Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Лекцыя 11

Парадак буковыя (Fagales). Дрэвы і хмызнякі. Лісце чарговае цэльнае або лапасцёвае. Сасуды звычайна з лесвічнай або простай перфарацыей. Кветкі сабраны ў складаныя суквецці, дробныя, незграбныя, аднаполыя, безпялёсткавыя. Пылковыя зярняты трохбарознапоравыя або 3-7 поравыя. Плод сухі, са скураным або цвёрдым каляплоднікам. Насенне з буйным зародкам і без эндасперма. Уключае ў сябе 2 семействы: буковыя і бярозавыя.

Сямейства букавыя (Fagaceae)-уключае 7-8 родаў і больш 900 відаў, якія распаўсюджаны ва ўмераных, субтрапічных і трапічных абласцях двух паўмор’еў. Выключэнне складае большая частка Паўднёвай Амерыкі і трапічнай Паўднёвай Афрыкі. Блоьшасць відаў сямейства- лісцепадныя або вечнаялёныя дрэвы, часта значнай вышыні, і толькі нешматлікія- хмызнякі не перабольшваюць 30-40см. Лісце чарговае або рэдка пальчаковае, перыстанервовае, з лінейнымі прылісткамі, якія рана ападаюць. Расліны аднадольныя, з дробнымі разнаполымі клеткамі ў вызначаных суквеццях рознага тыпа- коласападобныя, каташковападобныя, гронкападобныя або шарападобныя. Часам кветкі адзіночныя. Падвяночных лісточкаў ад 2 да 8 (звычайна 6), чашападобных, больш або менш зросшыяся. Тычынак 6-12, з тонкімі свабоднымі нітямі, якія перабольшваюць чашачку. Гінецэй з 3 (2-9) пладалісцікаў. Завязь з 3 (2-9) гнёздамі, з 2 звісаючымі семязавязямі ў кожным гняздзе, з якіх часцей развіваецца толькі адна. Стоўбікі свабодныя або зросшыяся ў калонку, часам рэдуцыраваны да каронкі.Плод- аднанасенны арэх з цвёрдым каляплоднікам, якія закючаны цалкам або часткова ў плюску, якая здрацвела (адзервянела). Насеннне без эндасперма.

Сямейства дзеліцца на два падсямействы: буковыя (Fagoideae)і каштанавыя (Castaneideae).

Падсямейства букавыя (Fagoideae)- мужчынскія кветкі размешчаны на аблісцёвых парастках, маюць вялікія калакольчатыя чашачкі і буйныя пыльнікі. Плюска раскрываецца 2-4 створкамі, утрымлівае 1-3 трохгранных або спрошчаных арэха. Членікі сасудаў пераважна або часткова з лесвічнай перфарацыей. Тып прарастання насення наземны: семядолі падымаюцца над зямлёй, раскрываюцца, зелянеюць і фотасінтэзуюць. Запаснымі рэчывамі семядоляў з’яўляюцца алеі.

У падсямейства каштанавых (Castaneiedeae) кветкі размешчаны ў дыхазіяльных пучках або адзіночна па спецыялізаваных кветканосных парастках, або ў паніклых аднаполых каташках з дробнымі чашачкамі і пыльнікамі. Плюска можа раскрывацца 2-4 створкамі і ўтоымліваць 1-3 арэха (віды каштана), яна можа толькі часткова заключаць у сябе плод (жолуд) і маюць сподкападобную або шарападобную форму (віды дуба). Членікі сасудаў звычайна з простай перфарацыей. Прарастанне насення падземнае,тыя мясістыя семядолі застаюцца ў глебе і служаць толькі крыніцай запасаючых рэчыў (крухмалу).

Род бук (Fagus)- галоўнейшая лесаўтваральная парода ўмераных абласцей паўночнага паўмор’я. У гэтым родзе налічваецца 9-10 відаў, якія распаўсюджаны ва Ўсходніх штатах ЗША, у гарах паўночнай Мексікі, у Еўропе, Малой Азіі, на Каўказе і Паўночным Іране, потым, пасля разрыва зноў з’яўляюцца ў кантынентальным Кітаі і ў Японіі. Букі вялікія лісцепадныя дрэвы з калонападобным ствалом, 25-40 (50)м. у вышыню і 1,5-2м. у дыяметры, якія пакрыты шэрай гладкай карой, густой акруглай цяністай кронай і блізка размешчанымі да паверхні глебы каранямі. Букавыя лясы цяністыя і ў іх амаль цалкам адсутнічае жывы наглебны покрыў.

