Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси - конспект лекций Пилецкого.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
967.17 Кб
Скачать

Пыт.№ 3. Вкл у часы Альгерда 1341 – 1378.

З’яўленне Альгерда ў беларуска-літоўскай гісторыі адносіцца да 1318 года, менавіта тады бацька ажаніў яго з дачкой віцебскага князя Марыяй. Праз 2 гады князь Яраслаў памёр, а Альгерд стаў княжыць у Віцебску.

У 1341 годзе Альгерд трапіў таксама ў гістарычныя крыніцы: яго запрасілі на дапамогу пскавічы, калі на іх напалі крыжакі, і Альгерд дапамог пскавічам, пайшоўшы углыб тэўтонскай зямлі і пачаўшы там захопліваць замкі. Крыжакі кінулі Пскоў і паехалі дадому вызваляць свае замкі. Пскавічы былі ўдзячны Альгерду за дапамогу і запрасілі яго на прастол, але той адказаўся і на прастол сеў яго сын Андрэй Альгердавіч - будучы Андрэй Полацкі. У 1341 годзе загінуў Гедымін, яго землі кіраваліся сынамі, але кожны кіраваў сваімі. Гедымін перад смерцю зрабіў памылку, ён вельмі любіў свайго малодшага сына Яўнута і аддаў яму прыстол у Вільні, тым самым парушыў законы звычаёвага права.

У 1345 годзе Альгерд і Кейстут вырашылі паправіць памылку бацькі. У выніку Яўнут уцёк у Маскву, а тронам у ВКЛ кіравалі Альгерд (афіцыйны князь) і Кейстут. Альгерд кантраляваў усходнюю частку, а Кейстут - заходнюю. Гэты перыяд з’яўляецца ўнікальным: дзяржавай кіравалі 2 браты і не было ні аднаго канфлікту паміж імі.

1346 год аказаўся азнаменаваны паходам Альгерда на Ноўгарад. Прычыны пахода: Ноўгарад, будучы васальным у адносінах да ВКЛ, вёў з маскоўскім князем Сімяонам Гордым недобразычлівую палітыку ў адносінах да ВКЛ. Гістарычныя крыніцы падкрэсліваюць, што “там сядзеў нейкі Астафій Дваранінец, які назваў Альгерда “псом”.

У 1349 годзе Альгерд, пасля смерці Марыі Віцебскай, ажаніўся на Ульяне Цвярской, якую хуттчэй за усе убачыў падчас паходу на Ноўгарад (побач з Ноўгарадам было Цвярское княства). Уладзіміра-Суздальскае княства аказала слабае супраціўленне, але было далучана мірным шляхам. Суздальскі князь Барыс ажаніўся на дачцэ Альгерда.

У 50-я гг. XIV ст. на першы план выходзіць праблема рэлігійна-палітычнвй гісторыі. Вялікакняжацкая ўлада рэгулявала пытанні зацвярджэння епіскапа на Літоўска-Наваградскую мітраполію. Вядома некалькі гнеўных пісем Альгерда да Візантыйскага патрыярха. Альгерд адправіў у Візантыю на зацверджанне свайго стаўленніка Федарыта, а патрыярх яго не зацвердзіў (гэта было не выгадна Маскоўскаму княству, па-гэтаму яно пасадзейнічала незацвярджэнню Федарыта), князю Альгерду гэта вельмі не спадабалася, і ён пасылае другога прадстаўніка – Рамана і гнеўныя пісьмы да патрыярха, які быў вымушаны яго зацвердзіць (патрыярх спалохаўся).

У 1362 годзе адбываецца бітва з татарамі на рацэ Сінія Воды (у народзе Сінюха). Гэта была першая ў гісторыі перамога над татарамі,калі былі вызвалены вялізныя тэрыторыі: былое Кіеўскае княства аказалася свабодным - тут на трон пасаджаны сын Альгерда.

Пакуль ВКЛ займаецца паўднёва-ўсходняй палітыкай, на поўдні адбываюцца змены. Сын Івана Краснага Дзмітрый (у будучым Данскі) займае маскоўскі прыстол, пабудаваў каменнае ўмацаванне Крамля. Дзмітрый Іванаваіч пачаў праводзіць агрсіўную палітыку у адносінах да залежных ад ВКЛ Пскова, Ноўгарада, Цвяры. Абвастрыліся адносіны з Масквой, у 1368 годзе Альгерд робіць паход на Маскву.

Сапуноў гаворыць (“Віцебская старіна” 1885), што маскоўскія войскі былі разбіты нагалову, Альгерд прастаяў каля сцен Масквы 3 дні, але моцныя марозы 21 ноября 1368 перашкодзілі захапіць яе.

“Хроніка Быхаўца” : маскоўскія войскі разбіты, Альгерд узяў даніну з Дзмітрыя і падпісаў з ім дамову, пасля якой Альгерд сказаў: “Я павінен прысланіць дзіду да сцен Масквы. Помні, маскоўскі князь, што літоўскае кап’ё стаяла пад Масквой”.

