складанае, радзей простае, часам ад іх застаюцца толькі прылісткі. Кветкі ў гронках, мяцёлках, пучках або адзіночныя, двухполыя, зігаморфныя. Калякветнік двайны, венчык матыльковага тыпа, тычынак 10 ( К(5)С1+2+(2)А10-(10)-(9)+1G(1)). Растуць пераважна ў трапічных і субтрапічных краінах. Аб'ядноўвае 490 родаў і каля 12тыс. відаў.

Род маакія (Maakia). Асноўны арэал Усходняя Азія, дзе растуць 6 відаў. Прадстаўнік гэтага роду маакія амурская, акацыя амурская або акатнік (M. amurensis). Распаўсюджана ў Прыморскім краі, Манчжурыі. Дрэва да 15м. у вышыню. Лісце чарговае, непарнаперыста складанае. Лісцікі цэльнакрайныя, скураныя, голыя. Размножваецца насеннем, парасткамі ад пня, каранёвымі парасткамі. Марозаўстойлівая, ценеўстойлівая. Да глебы непатрабавальна. Вільгацелюбівая. Расце марудна. Жыве 200-250 гадоў. Выкарыстоўваецца для замацавання яроў. Меданос. Мае прыгожую трывалую драўніну.

Род рабінія (Robinia)- расліны Паўночнай Амерыкі. Налічвае каля 20 відаў. Лісцепадныя дрэвы або кусты з чарговым непарнаперастым лісцем з прылісткамі, якія відазменены ў калючкі. Кветкі ў пазушных кісцях на парастках бягучага года. Струк сплясканы, шматнасенны. Віды хуткарастучыя і святлолюбівыя. Непатрабавальныя да ўрадлівасці глебы. Размножваюцца насеннем, каранёвымі парасткамі. Недоўгавечныя. Дэкаратыўныя. Добрыя меданосы.

Рабінія ілжэакацыя або акацыя белая (R. pseudaacacia). Дрэва да 25-30м. Кветкі белыя , буйныя, пахучыя, сабраны ў павіслыя кісці. Цвіце ў пачатку лета. Пераважна лёгкія з вапнаю глебы. Солевытрымлівая. Засухаўстойлівая. Расце ва ўмовах горада. Азотозбіральнік. Хутка расце да 10-12 гадоў. Выкарыстоўваецца ў полеахоўным лесаразвядзенні.

Род сафора (Saphora)- распаўсюджан у Амерыцы, Азіі, Аўстраліі. Аб'ядноўвае каля 50 відаў, з якіх 6-7 драўняныя. Гэта вечназялёныя і лісцепадныя дрэвы, кусты і шматгадовыя травы. Лісце непарнаперыстае, размешчана спіральна. Струкі не раскрываюцца. Дэкаратыўны. Утрымліваюць алкалоіды.

Сафора японская (S. japonica)- Расце ў Кітаі і Японіі. Лісцепаднае дрэва да 25м. у вышыню. Кветкі жаўтаватыя, пахучыя, у канечных прамастаячых мяцёлках. Цвітуць у сярэдзіне лета. Пераважаюць свежыя сугліністыя і супясчаныя глебы. Засуха-, цене- і солеўстойлівая. Адносна зімаўстойлівая. Расце хутка. Мёданос. Усе часткі расліны ядавітыя.

Род карагана (Caragana)- аб'ядноўвае каля 70 відаў, якія распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе і Азіі. Лісцепадныя кусты, радзей невялікія дрэвы. Лісце чарговае, парнаперыстае. Кветкі адзіночныя або сабраны ў пучкі па 2-5, пераважна жоўтыя.

Карагана дрэвападобная або жоўтая акацыя (C. arborescens). Распаўсюджана па ўсёй Сібіры, у Паўночным Кітаі і Манголіі. Куст або дрэва да 6м. у вышыню. Пры распусканні лісця і парасткі пакрыты шаўкавістымі валаскамі. Кветкі жоўтыя. Размножваецца насеннем, сцябловымі чаранкамі і атодыжылкамі. Марозаўстойлівая. Цене- і засухаўстойлівая. Непатрабавальна да ўрадлівасці глебы. Вытрымлівае засоленасць. Мёданос. Азотазбіральнік. Жыве да 70 гадоў і больш. Мірыцца з умовамі горада і абрэзкай. Мае дэкаратыўныя формы.

