Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси - конспект лекций Пилецкого.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
967.17 Кб
Скачать

Гісторыя Беларусі

(ад старажытнасці да сярэдзіны ХVІІ ст.)

канспект лекцый

прачытаных прафесарам В.А. Пілецкім

у 2007 / 2008 навучальным годзе

гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка

2 курс

Змест

Тэма 1: Сучасныя падыходы ў вывучэннi 4

гісторыі Беларусі 4

1. Фармацыйная і цывілізацыйная - асноўныя філасофскія канцэпцыі разумення сусветнага агульнага працэсу і месца ў ім гісторыі. 4

2. Асаблівасці гісторыі беларускага народа сярод гісторый іншых краін. 4

3. Найбольш важнейшыя прынцыпы нацыянальнай дзяржаўнай канцэпцыі гісторыі. 4

Тэма 2: Этнагенез беларусаў 9

1. Сутнасць праблемы этнагенезу. Яе палітычны аспект, крыніцы навуковага даследвання. 9

2. Храналогія этнічнай прыналежнасці беларускага насельніцтва да 13 ст., этнічная прыналежнасць археалагічных культур. 9

3. Схема этнагенезу беларусаў, рускіх, украінцаў, межы іх этнічнага судакранання (межы беларусаў з іншымі этнасамі). 9

Тэма 3: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі (ад100 - 40 тыс.г.да н.э.-6ст.н.э.) 13

Тэма 4: Крыніцы гісторыі Беларусі VΙΙ-ХΙΙΙ ст. 14

Пыт.№ 3. Агеаграфічныя 16

Пыт. № 7. Еўрапейскія хронікі 20

Тэма 5: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяду. 21

2. Гістарыяграфія польскага перыяду Рэчы Паспалітай. 22

3. Царска – расійскі перыяд. 22

4. Этап буржуазна – расійскай гістарыяграфіі. 23

5. Этап беларускага нацыянальна – дэмакратычнага руху і БНР. 24

6.Этап бальшавіцка-марксісцкай гістарыяграфіі савецкага часу. 24

Тэма 6: Сацыяльнае і эканамічнае развіццё, шматукладнасць і станаўленне феадалізму на Беларусі VII – XIII ст. 26

Тэма 7: Палітычнае развіцце Беларускіх зямель у VII – XIII ст. і узнікненне дзяржавы 32

Пыт.№ 3. Полацкая дзяржава ў ХІ ст. 36

Пыт.№ 4. Полацкая дзяржава у ХІІ ст 40

Пыт. № 6. Полацкая дзяржава у 1-й пал. ХІІІ ст. 46

Тэма 8: Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. 48

Пыт. № 1 Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, тлумачэнне назвы новай дзяржавы “летапісная Літва”; першая сталіца; карта тэрыторый удзельнікаў працэсу ўтварэння (погляды савецкай, літоўскай, сучаснай беларускай гістарыяграфіі). 48

Пыт.№ 2. Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае, культурна-рэлігійнае, этнічнае становішча Наваградка і іншых беларускіх зямель напярэдадні ўтварэння Вялікага княства Літоўскага 51

Пыт.№ 3. Міжнароднае становішча ср. ХШ ст.; узвышэнне Наваградка і прычыны утварэння ВКЛ. 53

Пыт.№ 4. Першыя князі ВКЛ (Міндоўг, Войшалк). Барацьба супраць праціўнікаў беларуска-літойскай дзяржавы. 1246 – 1247 54

Пыт.№ 5. ВКЛ у канцы ХШ – ХІV ст. (Шварн, Трайдзень, Лютувер (?), Віцень). 1268 – 1316 56

Тэма 9: Рост тэрыторый, магутнасці і аўтарытэту беларуска-літоўскай дзяржавы ў XIV - 1 палове XV ст. (1316 - 1430 гг.) 59

Пыт.№ 2. ВКЛ у часы кіраваня Гедыміна 1316 – 1341. 61

Пыт.№ 3. ВКЛ у часы Альгерда 1341 – 1378. 65

Пыт.№ 5 ВКЛ у часы Вітаўта Кейстутавіча 1392 – 1430. 69

Пыт.№ 6. Рост тэрыторый ВКЛ у сярэдзіне XIII - сярэдзіне XV ст. 72

Раздзел: Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сяр. ХV – ХVΙΙ ст. 73

Тэма 10: Грамадзянская вайна і барацьба за ўладу ў ВКЛ 1432 – 1439 гг. Унутрыпалітычнае развіццё беларуска – літоўскай дзяржавы ў 2-ой пал. ХV ст. (1430 – 1506 гг.) 73

Тэма 1: Сучасныя падыходы ў вывучэннi

гісторыі Беларусі

  1. Фармацыйная і цывілізацыйная - асноўныя філасофскія канцэпцыі разумення сусветнага агульнага працэсу і месца ў ім гісторыі.

