Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник_2004 нармальны варыянт.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
11.11.2019
Размер:
6.58 Mб
Скачать

V. Стылістыка афіцыйна–справавых дакументаў

Афіцыйна–справавы стыль рэалізуецца ў мове службовых дакументаў, якія фіксуюць дзейнасць установы. Іх можна падзяліць на групы:

1. Распарадчыя дакументы (пастановы, распараджэнні, рашэнні, загады і інш.).

2. Арганізацыйныя дакументы (статуты, палажэнні, інструкцыі).

3. Арганізацыйна-распарадчыя дакументы (пратаколы).

4. Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, зводкі, агляды, акты, лісты, тэлеграмы і тэлефанаграмы).

Па форме дакументы падзяляюцца на агульныя і стандартныя.. Агульнымі з’яўляюцца дакументы, якімі афармляюцца розныя дзеянні і адносіны, напрыклад, загады, службовыя лісты, заявы і пад. На кожны раз тут складаецца новы дакумент. Стандартныя запаўняюцца ў пэўнай паслядоўнасці і па строга абавязковых правілах. Гэта – даручэнні на атрыманне таварна-грашовых каштоўнасцяў, камандзіровачныя пасведчанні, даведкі пра заработную плату, з месца жыхарства і пад33.

Заданне 1. Размяркуйце прыведзеныя ніжэй тэксты па гэтых групах, вызначце іх стылёвыя асаблівасці.

Тэкст 1 Выканкам Першамайскага

раённага Савета народных дэпугатаў г. Мінска.

Аб рэгістрацыі малога прадпрыемста ЗАТ “Легіён”.

Просім зарэгістраваць заснаванае нашай арганізацыяй арэнднае малое прадпрыемства і згадзіцца з вызваленнем яго ад выплаты адлічэнняў ад прыбытку ў мясцовы бюджэт да мая 2002 г.

Малое прадпрыемства “Легіён” створана для вырабу тавараў народнага спажывання.

Дадаткі:

1. Загад аб стварэнні МП на 2 стар..

2. Статут МП на 5 стар.

3. Копія дагавору на арэнду вытворчай плошчы для МП на 3 стар.

4. Плацёжнае даручэнне аб унясенні платы за рэгістрацыю.

Кіраўнік Ж.С. Пяцько

Подпіс ___________

Тэкст 2

Дырэктару паліграфкамбіната

Аб вырабе пячатак і штампаў

Перабудуйце сказы ў складаныя з узмацняльным зваротам як ні, колькі ні.

  1. Вучоныя і інжынеры-энергетыкі імкнуцца да таго, каб электрастанцыі не забруджвалі атмасферу, тым не менш у атмасферу яшчэ трапляе шмат шкодных рэчываў.

  2. Мы рашылі гэту задачу рознымі спосабамі, але правільнага адказу так і не атрымалі.

  3. Працаваць у нашай лабараторыі было вельмі цяжка, аднак у другую лабараторыю ніхто не хацеў пераходзіць.

  4. Мы доўга шукалі патрэбны нам артыкул, надрукаваны ў адным з мінулагодніх часопісаў.

  5. Студэнт некалькі разоў правяраў свой праект, але памылку ў разліках не знайшоў.

  6. Пры ўсім падабенстве тэарэтычнай хіміі ХХ стагоддзя з хіміяй ХІХ стагоддзя яна значна ад яе адрозніваецца.

Гарантыйны ліст

Просім вырабіць пячатку і штампы для новастворанага малога арэнднага прадпрыемства “Легіён”.

Аплату гарантуем.

Дадаткі:

1. Узоры пячатак і штампаў.

2. Дазвол Першамайскага раус г. Мінска.

Кіраўнік Ж.С. Пяцько

Бухгалтар А.А. Жынгель

Тэкст 3

Кіраўніку філіяла «Веста» акцыянернага камерцыйнага банка «Прыёрбанк»

220600. Мінск, вул. Радыяльная, 38-А.

У сувязі са стварэннем нашай арганізацыяй ВА «Альвена» малога прадпрыемста ЗАТ “Легіён”, дзяржаўная рэгістрацыя якога праведзена выканкамам Першамайскага раённага Савета народных дэпутатаў 21 лютага 2001 г., рашэнне №23/17, прашу выдаць дазвол на адкрыццё разліковага рахунку ва ўстанове філіяла «Веста» для малога прадпрыемста ЗАТ “Легіён”.

Кіраўнік Ж.С. Пяцько

Тэкст 4