Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник_2004 нармальны варыянт.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
11.11.2019
Размер:
6.58 Mб
Скачать

Рэзюмэ Павелічэнне эфектыўнасці ўмацавання і аднаўлення дэталяў машын наплаўкай у электармагнітным полі

Ключавыя словы: аднаўленне, умацаванне, наплаўка, электрамагнітнае поле, прадукцыйнасць, рабочая вадкасць, парашок, правадзімасць, пакрыццё, структура, уласцівасці.

Абект даследавання – тэхналагічны працэс і абсталяванне для наплаўкі ў электрамагнітным полі.

Мэта працы – удасканальванне тэхналогіі наплаўкі ў электрамагнітным полі пры аднаўленні і ўмацаванні дэталяў машын, накіраванае на атрыманне высакаякасных пакрыццяў, павелічэнне стабільнасці і прадукцыйнасці працэсу.

У працы выкарыстоўваюцца метады тэорыі электрамагнетызму, тэрмадынамікі, фізікі цвёрдага цела, механікі суцэльнага асяроддзя, электрадынамікі, матэматычнай статыстыкі і планавання эксперыментаў, а таксама эксперыментальныя метады вывучэння фізіка–механічных і эксплуатацыйных уласцівасцяў пакрыццяў.

Распрацаваны матэматычныя мадэлі, якія апісваюць заканамернасці змянення сілы разраднага току і напружанасці магнітнага поля ў рабочай зоне наплаўкі; прапанаваны методыкі разліку прадукцыйнасці наплаўкі і суцэльнасці пакрыццяў; вывучаны ўплыў электрычнай правадзімасці рабочай вадкасці на прадукцыйнасць наплаўкі і якасць наплаўленых пакрыццяў; атрыманы статыстычныя мадэлі наплаўкі, якія дазваляюць выявіць заканамернасці ўплыву фактараў на параметры працэсу і вызначыць аптымальны рэжым наплаўкі; даследаваны структура, фізіка-механічныя і эксплуатацыйныя ўласцівасці пакрыццяў у залежнасці ад віду рабочай вадкасці; распрацаваны мэтазгодны маршрут тэхналагічнага працэсу ўмацавання і аднаўлення дэталяў машын.

Вынікі працы могуць быць выкарыстаны на рамонтных, машынабудаўнічых прадпрыемствах Мінпрама і Мінсельгасхарча Рэспублікі Беларусь.

(ХІЛЬКО Дзмітрый Мікалаевіч)

Тэкст № 9

Шырока прадстаўлены ў творах Ф. Багушэвіча фразеалагізмы, якія надаюць мове сакавітасць, нацыянальную самабытнасць. Пераважаюць агульнавядомыя ўстойлівыя словазлучэнні з ярка выражаным прастамоўным адценнем: У сведкі улезці, ні села – ні пала. («Як праўды шукаць»), Зборшчык, як дым той, лезе ў вочы («Балада»). Часам у творы арганічна ўключаюцца прыказкі і прымаўкі, утвараючы адпаведны стылёвы каларыт: Смачны жабе гарэх, да зубоў бог не даў («У судзе»). Глыбока авалодаўшы фразеалагічнымі скарбамі народнай мовы, паэт не толькі выкарыстаў гатовае, але і сам стварыў афарыстычныя выслоўі: 1 авечка, хоць дурная, // А ваўка ж пазнае! («Воўк і авечка»), Не надта свабодна у гэтай свабодзе («Быў у чысцы»).

Скараціце сказы, ужываючы дзеепрыслоўны зварот.

  1. Калі карыстацца законамі квантавай механікі, можна разлічыць атам.

  2. Калі мы ведаем пачатковыя каардынаты ракеты і пачатковую хуткасць, мы можам па законах механікі вызначыць, дзе будзе знаходзіцца ракета ў дадзены момант.

  3. Толькі калі мы глыбока вывучым усе сувязі ў біясферы, мы знойдзем магчымасці гарманічнага суіснавання чалавека і прыроды.

  4. Прыкладныя навукі, паколькі яны ўвасабляюць новыя ідэі ў схемы і канструкцыі сучасных прыстасаванняў, адыгрываюць важную ролю ў развіцці грамадства.

  5. Немагчыма прасачыць за часцінкамі, калі не парушыць іх рухі.

Багацце мовы Ф. Багушэвіча ярка праяўляецца ў сінаніміцы. Выкарыстоўваючы цэлую сістэму найменняў, прадметаў і з'яў, аўтар робіць мову дынамічнай, каларытнай. Слова селянін мае эквіваленты – мужык, наш брат, гаспадар, браце мой, братцы, бядота, дзеці Зямлі-маткі. Надзвычай багатая у пісьменніка дзеяслоўная сінанімія. Два і больш блізкія па значэнні словы, а таксама словазлучэнні пісьменнік часта размяшчае адно за адным (градацыя) ці праз некалькі лексічных адзінак, каб узмацніць сэнсавае ці эмацыянальна-экспрэсіўнае значэнні: Іх! Закіпеў той князь, аж зароў. // Аж вылупіў вочы, счырванеў ён, як кроў... («Хрэсьбіны Мацюка»); Каб душа балела, гледзячы на долю, II Каб сэрца шчымела і рвалася з болю («Праўда»).