Карагана хмызняковая або дзераза (C. fruteos)- расце ў стэпавай і лесастэпавай зонах Еўропы, Сібіры, Сярэдняй Азіі, Манголіі. Ад папярэдняга віда адрозніваецца меншымі памерамі. Лісце з чатырох лісцікаў. Цвіце пазней. Куст да 3м. у вышыню. Выкарыстоўваецца для замацавання схілаў.

Род Амоамодэндран (Ammodendron)- налічвае каля 7 відаў, якія растуць у Сярэдняй Азіі, Казахстане, Іране. Растуць пераважна на рухомых бареанных пясках. Кусты або дрэвы да 7м. у вышыню з густым срабрыста-маўковым апушэннем на парастках і лісцях і развітой каранёвай сістэмай. Лісце чарговае парнаперыстаскладанае, з адной або дзвума парамі лісточкаў. Чаранкі часта пераўтвараюцца ў калючкі. Кветкі цёмна-фіялетавыя, сабраны ў канечныя шматкветкавыя кісці. Плод 1-2-насенны струк. Размножваюцца насеннем. Пры засыпанні пяском ўтвараюць на стволіках прыдаткавыя карані, пры агаленні пакрываецца парасткамі. Выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў.

Пясчаная акацыя або амодэндран Коннолі (Ammodendron conolli). У пясках пустынь Кызылкум і Каракумы дрэва да 8м. у вышыню. Лісце з парай лінейных шэра-зялёных лісточкаў у даўжыню. Струк голы, спіральна сагнуты, светла-зялёны, крылаты з 1-2 насеннем. Род чынгіль (Holimodendron)- прадстаўлены відам, які распаўсюджан у Іране, Кітаі, Манголіі і Сярэдняй Азіі.

Чынгіль срабрысты або чэмыш (H. holodendron)- лісцепадны, калючы, раскідзісты куст, 0,5-3м. у вышыню. Лісце чарговае, парнаперыстаскладанае. Складаецца з 1-5 пар лісткоў. Сваетла-фіялетавыя кветкі сабраны ў пазушныя несапраўдныя складаныя парасоны. Струк да 3см. у даўжыню, уздуты, з жоўтымі створкамі. Засухаўстойлівы. Солевынослівы. Святлолюбівы. Меданос. Размножваецца насаннем, каранёвымі парасткамі. Дэкаратыўны.

Род ракітнік (Chamaekytisis)-налічвае больш 50 відаў, якія распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй Сібіры, Афрыцы. Шмат відаў эдэмікі. Лісцепадныя, радзей вечназялёныя кусты, сцелючыяся, нізкарослыя (0,5-0,6м.) або да 2-3м. у вышыню. Лісце чарговае, тройчатаскладанае. Кветкі ў прамастаячых гронках,жоўтыя ў пазухах лісця або наверхавінке парасткаў. Размножваецца насеннем, атожылкамі і каранёвымі парасткамі. Святлолюбівыя. Непатрабавальныя да ўрадлівасці глебы. Дэкаратыўны. Ксерафіты. Азотазбіральнікі. Мёданосы.

Ракітнік рускі (Chamaekytisus ruthenicus)- расце ў Еўропе, Сібіры і на Каўказе. Куст да 2м. у вышыню. Толькі парасткі пакрыты шэраватымі, срабрыстымі, бліскучымі валаскамі. Лісточкі зваротнаяйкападобныя, падоўжаныя, цэльнакрайныя, да 2,5см. у даўжыню, зверху цёмна-зялёныя, голыя, знізу срабрыста-шэрыя ад густых шаўкавістых валаскоў. Зімаўстойлівы.

Род бабоўнік (Zaburunum)- налічвае 3 віды, якія растуць у Паўднёвай Еўропе і Малой Азіі. Кусты або невялікія дрэвы з тройчатым лісцем і доўгімі шматкветкавымі вельмі прыгожымі кісцямі залаціста-жоўтых кветак матыльковага тыпу. Мёданосы. Усе часткі расліны ядавітыя.

Бабоўнік альпійскі (Z. alpium) або залаты дождж- расце ў гарах Паўднёвай Еўропы. Дрэва да 10м. або куст з голымі парасткамі. Лісце чарговае, лісточкі амаль сідзячыя. Дэкаратыўны. Цвіце пасля аблісцення ў пачатку феналагічнага лета.