  2. Асаблівасці гісторыі беларускага народа сярод гісторый іншых краін.

  3. Найбольш важнейшыя прынцыпы нацыянальнай дзяржаўнай канцэпцыі гісторыі.

Пыт. №1. Фармацыйная і цывілізацыйная - асноўныя філасофскія канцэпцыі разумення сусветнага агульнага працэсу і месца ў ім гісторыі Гiсторыя народа – гэта з'ява, якая мае велiзарную колькасць падзей, фактаў, крыніц. Гiсторыя патрабуе агульнага позiрку.

У савецкi час марксiзм разглядаỷ гiсторыю ỷ выглядзе змены сацыяльна-эканамiчных фармацый. Лiчылася, што гiсторыя развiваецца шляхам змены сацыяльна-эканамічных спосабаў вытворчасці, якія вядуць да змены жыцця грамадства.

За гiсторыю налiчвалася 5 сацыяльна-эканамічных фармацый:

- першабытнаабшчынная

- рабаỷладальнiцкая

- феадальная

- капiталiстычная

- сацыялicтычная

У гісторыі панаваỷ фармацыйны падыход. Сутнасць яго у тым, што гiсторыкi лiчылі, што чалавецтва развiваецца аднолькава. Адбываецца змена фармацый ад прымiтыỷнай першабытнаабщыннай да камунiстычнай (ва ỷсiм свеце). Прычынай змены лiчыцца канфлiкт памiж прадукцыйнымi сiламi ỉ вытворчымi адносiнамi.

Прадукцыйныя сiлы – сукупнасць сродкаỷ вытворчасцi ỉ людзей, якiя прыводзяць iх у дзеянне.

Вытворчыя адносiны – адносiны людзей у працэсе вытворчасцi.

Практыка паказала, што прадукцыйныя сiлы больш рухомыя. Рухомасць прадукцыйных сiл адбываецца дзякуючы развiццю тэхнiкi ỉ тэхналогii, ỉ грамадства атрымлiвае больш прадуктаỷ. У вынiку накаплення лiшкаỷ адбываецца расслаенне на багатых ỉ бедных. У багатых з'яỷляецца свая iдэалогiя, погляды на жыццё, каштоўнасці, якія адрозніваюцца ад бедных. Як вынiк: падзел грамадства на класы.

Вытворчыя адносiны: першабытнаабшчынныя; рабаỷладальнiцкiя; феадальныя; капiталiстычныя; сацыялiстычныя. Пастаянна адбываỷся працэс канфлiкта. У 80 – 90-х гг. таксама адбывалася змена фармацый. Тым не менш усё-такi ỷ 90-х гг. фармацыйная тэорыя прыйшла да крызiсу – за сацыялізмам камунiзм не наступiỷ - не вытрымаỷ праверку часам. Таму вучоныя прыйшлі да выніку, што трэба ỷлiчваць не толькi фармацыйны падыход, але ỉ культурны (цывілізацыйны).

Распрацоỷшчыкамі гэтага падыходу былі нямецкi фiлосаф Освальд Шпенглер (1880 – 1930), яго праца “Закат Еỷропы”; брытанец Арнольд Джозеф Тойнбi (1889 – 1975), яго праца “Даследаванне гiсторыi”.

Сутнасць культурнага падыходу у тым, што гiсторыя развiваецца не ỷ маштабах зямнога шара аднолькава, а ỷ выглядзе адначасовага суiснавання эвалюцыйна асобных культур і цывiлiзацый у свеце. Налiчвалi сем, а сучасныя гiсторыкi восем асноỷных цывiлзацый:

  1. заходняя;

  2. усходнееỷрапейская;

  3. мусульманская;

  4. iндыйская;

  5. кiтайская;

  6. японская;

  7. лацiна-амерыканская;

  8. афрыканская.

Iснаванне гэтых цывiлiзацый (па Шпенглеру) - праяỷленне адзiнства магчымых форм развiцця. Ён не прызнае адзiнства развiцця свету. Заканамернасцi ёсць толькi ỷ асобных цывiлiзацыях. Развiццё адбываецца па схеме: зараджэнне, юнацтва, росквiт, заняпад. У розных цывiлiзацыях формы праяỷлення жыцця маюць розную растаноỷку, змест. Асобныя формы жыцця могуць адсутнiчаць. (у Грэцыi ỉ Рыме рабаỷладальнiцтва – класiчнае, а ỷ нас адсутнiчае).