Тэкст № 10

...Яны беглі не таму, што небяспека пагражала ім адным. Невядомае пагражала ўсім, і яны імчалі, каб папярэдзіць людзей. А людзі былі ў тым будынку наперадзе, на самай градзе ўзгоркаў, там, дзе яна абрываецца ўніз, да мора. Сябар цяжка тупаў побач – вялізны сілуэт на чорным небе.

Гэта быў дзіўны, няветлы, змрочны будынак. Увесь як крышталь: ці то палац, ці то замак. Сябар не ведаў, што Севярын бяжыць да гэтага замка не проста таму, што там людзі. Сярод людзей была жанчына, страх за якую раздзіраў сэрца. Папярэдзіць – і тады яна, усе яны схаваюцца і, можа, выжывуць.

Ад замка вялі уніз травяныя партэры. Не чатырохкутныя, а нібыта паловы выцягнутых авалаў, закругленымі канцамі ўніз, адзін над адным, як рыбіна луска. I не зялёныя яны былі, а фіялетавыя – ад водсветаў неба…

(Уладзімір Караткевіч)

Тэкст № 11

  • Здароў.

  • Здароў, здароў. Ну, праходзь далей на хату, сядай.

  • Дзякуй. Ну як жа ты тутака маешся, як пажываеш?

  • А вось памаленечку, дзень да вечара. А я цябе вельмі даўно бачыла, ой, колькі часу прайшло шмат, бедавала, кажу: чаму гэта ты да нас не прыходзіш, думаю, можа чаго зазлавалася?

  • А чаго ж я буду на цябе злаваць, ды і за што. Я ўвесь гэты час хварэла, так скруціла мяне, што думала, ужо не выжыву, памру, але памаленечку, памаленечку, глядзіш – і ачуняла.

  • А што ж з табой такое зрабілася?

  • А бо, дай жа рады: суседка папрасіла памагчы ёй перабраць бульбу ў склепе, расчыніла дзверы, і акенца таксама было адчынена, а мяне так скразняком прахапіла, што ўсе жылачкі скруціла ў целе, жывога месца на мне не было.

  • А я нічога гэтага не ведала, хоць бы выправіла Ніну да цябе, а то сама ж я не дайду, сама ведаеш, ногі баляць. Раней бывала, дык усюды даляту, дайду першая, а цяпер ног не магу перасунуць, вось дык дажылася.

Дапоўніце другі сказ характарыстыкай выдзеленага слова; скарыстайце інфармацыю першага сказа.

Узор: Электрамагнітныя ўзбурэнні маюць хвалевы характар. Электрамагнітныя ўзбурэнні – гэта ваганні (якія?)… .

Электрамагнітныя ўзбурэнні – гэта ваганні хвалевага характару.

  1. Адкрыццё Мендзялеевым перыядычнага закона мела вялікае значэнне. Перыядычны закон – гэта адкрыццё (якое?)… .

  2. Адно з важнейшых прыкладанняў фізікі цвёрдага цела – стварэнне новых матэрыялаў, даследаванні ў гэтай галіне носяць прыкладны характар. Вялікае значэнне для развіцця тэхнікі маюць такія даследаванні, (якія?)… .

  3. Некаторыя даследаванні ў галіне метэаралогіі маюць фізічны характар. Вялікую ролю ў развіцці метэаралогіі іграюць даследаванні (якія?)… .

Тэкст №12

ГОСЦІ

Алесь і Костусь гэтым часам

Гасцей пад дубам вартавалі

І між сабою жартавалі.

– Згадай, Кастусь,– Алесь пытае: –

Хто першы у госці завітае?

– Ну, хто ж? вядома – Юрка, дружа.

– Чаму? – Бо мёд ён любіць дужа,

А там, глядзі, Язэп прыпрэцца

І Фабіян з ім з Караліны...

Падвып’юць, ведаеш, мужчыны,

Ото гаворка распачнецца!

А там Кандрат вазьмецца ў бокі,

Напэўна пойдзе ён у скокі;

Яго Ялэўка падтрымае,

А Вухін песню заспявае:

«Пі гарэлку, суседзе!..»

– Глядзі, глядзі! хто гэта едзе? –

Алесь ускочыў, пазірае

І локцем Костуся таўхае.

– Ды гэта ж Вухін, брат! ён самы! –

І хлопы кінуліся ў браму,

Бягуць навыперадкі ў хату.

– Ўжо Вухін едзе! Вухін, тата!

