Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси - конспект лекций Пилецкого.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
967.17 Кб
Скачать

Тэма 9: Рост тэрыторый, магутнасці і аўтарытэту беларуска-літоўскай дзяржавы ў XIV - 1 палове XV ст. (1316 - 1430 гг.)

1) Характэрныя рысы развіцця беларуска-літоўскай дзяржавы

ў XIV - 1 палове XV ст. Характарыстыка знешняга акружэння ВКЛ.

2) ВКЛ у часы Гедыміна (1316 - 1341 гг.)

3) ВКЛ у часы Альгерда (1345 - 1377 гг.)

4) Абвастрэнне сацыяльна-палітычных і рэлігійных супярэчнасцей у ВКЛ (1378 - 1392 гг). Кулікоўская бітва ў гісторыі беларускіх, рускіх народаў.

5) ВКЛ у часы Вялікага князя Вітаўта (1392 - 1430 гг.)

6) Рост тэрыторый ВКЛ у сярэдзіне XIII - сярэдзіне XV ст.

Пыт.№ 1. Характэрныя рысы развіцця беларуска-літоўскай дзяржавы

XIV - 1 палова XV ст. у гісторыі беларуска-літоўскай дзяржавы азнаменавалася дальнейшым ростам яе міжнароднага аўтарытэту, гэта быў час збірання беларускіх зямель. У другой палове XIII ст. знешнепалітычныя адносіны ВКЛ разгортваюцца на рэгіянальным узроўні (Жмудзь, яцвягі, ордэн, Галіцка-Валынская зямля). А ўжо ў XIV ст. беларуска-літоўская дзяржава выходзіць на міжнародную арэну і становіцца партнёрам сусветна вядомых сіл: сілы папства і мангола-татарскай Арды. ВКЛ - роўны супернік гэтым сілам.

У гэты час былі закладзены асновы кансалідацыі беларускага этнаса. ВКЛ гэта дзяржава, у якой разгортваліся беларускія па духу падзеі. Тут панавала беларуская культура, беларуская мова была дзяржаўнай, справаводства таксама вялося на беларускай мове. Гэта дзяржава развівалася на падставе ўсходне-хрысціянскай рэлігійнай ідэалогіі. На першым этапе панавала праваслаўе, а потым з’ явілася каталіцтва.

Кансалідацыя беларускага народа паспрыяла развіццю культуры, навукі і рэлігіі. XVI ст. - эпоха падчас Адраджэння, якую многія называлі “Залаты век” Беларусі. Спрыяла гэтаму і тое, што на чале дзяржавы стаялі выдатныя палітычныя дзеячы, для якіх каштоўнасцю была цэласнасць краіны, якія адстойвалі яе палітычныя інтарэсы (Вітаўт, Гедымін, Альгерд).

ВКЛ з мясцовага княства ператварылася ў магутную еўрапейскую краіну - адну з буйнейшых у Еўропе.

Па-першае, на гэта аказала ўплыў тое, што ваенна-палітычная сіла ВКЛ была адной з найбольш мабільных ва Усходняй Еўропе і ніхто з суседзяў не мог перашкодзіць яе росту і аўтарытэту.

Па-другое, перыяд упэўненага росту тэрыторыі ВКЛ, у час якога адбылася ўнікальная з’ява: у межах адной дзяржавы былі сабраны ўсе этнаграфічна-беларускія землі (сучасная тэрыторыя, Смаленшчына, Браншчына, Віленшчына, Беластотчына). Апагеем тэрытарыяльнай магутнасці стаў 1408 год, калі ў выніку стаяння на р. Угра, беларуска-літоўскія войскі і маскоўскія дагаварыліся ўстанавіць мяжу: Вязьма - Чарнігаў - Кіеў. Па даследваннях Карскага і маскоўскай археалагічнай камісіі гэта мяжа адпавядала лініі сутыкнення фіна-уграў і індаеўрапейцаў.

Каб скласці ўяўленне аб развіцці ВКЛ XIII- XIV ст. трэба ведаць, якія дзяржавы ў гэты перыяд выконвалі ролю суседзяў.

А.К. Краўцэвіч “Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда”, Масква, 1993 год, распрацаваў карту на ўзровень XV ст.

Е.Шыраеў “Русь Белая, Русь Чорная і Літва ў картах”.

Суб’ екты знешнепалітычных стасункаў з ВКЛ:

Лівонскі ордэн меў з ВКЛ ваенна-палітычныя і гандлёвыя стасункі (Ганзай кантралявалася Заходняя Дзвіна).

Тэўтонскі ордэн - у асноўным былі ваенна-палітычныя стасункі, жорсткі ваенна-рэлігійны штык папства, з якім адбывалася мноства войнаў (Д.Гарадзенскі).

Польшча (дзялілася на Вялікапольшчу і Мазовію). Да Крэўскай уніі Польшча не ўяўляла суперніка для ВКЛ. Пачынаючы з Крэўскай уніі Польшча мацнее, пачынае наступаць на інтарэсы ВКЛ. Ад Крэва да Любліна ідзе пастаянная экспансія з боку польскіх феадалаў ( барацьба за магчымасць займаць пасады польскім феадалам у ВКЛ).

Польшча ў гісторыі Беларусі адыграла ракавую ролю (яна была каталіцкай, монарэлігійнай краінай, дзе магутная сіла папства спрыяла ўмацаванню моцнай дзяржаўнасці). Беларусь жа раздзіралася паміж 2 канфесіямі. У Польшчы існаваў высокі ўзровень нацыянальнага патрыятызму, нават нацыяналізму, і быць суседам такой дзяржавы было вельмі складана. Гэтым тлумачыцца тое, што ВКЛ сышло з гістарычнай арэны. ВКЛ увязалася ў Лівонскую вайну з ужо буйнай Масквой і страціла частку сваіх зямель. У гэты час “браты”-палякі, якія кляліся ў дружбе і вернасці, прымусілі бязвольнага Жыгімонта II Аўгуста падпісаць 3 прывілеі, у якіх ён, не ведаючы што рабіць, адпісаў усе землі Украіны Польшчы. ВКЛ засталося ў межах Беларусі і часткі Літвы. На Люблінскім сейме магнаты ВКЛ плакалі, але ўжо было позна.

З поўдня і паўднёвага захаду падступалі татары. Адзіным суб’ектам палітыкі была дзяржава Улус Джучы (“Залатая Арда”). У 1362 годзе ад татар Альгердам была вызвалена Кіеўшчына, гэта акт першага паражэння ў Еўропе татарскага войска.

Далей былі падначаленыя татарам падсуб’екты: Ноўгарадскае, смаленскае, Пскоўскае Разанскае, Уладзіміра-Суздальскае княствы. Іван Каліта атрымаў, стоячы на каленях перад ханам, дакумент, згодна з якім: князь, які яго атрымаў, меў права браць частку падаткаў з насельніцтва сабе, а частку аддаваць татарскаму хану. Дакумет у гісторыі атрымаў назву “ярлык на вялікае княжэнне