Пупышкі бука вельмі характэрны-верацёнападобныя, доўгазавостраныя, 1,5см. у даўжыню. Лісце падоўжана-элептычнае, з 7-15 парамі жылак, зубчастае. Плод трохгранны арэх з апушаным эндакарпіем, вострымі (амаль кароткакрылымі) рэбрамі. Зародак са складкавымі семядолямі, якія ўтымліваюць у якасці запасальнага рэчыва да 50% алею. Драўніна букаў, якая набвае ў час захоўвання рыжавата-карычневы колер і прыгожы малюнак,знаходзіць шырокае выкарыстанне. Яе выкарыстоўваюць ў прыгааванні мэблі, бочак, колаў, на будоўлях, для ўнутранага аздаблення памяшканняў (паркет, абліцоўка), у судабудаванні, для падводных збудаванняў. З яе таксама вырабляюць фанеру, музычныя інструменты, ложы для ружжаў. Прыгодна яна і для дэкаратыўнага афармлення радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў. Драўніну бука выкарыстоўваюць для атрымання драўнянага вугалю, воцату, метылавага спірту. Каштоўны таксама і букавы дзёгаць. З арэхаў атрымліваюць светла-жоўты, прыемны на смак алей, які выкарыстоўваецца у харчовай прамысловасці і тэхніцы. Сырыя арэхі ядавітыя.

Бук лясны або еўрапейскі (Fagus sulvatica), распаўсюджаны на заходзе Ўкраіны, у Беларусі і амаль ва ўсёй Заходняй Еўропе. Дрэва да 30(50)м. у вышыню і 2,0м. у дыяметры. Лісце 4-10см. у даўжыню, авальнае або яйкападобнае, з найбольшай шырынёй ніжэй сярэдзіны ліста, хвалепадобнае або слабазубчастае па краі, зверху цёмна-зялёнае, знізу- святлей. Бакавых жылак 5-10 пар. Жыве да 500 гадоў. У маладым узросце расце марудна. Цеплалюбівы, вельмі ценевынослівы, патрабавальны да ўрадлівасці глебы, не вытрымлівае празмернай вільгаці Дэкаратыўныя формы вельмі каштоўны ў азеляненні.

Бік усходні (Fagus orientalis). Натуральна расце на Каўказе і ў Крыму. Дрэва да 50 м. у вышыню і да 2м. у дыяметры. Падобны да бука ляснога. Адрозніваееца ад яго больш буйным (7-20см.) лісцем і 7-14 парамі бакавых жылак. Найбольшая шырыня ліста вышэй сярэдзіны ліставой пласцінкі. Экалагічна падобны да бука ляснога, але больш цеплалюбівы. Выкарыстанне як і бука ляснога.

У Паўночнай Амерыцы расце бук амерыканскі або буйналісцёвы (F. crenata) і бук японскі (F. japonica), на востраве Тайвань бук Хаяты (F. hayatae). Астатнія віды бука растуць у гарах Цэнтральнага і Паўднёвага Кітая.

Падсямейства каштанавыя, родкаштан (Castanea), аб’ядноўвае 11-12 даволі падобных відаў, якія часам цяжка адрозніць адзін ад другога. Як і віды бука распаўсюджаны ў Міжземнамор’і, на Каўказе, ва Ўсходніх Гімалаях, Усходняй Азіі і прыатлантычнай Паўднёвай Амерыцы. Каштаны- вялікія, да 35м. у вышыню і 2м. у дыяметры, лісцепадныя дрэвы або кустарнікі, часом гэта карлікавыя кустарнікі да 30см. у вышыню.

Верхавінкавая пупышка адсутнічае. Лісце чарговае, чаранковае, падоўжана-элептычнае да 10-25см. у даўжыню, востразубчастае, са шматлікімі паралельнымі жылкамі. Пупышкі яйкападобныя буйныя, размяшчаюцца спіральна або дзвухрадна. Парасткі чырвонавата-бурыя са светлымі лінзамі. Квітнеюць каштаны пасля аблісцення ў першай палове лета. Апыляюцца пераважна насякомымі. Кветкі сабраны ў доўгія лісцепазушныя каласападобныя складаныя суквецці. Каласкі мужчынскія і двухполыя. Мужчынскія кветкі жоўтаватыя, складаюцца з калакольчатага 5-6 раздзельнага калякветніка і 10-12 доўгіх жылак, якія замацаваны вакол нектранага дыска ( *Р5-6Аоо). Жаночыя кветкі зеленаватыя, акружаны чатырохраздзельнай палоскай з камочкамі. Калякветнік зрастаецца з ніжняй завяззю, застаецца свабодным толькі 5-8 надрэзаў па краі. Завязь шасцігнёздавая, з 6 доўгімі ментападобнымі рыльцамі і з дзвума семяпочкамі ў кожным гняздзе ( *Р(5-8)G(6)). Плады паспяваюць позна восенню. Плады арэхі, яйкападобныя, плоска-выпуклыя, бура-карычневыя, ядомыя, з тонкім сухім каляплоднікам.

