Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси - конспект лекций Пилецкого.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
967.17 Кб
Скачать

Пыт.№ 5. Вкл у канцы хш – хіv ст. (Шварн, Трайдзень, Лютувер (?), Віцень). 1268 – 1316

Пасля Шварна на прастол сеў Трайдзень (ён быў князем славянскага паходжання). Гэта звязваюць з тым, што яго браты мелі славянскія імёны. Гады яго кіравання 1270-1282,

Гісторык Чаропка сцвярджаў, што Трайдзень з 1260 года быў князем Дайноўскага княства, галоўным горадам якога быў г. Ліда.

Трайдзень увайшоў у гісторыю як выдатны палітык, мужны палкаводзец, вёў барацьбу з праціўнікамі Наваградскага княства: Ордэнскай дзяржавай, Галіцка-Валынскімі землямі, Польшчай. Ваяваць на 2 франты было цяжка, але ў 1247 годзе быў заключаны гандлёвы дагавор з ордэнам.

Валынскі князь Уладзімір Васількавіч і Леў Данілавіч Галіцкі стварылі кааліцыю супраць Трайдзеня. Трайдзень ажыццявіў паспяховы паход на Драгічын Палескі. У адказ Галіцка-Валынская Русь стварыла кааліцыю з татарамі і зрабілі шэраг паходаў на Кіеўскую Русь: у 1274 годзе - на Наваградак, у 1275 годзе зноў на Наваградак, у 1277 годзе - на Гародню, але Трайдзень ўсе паходы адбіў дастойна.

З 1275 года па 1288 год у горадзе Камянец была збудавана Камянецкая або Белая вежа (прыклад значных фартыфікацыйных работ галіцка-валынскіх князеў), але гэта не дапамагло. Нездарма галіцка-валынскі летапісец недобразычліва адносіцца да Трайдзеня: “окаянный, беззаконный, проклятый, немилостивый”.

У 1279 годзе Трайдзень прадоўжыў сваю палітыку прасоўвання , зрабіў паход на Мазовію (суч. Польшча), захапіў Холмскую зямлю, прычым зрабіў гэта даволі энергічна - і як вынік: заключэнне дынастычнага шлюбу, жаніўся на Ганне Мазавецкай.

М.Стрыйкоўскі пісаў: Трайдзень захапіў княжацкі замак і, ідучы па ім, у адным з пакояў убачыў прыгожую дзяўчыну. Прапанаваў ёй руку і сэрца, але яна яму адказала. Сказала, што ён павінен бяззбройны папрасіць яе рукі ў яе маці. Трайдзень зняў зброю і папрасіў у маці рукі дзяўчыны (гэта былы Ганна Мазавецкая)”.

Ганна Мазавецкая была 2-ой жонкай Трайдзеня, іх шлюб быў непрацяглы - 3 гады, але даволі пладавіты: у наступным перыядзе гісторыі, У часы Гедымін, яго дачка выйдзе замуж за Мазавецкага князя Трайдзеня (магчыма сына Трайдзеня і Ганны Мазавецкай).

У 1279 годзе Трайдзень зрабіў паход на Дынабург, але ўзяць крэпасць адразу не змог, тады ў 1281 годзе зрабіў яшчэ адзін паход крыху заходней і захапіў былую полацкую калонію Герцыке. Тады Ордэнская дзяржава пайшла на перамовы і крыжакі вымушаны былі абмяняць Герцыке на Дынабург. Учасы Трайдзеня аўкштайцкія землі канчаткова ўвайшлі у склад ВКЛ. Паглядзеўшы на перамены, земгалы і іх кіраўнік Наймес папрасіліся на службу да Трайдзеня. У 1282 годзе Трайдзень быў забіты нальшчанскімі феадаламі - Стумант і Гердзела - выканалі загад сына князя Даўмонта Полюша. Аднак трэба адзначыць, што імя Даўмонта было не толькі крывавым, яно мела і станоўчы працяг: другім сынам яго быў Давыд (Гарадзенскі), які служыў пры Гедыміне.

З 1282 па 1285 год у гісторыі ВКЛ не выяснены абставіны з вышэйшым кіраўніцтвам. “Хроніка Дусбурга” называе Лютувера, Іпацьеўскі летапіс пад 1289 годам называе Будзікіда і яго брата Будзівіда.

М.І. Ермаловіч тлумачыць гэта тым, што пасля Трайдзеня ці не засталося нашчадкаў, ці ён быў яшчэ малалетні і ва ўладзе былі рэгенты, якія былі выхавацелямі Трайдзеневых сыноў.

З 1295 года на троне сядзіць Віцень Трайдзеневіч. Па версіі “Хронікі Дусбурга” - Віцень - сын Лютувера, а А.Кіркор і Безкарніловіч лічаць, што Віцень сын полацкага князя Гердзеня. Княжанне Віценя падкрэслівае, што прадаўжаецца славянская дынастыя. Сыны Віценя насілі славянскія імёны: Воін, Фёдар і Гедымін, да таго ж словы Віцень-Віцьба-Віцебск аднакараневые.

Як гістарычная асоба Віцень з’яўляецца ў 1291 годзе (удзельнічаў у паходзе на Польшчу). Барацьба з Польшчай мела вялікае значэнне: Віцень зрабіў 5 паходаў на польскія землі (1291, 1293, 1296, 1306, 1307 гг.), прычым летапісы падцвярджаюць, што барацьба гэта была паспяховай для ВКЛ. Віцень дайшоў да горада Ленчыца, дзе загінуў ленчыцкі князь Казімір II.