Цывiлiзацыяустойлiвая культурна-гістарычная супольнасць людзей з уласцiвымi ёй духоỷнымi, маральнымi каштоỷнасцямi ỉ традыцыямi, падобнымi ỷмовамi, матэрыяльнай вытворчасцi, адносным адзiнствам сацыяльна-палiтычнага развiцця, пэỷнымi этнiчнымi рысамi ỉ геаграфiчнымi межамi.

Сутнасць кожнай цывiлiзацыi праяỷляецца ỷ яе духоỷных асновах ỉ каштоỷнасцях. Найбольш выразна цывілізацыя адлюстроўвае рэлігійныя формы. Самая яркая рыса цывілізацыі - рэлігія.

Асаблівасці асобных народаў, якія ўваходзяць у склад цывілізацыі, адносна невялікія, гістарычны працэс вядзе да нівеліроўкі асаблівасцей народаў, якія ўваходзяць у цывілізацыю. Гэты працэс ідзе хутчэй у наш час з развіццём камунікацыі.

На працягу гісторыі цывілізацыі выступаюць у якасці суб'ектаў гісторыі, паміж цывілізацыямі адбываюцца сутыкненні, барацьба, у якой можна выдзеліць розныя аспекты: эканамічны, палітычны, барацьба культур.

Тэрытарыяльна цывілізацыі сутыкаюцца з іншымі цывілізацыямі сваімі ўскраінымі часткамі. Трэба звярнуць увагу на народы, якія жывуць на ўскрайку вялікіх сусветных цывілізацый. Яны маюць сваю спецыфічную гісторыю, адбітак міжцывілізацыйнага супрацьстаяння, яны першымі адчуваюць барацьбу цывілізацый у палітычным, эканамічным, культурным плане. Бывае, што яны могуць пераходзіць з адной цывілізацыі ў другую ў вынніку барацьбы. Яны могуць знаходзіцца ў складзе другой цывілізацыі, дзе могуць вырасціць цэлае пакаленне, а затым могуць вярнуцца ў быўшую цывілізацыю. У такім выпадку большасць каштоўнасцей змешана, увесь менталітэт будзе ўтрымліваць элементы абедзвюх цывілізацый.

Высновы:

  1. Сусветная гісторыя развіваеся не аднолькава фармацыйна, а ў межах цывілізацый, якія праходзяць асобыя стадыі і фармацыі, яны іх могуць як праходзіць, так і не праходзіць.

  2. Цывілізацыі – гэта суб'екты гісторыі, якія знаходзяцца ў пастаянных канфліктах (рэлігійных, ідэалагічных, палітычных, эканамічных).

  3. Народы, якія пражываюць на ўскрайку цывілізацый, у выніку барацьбы пераходзяць з адной цывілізацыі ў другую, пераймаюць аспекты іншых цывілізацый : культуру, традыцыі, эканамічны нацiск з боку абедзвюх старон.

Пыт. № 2. Асаблівасці гісторыі беларускага народа сярод гісторый іншых краін. Беларускі народ мае ўнікальную гісторыю. Не адзін народ не зведаю столькі, колькі беларусы. Унікальнасць заключаецца ў яго геапалітычным становішчы. Геаграфічнае становішчы Беларусі – гэта тэрыторыя ўзаемапранікнення заходняй і ўсходнееўрапейскай цывілізацыі. Гэта рэгіён, на які аказваўся ціск з абедзвюх старон.

Міжцывілізацыйная барацьба на тэрыторыі Беларусі мела месца на працягу ўсёй гісторыі, таму гісторыя нашай краіны мае пэўныя асаблівасці:

1.Міжцывілізацыйнае геапалітычнае месцараспалажэнне Беларусі прывяло да таго, што яна стала месцам перакрыжавання эканамічных і палітычных інтарэсаў двух цывілізацый.У выніку чаго тэрыторыя Беларусі была пастаяннай арэнай войнаў. Прычым не проста войн, а войн з міжцывілізацыйным ухілам. У войнах сярэдзіны XVII-XVIII стст. загінуў і памёр ад хвароб кожны другі беларус.

2. Аслабленне ў войнах, якія ставілі Беларусь на грань фізічнай ліквідацыі этнасу, часта вяло да захопу яе тэрыторыі ваенным шляхам і да нівеліроўкі насельніцтва Беларусі, іншымі словамі да імкнення суседніх дзяржаў на працягу перыяду знаходжання на іх межах навязаць сваю рэлігію, мову, культуру. Як прыклад можна разглядзець перыяды паланізацыі і русіфікацыі.

