Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник_2004 нармальны варыянт.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
11.11.2019
Размер:
6.58 Mб
Скачать

Бабуля!

Я прыбег са школы і заглынуў усё, што ты прыгатавала. Вельмі смачна. Дзякуй. У 5 ізноў бягу ў школу.

Бывай! Сярожка.

Тлумачальная

Я, С.В., учыніў цяжкае, неймавернае дзеянне, якое ляжа плямай ганьбы на ўвесь мой далейшы лёс. Безадказнасць, неразумнасць, халатныя адносіны да свайго святога абавязку – вучобы – разбэсцілі маю свядомасць. За сваё нядоўгае жыццё я паспеў набыць згубную цягу да азартных гульняў, у тым ліку і да футбола...

Так! Я прагуляў урок. Вялікі мой грэх, і я яго прымаю, каб прайсці праз горан усіх выпрабаванняў жыцця...

Дык вось, я гатовы панесці любое пакаранне аж да здачы заліку па творы “Узараная цаліна”, які з цікавасцю перагартаў быўшы яшчэ двухгадовым хлопчыкам.

Подпіс

Як дапускаецца псаванне добрага настрою

Ажыццявіўшы вяртанне дамой са службы, я зрабіў пэўную працу па здыманні капелюша, плашча, ботаў, пераапрананні ў піжаму і пантофлі і пасадцы з газетай ў крэсла. Жонка ў гэты перыяд ажыццяўляла шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на абіранне бульбы, варэнне мяса, падмятанне падлогі і мыццё посуду.

Па сканчэнні некаторага часу яна стала громка падымаць пытанне аб недапушчальнасці майго няўдзелу ў вышэйпамянёных мерапрыемствах.

На гэта з майго боку была зроблена катэгарычная заява аб нежаданні слухання прэтэнзій па гэтым пытанні ў сувязі з ажыццяўленнем мной у цяперашні момант, пасля заканчэння працоўнага дня, свайго законнага права на заслужаны адпачынак.

Аднак жонка не зрабіла адпаведных высноў з маіх слоў і не спыніла сваіх безадказных выказванняў, у якіх, у прыватнасці, адлюстравала такі момант, як адсутнасць у мяне цэлага шэрага станоўчых якасцяў, а менавіта: сумлення, прыстойнасці, сораму і г.д., прычым як у ходзе свайго выступлення, так і па заканчэнні яго займалася прысвойваннем мне найменняў розных жывёл, якія знаходзяцца ў асабістым карыстанні рабочых і калгаснікаў...

Сфармулюйце, чым дасягаецца камічны эфект гэтых тэкстаў.

“Перакладзіце” тэксты на “нармальную” мову. Ці захоўваецца гэты эфект? Чаму?

Заданне 6. Знайдзіце ў сказах стылістычныя памылкі, падумайце, як іх можна выправіць.

  1. Толькі дзесьці там, за лесам, калі прыслухацца, можна пачуць рокат матораў: ва ўрочышчы ідзе бітва за хлеб.

  2. Віктар ужо два гады як уліўся ў сям’ю механізатараў. Ёсць падставы меркаваць, што ён у гэтым годзе здзейсніць свой працоўны подзвіг.

  3. Работніца фермы Хадасоўская натхнёна змагаецца за здароўе і апетыт парсюка.

  4. Калгаснікі ўзводзяць свінарнік.

  5. Паласатыя бандыты акупавалі бульбянішча.

  6. Ніякай апрацоўкі інсектыцыдамі не праводзілася: можна выйсці на поле і паглядзець, як вусені ўплятаюць ураджай.

  7. Я адсутнічаў у 15 гадзін на сваім рабочым месцы ў храме навукі ў сувязі з тым, што ў гэты час знаходзіўся ў кузні здароўя, дзе наносіў афіцыйны візіт людзям у белых халатах.

  8. Адшукваецца аднагадовы казёл, які збег з фермы. Асаблівыя прыкметы: вельмі нахабны.

  9. Вучань 3 класа насунуў на галаву гаршчок з-пад бульбы і не здолеў яго зняць. Пацярпелы быў дастаўлены ў медпункт. Дыягназ: галава ў іншародным целе.

  10. Пах шашлыка прыемна казытаў перыфірычныя нервы насавога апарата.

  11. Шаноўныя супрацоўнікі! Калі вы своечасова не ўнесяце грошы ў касу, вашае падарожжа паляціць у трубу.

Заданне 7. Прачытайце тэксты. На аснове іх інфармацыі напішыце артыкулы для энцыклапедычнага даведніка, узяўшы за ўзор тэкст № 9 з задання № 1.

