Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси - конспект лекций Пилецкого.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
967.17 Кб
Скачать

6.Этап бальшавіцка-марксісцкай гістарыяграфіі савецкага часу.

(30-я гг. ХХст. – пач. 90-ых гг.ХХст.)

Характэрная рыса ў тым, што гісторыю Беларусі, нягледзячы на рэвалюцыйныя бальшавіцкія змены, трактавалі, зыходзячы з царска-расійскіх ідэалагічных штампаў: міф аб адзінстве славянскага паходжання; міф захопу літоўскімі князямі “исконно русских территорий”; міф аб уключэнні беларускіх зямель у склад ВКЛ; аб дабравольным аб’яднанні з Расіяй у час падзелаў Рэчы Паспалітай.

Кожнае слова ў назве перыяду характарызуе падыход:

  1. з пункту гледжання дыктатуры пралетарыяту;

  2. з пункту гледжання ідэалогіі класавай барацьбы;

  3. з пункту гледжання выпрацаванай неабходнасці зліццю народаў Расіі ў адзін.

Змяненне: у гісторыю ўведзена марксісцка-ленінская ідэалогія.

  • Грэкаў Б.Д.: дырэктар інстытута гісторыі АН СССР, адзін з аўтараў канцэпцыі – “Кіеўская Русь як маці трох братніх народаў”.

  • Рыбакоў Б.А.(1908-2006) : дырэктар інстытута археалогіі СССР. Працы, прысвечаныя Беларусі: “Радзімічы”; “Древняя Русь: сказания, былины, легенды”, “Язычество древних славян”. Прыхільнік і тлумачальнік канцэпцыі “Кіеўская Русь як маці трох братніх народаў”. “Киевская Русь и русские княжества ХΙΙ־ХΙΙΙ вв.”

  • Пічэта У.У.: “Аграрная реформа Сигизмунда Августа в Литовско-русском государстве 1557г.” – у сваёй працы зыходзіў з тых жа ідэалагічных падыходаў. Рэвалюцыйнае мерапрыемства ў гісторыі Беларусі - на 40% павялічыла даходнасць у сельскай гаспадарцы, але трактавалася з негатыўнага боку, што яна павялічвала эксплуатацыю сялян.

  • Аляксееў А.В. – тэма Полацкай зямлі : “Полацкая зямля ў ΙХ־ХΙΙΙ ст.”, “Смаленская зямля” – адзіная кніга дапушчаная да выдання аб Полацкай зямлі. У савецкай гістарыяграфіі існавала табу на распрацоўку палітычнай гісторыі Беларусі, таму займаліся эканамічнымі пытаннямі і дружбай беларускага і рускага народа.

  • Копыскі (беларус) : “Эканамічнае развіццё гарадоў Беларусі ХVΙ ־пер. пал. ХVΙΙ ст.”

  • Чэпко В.У.: «Сельское хозяйство Беларуси в первой пол. ХΙХв.»

  • Баранаў і Паўлава – савецкі падручнік па гісторыі – гісторыя Беларусі займала 4 параграфы.

  1. Этап аднаўлення беларускай дзяржаўнасці.

(90-ыя гг. ХХст.)

Перыяд пачаўся пасля абвалу СССР і народы пачалі шукаць карані мінулага і сваёй дзяржавы.

З’явіліся гістарычныя працы зыходзячы з навуковага абгрунтаванага і патрыятычнага стаўлення да гісторыі Беларусі. Беларускі народ прызнаецца раўнапраўным, падкрэсліваецца 1000-гадовы вопыт беларускай дзяржаўнасці.

Даказана на міжнароднай канферэнцыі, што ВКЛ са сталіцай у Наваградку павінна называцца беларуска-літоўскай дзяржавай.

1993г. – канферэнцыя, з многіх краін гісторыкі прыйшлі да высновы, што ВКЛ - беларуска-літоўская дзяржава. Разгледзячы аспекты польскай экспансіі, захопніцкія планы Аўстрыі, Прусіі, Расіі да РП, пытанні русіфікацыі, адноўлены імёны гістарычных дзеячоў Беларусі. Раней гісторыя Беларусі дэперсаніфікавалася – замоўчвалася, каб не даць імёнаў, якімі можна ганарыцца.

  • Ермаловіч М.І. : страціў зрок, чытаючы летапісы; жыў у Маладзечна, ездзіў кожны дзень у Мінск у бібліятэку. Першы, хто прачытаў старажытнарускія летапісы і выбраў палітычную гісторыю. Апісаў Полацкае і Тураўскае княствы, вывучыў ВКЛ па дакументах. Не дазвалялі друкавацца. Многія яго асуджаюць у яго поглядах, але не адзін з крытыкаў не зрабіў дзесятай долі таго, што зрабіў для гісторыі Беларусі Ермаловіч. Яго працы:

“Па слядах аднаго міфа” 1989г.

“Старажытная Беларусь: полацкі і наваградскі перыяды” 1990г.

“Старажытная Беларусь: віленскі перыяд” 1994г.

“Беларуская дзяржава – ВКЛ”. Мн 2000г.

  • Грыцкевіч – займаўся вывучэннем рэлігіі ў гісторыі Беларусі.

  • Чаропка – “Імя ў летапісе” (навукова-папулярная праца, выдадзеная з мэтай папулярызаваць асобы ў гісторыі)

  • Саерчанка – “Жыццё і дзейнасць Сапегі”.

  • Тарасаў –“канцэпцыя хрышчэння”.

  • Арлоў – “Жыццё Ефрасінні Полацкай”.

  • Чарняўскі –“ Гісторыя Беларусі ў ілюстрацыях”.

  • Шанкевіч – палітычныя погляды Гусоўскага.