– Цыц! не смець казаць мянушку,

А то зніму на вас папружку! –

І бацька бровы пасувае,

Пільчак чысцейшы адзявае,

Ідзе на двор для прывітання

І для пачэснага спаткання.

Андроцкі-Вухін пад'язджае...

(Я. Колас. Новая зямля)

Заданне 2. Вызначце, у якім стылі тыповым зяўляецца ўжыванне наступных слоў, спалучэнняў слоў:

  1. Рэзервы якасці, тэхналогія поспеху, прыступкі росту, вірусы раўнадушнасці, эліксір бадзёрасці, чорнае золата, лясная аптэка, газавая рака, лясныя санітары, дойліды чалавечых душ, капітаны нашых дум і мар, штурманы электроннага веку, жалезны конь, шэрыя драпежнікі, дырыжоры цішыні.

  2. Каленчаты вал, аналітычныя мовы, пасіўны баланс, бронзавы век, касмічная хуткасць, удзельная вага, дзяржаўнае права, дэвонскі перыяд, жаночая рыфма, каразійная стойкасць, кантраляваныя параметры, электрамагнітнае поле, акустычныя ваганні, ідэальны газ, цвёрдае цела.

  3. Дагаворныя бакі, даводжу да ведама, прыцягнуць да адказнасці, перадаць у адпаведныя інстанцыі, узяць на кантроль, за справаздачны перыяд, аб’явіць вымову.

Заданне 3. Вызначце, якія з наступных слоў маюць выразныя прыкметы гутарковасці:

  1. Гаварыць, казаць, гутарыць, размаўляць, перагаворвацца, перамаўляцца, субяседнічаць, зюзюкаць, шушукаць, гаманіць, тарабарыць, балакаць, выступаць, вякаць, балбатаць, балабоніць, лепятаць, гергетаць, лапатаць, трашчаць, бурчаць, бубніць, муркаць, гугнець, плявузгаць, вярзці, чаўпці.

  2. Хлус, брахун, манюка, падманшчык, ашуканец, махляр, круцель, чмут, шахрай, шэльма, прайдзісвет.

  3. Жартаўнік, весялун, дасціпнік, свавольнік, гарэза, дураслівец, жэўжык, вісус, пястун, пястуха, шалапут, блазнюк, пракуда, бузун.

  4. Смяльчак, храбрэц, зух, хват, рызыкант, герой.

  5. Сябра, таварыш, знаёмы, дружбак.

  6. Дудка, габой, флейта, жалейка, свісцёлка.

Заданне 4. Знайдзіце “лішнія” словы сярод слоў, характэрных для

  1. афіцыйна–справавога стылю:

Запіска, прадпісанне, дырэктыва, цыркуляр, паперка, дагавор, кантракт, пісулька, цыдулька, загад;

  1. навуковага стылю:

Маса, вага, сіла, хуткасць, раўнавага, ваганні, паскарэнне, гепатыт, шкарлятына, сухоты, запаленне лёгкіх, грып, прастуда, жаўтуха, свінка, паратыф, рак, апендыцыт.

Заданне 5. Прачытайце тэксты і знайдзіце ў іх словы і выразы, якія не адпавядаюць стылю дадзенага тэксту.

Запіска

Глыбокапаважаная спадарыня Мар’я Антонаўна, маці бацькі майго! Даводжу да Вашага ведама, што я з хуткасцю пераадолеў шлях ад alma mater да роднага жытла і зазнаў надзвычай прыемны смак тых страў, што былі прыязна пакінуты Вамі на сервіраваным стале ў пакоі, дзе звычайна

Дапоўніце сказы злучнікамі перш чым, да таго як, пасля таго як, з таго часу як, пакуль не. Звярніце ўвагу на трыванне дзеясловаў. Назавіце сказы, у якіх можна скарыстаць любы з гэтых злучнікаў і ў якіх можна скарыстаць толькі адзін пэўны злучнік.

  1. Фармуляваць вывады можна толькі … атрыманы і апрацаваны эксперыментальныя дадзеныя.

  2. … фармуляваць вывады, неабходна атрымаць і апрацаваць эксперыментальныя дадзеныя.

  3. Хутка … быў адкрыты нейтрон, была выказана гіпотэза аб існаванні нейтронных зорак.

  4. Стварыць класічную электрамагнітную тэорыю стала магчыма толькі … была прынята ідэя неперарыўнасці матэрыі.

  5. Стварыць тэорыю святла, тэорыю электрамагнетызму было немагчыма … адмовіліся ад тэорыі дыскрэтнасці матэрыі.

  6. … пачалі праводзіць касмічныя палеты, у чалавека з’явілася магчымасць правесці назіранні над Зямлёй з Космасу.

гатуецца ежа. А пятай гадзіне абавязкі прымушаюць мяне зноў пакінуць сцены нашага роднага гнязда.

Таму кланяюся, вельмі ўдзячны Вам Ваш унук Сяргей.