Паміж Масквой і ВКЛ была ўстаноўлена мяжа: Мажайск - Каломна. Нягледзячы на поспех, Альгерд зрабіў яшчэ 2 паходы на Маскву ў 1370 і 1372 годзе, а ў 1377 годзе ён памёр.

А. Сапуноў: смерць Альгерда выратавала Маскоўскую зямлю ад разарэння і яна пачала паступова ўзмацняцца.

Пасля Уладзіміра Лакітка галіцка-валынская спадчына была падзелена. У Польшчы да ўлады прыйшоў Казімір (жаніўся на дачцэ Гедыміна) і пачаў праводзіць агрэсіўную палітыку ў адносінах да ВКЛ. У Ардзе ў гэты час за 23 гады змянілася 25 ханаў (перыяд упадку дзяржаўнай улады). Казімір распачаў барацьбу з ВКЛ і Ардой за землі Украіны. Барацьба за Галіцка-Валынскія землі скончылася перамогай ВКЛ, у 1362 годзе ў склад ВКЛ увайшла Кіеўская зямля, раней Чарнігаўшчына і Ноўгарад.

У 1366 годзу Казімір захапіў Валынь, у адказ Кейстут у 1366 годзе заваяваў Мазовію, а ў 1370 годзе Кейстут аб’яднаўся з Любартам і разам яны адваявалі Валынь. Вынік барацьбы за Украіну быў наступны: да ВКЛ адышоў Ноўгарад-Северскі, Чарнгігаў, Кіеў, Валынь і Падолле - уся тэрыторыя сучаснай Украіны, за выключэннем заходняй часткі Валыні і Падолля.

Залатая Арда захапіла толькі Крымскае ўзбярэжжа Чорнага мора.

Час кіравання Альгерда найбольш адметны тым, што тэрыторыя ВКЛ павялічылася амаль у 2 разы.

Пыт.№ 4 Абвастрэнне сацыяльна-палітычных і элігійных сурпярэчнасцей 1378 – 1392. кулікоўская бітва ў гісторыі беларускага, рскага, украінскага народаў.

. Пасля смерці Альгерда прыстол заняў Ягайла Альгердавіч (1348 - 1434). Ён княжыў у ВКЛ 2 разы: у 1377 - 1381 гг., у 1382 - 1392 гг.

Як князь, Ягайла ўвайшоў у гісторыю як адмоўны герой. Ён развіў міжусобную барацьбу з прыцягненнем заклятага ворага свей дзяржавы - крыжакоў. Ад іх загінуў Гедымін, Давыд Гарадзенскі і іншыя князі, якія бачылі ў крыжаках галоўную пагрозу.Акрамя таго Ягайла падпісаў Крэўскую унію, стаўшы каралем польскім Уладзіславам.

Стаўшы каралём польскім Ягайла памяняў не толькі прозвішча, але і Радзіму. Прывілей 1387 года - гэта эканамічная прадпасылка для акаталічвання насельніцтва Беларусі. Ягайла душой стаў польскім каралём. Пазіцыя Ягайлы, які падпарадкоўваўся польскім феадалам, прывяла да таго, что Польшча -- да Крэўскай уніі слабая дзяржава – стала паступова узмацняцца за кошт ВКЛ (Польшча дабілася дазволу на захоп зямель Украіны падчас Люблінскай уніі) і ВКЛ стала дробным дзяржаўным утварэннем, а потым і зусім зышло з гістарычнай арэны.

Калі Ягайла заняў прастол у 1377г, гэта не спадабалася Андрэю Альгердавічу (сыну Марыі Віцебскай - першай жонкі). Ён выступіў супраць Ягайлы. Пачаўшы барацьбу з Ягайлам і не знайшоўшы дастаткова сілы для гэтага, уцёк у Пскоў - там яго падтрымалі, затым Андрэй уцёк у Маскву. Дзмітрый Данскі прыняў яго, але не спяшаўся дапамагаць, а прапанаваў Андрэю ваяваць у маскоўскім войску за маскоўскія інтарэсы. Андрэй Полацкі некаторы час удзельнічаў у акцыях Маскоўскага княства. Ягайла ў 1385 годзе накіраваў у Полацк Івана Скіргайлу, але Андрэй забраў Полацк назад, паколькі гэта была яго законная спадчына.

8 верасня 1380 года адбылася бітва на Кулікоўскім полі. Савецкая гістарыяграфія пісала, што Кулікоўская бітва была важнай падзеяй у гісторыі Расіі, але яна апісвалася не зусім такой як была на самой справе.

- лічылася, што першай перамогай над татарамі была менавіта Кулікоўская бітва, а на самой справе першай была бітва на рацэ Сінія Воды.

- бітва адбывалася не паміж славянамі і татарамі, а паміж Алегам Іванавічам (Разанскім князем) і Дзмітрыем Данскім (Маскоўскім князем).

