Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник_2004 нармальны варыянт.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
11.11.2019
Размер:
6.58 Mб
Скачать

Магнетызм

У адной з казак ”Тысячы і адной ночы” апавядаецца аб велізарнай гладкай скале, якая ўзнімаецца над акіянам і пагражае гібеллю ўсім караблям. Яна цягне іх да сябе з непераможнаю сілаю, вырывае з драўлянага касцяка ўсе цвікі, прыцягвае да сябе ўсе жалезныя часткі, і карабель разбіваецца аб яе гладкія сцены.

Як узнікла гэтае паданне? Трэба думаць, што ўяўленне яго творцы кіравалася чуткамі аб таямнічай здольнасці аднаго рэдкага каменя прыцягваць да сябе жалеза. Камень гэты быў знойдзены ў малаазіяцкім горадзе Магнэзіі, таму і названы быў “magnes lapis”, або магнэсавым каменем. Старажытным даследчыкам здавалася чараўніцтвам, што ён прыцягваў да сябе кавалачкі жалеза, і не дзіўна, што народная фантазія малявала сабе ў занадта перабольшаным выглядзе небяспекі, якія магла б у сабе заключаць гара з такога магнэсавага (магнітнага) каменя.

Такім чынам, ужо старажытным людзям вядомы быў чорны, з металёвым бляскам камень, які валодаў цудоўнай здольнасцю прыцягнення. Камень гэты па сутнасці з’яўляецца жалезнай рудою, магнітным жалезняком, як яго назвалі мінеролагі, і яго хімічны склад азначаецца формулай Fе3О4. На Урале, на востраве Эльба, у Іспаніі, Паўночнай Амерыцы і Скандынавіі гэтай руды надта многа, хоць яна не заўсёды валодае магнітнымі ўласцівасцямі.

Тэкст №2

Электрамагнітная індукцыя

З электрычнай энергіяй і яе шматлікімі формамі ўжывання мы сустракаемся цяпер на кожным кроку не толькі ў горадзе, але і на вёсцы. Яна асвятляе нашы кватэры і вуліцы, прыводзіць у рух нашы машыны, працуе за нас у хатняй гаспадарцы, абагравае нашы пакоі. Адкуль бярэцца ўжытая пры гэтым энергія? Зразумела, не ад тых гальванічных элементаў, з якімі мы пазнаёміліся ў першым раздзеле. Усе мы ведаем, што электрычная энергія, якую мы ўсюды назіраем у рабоце, вытвараецца машынамі, а не хімічнымі ператварэннямі. Але чаму ж не карыстаюцца гальванічнымі элементамі для вытворчасці току ў буйным маштабе, калі яны прыгодныя забяспечваць неабходнай энергіяй тэлефонныя, тэлеграфныя ўстаноўкі і інш.? Правільны адказ на гэтае пытанне дасць нам раздзел VIII, які змяшчае звесткі аб элементах і батарэях. 3 яго мы даведаемся, што для атрымання колькі-небудзь моцнага току неабходна злучаць у батарэю шмат элементаў і што электрарухальная сіла асобнага элемента, наогул кажучы, не перавышае 1–1,5 вольт.

Тэкст №3

Электрычныя адзінкі меры

Калі патрэбна вымераць два дрэвы рознай вышыні, для гэтага карыстаюцца пэўнаю мераю – метрам і параўноўваюць даныя, атрыманыя пры вымярэнні, паміж сабою. Такім жа чынам паступаюць з розніцамі патэнцыялаў рознай вышыні – іх таксама вымяраюць, а потым параўноўваюць. Але якою

Замяніце дзеепрыслоўныя звароты спалучэннямі дзеяслова з назоўнікам.

Пазнаючы матэрыю, уплываючы на развіццё, распрацоўваючы новыя тэхнічныя сродкі, падтрымліваючы раўнавагу, жывучы ў натуральным асяроддзі, ствараючы новыя крыніцы энергіі, з’яўляючыся асаблівасцю сучаснай навукі, забяспечыўшы матэрыяльна-тэхнічную базу, вызначыўшы адлегласць да пульсара, праводзячы даследаванне, пераключыўшы тэрыстары ў адпаведнае становішча, разгледзеўшы графік трохфазнага току, спыніўшы асінхронны рухавік, падключыўшы дзве фазы статара, прымяніўшы механічны тормаз.

мераю карыстацца для гэтага? Навука стварыла для вымярэння розніцы патэнцыялаў асобную меру – “вольт”. Гэтае слова паходзіць ад імя Аляксандра Вольта, аб якім мы ўжо казалі ў папярэднім раздзеле, і адзінка меры з’яўляецца розніцай патэнцыялаў звычайнага элемента з меднай і цынкавай пласцінамі, з якімі мы ў першым раздзеле прарабілі некалькі доследаў. У гэтага элемента розніца патэнцыялаў, або электрарухальная сіла, складае досыць дакладна 1 вольт.

Для параўнання розніц патэнцыялаў пабудаваны асобныя прыборы – вальтметры, з якімі мы яшчэ пазнаёмімся ў далейшым (у раздзеле VII).

Тэкст № 4