Прафесар з Наднёмана

У маляўнічым кутку нашай краіны, дзе бярэ свой пачатак бацька – Нёман, вы і сёння зможаце пачуць з дзесятак забаўных гісторыяў і показак пра гаспадара маёнтка Наднёман. Хтосьці са старых жыхароў вёскі Пясочнае Капыльскага раёна абавязкова згадае, як іхні пан крыху больш за сто гадоў таму купіў першы ў наваколлі аўтамабіль, як аднойчы ў сустрэтага ім на дарозе селяніна кабыла, убачыўшы жалезную пачвару, імгненна сканала ад перапуду, але яе гаспадар адразу ж атрымаў грошы на новую. Нехта ўспомніць пра адчынены панам санаторый, дзе лекавалі кумысам і электрычнасцю, прычым з беднякоў ніколі не бралі грошай. Не выключана, што вам распавядуць і нешта ў духу жудлівых сюжэтаў з кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» – пра пана-самотніка, што займаўся чорнай магіяй і быў запанібрата з Люцыпарам. Таму, паказваючы дарогу да былога панскага дома, тутэйшая бабуля можа на ўсякі выпадак і перажагнацца, хоць, зрэшты, і не надта баючыся, бо ўладальнік маёнтка Наднёман Якуб Наркевіч-Ёдка, пра якога пойдзе гаворка, нягледзячы на ўсе свае загадкавыя дзівацтвы, пакінуў у памяці землякоў і сучаснікаў зусім іншыя пачуцці.

Успомніўшы гравюру беларускага мастака Напалеона Орды, можна ўявіць, як вьглядаў маёнтак Наднёман у апошнія дзесяцігоддзі XIX стагоддзя, калі тут пачасту бывалі журналісты з еўрапейскіх сталіц і працавалі вучоныя з сусветнымі імёнамі. На правым баку Нёмана праз зеляніну дагледжанага парка свяціўся белы будынак, які быў узведзены некалі ў стылі ранняга барока, але ў часы свайго самага знакамітага ўладальніка ўжо меў рысы неаготыкі. Над маёнткам узвышалася стромкая 27-метровая вежа з «эолавай арфай» і металёвым спічаком, які служыў для вывучэння атмасфернай электрычнасці. Дапаўнялі агульную карціну мелодыі вальсаў і паланэзаў, што плылі са старадаўняга палаца.

У 1865-м Якуб Наркевіч-Ёдка, нашчадак старажытнага беларускага роду шляхецкага герба «Ліс», маючы семнаццаць гадоў, са ступенню бакалаўра закончыў Менскую губернскую гімназію, якая дала беларускай, польскай і рускай культурам не адно вядомае імя. Сярод яе гадаванцаў быў выдатны кампазітар Станіслаў Манюшка. Даніну сур'ёзнаму захапленню музыкай аддаў і Якуб Наркевіч - Ёдка. Ягоныя

Складзіце з простых сказаў складаназалежны сказ з даданым часу. Скарыстайце злучнікі калі, пасля таго як, перш чым, да таго часу, пакуль не, з таго часу як, да таго як. Назавіце сказы, у якіх можна выкарыстаць два злучнікі.

  1. Існаванне атамнага ядра было эксперыментальна даказана. Была створана новая мадэль атама.

  2. У 1869 годзе Мендзялееў адкрыў перыядычны закон хімічных элементаў. Прайшло больш за сто гадоў.

  3. Адкрылі галій, германій, скандый. Шмат хто з вучоных сумняваўся ў правільнасці перыядычнай сістэмы хімічных элементаў Мендзялеева.

  4. Сфармуляваць новую тэорыю. Неабходна сабраць і вывучыць факты, праверыць вынікі назіранняў і апрацаваць іх.

  5. Вучоны апублікаваў артыкул аб сваім адкрыцці. Ён некалькі разоў паўтарыў свае назіранні, праверыў вынікі.

поспехі ў ігры на фартэпіяна і ў кампазіцыі былі настолькі значнымі, што ў якасці музыканта нядаўні гімназіст выпраўляецца ў падарожжа па Еўропе: дае канцэрты, атрымлівае захопленыя водгукі каранаваных асобаў, наведвае заняткі ў Парыжскай кансерваторыі.

Аднак юнака ўсё больш вабяць навукі – фізіка, медыцына, прыродазнаўства. Пакінуўшы выкладанне тэорыі музычнага мастацтва ў Маскве, Наркевіч-Ёдка зноў едзе ў Еўропу. Гэтым разам яго можна сустрэць сярод студэнтаў і вольных слухачоў медычнага факультэта Сарбоны і Інстытута медыцыны ў Фларэнцыі. Якуб робіцца сведкам трагічных

Прачытайце сказы, вызначце, які з іх выказвае ўмову, якая перашкаджае рэалізацыі другога дзеяння. Складзіце з двух сказаў адзін; скарыстайце злучнікі хоць (хаця), нягледзячы на тое што, нягледзячы на гэта, але, аднак і злучнікавыя сродкі: тым не менш, разам з тым, усе ж такі; назавіце ўсе варыянты.

  1. Мы паспрабуем рашыць праблему стварэння новага комплексу сельскагаспадарчых машын у вызначаны тэрмін. Стварэнне новага комплекса сельскагаспадарчых машын – справа надзвычай складаная.

