Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник_2004 нармальны варыянт.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
11.11.2019
Размер:
6.58 Mб
Скачать

2. Заданні

Заданне 1. Абапіраючыся на наступную табліцу, вызначце і ахарактарызуйце стыль прыведзеных ніжэй тэкстаў:

Стылі

Сфера выкарыстання

Мэты зносін.

Функцыі мовы

Асноўныя стылявыя рысы

Гутаркова-размоўны (гутарковы)

Быт, сямей-ныя, сяброў-скія адносіны

Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі

Камунікатыўная функцыя.

Непасрэднасць, непадрыхтаванасць, спантаннасць маўлення; нязмушанасць выбару моўных сродкаў; адсутнасць строгай лагіч-насці, эмацыянальнасць, ацэначны характар моўных сродкаў

Навуковы

Навука, тэхніка, навучальны працэс

Растлумачэнне дасягненняў навукі і тэхнікі, паведамленні пра іх, растлумачэнне сутнасці з’явы, яе прычыны і пад.

Кагнітыўная функцыя

Лагічнае, паслядоўнае, дакладнае, абстрактна-абагульненае выкладанне матэрыялу, яго доказнасць, аргументаванасць, пэўная сухасць маўлення

Афіцыйна–справавы

Афіцыйныя дакументы, канцылярскія, юрыдычныя, дыпламатыч-ныя сферы

Рэгуляцыя афіцыйных адносін, указы, прадпісанні

Рэгулятыўная функцыя

Строгая дакладнасць і паслядоўнасць выкладу; аб’ектыўнасць ацэнак, сухасць і бясстраснасць, адсутнасць эмацыянальнасці

Публіцыс-тычна-пра-моўніцкі

(публіцыс-тычны)

Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя і іншыя грамадскія зносіны

Інфармацыя пра грамадска важныя справы, уздзеянне на свядомасць, пачуцці людзей, фарміраванне грамадскай думкі

Экспрэсіўная (эмацыйная) функцыя

Дакументалізм, факталагічная дакладнасць, даступнасць, агульназразумеласць, адкрытасць аўтарскай пазіцыі, ацэначнасць, эмацыянальнасць, палымянасць

Мастацкі

Духоўная сфера жыцця, мастацкая літаратура, тэатр, кіно

Інфармацыя аб духоўным вопыце чалавецтва, эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека

Эстэтычная функцыя

Мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць; ацэначны характар моўных сродкаў; стылістычная незамкнутасць (г. зн. спалучэнне элементаў розных стыляў)

Моўныя сродкі

Асноўныя віды

тэкстаў

Разнавіднасці

Агульнаўжывальныя словы, бытавая лексіка і фразеалагізмы, эмацыянальна–экспрэсіўная лексіка; максімальна скарочаныя выказванні; простыя, няпоўныя сказы, пытальныя, пытальна-пабуджальныя, клічныя сказы; важнасць інтанацыйнага гучання

Гутаркі (дыялогі), запіскі, прыватныя лісты да знаёмых і блізкіх людзей

Размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны

Выкарыстанне навуковых тэрмінаў і спецыяльных слоў, апавядальных сказаў, складаных сказаў са злучнікавай падпарадкавальнай сувяззю, адсутнасць вобразных сродкаў

Даклады, лекцыі, выступленні, навуковыя артыкулы, водгукі, рэцэнзіі, манаграфіі, дысертацыі і падручнікі і да т.п.

Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны, навукова-тэхнічны

Наяўнасць маўленчых стандартаў (клішэ); адсутнасць эмацыянальна афарбаваных слоў і фразеалагізмаў; адсутнасць выклічнікаў; ужыванне выказнікаў-інфінітываў, аднасастаўных сказаў; абстрактная тэрміналагічна лексіка

Афіцыйныя і службовыя дакументы, законы, статуты, пастановы, указы, паведамленні, загады, рэзалюцыі, пратаколы, аўтабіяграфіі і г.д.

Уласна заканадаўчы, дыпламатычны, афіцыйна- канцылярскі

Выкарыстанне агітацыйна–прапагандысцкіх сродкаў, уласна–ацэначнай лексікі і фразеалогіі, эпітэтаў, метафар, паўтораў, рытарычных зваротаў

Газетныя і часопісныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, замалёўкі, лекцыі, даклады на грамадска-палітычныя тэмы, выступленні на мітынгах і да т.п.

Газетна-публіцыстычны, радыё-журналісцкі, прамоўніцкі

Выкарыстанне разнастайных вобразна-выяўленчых сродкаў (сінонімаў, мнагазначных слоў, метафар, эпітэтаў і іншых тропаў); дыялектызмаў, жарганізмаў, прафесіяналізмаў

Апавяданні, аповесці, раманы, казкі, вершы, паэмы, п’есы., кінасцэнарыі і г. д.

Проза, паэзія, драматургія

Тэкст №1