У пераважнай большасці гэта цеплалюбівыя расліны. Параўнальна ценевынослівыя. Патрабавальныя да урадлівасці глебы. Аддаюць паравагу глыбокім, рыхлым, свежым і вільготным глебам.

Драўніна каштанаў знешне падобна на драўніну дуба, але меньш цёмная, не цямнее пры кантактах з паветрам, эластычная, сярэдняй цв.рдасці, трывалая, з прыгожым малюнкам, але лёгка раскалваецца. Яе выкарыстоўваюць для будаўніцтва дамоў, вытворчасці мэблі, унутранага аздаблення памяшканняў, у судабудаванні (мачты). Асабліва каштоўны каштанавыя вінныя бочкі- з прычыны сваёй непранікальнасці каштанавая клёпка добра зберагае віно ад выпарэння, а таксама не дае ў яго пабочных прысмакаў. Маладыя парасткі і тонкія галіны ідуць на прыгатаванне плецёных вырабаў. Нізкаствольнік- на шасты для хмелю і тычыны для вінаграда. Маладыя парасткі і лісце з’яўляецца добрай дабаўкай у корм жывёле. Драўніна ўтымлівае шмат танінаў. Плады каштанаў адыгрываюць значную ролю у харчаванні насельніцтва большасці краін Паўднёвай Еўропы, а ў некаторых мясцінах (востраў Корсіка) фактычна замяняюць хлеб. Значны след астаўляюць каштаны пры выкарыстанні ў кандытарскай справе, дзе яны з’яўляюцца складнай часткай пірожных, тартоў, пірагоў і начынкай для цукерак. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Найбольш распаўсюджаным у Еўропе відам з’яўляецца каштан сучасны або пасяўны (Castanea sativa). Дрэва да 35м. у вышыню і да 2м. у дыяметры. Вельмі даўно разводіцца ў Еўропе, дзе цяжка дасканала ўстанавіць яго натуральны арэал. Цеплалюбівая расліна, патрабавальная да ўрадлівасці глебы, яе вільготнасці і вільготнасці паветра. Даўгавечная парода, якая можа жыць да 1000 гадоў і больш. Каштаны моцна пашкоджваюцца грыбковымі захворваннямі, самым страшным з якіх з’яўляецца завезеная ў Амерыку з Кітая ў пачатку ХХст. хвароба кары і ствала, якая выклікаецца грыбком Endothia parasitica. Гэты грыбок знішчыў амаль усе насаджэнні амерыканскага каштана зубчастага (С. dentata), які раней існаваў як дрэва да 35м. у вышыню і ўтварыў вялікія лясы у гарах і на раўнінах усхода ЗША ад штата Мэй і паўднёвых берагоў возера Антарыо да Місісіпі, яны складалі 1/10 частку ўсіх лясоў ЗША. У сучасны час від збярогся толькі ў выглядзе парасткаў асобных дрэў, парасткі якія адміраюць. У Японіі расце каштан гародчаты (С. сrenata)- невялщкае дрэва да 15м. у вышыню. Холадаўстойлівы від, які вытрымлівае моцныя марозы (-25°С), устойлівы да грыбковых захворванняў. У Японіі мае каля 100 сартоў, сярод якіх самыя буйнаплодныя каштаны ў свеце (маса аднаго плада каля 80г., дыяметр 60см.), шырока экспартуюцца ў ЗША.

Кітайскі каштан мякчэйшы (C. mollima)- дрэва сярэдняй велічыні (да 2м. у вышыню). Распаўсюджаны ад ўсходніх Гімалаяў да Карэльскага паўвострава і вострава Тайвань. Акрамя гэтага віда, у Кітаі сустракаецца яшчэ 2 віды каштана: каштан Сегю (С. seguinii)- нізкі хмызняк, распаўсюджаны ў усходніх і цэнтральных раёнах і каштан Генры (C. Henryi)- дрэва каля 25м. у вышыню, вельмі звычайнае для горных шырокалісцёвых лясоў цэнтральных і заходніх правінцый.

