Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОСы по методикам (Матем, ЧиМ, русск яз и бел яз).docx
Скачиваний:
40
Добавлен:
06.07.2022
Размер:
682.88 Кб
Скачать

49. Прыёмы гукавога аналізу і сінтэзу, методыка навучання чытанню прамых складоў (зг)

Асноўная задача выкарыстання прыёмаў гукавога аналізу – дапамагчы вучням усвядоміць гукавы склад слоў і паслядоўнасць гукаў у словах.

Прыёмы гукавога аналізу (прыём, пры якім прадметы, з’явы раскладваюцца на часткі):

  1. Вылучэнне сказаў з маўлення – падзел сказаў на словы – вылучэнне са сказа слова для аналізу – падзел слова на склады, вызначэнне іх колькасці, націскнога склада – вылучэнне новага гука са склада, яго хар-ка.

  2. Вылучаюць разнастайныя спосабы выдзялення новага гука:

Прыём гукапераймання (змяя шапіць – ш-ш-ш-ш); Выдзяленне гука-слова (мама і дзеці – гук і); Пералік слоў з аднольк. пачатковым гукам; Выдзял галоснага, які ўтварае цэлы склад (а-са); Выдзял зычн. з закрытага склада (лак), з адкрыт склада (Ж-ж-жора); Дагаворванне слова з апорай на малюнак і інш.

  1. Пералічванне гукаў у слове і паслядоўнае іх называнне; падлік колькасці гукаў; разбор складовага саставу.

  2. Супастаўленне і параўнанне слоў па гучанні і напісанні (эфектыўна пры знаёмстве з парамі мяккі-цв., звонк-глух.)

  3. Аналіз утварэння гука, яго артыкуляцыі.

Прыёмы гукавога сінтэзу (злучэнне частак у адзінае цэлае):

Стварэнне складовых табліц на аснове галосных і зычн.; чытанне табліц; складанне з літар разразной азбукі; Чыт па падабенстве (даша-саша-каша); Нарашчэнне гал або зычн у пачатку або ў канцы слова (рак-грак); Дабаўленне гука ў сярэдзіне слова (плот-пілот); Перастаноўка гукаў (сіла-ліса); Перастаноўка складоў (зала-лаза); Дабаўленне склада (кара-карагод) і інш.

Сінтэз неразрыўна звязаны з аналізам і не існуе асобнаад яго. Аналіз стварае аснову для авалодвання чытаннем, сінтэз фарміруе навык чытання.

Навучанне чытанню прамога склада (ЗГ). Прыёмы: Чыт па падабенстве, па аналогіі. Н-д, склады ма,на,ра і г.д. размяшч. ў

слупок, прачытв.хорам, спачатку разам з настаўнікам, затым – самастойна; Чыт з арыенцірам на галосны. Пры чыт.складоў важна бачыць літару галосн гука, арыентавацца на яе. А,о,у,э,ы – зучны цв., і,е,ё,ю,я – зычны мяккі; Працяжнае вымаўленне зычн. гука і далучэнне да яго галоснага; “чыт па дарожках”. Настаўнік дае наступнае тлумачэнне: 1 гук неабх вымаўляць працяжна і “бегчы па дарожцы” да другой літары ў складзе; 2 гук неабх вымавіць коратка, “не разрываючы дарожку”.

Пры вывучэнні прамога склада звярт ўвага на тое, што 2 літары неабх чытаць разам, без паўзы. Не дапускаць чыт па літарах.

Для адпрацоўкі чыт прамога склада прымян розныя прыёмы: чыт прапанаваных на дошцы складоў “снежным комам”, у розн паслядоўнасці, з рознай інтанацыяй; чыт складоў у буквары (хорам, сам сабе, суседу). Калектыўная і індывід праца па спец падрыхтаваных складовых табл з выкананнем розн заданняў: чыт па гарызанталі (вертыкалі), чыт паслядоўна 2-3 складоў, каб атрымалася слова і інш.