Саюзнікамі Разані былі цемнік Мамай (цемнік – кіраўнік войска = сучаснаму міністру абароны) і Ягайла, які дарэчы не паспеў на пачатак бітвы (магчыма ен і не спяшаўся, а проста сачыў за падзеямі на межах сваей дзяржавы)

- савецкая гістарыяграфія піша пра агульнаславянскі характар бітвы, але на самой справе яна не насіла агульнарускага характару.

Сярод саюзнікаў Дзмітрыя Данскога не было ні Наваградка, ні Цверы, ні Смаленска, за выключэннем Андрэя Полацкага, але яго на гэты час не магчама лічыць прадстаўніком усходнеславянскіх інтарэсаў. Пішуць, што ў саюзніках у Данскога быў Баброк Валынскі - маскоўскі ваявода, але ён не меў сувязі з валынскімі землямі.

Бітва была чарговай ваеннай падзеяй у гісторыі, яна не насіла агульнарускага характару, акрамя Разанскага княства не вызвалілі ніякіх зямель. Татарскае іга існавала яшчэ 100 гадоў пасля Кулікоўскай бітвы. Гэта падзея была важнай для ідэалагічнага стварэння Масквы як цэнтра зямель рускіх, што не страціла актуальнасці і сення. Хан Мамай быў выгнаны з Арды, Данскі у 1382 годзе спаліў Разань, хан Тахтамыш спаліў Маскву і аднавіў татарскае іга да 1480 года.

Ягайла не паспеў на Кулікоўскае поле і, вярнуўшыся ў ВКЛ, пачаў вырашаць свае справы. Ён пачаў супернічаць з Кейстутам, які быў ужо старым і вельмі аўтарытэтным, але ён відаць прызнаў прызначэнне Ягайлы, таму што у крыніцах няма звестак аб канфліктах у гэтым плане.

У 1381 годзе Ягайла заключыў з крыжакамі сепаратны дагавор. Кейстут даведаўся, прыйшоў у Вільню і выгнаў Ягайлу. Ягайла сабраў свае войскі і пайшоў на Кейстута, захапіў яго ў палон і даў загад забіць. Пасля гэтага ў Ягайлы развязаліся рукі. У беларуска-літоўскіх летапісах упамінаецца прозвішча Вайдылы, які быў спачатку падначалены Альгерду, затым Ягайлу, які аддаў сястру замуж за Вайдылу і Кейстут пакрыўдзіўся. Але гэта звесткі летапісца, які быў на службе ў краіне, дзе дынастыя Ягелонаў была кіруючай, і летапісцу неабходна бало факт барацьбы трактаваць больш мякка. Але трэба адзначыць, што маглі быць і унутраныя прычыны, якія штурхнулі Ягайлу на гэтыя дзеянні. Ва ўсякім выпадку Кейстут быў задушаны. У поруб быў кінуты і Вітаўт Кейстутавіч, якуму удалося ўцячы пры дапамозе служанкі сваей другой жонкі.. Вітаўт быў сур’ёзным палітыкам і вельмі хутка пачаў барацьбу з Ягайлам яго ж метадам. Вітаўт звярнуўся да крыжакоў і сказаў ім, што пяройдзе ў каталіцтва і аддась ім Жмудзь у падзяку за падтрымку. Крыжакі падтрымалі Вітаўта, і ён перамог. А Ягайла тым часам шукаў саюзнікаў: вёў перамовы з Масквой аб дынастычным шлюбе. Масква паставіла ўмову, што шлюб адбудзецца толькі тады, калі Ягайла падзеліцца сваімі землямі. І Ягайла вымушаны быў пайсці на мір з Вітаўтам.

14 жніўня 1385 года ў Крэўскім замку адбылася унія з Польшчай. Польскія феадалы хацелі выбраць караля Польшчы. У іх была 13-гадовая прынцэса Ядвіга, якая была дачкой Людвіка I Анжуйскага, венгерскага караля. На пасаду караля прапанавалі Ягайлу, які паабяцаў ахрысціць язычніцкую Літву. Вырашылі заключыць дынастычны шлюб. Тут Ягайла і Вітаўт памірыліся і падпісалі унію разам. Вітаўт прыняў каталіцтва. Ён некалькі разоў хрысціўся то ў праваслаўе, то ў каталіцтва, у залежнасці ад інтарэсаў Радзімы, але ніколі ёй нездраджваў, быў патрыётам.

12 лютага 1386г Ягайла ў Кракаве прыняў каталіцтва, стаў Уладзіславам II.

У 1387 годзе Ягайла выдаў прывілей, які стварыў эканамічную замкнутасць для феадальнага саслоўя беларуска-літоўскай дзяржавы для пераходу ў каталіцтва, паклаў пачатак акаталічванню. Такім чынам грамадства раскалолася на 2 часткі: прывілеяваны і непрывілеяваныя. Крэўская унія мела і станоўчыя вынікі:

1) адкрыўся шлях у Еўропу (папства, якое кіравала Еўропай, лагодна паставілася да саюзу);

2) польска-ліцвінскія войскі дасягнулі перамогі ў 1410 годзе ў Грунвальдскай бітве.