Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОСы по методикам (Матем, ЧиМ, русск яз и бел яз).docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
06.07.2022
Размер:
682.88 Кб
Скачать

51. Методыка правядзення ўрокаў пісьма па пропісях в. Цірынавай; захаванне гігіенічных патрабаванняў да пісьма.

Навуч першапачатковаму пісьму ў 1-м кл ажыццяўляецца паралельна з навуч чытанню. Урокі праводзяцца па матэ-рыяле вучэбных дапаможнікаў: “Пропісь 1/2”, “Пісьмо”. Асноўная мэта навуч пісьму – фармір выразнага, разбо-рлівага, дастаткова прыгожага пісьма, якое з’яўл неад’емнай прыметай культуры пісьмовых зносін. Прынцыпы навуч пісьму: свядомасці; нагляднасці (дэман-страцыя напісання літар); паўторнасці (шматразовае выкананне практыкаванняў); даступнасці і пасільнасці (улік фіз і псіх асаблівасцей дзяцей, ад простага да скла-данага); улік індывідуальных асаб-лівасцей (ацэнка здольнасцей кожнага вучня да пісьма); сумеснага навуч чытанню і пісьму. Метадычныя прыёмы навуч пісьму: 1)Прыём аналізу формы літар прымяняецца з мэтай вылучэння зрокавых эл-аў у літары; 2) Паказ настаўнікам працэсу пісьма і тлумачэнне спосабаў напісання літар; 3) Прыём канструявання ужыв для усведамлення рухальных эл-аў літары; 4) Прыём капіравання прадугледжвае абвядзенне літар па контуры (засвойваюцца рухальныя ўяўленні); 5) Прыём спісвання з гатовага ўзору засна-ваны на тым, што вучні пераймаюць, узнаўляюць узор пісьма настаўніка на дошцы або ў сшытку; узор пісьма, што прапа-нуюцца ў пропісі (адбываецца зрокавы аналіз прапанаванага ўзору і яго параўнанне са зробленым вучнем запісам); 6) Пісьмо ў паветры (засваенне рухаў рукі падчас напісання літары, зрокавае ўспрыманне формы літары); 7) Прыём такціравання (пісьмо пад лік) спрыяе выпрацоўцы плаўнага рытмічнага пісьма, арганізацыі дружнай працы класа; 8) Прыём паказу памылковага напісання У 1-м класе не рэкамендуецца выносіць на дошку прыклад памы-лковага напісання літар. Пасля выканання работы вучням можна прапанаваць праверыць, ці ўсе элементы ў літары напісаны правільна.

У час пісьма вучань павінен сядзець прама. Тулава не павін-на дакранацца да краю парты, але і не быць далёка ад яе (адлегласць ад жывата да парты – шырыня далоні вучня). Спіна роўная, абапіраецца на спінку крэсла. Галаву неаб-ходна крыху нахіліць. Локці павінны высту-паць за край парты і знаходзіцца на невялікай адлегласці ад тулава. Ногі сагнутыя пад прамым вуглом стаяць паралельна. Сшытак павінен ля-жаць пад вугломю Левы край знаходзіцца на ўзроўні сярэ-дзіны грудзей (для вучняў, якія пішуць левай рукой, - левы верхні край паві-нен быць вышэй, ніжні правы – ніжэй). Сшытак пера-мяшчаецца ўверх па меры запаўнення. Трымаць ручку трэбы трыма пальцамі: вялікім, указальным і сярэднім. Ручка павінна ляжаць на левым баку сярэдняга пальца, ука-зальны прытрымлівае ручку зверху, вялікі – з левага боку. Усе тры пальцы крыху сагнутыя і не сціскаюць ручку моцна. Два астатнія падгінаюцца і служаць апорай пры пісьме. Адлегласць ад кончыка стрыжня да ўказальнага пальца каля 2 см (для вучняю, якія пішуць левай рукой – 3/4 см).

52. Якасці чытання: адпрацоўка навыкаў правільнага, беглага, свядомага і выразнага чытання.