  2. Матэматычны сэнс паняцця “хваля-часціца” яшчэ не выяснілі. Яго матэматычнае выражэнне дадзена ў паняцці хвалевай функцыі.

  3. Паняцце “электрамагнітнае поле” ў пэўным сэнсе было ўжо ў працах Фарадэя і стала фундаментальным у электрадынаміцы Максвэла. Гэта паняцце не адразу прынялі фізікі.

  4. Навуковыя дасягненні ў наш час сталі вынікам дзейнасці вялікіх калектываў вучоных. Творчая індывідуальнасць і самабытнасць, пачуцце асабістай адказнасці і абавязку перад чалавецтвам, як і раней, застаюцца галоўнымі ідэйна-маральнымі характарыстыкамі вучонага.

падзеяў Парыжскай камуны і канспектуе лекцыі венскіх прафесараў... Навука перамагае музыку. Акрэсліваецца і сфера навуковых зацікаўленняў – уплыў электрычнасці на матэрыяльны свет, найперш на расліны і чалавека.

За ўласныя сродкі Наркевіч-Ёдка будуе ў сваім маёнтку метэаралагічную станцыю, праца якой літаральна праз пару гадоў выкліча інтарэс у Расійскага геаграфічнага таварыства і Пецярбургскай Акадэміі навук. Адначасова ў Наднёмане распачынаюцца маштабныя эксперыменты з электрычнасцю. «Кожны чалавек ёсць электрычная машына, якая, з аднаго боку, выпрацоўвае электрычнасць і аддае яе ў навакольнае асяроддзе, а з другога – паглынае атмасферную электрычнасць, – запісвае Наркевіч-Ёдка. – Той або іншы настрой ці хвароба суправаджаюцца ў арганізме пэўнымі электранапружаннямі». Ад гэтых тэарэтычных высноў заставаўся адзін крок да яго галоўнага адкрыцця, якое мела велізарны рэзананс у навуковых сферах Еўропы. Гаворка ідзе пра вынайдзены беларускім вучоным спосаб фіксаваць іскру ад жывога аб’екта на фотапласціне, які аўтар назваў «электраграфіяй».

Абсталяваўшы ў фамільных сутарэннях лабараторыю, ён зрабіў звыш 1.500 здымкаў, што дазволілі зазірнуць у таямнічы свет электрамагнітных сілаў. Потым быў трыумф на канферэнцыі ў Пецярбургскім універсітэце і запрашэнні на чытанне лекцыяў у Вену, Берлін, Парыж, Фларэнцыю, Прагу... Наркевіч-Ёдка дорыць камплекты сваіх унікальных здымкаў Музею Шарко ў Парыжы і Венскаму гістарычнаму музею прыродазнаўства. У 1900 годзе міжнародны кангрэс у Францыі прысуджае яму званне «прафесара электраграфіі і магнетызму». Інстытут фізіялогіі ў Рыме называе вынайдзеную нашым суайчыннікам методыку электратэрапіі «сістэмай Ёдкі»»…

Яшчэ адна старонка навуковай і вынаходніцкай дзейнасці Якуба Наркевіча-Ёдкі – яго бяздротавы «тэлеграф», створаны незалежна ад эксперыментаў А.Папова.

У 1905-м прафесар, нягледзячы на кепскае здароўе, пачынае чарговы навуковы ваяж па еўрапейскіх краінах, якому наканавана стаць апошнім. На фамільных могілках у Наднёмане з’явіўся яшчэ адзін склеп. Паведамленне пра смерць знакамітага калегі атрымалі болей за дваццаць навуковых таварыстваў і ўстановаў, сябрам якіх ён быў.

Сталася так, што імя беларуса Якуба Наркевіча-Ёдкі, вядомасць якога сучаснікі параўноўвалі з папулярнасцю француза Л.Пастэра, досыць хутка было забытае і знікла нават са спецыяльных даведнікаў. І толькі ўжо ў 80-я гады ХХ стагоддзя жыццё і навуковы подзвіг уладальніка Наднёмана прыцягнулі ўвагу беларускіх гісторыкаў навукі, вынікам чаго быў выхад кнігі «Прафесар электраграфіі і магнетызму», якая паклала пачатак папулярнай серыі «Нашы славутыя землякі». Не будзем, аднак, забываць, што першым біёграфам беларускага вынаходніка быў француз Марыс Дэкрэп, які выдаў сваю кнігу пра «электрычнага чалавека» (так ахрысціла Наркевіча-Ёдку французская прэса) яшчэ ў 1896 годзе ў Парыжы.

(Ул. Арлоў)

Заданне 8. Напішыце тэкст публіцыстычнага стылю, узяўшы за ўзор тэкст №8 з задання № 1.

Заданне 9. Складзіце тэксты па тэме “Апісанне знешнасці чалавека”:

а) пры знаёмстве з героем мастацкага твора;

б) у сяброўскім лісце;

в) у службовай характарыстыцы;

г) у міліцэйскай аб’яве.

Выкарыстоўвайце лексічны дадатак.