Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник_2004 нармальны варыянт.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
11.11.2019
Размер:
6.58 Mб
Скачать
  1. Напішыце кароткі канспект тэксту, выкарыстоўваючы наступныя пытанні як план.

1) У якіх умовах пачала складвацца новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова? 2) З творчасцю якіх пісьменнікаў звязана фарміраванне беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ ст.? 3) Якую ролю ў гісторыі новай беларускай літаратурнай мовы адыграла газета “Наша ніва”? 4) Як працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст. адбіўся на стане беларускай мовы? 5) Як складваўся лёс беларускай літаратурнай мовы ў 30-я гг. ХХ ст.? У 50-80-я гг.? 6) Як паўплываў на стан беларускай мовы “Закон аб мовах” 1990 г.? 7) Якія наступствы для лёсу беларускай мовы мае майскі рэферэндум 1995 г.?

2. Вызначце і пракаменціруйце, які перыяд гісторыі беларускай мовы адлюстраваны ў наступным урыўку з сатырычнай камедыі Янкі Купалы “Тутэйшыя”. “Нібы вучоныя” – Усходні вучоны і Заходні вучоны -- прыходзяць да беларускага настаўніка Янкі Здольніка, каб паглядзець на “праўдзівы тып беларуса” і зрабіць “навуковыя нататкі”.

  • Заходні вучоны (запісваючы ў нататкі, голасна). Януш Здольніцкі. Незаводне тып Всходнё-Крэсовэго поляка з немалон дозон крві познаньско-гуральскей. Людносць абэцне розкшэвя сень на две галэні родовэ: племён бялорусінув і племён тэж-бялорусінув з паходзэня рэнегатув і дэгенератув. Мова ойчыста – огульно-польска, незвычайне удосконалёна, ено з велькон домешкон незрозумялых слув.

Усходні вучоны (таксама запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Іоан Здольніков. Ісціно-русскій ціп Северо-Западной Обласці і безусловно з прымесью монгольско-фінской крові. Народность ныне распадается на две родовые ветві: племя – белорусы і племя – тожэ-белорусы, ісходяшчэе от ренегатов і дзегенератов. Родной язык – общэрусскій, веліколепно усовершэнствованный, но с большой прімесью непонятных слов.

3. Прачытайце наступны ўрывак з газеты «Наша Ніва». Якія асаблівасці беларускай марфалогіі і арфаграфіі таго часу вы можаце адзначыць? Запішыце гэты тэкст згодна з сучаснай беларускай арфаграфіяй.

Як усьцерагчы дзяцей ад хваробы ?

Найперш бацькі павінны крэпка помніць тое, што усьцерагчы дзіцё ад хваробы шмат лягчэй, чым вылячыць, калі яно ўжо захварэло. Усьцерагчы дзіцё ад хваробы можэ кожны, а выратаваць ня можэ часам і найлепшы лекар. Вось-жэ, хто любіць сваіх дзяцей, той заўсёды можэ адагнаць ад іх усякую хваробу разумным доглядам.

Найглаўнейшая рэч у даглядзе за дзяцьмі – гэта чыстата. Як толькі дзіцё прыйшло на сьвет, трэба яго выкупаць у цёплай вадзе, асьцярожненька абмываючы. Ведама, што гэтаго ня можэ рабіць сама матка, але бабка ці йшчэ хто другі... Дзіцятко канечне трэба праз увесь першы месяц купаць што-дня, бо гэта дужа добра робіць для развіцьця дзіцяці. Пялёнкі заўсёды павінны быць сухіе і чыстые, бо толькі тады можна утрымаць цела ў чыстаце. Так сама, каб дзіцятко вырасло на здароваго чэлавека, у тэй хаці, дзе яно ляжыць, павінно быць чыстае паветрэ.

4. Выберыце з Дадатку 1 адпаведныя тэме артыкулы, падрыхтуйце па іх выступленні (аглядныя рэфераты). Кантрольныя пытанні і заданні па тэме