Род аморфа (Amorpha)- налічвае каля 20 відаў, якія распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы. Лісцепадныя кусты і паўкусты.

Аморфа хмызняковая (A. fruticosa)- куст 3-6м. у вышыню. Парасткі жоўтавата-бурыя, з падоўжанымі ліняямі і дробнымі карычневатымі лінзамі, без верхавінкавых пупышак. Пупышкі каля 3мм. у даўжыню цёмна-бурыя, звычайна па дзве (адна над другой). Верхняя больш буйная. Лісце чарговае, непарнаперыстаскладанае, з 11-31 лісточка, у аснавання з прылісткамі, цэльнакрайнае, падоўжаная з шыпікам. Калі расце, то са спецыфічным пахам. Кветкі дробюныя, ружавата-сінія, у доўгіх кісцях, якія стаяць вертыкальна. Цвітуць у першай палове лета. Плады- струкі, каля 9мм у даўжыню, некалькі сагнутыя, карычневыя, нераскрываюцца, з 1-2 насеннем, застаюцца на галінах на працягу зімы. Размножваецца насеннем, каранёвымі парасткамі, дзяленнем кустоў. Хуткарастучая. Сярэднезімаўстойлівая, можа адмярзаць да ўзроўню каранёвай шыйкі, але хутка ўзнаўляецца. Святлолюбівая. Засухаўстойлівая. Не патрабавальна да ўрадлівасці глебы, вытрымлівае засаленне. Азотазбіральнік. Мёданос. Лёгка вытрымлівае абрэзку. Выкарыстоўваецца ў стэпавым лесаразвядзенні.

Род жоўтазель (Genista)- налічвае каля 10 відаў, якія растуць у Міжземнамор'і, Азіі, Афрыцы, Паўднёвай ЕЎРОПЕ. Гэта лісцепадныя або паўвечназялёныя расліны (паўкусты) да 1м. у вышыню, шмат якія з калючкамі. Лісце простае, цэльнае, у іншых сустракаецца тройчатае. Кветкі жоўтыя, радзей белаватыя, матыльковага тыпу. Сабраны ў пучкі, кісці або галоўкі. Плод- струк. Святлолюбівыя. Дэкаратыўны.

Жоўтазель фарбавальны (G. tinctoria)- піліморфны від. У Еўропе і Сібіры ўтварае зарастнікі.Куст або паўкуст каля 1,5м. у вышыню. Парасткі зялёныя, акруглыя, рабрыстыя, голыя або шаўкавіста-апушаныя. Лісця ланцэтныя, 15-40мм. у даўжыню. Прылісткі шылападобныя. Кветкі ў вызначаных, шчыльных, шматкветкавых кісцях да 6см. у даўжыню. Цвітуць з першай паловы лета да марозаў. Струк- плоскі, голы. Адчувальны да маразаў. Растуць на вапнавых і кіслых глебах.

Род гліцынія або вестэрыя (Westeria)- налічвае каля 9 відаў, якія распаўсюджаны ва Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы. Гэта дрэвападобныя ліяны ад 8 да 18м. у даўжыню. Лісце непарнаперыстаскладанае. Кветкі матыльковага тыпу, духмяныя. Сабраны ў буйныя кісці. Струк плоскі. патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Святлолюбівыя. Прыгожыя ў час квітнення.

Гліцынія кітайская або вестэрыя кітайская (W. sinensis)- буйная, да 18м. у даўжыню і дыяметрам 25-30см. ліяна. Лісце да 30см. у даўжыню з 7-13 лісточкамі. Кветкі блакітна-фіялетавыя, сабраны ў густыя звісаючыя кісці 15-30см. у даўжыню. Струк жоўты, доўгі. Ёсць дэкаратыўныя формы. Размножваецца насеннем, сцябловымі атожылкамі, чаранкамі. Выкарыстоўваецца ў вертыкальным азеляненні.

Падсямейства мімозавыя (Mimosoideae)- аб'ядноўвае 56 родаў і каля 2800 відаў, якія распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях. Гэта вечназялёныя дрэвы і кусты з буйным двойчыперыстаскладаным лісцем. Кветкі дробныя, актынаморфныя, сабраны ў галоўкі. Калякветнік двайны, 4-5-членны, зростны, часам рэдуцыраваны. Тычынак шмат або 4-10 з доўгімі, яркаафарбаванымі ніткамі (*К(4-5)Со(4-5)А4-10-9G1). Назіраецца з'ява палігамнасці:часам з двухполымі кветкамі ёсць толькі тычынкавыя. Па будове кветак гэта падсямейства найбольшблізка да ружакветкавых.

