Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник_2004 нармальны варыянт.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
11.11.2019
Размер:
6.58 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

1.Перакладзіце наступныя словазлучэнні на рускую мову.

Узгадняць дзеянні, моўная істота, пераважная большасць, увесці ў карыстанне, адносна няшмат, пэўны гукавы комплекс, натуральны шлях, штучнае стварэнне, удасканаленне свядомасці, уладкоўваць формы, вынайсці

Праверце сябе.

Фермент, электрод, аперацыя, гектар, сувязь, вуглякіслы, энергія, мембрана, няўстойлівыя, прымяненне, спектральны, селекцыя, семнаццаць, тысяча, святкаваць, дзевяты, папярэднік, выдадзены, элементарны, прафесійны, электраспяканне, вярчальны, ін'ектыўны, інтэрферэнцыя, няяўны, дзесятковы, аператар, механік, завяршыць, ёмістасць, дасягальны, выявіць, генератар, высвятляць, неаднародны, раздзяляльны, сумесь, паверхневая, радыёзавод.

кнігадрукаванне, заснавальнік тэорыі, складаны выгляд, аказваць уздзеянне, істотна ўплываць, ускосны доказ, дакладныя звесткі.

2. Патлумачце, чаму пра паходжанне мовы можна гаварыць толькі гіпатэтычна.

3. Выпішыце з тэксту назвы гіпотэз і фармулёўкі іх сутнасці.

4. Прааналізуйце сутнасць гіпотэз, маючы на ўвазе наступныя пытанні: 1) Ці тлумачыць дадзеная гіпотэза паходжанне мовы (а не слоў, напрыклад)?

2) Наколькі несупярэчлівым з’яўляецца гэтае тлумачэнне?

5. Якая з гіпотэз здаецца вам найбольш пераканаўчай? Чаму?

6. Раскажыце пра гіпотэзы паходжання мовы. Выкарыстайце наступныя выразы:

На думку аўтараў…, як лічыць…, на яго погляд, сутнасць у тым, што…, паводле … гіпотэзы, у адпаведнасці з … гіпотэзай, згодна … гіпотэзе.. .

3. Асноўная функцыі мовы

Мова – слова мнагазначнае, яно абазначае важнейшы сродак чалавечай камунікацыі (чалавечых зносін) увогуле і пэўнай нацыянальнасці, мову асобнага, звычайна творчага, чалавека. Мова – гэта не толькі сістэма гукавых і пісьмовых сродкаў перадачы інфармацыі. Словам «мова» можа абазначацца ўвогуле сістэма выразных сродкаў: мова музыкі, мова тэатра і т.д.

Мова ў жыцці чалавека і грамадства выконвае самыя розныя функцыі. Асноўныя функцыі любой мовы – камунікатыўная (ад лац. communicatio ‘сувязь, зносіны’), г.зн. мова з’яўляецца асноўным сродкам зносін паміж людзьмі, і кагнітыўная, або пазнавальная (ад лац. cognitio ‘пазнанне’). Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамадскай суполкі, людзі разумеюць адзін аднаго, перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфікаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.

З пазнавальнай цесна звязана намінатыўная функцыя мовы (ад лац. nominatio ‘называнне, найменне’), якая ажыццяўляе сувязь чалавека з навакольным светам. Пры дапамозе намінатыўнай функцыі чалавек называе прадметы, з’явы рэчаіснасці, дзеянні, прыкметы і т.д. Часам вельмі лёгка растлумачыць, чаму той ці іншы прадмет назвалі пэўным словам. Напрыклад, слова панядзелак утворана ад дзвюх частак – па, пасля і нядзеля, г.зн. ‘які ідзе пасля нядзелі’; ці слова мядзведзь узыходзіць да словазлучэння ведаць (або есці) мёд. Аднак большасць слоў беларускай мовы маець цьмяную этымалогію (этымалогія – навука, якая вывучае паходжанне слоў), зараз вельмі цяжка, а часам і ўвогуле немагчыма растлумачыць іх паходжанне.

Сярод іншых функцый моў можна адзначыць, напрыклад, рэгулятыўную, ці фатычную (ад лац. fatum ‘выраз’), пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой.

Пры дапамозе слоў і іншых лінгвістычных сродкаў чалавек не толькі можа перадаваць інфармацыю, але і выражаць разнастайныя пачуцці, а праз іх выражаць сябе як асобу. Такая функцыя мовы называется эмацыянальнай (ад лац. emotio ‘пачуццё’). Гэтая функцыя праяўляецца ў інтанацыях, ацэнках, выклічніках.

Паколькі словы з’яўляюцца сродкамі мастацкай творчасці, то мова валодае яшчэ і эстэтычнай функцыяй. Пры дапамозе слова можна ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека, рэгуляваць яго дзейнасць, выклікаць у яго шмат эмоцый, як станоўчых, так і адмоўных. Прычым гэта дасягаецца не толькі змястоўным афармленнем тэксту, але і самой вонкавай формай слоў: падборам гукаў, гукавых спалучэнняў, рытму, мілагучнасці, вобразнасці маўлення.

Адной з важных функцый мовы з’яўляецца этнічная (ад лац. etnos ‘народнасць’), калі мова выступае як сімвал нацыі. Гэтая функцыя набывае для беларускай мовы асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання адметнымі нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай. Такім чынам, мова захоўвае спадчыну нацыі, перадае яе ад продкаў да нашчадкаў, і працэс гэты не павінен быць спынены.

Як правіла, у працэсе маўлення названыя функцыі мовы перакрыжоўваюцца, спалучаюцца паміж сабой.

