Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник_2004 нармальны варыянт.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
11.11.2019
Размер:
6.58 Mб
Скачать

Сцяпан некрашэвіч

Б еларускі мовазнавец Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч нарадзіўся 8 мая 1883 г. у в. Данілаўка Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1913). 3 1918 г. загадваў беларускай секцыяй пры губернскім аддзеле народнай асветы г. Адэса, вёў арганізацыйную і культурна-масавую работу сярод дэмабілізаваных беларусаў-салдат і беларусаў-бежанцаў. Дзякуючы яго намаганням, да пачатку 1918 г. навучальнага года ў Адэсе было адкрыта 30 пачатковых беларускіх школ і беларуская гімназія. Вучыўся ў Адэскім вышэйшым міжнародным інстытуце (скончыў 2 курсы). 3 1920 г. у Мінску, дзе працуе ў апараце Наркамасветы БССР, займаючы розныя кіраўнічыя пасады: загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела, інспектара навуковых устаноў, старшыні Навукова-тэрміналагінай камісіі, намесніка старшыні Галоўпрафасветы і інш. С.М. Некрашэвіч прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі Інбелкульта і ў 1922 – 25 гг. узначальваў яго. У 1926 – 28 гг. ён старшыня аддзела гуманітарных навук, кіраўнік класа мовы і літаратуры, старшыня слоўнікавай камісіі Інбелкульта. Арганізацыйную і навуковую дзейнасць спалучаў з выкладчыцкай у Белдзяржуніверсітэце: у 1923 – 25 гг. вёў беларусазнаўства на медыцынскім факультэце, а з 1927 г. чытаў курс беларускай дыялекталогіі на педагагічным факультэце. У пачатку 1925 г. быў камандзіраваны ў Навукова-даследчы інстытут мовы і літаратуры пры Ленінградскім універсітэце, дзе да ліпеня 1926 г. займаўся беларускай мовай пад кіраўніцтвам акадэміка Я.Ф. Карскага.

Пастановай СНК БССР ад 26 снежня 1928 г. быў зацверджаны акадэмікам і віцэ-прэзідэнтам АН БССР. Адначасова (з 1929) з'яўляўся дырэктарам акадэмічнага Інстытута мовазнаўства, старшынёй камісій правапіснай і па ўкладанні слоўніка жывой беларускай мовы. 21 ліпеня 1930 г. арыштаваны і высланы ў г. Сарапул Удмурцкай АССР. На зыходзе 1937 г. арыштаваны паўторна, прывезены ў Мінск і 20 снежня расстраляны.

Асноўны кірунак навуковай дзейнасці С.М. Некрашэвіча – лексікаграфічны. Як старшыня Навукова-тэрміналагічнай камісіі, ён непасрэдна ўдзельнічаў у апрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі па розных галінах ведаў. Апрацаваная і зацверджаная на пасяджэннях камісіі Інбелкульта беларуская навуковая тэрміналогія спачатку публікавалася ў «Вестнике Народного Комиссариата Просвещения», а з 1922 г. выдавалася асобнымі выпускамі.

У лютым 1925 г. Інбелкульт прыняў рашэнне ўкласці слоўнік жывой беларускай мовы. Была створана спецыяльная камісія, якую ўзначаліў С.М. Некрашэвіч. У хуткім часе ён вызначыў і навукова абгрунтаваў тып слоўніка як тлумачальны, крыніцы лексічнага матэрыялу, метады збірання і структуру слоўнікавых артыкулаў. Слоўнік павінен быў абнародаваць з навуковымі каментарыямі лексічныя багацці беларускай мовы з усёй этнаграфічнай тэрыторыі Беларусі ад пачатку 19 ст. да апошняга часу. Крыніцамі лексічнага матэрыялу былі вызначаны народная мова, лепшыя фальклорныя запісы, літаратурная мова і лексікаграфічныя працы. Да канца 1927 г. картатэка ўжо налічвала больш за 400 000 адзінак. 20 лістапада 1929 г. быў зацверджаны канчатковы праект слоўніка, і камісія прыступіла да непасрэднай распрацоўкі слоўнікавых артыкулаў, аднак у сувязі з арыштам С.М. Некрашэвіча і іншых выканаўцаў работа над слоўнікам жывой беларускай мовы спынілася. Багатая картатэка і апрацаваныя слоўнікавыя артыкулы загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Улічваючы вялікую патрэбу ў лексікаграфічных даведніках практычнага тыпу (слоўнік жывой беларускай мовы меркавалася выдаць толькі ў канцы 30-х гадоў), С.М. Некрашэвіч і М.Я. Байкоў па даручэнні Інбелкульта ўзяліся за падрыхтоўку перакладных слоўнікаў. У 1925 г. яны выдалі «Беларуска-расійскі слоўнік», а ў 1928 – «Расійска-беларускі слоўнік». Працы адыгралі вялікую ролю ў фарміраванні беларускай літаратурнай мовы.

С.М. Некрашэвіч шмат займаўся правапісам і беларускай дыялекталогіяй. Распрацоўкі Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвіча ў галіне лексікаграфіі залажылі тэарэтычныя асновы і прынцыпы стварэння дыялектных слоўнікаў беларускай мовы.

(Паводле К. Германовіча)