Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОСы по методикам (Матем, ЧиМ, русск яз и бел яз).docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
06.07.2022
Размер:
682.88 Кб
Скачать

59. Асн віды арфаграф практ і методыка іх правядзення

У методыцы правапісу рэкамендуецца праводзіць наступныя віды арфаграфічных работ.

Спісванне слоў сказаў, звязнага тэксту (з дошкі, падручніка) з заданнямі Важна, каб перад пачаткам працы, дзеці ўважліва прачыталі ўмову практыкавання, спыталі пра ўсё, што незразумела.

Граматыка-арфаграфічны разбор. Прымяняецца пры замацаванні вывучанага матэрыялу, фарміраванні навыкаў. Мб вусным і пісьмовым, частковым і поўным. Методыка тая ж, што і пры граматычным разборы. Дадаткова вучні адказваюць на пытанне: чаму так трэба напісаць?

Работа з арфаграфічным слоўнікам. Пры рабоце са слоўнікам настаўнік вырашае наступныя задачы: Знаёміць дзяцей з будовай слоўніка, з парадкам размяшчэння слоў. Выпрацоўвае навык практычнага карыстання слоўнікам пры выкананні ў класе і дома самастойных пісьмовых работ. Слова ў арфаграфічным слоўніку, да якога вучань звярнуўся, абазначаецца птушачкай ці падкрэсліваннем. Гэта замацоўвае зрокавы вобраз. Трэба прывучыць вучняў да таго, каб яны спачатку абапіраліся на свае веды, і толькі пасля звярталіся да слоўніка. Слоўнік выкарыстоўваецца для выканання практ. Дзеці могуць выпісваць з яго словы на правіла, на выключэнне з правіла, складаць сказы са слоў.

Пісьмо па памяці Тэкст аналізуецца. Праводзіцца граматыка-арфаграфічны разбор. Пасля завучваецца. Перад пісьмом тэкст перачытваецца, кніга закрываецца, тэкст пішацца па памяці. Кніга адкрываецца, праводзіцца праверка напісанага.

Дыктоўкі: Дыктанты без зменаў у тэксце:

Папераджальныя дыктанты: спачатку праводзіцца тлума-чэнне цяжкіх арфаграм. Варыянты правядзення.

а) Папярэджанне памылак праводзіцца шляхам прагляду навучальнага тэкста, які маецца ва ўсіх вучняў. Знаходзяцца, выдзяляюцца і тлумачацца вывучаныя арфаграмы. Пасля тэкст закрываецца і дзеці запісваюць яго пад дыктоўку настаўніка. Далей тэкст адкрываецца, вучні правяраюць правільнасць падкрэсленых арфаграм. б). Тэкст запісваецца на дошцы. в) “беспамылковы дыктант” Перад вучнямі ставіцца задача напісаць дыктант без памылак. Праслухаўшы сказ, дзеці задаюць пытанні адносна правапісу цяжкіх для іх слоў сябрам і настаўніку.

г) папераджальна-кантрольны дыктант Перад дыктантам (8 – 10) мінут паўтараюцца правілы правапісу, якія спатрэбяцца на ўроку. У якасці прыкладаў мб словы з самога дыктанта.

Тлумачальны дыктант: дзеці запісваюць тэкст пад дыктоўку, а пасля тлумачаць завучаныя арфаграмы ў тэксце

Кантрольны дыктант Кантрольныя дыктанты праводзіцца па звязных тэкстах. Настаўнік чытае ўвесь тэкст – усе слухаюць, высвятляецца значэнне незразумелых слоў і выразаў. Далей настаўнік чытае першы сказ. Вучні слухаюць. Пасля паўторнага чытання сказ запісваецца. Далей настаўнік трэці раз чытае сказ, а вучні правяраюць правільнасць пісьма. Доўгія сказы пасля другога чытання дыктуюцца па частках (словазлучэннях). Пасля кожнай часткі робіцца паўза, якая дазваляе зрабіць запіс. Калі тэкст прадыктаваны і запісаны, настаўнік чытае яго выразна, павольна. Вучні сочаць па сшытках і папраўляюць заўважаныя памылкі.

Дыктанты са зменамі ў тэксце :

Выбарачны дыктант Настаўнік чытае тэкст па сказах, а вучні запісваюць са сказаў словы на зададзенае настаўнікам правіла. Перавага гэтага дыктанта ў тым, што дзеці запісваюць большую колькасць слоў на правіла..

Свабодны дыктант: дзецям дазваляецца змяняць тэкст, захоўваючы агульны змест. Такі дыктант рыхтуе вучняў да пісьмовага пераказу. Спачатку настаўнік чытае ўвесь тэкст, а дзеці слухаюць. Паўторна чытаецца тэкст па абзацах. Дзеці спачатку слухаюць, а пасля запісваюць так, як запомнілі, пажадана бліжэй да тэксту. Цяжкія словы папярэдне выпісаць на дошцы.

Творчыя дыктанты ( “сачыненнямі”): тэкст ствараецца самімі вучнямі. Віды: складанне тэксту па апорных словах; падбор апорных слоў па сюжэтнай карціне і складанне свайго тэксту; расшырэнне тэксту шляхам увядзення сваіх слоў.