ГЭТА ЦІКАВА

Колькасць галосных і зычных гукаў у мовах бывае рознай. У сучасных беларускай і рускай мовах галосных гукаў 6, а ў старажытнарускай іх было 11, у малдаўскай мове 7 галосных, у польскай - 9. Зычных гукаў звычайна ў 3-4 разы больш.

Аднак ёсць мовы, у якіх суадносіны галосных і зычных гукаў іншыя: у каўказскіх мовах, напрыклад, большая колькасць зычных гукаў і мінімальная – галосных. У адной з каўказскіх моў 70 зычных і толькі два галосныя гукі. А ў гавайскай мове прыкладна аднолькавая колькасць галосных і зычных гукаў (7 зычных і 5 галосных). Таму ў гэтай мове магчымыя словы, якія складаюцца толькі з галосных гукаў: оіаіо –“праўда”. (Л. Іванова)

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

  1. Наступныя словы і словазлучэнні перакладзіце на рускую мову.

Выразны пісьмовы сродак, чалавечыя зносіны, пэўная нацыя, асобны чалавек, асаблівае значэнне, грамадская суполка, абагульняць дасягненні, з’явы рэчаіснасці, станоўчыя і адмоўныя эмоцыі, вонкавая форма, адметная спадчына, назапашваць, рэгуляваць, фіксаваць, класіфікаваць, наладжваць, ажыццяўляць, перакрыжоўваць, спалучаць.

2. Выпішыце з тэксту назвы функцый мовы і азначэнні іх сутнасці.

3. Растлумачце, чаму камунікатыўная і пазнавальная функцыі з’яўляюцца самымі галоўнымі.

4. Сярод наступных слоў выберыце тыя, што маюць празрыстую матывацыю.

Серада, ноч, жнівень, дэталь, сакавік, вада, лістапад, вясёлка, стан, неруш, парэчкі, зямля, чарніла, гаўкаць, яканне, розум, рух.

5. Прывядзіце прыклады з вашага жыцця, калі словы, мова, мастацкі твор, пачутыя ці прачытаныя, напоўнілі вас радасцю ці смуткам, вызвалі асалоду, смех або слёзы, перажыванні, паўздзейнічалі на думкі і пачуцці.

6. Прачытайце наступныя выказванні знакамітых беларускіх літаратараў пра мову. Абапіраючыся на іх, адзначце асноўныя функцыі роднай мовы, якія яна

Запішыце па-беларуску.

Аммиак, пропорциональный, метеориты, гравитационный, биология, диапазон, биогеосфера, ориентация, потенциал, радиоантенна, диаметр, инициатива, радиационный, реакция, иероглиф, теория, ионизация, район, гениальный, периодический, вариант, гигиена, стадион, экспоненциальный, позиционирование, фойе, материальный, стационарный.

выконвае ў грамадстве. Якая з іх, на вашу думку, з’яўляецца вельмі важнай для беларусаў?

1. Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя, пчелы и тым подобная боронять ульев своих, – також и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають...

Прото ж я, Францишек, Скоринин сын с Полоцка, в лекарских науках доктор, знаюче сее, иже ест найвышшая мудрость, розмышление смерти, и познание самого себе, и въспоминание наприидущие речи, казал есми тиснути книгу святого Иова рускым языком богу ко чти и людем посполитым к научению (Ф.Скарына).

2. Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы сваёй, каб не ўмёрлі… Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую нясе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы (Ф.Багушэвіч).

3. Без мовы не можа быць народа. Калі памірае мова, памірае народ, сыходзіць з гістарычнай сцэны. Добра ведаючы гэта, ад бязроднага нігілізму перасцерагаў Францішак Багушэвіч. «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» – пісаў ён у прадмове да сваёй кнігі.

Яшчэ больш энергічна такую самую думку выказваў ірландскі вучоны Дэві. «Кожны народ павінен зберагаць сваю мову больш, чым граніцы, бо мова – галоўная яго абарона, куды больш моцная, чымся ўсе яго цытадэлі,» – сказаў ён (Я.Скрыган).

4. Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

Гэта ластавак шчабятанне,

Звон світальны палескіх крыніц,

Сінь чабору, і барвы зарніц,

І буслінае клекатанне.

Калі ж хто загадае: «Не трэба!» --

Адрачэцца ад мовы народ, --

Папрашу я і сонца, і неба:

Мне не трэба ні славы, ні хлеба,

Асудзіце на безліч нягод.

Толькі месяцаў назвы пакіньце,

Назвы родныя роднай зямлі,

Пра якія з маленства ў блакіце

Бор шуміць і пяюць жураўлі...

Ці плачу я, ці пяю,

Ці размаўляю з матуляю –

Песню сваю, мову сваю

Я да грудзей прытульваю

(П.Панчанка, «Родная мова»)

5. Мова Скарыны і Буднага, мова Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова соцень геніяў, што яшчэ прыйдуць. Мова інтэлігентаў беларускіх, імя якіх – легіён. Мова настаўнікаў і паэтаў, вучоных і кампазітараў, але перш за ўсё мова дзесяці мільёнаў людзей па ўсім свеце – ад Уругвая да Далёкага Усходу і, галоўнае, на нашай беларускай зямлі.

Мова першай матчынай калыханкі і апошняга «бывай», мова старадаўніх архіваў і новых школ на Палессі, мова пажаўцелых статутаў і мова кахання. Мова плытагонаў, сялян, акадэмікаў і шахцёраў на саляных капальнях. Мова, якая можа ўсё, можа сказаць словы невыказнай пяшчоты і можа ўдарыць так, што не ўстанеш. Гнуткі, пявучы, адвечна новы інструмент, без якога нельга ўявіць сабе сваё жыццё, як без хлеба, без якога радасць не ў радасць, каханне не ў каханне, бяседа не ў бяседу, сяброўства не ў сяброўства і нянавісць не ў нянавісць. (У.Караткевіч).