Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОСы по методикам (Матем, ЧиМ, русск яз и бел яз).docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
06.07.2022
Размер:
682.88 Кб
Скачать

55. Методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі на ўроках беларускай мовы

Засваенне фанетычных ведаў падпарадкоўваецца практычным мэтам: выпрацоўцы правільнага літаратурнага вымаўлення; засваенню навыкаў правапісу, якія апіраюцца на гука-літарны аналіз слоў. Першапачатковыя веды па тэме школьнікі набываюць у першым класе. Фанетыка-графічны матэрыял поўнасцю вывучаецца ў другім класе, а ў 3 і 4 класах адбываецца сістэматычнае паглыбленне ведаў на больш складаным матэрыяле. Практыкаванні па фанетыцы бываюць двух тыпаў: аналітычныя і рэпрадуктыўныя. Аналітычныя практыкаванні могуць быць накіраваны на актыўнае і пасіўнае назіранне. Актыўныя назіранні пачынаюцца тады, калі трэба выканаць нешта самастойна: назваць у прапанаваных словах галосныя; вызначыць гукі, якімі адрозніваюцца прыведзеныя словы; параўнаць колькасць гукаў і літар. Як практыкаванне аналітычнага характару высупае фанетычны разбор. Існуе дзве разнавіднасці фанетычнага разбору – гукавы і гука-літарны. Рэпрадуктыўныя практыкаванні выконваюцца ў пісьмовай форме. Прывядзём прыклады такіх практыкаванняў: запісаць словы, уставіць прапушчаныя літары; знайсці словы з парнымі зычнымі; падзяліць словы на склады, паставіць націск і г.д. Азнаямленне з галоснымі і зычнымі гукамі. Вучні падзяляюць зычныя і галосныя паводле наступных прымет: 1.Яшчэ ў букварны перыяд дзеці засвойваюць, што галосныя – ротаразмыкальнікі, а зычныя – ротазмыкальнікі.2.Галосныя вымаўляюцца толькі з голасам, зычныя – з голасам і шумам ці з адным шумам. Галосны гук можна вымаўляць працяжна і спяваць. 3.Галосныя ўтвараюць склад. Колькі ў слове галосных, столькі і складоў. 4.Зычныя гукі вымаўляюцца з большай сілай паветра, якое выдыхаецца. Упэўніцца ў гэтым можна, калі паднесці да рота палоску паперы. Пры вымаўленні зычных яна будзе адхіляцца.

Склад, перанос слоў. Уменне дзяліць словы на склады асабліва важнае для бел мовы. Гэтым уменнем вучні авалодваюць толькі пратычна. На канкрэтных прыкладах трэба паказаць, што колькасць скьадоў залежыць ад колькасці глосных. З уменнем дзяліць словы на складе непасрэдна звязана засваенне правілаў пераносу слоў. Перанос часткі слова з аднаго радка на другі адбываецца таксама з улікам яго марфалагічнай будовы. Словы з вытворнай асноваю рэкамендуецца пераносіць па марфемах (пры-браць).

56. Методыка фарміравання граматычных і словаўтва-ральных паняццяў

Вучні малодшых класаў павінны засвоіць вялікую колькасць граматычных паняццяў: назоўнік, прыметнік, род, лік і інш. Засваенне граматычных паняццяў – працэс паступовы. Выдзяляюць наступныя этапы працы над граматычнымі паняццямі: 1.Знаёмства з паняццем. На гэтым этапе асноўная ўвага скіравана на выдзяленне асноўных прымет і асэнсаванне ўзаемасувязі паміж імі. Такіх прымет павінна быць дзве і больш. Напрыклад, для граматычнага паняцця “назоўнік” характэрнымі прыметамі будуць: абазначае назвы прадметаў; адказвае на пытанні хто? Што? 2.Асэнсаванне ўзаемасувязі прымет граматычнага паняцця, якое вывучаецца. На гэтым этапе праводзіцца спецыяльная работа над практычным выкарыстаннем праіл. Дзеці не заўсёды могуць вызначыць, як карыстацца правілам. Дзеці могуць арыентавацца на адну прымету, часта не галоўную, што прыводзіць да памылак. Вось чаму настаўнік на другім этапе надае вялікае значэнне метадычнаму прыёму разважання ў патрэбнай паслядоўнасці. 3.Першаснае замацаванне паняцця. Пры вывучэнні азначэння граматычнага паняцця вялікае значэнне мае характар дыдактычнага матэрыялу. Вельмі важна, каб ён быў многаварыянтным, рознай ступені цяжкасці. Дыдактычны матэрыял трэба падпарадкаваць прынцыпу камунікатыўнай наебходнасці, г.зн. прыгоднасці слоў для працэсу моўных знасін. Працэс станаўлення навыку засваення граматычнага паняцця патрабуе паслядоўнасці і паэтапнасці. Пасля вывучэння правіла, кіруючыся алгарытмам, дадзеным настаўнікам, дзеці павінны спачатку вусна разабраць 3-4 прыклады. У якасці першага практыкавання можна прапанаваць таксама тэкст, у якім вучні знаходзяць неабходныя прыклады (назоўнікі ў мн ліку , словы з прыстаўкамі і г.д.). 4.Замацаванне ўменне карыстацца граматычным правілам. Вывучанае на ўроку азначэнне павінна “працаваць” і на наступных уроках па тэме. Для фарміравання трывалага навыку ў большасці выпадкаў трэба праводзіць спецыяльныя ўрокі замацавання вывучанага правіла. Адным з вядучых прыёмаў можа выступаць прыём параўнання. Калі на папярэднім уроку матэрыял практыкаванняў павінен адпавядаць правілу, якое вывучаецца, то на другім уроку трэба даць і такі матэрыял, які б ставіў вучня перад задачай размяжоўваць з’явы, што лёгка змешваюцца.

Для пераходу завучанага азначэння граматычнага паняцця з кароткатэрміновай памяці ў доўгачасовую вялікае значэнне мае шматразовае паўтарэнне. Некаторыя гульнёвыя прыёмы запамінання і замацавання азначэнняў граматычных паняццяў: 1.Калектыўная гульня “Ваш пропуск, слова!”. Вядучы па чарзе называе слова, якое ўваходзіць (ці не ўваходзіць) у правіла. Кожнае слова з правіла павінна атрымаць “пропуск”. Правільныя словы запісваюцца. 2.Гульня “Знайдзі ў правіле слова”. Настаўнік можа быць наступныя заданні: знайдзі ў правіле словы, 1)якія маюць адзін склад; 2)з націскам на першым складзе; 3)якія маюць прыстаўку і інш.