50. Паступовае навучанне свядомаму, правільнаму і плаўнаму чытанню ўголас і моўчкі слоў рознай гука-літарнай стр-Ры; чытанне слупкоў слоў, сказаў і кароткіх букварных тэкстаў.

Адна з асноўных задач літ.чыт. ў пач.кл. – фарміраванне наступных якасцей чытання – правільнасць, плаўнасць, свядомасць, бегласць, выразнасць.

Пры навучанні чытанню слова арыенцірам з’яўл. склад. Для першапачатковага навучання чыт. слоў з новай літарай выкарыст. слупкі слоў. Пры гэтым можна прымяняць разнастайныя практыкаванні ў чытанні.

1 чыт слоў і тлумачэнне іх лексічнага значэння.

2 чыт слоў з папярэднім аналізам: вызначэнне колькасці складоў, націскнога склада.

3 чыт слоў зверху ўніз і знізу ўверх, у розным парадку.

4 выбарачнае чыт слоў па заданні настаўніка (чытанне двух-, трохскладовых слоў; чыт слоў, блізкіх па значэнні і інш).

5 чыт слова і складанне з ім сказа.

6 знаходжанне ў якім слупку і радку стаіць слова “…”.

Выкарыстанне розных прыёмаў чыт слоў забяспечвае свядомасць прачытання. Прачытаць словы дапамагаюць графічныя паметы, арыенціры, якія выкарыст. аўтары буквароў або настаўнік пры запісе слоў на дошцы. Н-д: - выдзяленне літары галоснага гука: мама, мама. – выдзял ў слове націскнога склада. – выдзял у слове складоў (то-ма).

У працэссе навучання прымяняюцца практык. ў чыт слупкоў слоў з нарошчваннем або скарачэннем літар у пачатку/ канцы слоў: рот-чарот, нара-нарач.

Для адпрацоўкі навыку чытання слоў, трэніроўкі поля зроку выкарыстоўваюцца спец табл слоў, трэнажоры.

На аснове чытання слоў у вучняў выпрацоўваецца навык свядомага чытання сказаў і звязаных тэкстаў. Для таго каб вучань свядома чытаў сказ, ён павінен разумець сэнс кожнага слова ў сказе. З мэтай арганізацыі чытанне “цяжкіх” слоў, якія сустрэнуццаў тэксце. Як правіла, такія словы змешчаны ў буквары перад тэкстам або настаўнік запіс. іх на дошцы.

Арганізуецца чытанне слоў вучнямі. Пры ўзнікненні пытанняў, настаўнік удакладняе значэнне.

Пры чыт сказаў і тэкстаў праводзіцца праца па выпрацоўцы выразнасці чытання. Звяртаецца ўвага на знакі прыпынку ў канцы сказаў.

Тэкст, змешчаны ў буквары, служыць як для сэнсавага, так і структурнага аналізу прачытанага (вызначэнне колькасці сказаў у тэксце, кол-ці слоў у асобных сказах, знаходжанне слоў з новай літарай і інш.).

Праца з тэкстам буквара. На першапачатковым этапе навучання праца арганізуецца наступным чынам.

1 прагназаванне вучнямі зместу тэксту па загалоўку (калі ён ёсць). 2 выр чыттэксту настаўнікам. 3 паўторнае павольнае чыт тэксту настаўнікам. 4 настаўнік задае пытанні на агульнае ўспрыманне, разуменне зместу тэксту. 5 самаст чыт тэксту вучнямі шэптам. 6 чыт тэксту некаторымі вучнямі ўслых. 7 работа з тэкстам па пытаннях настаўніка, выбарачнае чыт сказаў па заданні настаўніка. 8 суаднясенне зместу тэксту і ілюстрацыі (калі яна ёсць). 9 суаднясенне зместу тэксту і загалоўка.

Пры арганізацыі працы з букварнымі тэкстамі можна праводзіць разнастайныя практыкаванні і заданні творчага хар-ру: прыдумванне назвы, расказванне па аналогіі, складанне працягу, драматызацыя. Важным этапам з’яўл. выпрацоўка выразнісці чытання.