Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОСы по методикам (Матем, ЧиМ, русск яз и бел яз).docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
06.07.2022
Размер:
682.88 Кб
Скачать

53. Асноўныя этапы працы з мастацкім творам на ўроках літ чыт.

Пабудова ўрока павінна ўлічваць перш за ўсё характар матэрыялу,які прапануецца, але ў любым выпадку ўсе кампаненты твора ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Выдзяляюць тры асноўныя этапы працы з мастацкім творам на ўроку:

Першы сінтэз. Яго задачы: падрыхтоўка да ўспрымання мастацкага твора; знаёмства з канкрэтным зместам мастацкага твора, сюжэтнай лініяй.

Аналіз. Яго задачы: высвятленне прычынна-выніковых сувязей у развіцці сюжэту; высвятленне матываў паводзін дзеючых асоб; раскрыццё кампазіцыі.

Другі сінтэз. Яго задачы: абагульненне характэрных рыс дзеючых асоб; супастаўленне і ацэнка персанажаў.

Прыкладная структура ўрока літаратурнага чытання:

Першы сінтэз: Падрыхтоўчая праца поўнасцю абумоўлена ідэйна-эстэтычным зместам вывучаемага твора. Яе асноўнае прызначэнне – абудзіць, актуалізаваць жыццёвыя эмоцыі. Падрыхтоўчая праца, акрамя таго, павінна выклікаць у дзяцей цікавасць да таго, што будзе чытацца. У сучаснай школе перад першым чытаннем часцей за ўсё выкарыстоўваюцца наступныя віды працы: слова настаўніка; свабоднае выказванне дзяцей пра вядомыя ім падзеі; гутарка настаўніка з вучнямі па пытаннях. Існуюць наступныя спосабы першаснага ўспрымання твора: выразнае чытанне настаўнікам; праслухоўванне аўдыязапісу; самастоянае азнаямленне са зместам твора.

Другі этап (аналіз): Паўторнае чытанне твора. Традыцыйна вылучаюць наступныя віды аналізу мастацкага твора: аналіз развіцця сюжэтнага дзеяння (работа над сюжэтам і яго элементамі); праблемны аналіз (калі ёсць магчымасць альтэрнатыўных адказаў); стылістычны аналіз (настаўнік можа запытацца: - Якія словы пераконваюць нас у тым, што зіма аўтару падабаецца? - Чаму паэт так назваў..? – Як можна назваць па-іншаму? А як лепш? Чаму?); аналіз мастацкіх вобразаў (дзеючыя асобы, пейзаж, інтэр’ер). Прынцыпы, якімі павінен карыстацца настаўнік пры аналізе, зводзяцца да наступных палажэнняў: аналізуецца толькі тое, што не ўспрымаецца дзецьмі пры самастойным чытанні: матывы і г.д.; аналіз твора цесна звязаны з характарам яго першапачат-ковага ўспрымання і абапіраецца на яго; аналіз твора заўсёды мэтавы: дзеці і настаўнік павінны добра ведаць, з якой мэтай разглядаецца сюжэтнае дзеянне, мова, вобраз, мастацкая дэталь.

Трэці этап (другі сінтэз): На гэтым этапе робіцца абагульненне вынікаў аналізу, асэнсоўваецца ідэйна-вобразны змест твора і аўтарская пазіцыя. Пытанні млгуць быць наступныя: Што хацеў сказаць аўтар? З якой мэтай аўтар напісаў твор?Дадзены этап завяршаецца заключнай гутаркай.

54. Лінгвадыдактычныя асновы вывучэння фанетыкі, граматыкі, словаўтварэння і правапісу

Вучэбны прадмет “Беларуская мова” выконвае адукацыйную, камуникатыўную, развіццёвую, выхаваўчую функцыі. Спосабы сумеснай дзейнасці настаўніка і вучняў па авалоданні школьнымі ведамі і практычнымі ўменнымі называюць метадамі навучання. Найбольш распаўсюджаныя метады навучання бел мове: Паведамленне настаўніка.Сутнасць дадзенага метаду заключаецца ў тым, што настаўнік выкладае новую тэму сам, у строгай логіцы, з элементамі разважання і доказу. Каб актывізаваць працу класа, ён выкарыстоўвае адпаведныя метадычныя прыёмы: параўнанне (звяртаецца ўвага на падабенства і адрозненне паміж моўнымі з’явамі); выкарыстанне сродкаў нагляднасці (схемы, табліцы). Паведамленне настаўніка ў пачатковай школе не можа працягвацца больш за 7-8 хвілін. Гутарка. Гэты метад заснаваны на дыялогу паміж настаўнікам і вучнем. Гутарка выкарыстоўваецца тады, калі матэрыял у пэўнай меры ўжо знаёмы вучням, а новая тэма можа быць супастаўлена з ужо вядомым. Метад гутаркі шырока практыкуецца на ўроках развіцця звязнага маўлення пры падрыхтоўцы вучняў да пераказаў і сачыненняў. Практыкаванні. Гэты метад патрабуе варыятыўнага выкарыстання атрыманых ведаў на практыцы з мэтай выпрацоўкі ўменняў і навыкаў. На ўроках бел мовы практыкаванні займаюць 80% часу, таму вельмі важна, каб яны былі мэтанакіраваннымі і выкарыстоўваліся ў пэўнай сістэме. Настаўнік у залежнасці ад падрыхтоўкі класа можа ўдакладняць метадычны апарат практыкавання і яго аб’ём. Самастойная праца. Гэты метад выкарыстоўваецца тады, калі настаўнік будзе перакананы, што вучні самі змогуць разабрацца ў тэарэтычным матэрыяле. Важным момантам з’яўляецца арганізацыя самастойнай працы. Настаўнік павінен абавязкова паставіць перад дзецьмі вучэбную задачу. Можна запісаць апорныя пытанні. Вельмі важна навучыць дзяцей удумліва чытаць умову практыкавання. Эўрыстычны (пошукавы) метад. Гэта метад навучання праз адкрыцці, рашэнне творчых задач. Граматычнае мадэліраванне. Гэты метад выкарыстоўваецца як спосаб абагульнення вывучанага матэрыялу ў выглядзе граматычных чхем і мадэлей (складанне плану, аналіз тэксту-ўзору). Наглядныя метады. Гэта выкарыстанне слыхавой нагляднасці (выразнае чытанне настаўніка), а таксама зрокавай нагляднасці (табліцы, малюнкі, схемы). Гульня. Функцыя дыдактычнай гульні – ажывіць і палегчыць дыдактычны працэс.