У ЗША расце каштан кармавы (C. pumila)- кустарнік 1-2 м. у вышыню. Халадаўстойлівы від, устойлівы да грыбковых захворванняў і каштан вольхалісцёвы (C. alnifolia)- адзін з самых дробных прадстаўнікоў сямейства як правіла, кустарнік да 30см. у вышыню і нават у спрыяльных умовах не перавышае 1м.

Род дуб (Quercus) налічвае каля 450 відаў, пераважная большасць з якіх з’яўляецца галоўнымі лесаўтваральнымі драўнянымі пародамі ўмераных шырот і горных паясоў паўночнага паўмор’я, а таксама кампанентамі трапічнага і субтрапічнага (даждавога і сухога) лесу Паўднёва-Усходняй Азіі. Найбольш разнастайны відамі дубоў Паўночная і Цэнтральная Амерыка, дзе яны растуць ад паўднёва-усхода Канады да Калумбійскіх Анд. Еўропа, Паўночная Афрыка і Паўднёва-Заходняя Азія не маюць такой разнастайнасці гэтага рода. Сібір і Цэнральная Азія зусім не маюць уласных відаў, і толькі Ўсходняя і Паўднёва Усходня Азія ўяўляе з сябе параўнальны з амерыканскім цэнтр відавой разнастайнасці рода. Паўночая мяжа арэала дуба ў Еўразіі знаходзіцца на шыраце каля 63° у Скандынавіі, паўднёвая заходзіць, і ў Паўднёвай Амерыцы, на некалькі градусаў за экватар (астравы Суматра, Ява).

Большасць дубоў высокія дрэвы да 25-50м. у вышыню і 3-5м. у дыяметры, нешматлікія віды з’яўляюцца нізкімі кустамі і нават кусцікамі, якія пакрываюць глебу дываном каля 0,5м. у вышыню і ў самых спрыяльных умовах рэдка дасягаюць вышыні 2-3м. (дуб куставы-Q. fruticosa ў Іспаніі). Каранёвая сістэма дубоў звычайна магутная стыжневога тыпу, але пры наяўнасці шчыльных падсцілаючых парод у ніжніх гарызонтах глебы і пераўтварэнне становіцца паверхнёвай.

Асаблівасці кары (дакладней перыдэрмы) часта з’яўляеца характэрнымі відавымі прыкметамі: у адных відаў яна гладкая або доўгі час застаецца такой і нясе толькі лінзы; у большасці відаў пакрыта трэшчынамі рознай таўшчыні або разбіта на прамавугольныя пласцінкі. Напрыклад, у дуба звычайнага або чарэшчатага ( Q. robur ), кара з добра выразнымі падоўжнымі трэшчынамі і кароткімі папярочнымі шчылінамі, якія паглыбляюцца з узростам; у дуба скальнага ( Q. petraea ) яна раздзелена на асобныя пласцінкі. У дуба коркавага ( Q. suber ), у меньшай ступені ў дуба зменлівага ( Q. variabilis ) моцна развіты коркавы слой кары ;у амерыканскага дуба буйнаплоднага (Q. macrocarpa ) коркавы слой утварае характэрныя " крылы" на галінах .

Лісце чарговае , простае , жорсткае або параўнальна мяккае, цэльнае, зубчастае або перыста- лапасцёвае па краі, часцей чаранковае, шматгадовае або ападаючае штогод. У сярэднім 7-15 см у даўжыню ( у вечназялёных відаў яны звычайна меньшыя). У рэдкіх выпадках, як правіла ў лісцепадных відаў, лісце дасягае гіганцкіх памераў- у даўжыню да 40 см і ў шырыню да 30 см ( дуб зубчасты - Q. dentata, дуб буйналісцевы- Q. macrophylla ), у шэрагу вечназялёных лісце надзвычай дробнае.