Чаропка лічыць, што Віцень нарадзіўся каля 1232 года, удзельнічаў у барацьбе з татара-манголамі, і нават быў у татарскім палоне.

Віцень заснаваў свае ўласныя сімвалы: беларуска-літоўскі герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг. “Витень измысли себе герб и всему княжеству Литовскому печать: рыцарь збройне на коне з мечем, еже ныне наречут «Погоня»”. Назва герба пайшла ад беларускай вайсковай традыцыі: з часоў Трайдзеня: была вельмі актуальная знешняя пагроза ад непрыяцеля, яна магла быць раптоўнай. Таму у памежжы дзяржавы насельніцтва заўважаючы непрыяцеля паліла вялікія кастры, каб папярэдзіць пра ворага. Усё мужское насельніцтва адпраўлялася на барацьбу з ворагам, у пагоню, гэта падкрэсліў прывілей Ягайлы 1387 года. Вершнік на кані - чалавек, які адпраўляецца ў барацьбу з непрыяцелем. Бога Ярылу таксама ўяўлялі ў якасці маладога хлопца на кані ў белым адзенні., што ў абставінах значнага шанвання Ярылы у язычніцкай Беларусі можа сведчыць аб яшчэ больш глыбокіх каранях герба “Пагоні”.

Адна з галоўных версій з’яўлення бела-чырвона-белага сцяга была выказана А.Лабішчэвічам (“Беларускі гістарычны часопіс”, №2, 1995 год, “Вывучэнне сімволікі ў школе”). Існуе такая легенда, што незвычайнае палотнішча ўзнікла тады, калі жыў нейкі паважаны князь, у барацьбе з крыжакамі ён быў паранены ў галаву, рана была перавязана белым палатном, войска, страціўшя кіраўніка панікла і тады князь сарваў палотнішча з акрываўленых валасоў і пад гэтым імпрывізаваным сцягам павеў войска ў атаку, войска ўспрала духам і прагнала крыжакоў.

1270год – “Пагоня” упершыню згадваецца як герб Наваградка.

1293 год - як герб ВКЛ.

1330 год - гербам карыстаюцца князі Полацкага княства.

1384 год - дзяржаўны герб ВКЛ.

У 1918 годзе “Пагоня” - герб БНР, у 1991 годзе Вярхоўны савет зацвердзіў у якасці дзяржаўнага герба РБ.У 1995 годзе на реферэндуме 14 мая герб і сцяг спынілі сваё існаванне.

Наступныя факты дзейнасці Віценя:

Вёў барацьбу за землі Жмудзі, у 1294 годзе жмуцкія кунігасы (феадалы) паднялі паўстанне і заключылі сепаратны мір з ордэнам, але Віцень падавіў паўстанне. За Жмудзь Віцень ваяваў яшчэ 2 разы: 1298 і 1305 годзе, з гэтага часу Жмудзь сілком уключана ў склад ВКЛ.

Стасункі Віценя з Лівоніяй.

Украінскі гісторык Антановіч “Очерки истории ВКЛ до половины XV века”, Кіеў, 1988 год. У Лівоніі былі 2 палітычныя цэнтры, якія вялі суперніцтва паміж сабой: з 1201 года Рыга - буйны гандлёвы порт і эканамічны цэнтр, адзін з Ганзейскіх гарадоў (Ганза - паўночнаеўрапейскі гандлёвы саюз, які кантраляваў увесь гандаль), цэнтрамі гэтага саюза былі таксама востраў Готланд, Брэмен, Штрайзунг. У Рызе існаваў магістрат і былі вялікія эканамічныя магчымасці, Лівонскі ордэн прэтэндаваў кіраваць Рыгай. У 1297 годзе наспеў канфлікт, пачалася вайна паміж Рыгай і Лівонскім ордэнам (за права пабудавання маста праз Заходнюю Дзвіну).

Рыжане звярнуліся да Віценя за дапамогай у 1298 годзе, ён прыйшоў з войскам, захапіў замак Каракусь. 1299 крыжакі нападаюць у адказ і нават атрымалі перамогу, але яна была незначнай у параўнанні з захопам Каракусі.

У 1300 годзе Рыга і ордэн падпісалі дагавор, але яшчэ 25 год не былі сябрамі і Віцень на гэтым доўга іграў. Гэта дазволіла яму забяспечыць правы на гандаль па Дзвіне.

У 1307 годзе Віцень падпісаў з Рыгай і ордэнам дагавор аб гандлі па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора.

Барацьба Віценя з тэўтонамі была вельмі жорсткай:

У 1314 годзе Віцень з Давыдам Гарадзенскім разбілі крыжакоў пад Наваградкам, захапілі каля 1,5 тыс. коней.

У 1315 годзе Віцень пайшоў у крыжацкія землі - у горад Хрустамемель - праз усю тэрыторыю Прусііі, там разграміў гарнізон крыжакоў.

У 1315 годзе ў склад ВКЛ канчаткова ўвайшла Берасцейская зямля.

У 1316 годзе Віцень загінуў даволі празаічна: як лічыць гісторык М.І. Ермаловіч - яго забіў Пярун.