род акацыя (Acacia)- налічва 750 відаў, якія растуць у тропіках і субтропіках, галоўным чынам у Аўстраліі і Афрыцы. У спрыяльных умовах буйныя, бліжэй да пустынь- невялічкія дрэвы з дваждыперыстаскладаным срабрыста-зялёным лісцем, даўжынёй да 20см. У шмат якіх відаў чаранкі расшыраны нагадваючы ліст (так званыя філодзіі). Кветкі дробныя ў каласах. Сабраны ў складаныя, часцей мяцёлкавыя суквецці. Плод- струк.

Акацыя срабрыстая або мімоза срабрыстая (A. dealbata)- расце ў Аўстраліі. Разводзіцца ў Крыму і на Каўказе. Хуткарастучая. Цяпло- і святлолюбівая. Дэкаратыўна. Шырока выкарыстоўваецца ў азеляненні. У час квітнення (студзень сакавік) робяць масавую зрэзку цвітучых галін, якія прадаюць пад назвай "мімоза".

Род альбіцыя (Albizzia)- налічвае каля 25 відаў, якія распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках двух паўшар'яў. Лісцепадныя дрэвы да 30м. і больш, рэдка кусты. Лісце чарговае, дваждыперыстаскладанае, на ноч і ў жару складваюцца. Кветкі са шматлікімі доўгімі тычынкамі. Плод прамы, плоскі шматнасенны струк.

Альбіцыя шаўкавістая або шаўковая акацыя (A. julibrissin)- расце ў лясах паўднёва-усходняга Закаўказзя. Невялічкае дрэва з парасонападобнай кронай. Кветкі ў галоўках сабраны ў буйныя мяцёлчатыя духмяныя суквецці. Размножваецца насеннем, атожылкамі, чаранкамі, прышчэпкамі. Расце хутка. Цяпло- і святлолюбівая. Не патрабавальная да ўрадлівасці глебы. Вытрымлівае ўмовы горада. Мёданос. Вельмі дэкаратыўна, асабліва ў час квітнення. Мае дэкаратыўныя формы.

Падсямейства цэзальпінавыя (Caesalpinaideae)- аб'ядноўвае 154 роды і да 2800 відаў, якія распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях абоіх паўшарый. Гэта лісцепадныя або вечназялёныя дрэвы, кусты, паўкусты і травы. Кветкі правільныя і неправільныя, незграбныя або ярка афарбаваныя, двухполыя або аднаполыя, сабраны ў паўпарасоны, гронкі і мяцёлкі (* К(3-5)Со0-5А6-10G1). Струкі буйныя, амаль не раскрываюцца. З гэтага падсямейства патрэбна адзначыць род глядзічыя (Gleaditsia). Налічае каля 12 відаў, якія распаўсюджаны ў Амерыцы, Усходняй Азіі і Трапічнай Афрыцы. Гэта лісцепадныя дрэвы ад 10 да 45м. у вышыню, з чарговым, перыстаскладаным, да 30 см. у даўжыню, лісцем, а таксама з галінастымі доўгімі калючкамі на ствале і галінах. Кветкі дробныя, зеленаватыя ў пазушных гронках. плод- доўгі, плоскі струк, які застаецца на дрэве ўсб зіму. Размножваюцца насеннем, каранёвымі парасткамі. Выкарыстоўваецца ў азеляненні.

Глядзічыя звычайная бао трохкалючкавая (G. triaconthos)- расце ў П. Амерыцы, а разводзіцца да мяжы Мінска-Варонеж. Гэта дрэва да 45м. у вышыню (у нас 25-30) з цвёрдымі чырванаватымі, трохраздзельнымі або простымі калючкамі сцяблавога паходжання. Расе хутка. Даўгавечная. Цяпло- і святлолюбівая. Засухаўстойлівая. Непатрабавальная да ўрадлівасці глебы і вытрымлівае яе ўшчыльненне. Ветра- і газаўстойлівая. Дэкаратыўна. Ёсць формы і без калючак. У Закаўказі і Паўн. Іране сустракаецца глядзічыя каспійская (G. caspica)- дрэва да 15м. ў вышыню.