Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник_2004 нармальны варыянт.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
11.11.2019
Размер:
6.58 Mб
Скачать

Трансфарматары

Трансфарматарам называецца статычны электрамагнітны апарат, які служыць для пераўтварэння энергіі пераменнага току другога напружання пры нязменнай частаце току. Трансфарматары шырока выкарыстоўваюцца для перадачы і размеркавання электраэнергіі пераменнага току. Для больш эканомнай перадачы электраэнергіі на вялікія адлегласці з меншымі стратамі і з большай эканоміяй каляровага металу неабходна перадаваць ток вялікага напружання.

Генератары вырабляюць пераменны ток напружання не болып як 6,3; 10 і 21 кВ. Для перадачы электраэнергіі на вялікія адлегласці пераменны ток пераўтвараецца на трансфарматарных падстанцыях у ток з напружаннем 35; 110; 150; 220; 330; 500; 750; і 1150 кВ. Прымальнікі электрычнай энергіі (рухавікі, электралямпы) у асноўным разлічаны на напружанне пераменнага току 127; 220; 380; 600 В. Для пераўтварэння току высокага напружання ў ток ніжэйшага напружання будуюцца паніжальныя трансфарматартныя падстанцыі. Часта выкарыстоўваюцца прымальнікі, для сілкавання якіх патрэбны пераменны ток напружаннем 36; 24; 12 і 6. Для сілкавання такіх прымальнікаў ад сеткі пераменнага току ў самім прымальніку маецца трансфарматар, які пераўтварае ток сеткавага напружання ў ток патрэбнага напружання.

Трансфарматары, якія павышаюць напружанне пераменнага току, называюцца павышальнымі, а якія паніжаюць напружанне пераменнага току, – паніжальнымі.

Тэкст № 5

Беларусы, як і ўсе народы свету, маюць сваіх выдатных сыноў. Фізічна адыходзячы ад нас у вечнасць, яны духоўна застаюцца з намі, сваім існаваннем, прыкладам жыцця, геніяльным яго прадбачаннем яднаюць жывую повязь пакаленняў, вечнасць і неўміручасць нацыянальнага духу, несмяротнасць народа. Яны – духоўныя правадыры і павадыры нацыі, яе гонар і сумленне, шчасце і радасць, надзея і неўтаймоўны боль яе. Пакуль будзе існаваць жыццё на зямлі, датуль сэрца кожнага беларуса будзе саграваць вечнае сонца, імя якому – Францішак Скарына.

Проста немагчыма ўявіць і паверыць у тое што ўсё, зробленае ім, створана адным чалавекам.

Але гэта быў сапраўдны подзвіг у імя нацыі, першы подзвіг на цярністым шляху нацыянальнага Адраджэння.

Францыск Скарына прыйшоў да свайго знясіленага народа, бо так было трэба. Прыйшоў час яго і яго народа.

Гэта быў подзвіг, бо ён даў народу СЛОВА, роднае СЛОВА, дарагое для кожнага з нас СЛОВА. Як тут не ўспомніць Біблію: «I першым было слова»! Яго пераклад Святота Пісання на беларускую мову – першы сярод усходнеславянскіх народаў. На небасхіле нашай нацыянальнай гісторыі золатам зіхаціць 6 жніўня 1517 года, калі ў Празе Чэшскай Скарына выдаў першую кнігу на старабеларускай мове «Псалтыр», а ўвогуле менш чым за два гады «пусціў у свет» 22 кнігі Святога Пісання!

Гэта быў подзвіг, бо, як у чароўнай казцы, дзвюма-трыма кнігамі ён адчыніў дзверы і з цемры вывеў людзей на святло, увёў нас у агульналюдскую, агульнаеўрапейскую сям’ю, у пантэон гуманістычнай культуры нашага кантынента, заявіў аб праве беларускага народа на нацыянальна–культурнае вызначэнне.

(З выступлення Пятра Краўчанкі на адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў гонар Францішка Скарыны ў Падуанскім універсітэце 20 кастрычніка 1992 года)

Тэкст № 6