Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник_2004 нармальны варыянт.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
11.11.2019
Размер:
6.58 Mб
Скачать
  1. Перакладзіце на беларускую мову і пракаменціруйце.

Нарастающей мировой стандартизации противостоит гуманитарная культура с ее интересом к индивидуальному, особенному. По-видимому, поиски здорового равновесия

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары ў складаных словах.

В…стравугольнік, вугл…род, в…дапранікальнасць, вогн…трывалы, рады…актыўнасць, р…ўнамерны, выс…качастотны, сярэдн…арыфметычны, р…знакаляровы, тэл…граф, электр…лямпа, шкл…крышталічны, знос…стойкі, газ…тэрмічны, рэз…льваметрыя, рэз…льваметрычны, п…літэхнікум, п…літэхнічны, вугл…кіслы, ст…годдзе, ф…таграфія, м…тацыкл, аз…тнатукавы, ф…сфарнакіслы, прыр…дазнаўства, в…семсот, мал…чнакіслы, к…ксагазавы, земл…карыстанне, ст…градусны, ф…тасінтэз, шт…дзень, м…тагонкі, св…еасаблівы.

будут усиливать тягу самых разных народов к своим корням, к «своему родному», близкому, нигде неповторимому и в том числе к родному языку. Для человека в родном языке сохраняется важный опыт первого знакомства с миром, вот почему так важно сберечь эту естественную языковую среду обитания. Для народа родной язык, «дом бытия», по Мартину Хайдеггеру, – это и защита его этнического суверенитета от нивелирующего воздействия цивилизации, и духовное наследство, объединяющее поколения.

(Н.Б. Мечковская)

6. Праблема беларуска-рускай інтэрферэнцыі

Моўная сітуацыя ў Беларусі характарызуецца наяўнасцю білінгвізму. Білінгвізм – сітуацыя валодання пэўнай асобай ці цэлым калектывам дзвюма мовамі. Беларусы ў сваёй маўленчай дзейнасці сустракаюцца з уздзеяннем беларускай мовы на рускую і наадварот-- рускай мовы на беларускую. Гэта вядзе да моўнай інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – парушэнні ў сістэме ці ў маўленчай норме адной мовы, выкліканыя ўздзеяннем другой мовы. Гэтыя парушэнні назіраюцца на розных узроўнях маўленчай нормы, таму выдзяляюць наступныя віды інтэрферэнцыі:

I. Фанетычная інтэрферэнцыя – недакладнае гукавое афармленне слова.

II. Акцэнтная інтэрферэнцыя – парушэнні ў пастаноўцы націску ў словах. Часцей за ўсё назіраецца ў рускай мове пад уздзеяннем норм беларускай мовы.

III. Лексічная інтэрферэнцыя назіраецца тады, калі ў беларускім маўленні выкарыстоўваюцца рускія словы, і наадварот. Лексічная інтэрферэнцыя падзяляецца на:

уласна-лексічную. Леший его ведает, отчего так часто его бьёт (И.Мележ), И не заставляйте, как летось, чтобы мы искали (И.Мележ);

лексіка-семантычную. У беларускім маўленні выкарыстоўваюцца словы ў значэннях, якія характэрны для рускай мовы, і наадварот. Прилетел с приветом // Важный лист – читай (Е.Лось), Урал богатырём приветливым // Ручник дороги разостлал (Р.Бородулин);

лексіка-стылістычную. Рускамоўныя і беларускамоўныя лексемы маюць аднолькавае значэнне, але належаць да розных стыляў маўлення. Рус. хвороба (дыялектн.) – бел. хвароба (літаратурн.), рус. наместник (устарэлае) – бел. намеснік (літаратурн.), рус. смак (размоўн.) – бел. смак (літаратурн.).

Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца, у прыватнасці, у міжмоўнай аманіміі. Міжмоўныя амонімы – словы з розных моў, якія поўнасцю або часткова супадаюць у гучанні або напісанні, але маюць рознае значэнне. У працэсе перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую ці наадварот магчымы іх непажаданыя ўзаемазамены, што прыводзіць да непаразумення.