Правільнае чытанне: Пад гэтым тэрмінам у методыцы разумеецца беспамылковае плаўнае чытанне без парушэння арфаэпічных нормаў, г.зн.чытанне без перастаноўкі і без пропускаў слоў, складоў, гукаў, без парушэння націскных нормаў. Часцей за ўсё прычынай няправільнага чытання можа быць сэнсавая здагадка. Вучні часцей за ўсё няправі-льна чытаюць тыя словы, сэнс якіх яны не разумеюць. У мэтах выпраўлення памылак пры чытанні методыка рэка-мендуе настаўнікам наступныя прыёмы работы: штодзённыя практыкаванні ў чытанні пад кіраўніцтвам настаўніка; раскрыццё лексічнага значэння цяжкіх для разумення слоў; чытанне і завучванне скарагаворак і інш.

Свядомае чытанне: Свядомае чытанне прадугледжвае разуменне вучнямі ідэйна-вобразнага зместу твора, устнаўленне ўласных адносін да герояў і падзей. Для гэтага найперш за ўсё неабходна, каб вучні разумелі сэнс сказаў і асобных слоў, маглі вызначыць сувязь паміж часткамі прачытанага . Свядомаму чытанню садзейнічаюць наступныя віды работ над тэкстам: уступныя і заключныя гутаркі; тлумачэнне незазумелых слоў і выразаў; адказы на пытанні настаўніка і падручніка; складанне плана апавядання; падбор загалоўкаў, слоўнае маляванне і інш.

Беглае чытанне: Пад беглым чытаннем трэба разумець чытанне чытанне без расцягвання гукаў, слоў, сказаў, чытанне лёгкае, без асаблівага напружання. Рэкамендуюцца насупныя прыёмы фарміравання навыку беглага чытання: захаванне гігіены чытання; штодзённыя практыкаванні ў чытанні пад кіраўніцтвам вучняў, класа і настаўніка; адначасовае чытанне тэксту напаўголаса ўсімі вучнямі; штоўрочныя пяціхвілінкі чытання; чытанне з паскарэннем з дапамогай пясочнага гадзінніка (пасля кожнага пераваро-чвання такога гадзінніка вучні перачытваюць адзін і той жа ўрывак нанава і кожны раз нарошчваюць да прачытаннага некалькі слоў ці радкоў). Неабходна ўлічваць, што ў канцы навучання ў пачатковых класахчытанне вачыма ў дзяцей павінна быць больш хуткім, чым чытанне ўголас. Гэта атрымаецца тады, калі настаўнік будзе адначасова развіваць хуткасць чытання ўголас і сам сабе. Паступова ў вучняў пашыраецца зрокавае поле. Дзеці бачаць канец сказа і знакі прыпынку ў канцы. Гэта дазваляе не толькі правільна чытаць ,але і выбіраць патрэбную інтанацыю.

Выразнае чытанне: Выразнае чытанне найперш звязана са свядомым чытаннем, бо нельга чытаць твор выразна, не разумеючы сэнсу прачытанага. Асноўнымі кампанентамі выразнага чытання з’яўляюцца: тэмп чытання; сіла голасу; мелодыка; тэмбр; эмацыянальная афарбоўка.

Выпрацоўцы навыку выразнага чытання дапамагаюць наступныя віды працы: папярэджанне магчымых памылак перад чытаннем тэксту (цяжкія словы друкуюцца на дошцы і калектыўна прачытваюцца); папярэдняе чытанне тэксту вачыма і падрыхтоўка да чытання ўслых; узорнае чытанне настаўніка, якое папярэднічае чытанню вучняў; практыкаванні ў артыкуляцыі гукаў, якія адрозніваюцца гучаннем ў рускай і беларускай мовах. Гэтае практыкаванне дае выдатныя магчымасці выпрацоўваць правільнае дыханне вучняў: удых павінен рабіцца ў пачатку сказа; ён глыбокі, хуткі, нячутны; выдах павінен быць павольным.