Усе віды дубоў аднадомныя, апыльваюцца з дапамогай ветру, квітнеюць хутка пасля аблісцення. Кветкі дробныя з рэдуцыраваным простым калякветнікам. Тычынкавыя кветкі сабраны ў шматкветкавыя паніклыя каташкі, песцікавыя- у малакветкавыя дыхазіі, якія размешчаны ў пазухах верхняга асіміліруючага лісця маладых растучых парасткаў. Мужчынская кветка нясе 4-7 -раздзельны просты калякветнік і 4-16 тычынак ( *P4-7A4-). Жаночая кветка каля 1 мм у дыяметры, складаецца з зародка калякветніка і песціка з верхняй 3-4 гняздовай завяззю ( G(3-4)), якая ўтрымлівае па 2 семязавязі ў кожным гняздзе. Завязь заключана ў абгортку з прыкветнікавага лісця, з-пад якога ў час квітнення ледзь толькі выступаюць чырванаватыя рыльцы. Плод -жолуд, які паспявае ў большасці відаў у канцы лета і восенню года квітнення, у некаторых ( дуб каштаналісцевы, дуб чырвоны ) - на другі вегетацыйны сезон. Распаўсюджваюцца жалуды пераважна жывёламі, а таксама ветрам і вадой. Ушматлікіх відаў жалуды не маюць перыяду спакою і могуць прарастаць адразу пасля паспявання (д. чэрэшчаты); у іншых відаў (д. чырвоны) жалудам уласцівы перыяд спакою, які яны праходзяць на працягу зімы і прарастаюць вясною. Акрамя насеннага размножвання, дуб узнаўляецца парасткамі ад пня, а часам і каранёвымі парасткамі. Па хуткасці роста і іншым біялагічным асаблівасцям, па экалагічным уласцівасцям розныя віды дуба маюць адрозненні. Неадназначны іх роля ва ўтварэнні лясоў і гаспадарчае значэнне.

Найбольшае гаспадарчае выкарыстанне находзіць драўніна дуба, якая з,яўляецца галоўным матэрыялам, які выкарыстоўваецца для асабліва адказных дэталяў і збудаванняў, дзе патрэбны трываласць, цвёрдасць, пругкасць, устойлівасць да гніення (у суднабудаўніцтве, авіяцыйнай прамысловасці, транспарце, будаўніцтве, у мэблевай і бандарнай вытворчасці). Кара, драўніна, лісце, плюска, якія ўтвараюцца на лісцях, утрымліваюць шмат танінаў, шырока выкарыстоўваюць для вырабу шкур. Такія віды дуба,як коркавы, кітайскі і зменлівы з,яўляюцца каштоўнымі кораканосамі. Іх корак скарыстоўваецца ў халадзільнай прамысловасці, матора- і судна-будаванні, медыцыне, у быту. Важным кармавым і хорчовым прадуктам, лекавай сыравіны з,яўляюцца жалуды.

Дуб чарэшчаты або летні (Q. robur). Радзіма -Еўропа. Дрэва да 30-40м. у вышыню і больш 1м. у дыяметры. Парасткі голыя, якія заканчваюцца разеткай з пупышак, з найбольш буйной у цэнтры. Пупышкі яйкападобныя, прытупленыя. Лісце 7-16см. у даўжыню, перысталапасцёвыя, з 4-7 парамі тупых цэльнакрайных лапасцей, пры аснаванні з кароткім чаранком, часта з двумя вушкамі. Разам з бакавымі жылкамі, якія ідуць да канца лапасцей, ёсць прамежныя, якія даходзяць да выразак (выемак). Жалуды часта вісяць па два на чаранку, паспяваюць да восені ў год квіцення. Размножваюцца жалудамі, каранёвымі і пнёвымі парасткамі. Жыве 400-500(1500) гадоў. Параўнальна цемналюбівы. Патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Найбольшай прадукцыйнасці дасягае на глубокіх, свежых сугліністых і супясчаных глебах. Добра расце па поймах рэк. Засухаўстойлівы. Вытрымлівае часовае затапленне і засаленне глебы. Слаба ўстойлівы да газападобных выкідаў у атмасферу. Выдзелены дзве разнавіднасці: якая распускаецца рана і разнавіднасць лісце якой распускаюцца позна (на два тыдні пазней).

Дуб скальны або зімні (Q. petraea). Натуральна расце ад Каліненградскай вобласці на поўдзень да Малдовіі, у Карпатах, горным Крыму і на Каўказе. Дрэва 20-30(40)м. у вышыню з менш трэшчынаватай карой, чым у дуба чарэшчатага. Лісце 8-12см. у даўжыню, перыста лапасцёвыя, з 5-9 парамі падоўжаных, тупых лапасцей, з верхняга боку цёмна-зялёнае, голае, бліскучае, з ніжняга- жаўтавата-зялёнае, з расеянымі зорчатымі валаскамі. Часта застаецца вісець засохлая да вясны. Прамежкавых жылак і вуша няма або яны сустракаюцца рэдка. Жалуды сідзячыя. Больш святло- і цяплолюбівы, чым дуб чарэшчаты. Драўніна мякчэйшая, чым у дуба чарэшчатага.

Дуб чырвоны або паўночны (Q. rubra, Q. boreales). Радзіма- Паўночная Амерыка. Інтрадуцыраваны і добра расце ў штучных пасадках у Еўропе. Ддрэва да 30(40)м. у вышыню з гладкай шэрай, да старасці слаба трэшчынаватай карой. Парасткі чырвонавата-бурыя, голыя, бліскучыя,маладыя з рыжавата-лямцавым апушэннем. Лісце 8-20см. у даўжыню, глыбока-перысталапасцёвыя, 3-7 востразубчастымі, адцягнутымі, са шчацінкай на верхавінцы лапасцямі. Зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, знізу светла-зялёнае, па жылках шэравата-апушанае. Жалуды шара- або яйкападобныя, паспяваюць на другі год, бліскучыя, тонкаапушаныя. Плюска ахоплівае жолуд на 1/3яго даўжыні. Хуткарастучы. Марозаўстойлівы. Адносна непатрабавальны да ўрадлівасці глебы. Умерана святлолюбівы.Устойлівы да пашкоджванняўнасякомымі, хваробамі, загазаванасці паветра. Дэкаратыўны.

У вогуле род дуб (Quercus) дзеліцца на 4 падроды: ацыклабаланопсіс, у асноўным вечназялёные, з,яўляецца адным з самых старажытных у родзе. Віды гэтага падрода растіць выключна ў Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі і каля 10 відаў растуць у паўднёвым паўмор,і. Характарызуецце кольчатай плюской. (дуб гімалайскі- Q. helferiana, д. шызы-Q. clauca). б) падрод гетэрабаланус. Гэта жорсткалісцёвыя вечназялёныя дрэвы і хмызнякі, якія распаўсюджаны ва ўмераных паясах гор міжземнамор,я, Паўднёва-Заходняй, Усходняй і Цэнтральнай Амерыцы (д. коракавы-Q. suber, д. каштаналісты-Q. costaneifolia). в) падрод эрытрабаланус (чырвоныя дубы) з,яўляецца адным з старажытнах у родзе. Уключае каля 200 відаў. Віды гэтага падрода летнезялёные, маюць цэльнакрайнае або зубчатае лісце з доўгім вастрыём на зубцах. Плюска чырвоных дубоў мае шырокія плоскія лускавіны, жалуды паспяваюць на другі год пасля апылення і на верхавінцы маюць стоўбчаты выраст. Гэта выключна амерыканскія віды (д. чырвоны- Q. rubra, д. балотны- Q. polustris, д. зубчасты- Q. dentata, д. паўночны- Q. boreales). г)падрод кверкус (белыя дубы) (Quercus)- з,яўляецца найбольш эвалюцыйна пасунутым ў родзе. Гэта лісцепадные зубчаста- або лапасцевідныя віды, з адна- рэдка двухгадовым паспяваннем жалудоў, распаўсюджаны на трох кантынентах: Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. Тут чатыры галоўныя віды якія даюць асноўную массу драўніны. Гэта дуб чарэшчаты- Q. robur, д. аўстыйскі- Q. cerris, д. скальны- Q. petraea, д. пушысты- Q. pubescens. Да гэтага падрода таксама адносяць дуб мангольскі- Q. mangolica, д. грузінскі- Q. iberica, д. буйны або ўсходні, каўказскі, высакагорны- Q. macrantera і іншыя.

Род нотафагус (Nothafagus)- вялікае дрэва да 40м. і 1,5-2м. у вышыню. З,яўляецца асноўным лесаўтвараючай пародай антарктычнай часткі Паўднёвай Амерыкі- Новай зямлі, Заходняй Аўстраліі ўсяго 40 відаў (н. касы- Чылі, н. Дмбэ, н. карлікавы, н. арктычны, н. бярозападобны і іншыя).

Род трыганабалан- Trigonobalanus (усяго тры віды), якія былі зусім нядаўна адкрыты. Растуць ў трапічных лясах Азіі і Амерыкі.

Род кастанопсіс- Castanopsis- вечназялёныя дрэвы да 40м. у вышыню, адзін від у Каліфорніі, астатнія Паўднёва-усходняй Азіі, усяго каля 120 відаў (к. залацісталісцёвы, індзійскі, срабрысты і іншыя).