3.На тэрыторыі Беларусі адначасова дзейнічалі дзве сусветныя хрысціянскія канфесіі: каталіцтва і праваслаўе, якія былі духоўнымі асновамі дзвюх розных цывілізацый, якія да таго ж знаходзяцца ў пастаяннай барацьбе паміж сабой. Беларускае насельніцтва падзелена на дзве часткі. Таму існавала пагроза нацыянальнай кансалідацыі беларускага энасу. І на пераломах гісторыі заўсёды паўставала рэлігійнае пытанне.

4.Будучы ў складзе як заходняй так і ўсходняй цывілізацыі і пазнаёміўшыся з абедзвюма культурамі, беларускі народ заўсёды меў прыхільнікаў развіцця заходняга і ўсходняга тыпу.

У Полацка-Тураўскі перыяд развіцця Беларусь знаходзілася ў складзе Усходне-Візантыйскай цывілізацыі (IX-XIII стст).

З XIII – па XVIII ст – Беларусь знаходзілася ў складзе ВКЛ і РП – прысутнічала заходнееўрапейская дамінанта.

К канцу XVIII ст – Беларусь сілай вырвана з заходняй цывілізацыі і ўключана у склад ўсходнееўрапейскай (у главе - Расія), вынікам стала выкараненне ўсяго беларускага. Апазіцыя прытрымлівалася заходняга шляху развіцця, кіраўніцтва -- за сяброўства з Расіяй.

Пытанне "З кім быць?" мае адзіны адказ - "Беларусь – асобная краіна, яна павінна быць сама па сабе і сябраваць з ўсімі краінамі свету ".

5. У выніку складанага геапалітычнага і гістарычнага становішча ў Беларусі адсутнічае кансалідуючая роля беларускай мовы. З 1696 г. яна была заменена на польскую, потым на рускую да 90гг. XXст. Мова - гэта вельмі важнае пытанне для любога народа, мова – гэта інструмент кансалідацыі грамадства, паказчык незалежнасці і самастойнасці народа ад іншых народаў-суседзяў. Мова – самы важны ахоўна-культурны фактар.

Такім чынам, нягледзічы на своеасаблівае геаграфічнае месцараспалажэнне, пры якім тэрыторыя становіцца арэнай войн дзвюх вялікіх цывілізацый, нягледзячы што ў гісторыі беларускага народа былі перыяды русіфікацыі і паланізацыі, калі праводзіліся спецыяльныя мерапрыемствы па дэнацыяналізацыі беларускага народа, нягледзячы на наяўнасць дзвюх канфесій, дзвюх супрацьлеглых цывілізацый, якія расколваюць беларускае грамадства на дзве часткі, нягледзічы на наяўнасць прыхільнікаў заходняга і ўсходняга шляху развіцця, нягледзічы на тое, што беларуская мова спецыяльна выкаранялася, вынішчалася і пазбаўлялася свайго грамадска-кансалідуючага характару, беларускі народ не сышоў з гістарычнай арэны. Гэта вялікі і магутны народ, які выстаяў і вытрамаў усе перашкоды на сваім шляху.

Пыт. № 3. Найбольш важнейшыя прынцыпы нацыянальнай дзяржаўнай канцэпцыі гісторыі. Так як гісторыя беларускага народа мае сур'езныя асаблівасці, якія ставяць яе ў выключнае становішча, значыць ёсць і спецыфіка пры вывучэнні і даследванні гісторыі беларускага народа. Ёсць агульначалавечыя і нацыянальна (дзяржаўныя) падыходы, якія маюць асаблівую спецыфіку, таму што ёсць асаблівасці ў гісторыі Беларусі.

Асэнсаванне прынцыпаў ішло больш шпаркімі тэмпамі ў час пераломных працэсаў у гісторыі Беларусі (распад СССР). "Спадчына", "Беларуская мінуўшчына" (часопісы).

Прынцыпы:

1. Суб'ектам гісторыі з'яўляецца беларускі народ, яго дзяржаўнасць, эканоміка, сацыяльна-палітычны строй, і таму пры вывучэнні, даследванні і напісанні гісторыі, усе падзеі і факты павінны ацэньвацца і разглядацца з пункту гледжання прагрэсіўнасці ці адмоўнасці для гісторыі беларускага народа.

Справа ў тым, што беларускі народ, знаходзячыся на мяжы дзвюх цывілізацый, успрыняў мноства асаблівасцей, якія прысутнічаюць выключна ці ў заходняй, ці ва ўсходняй цывілізацыі (у Беларусі эпоха Адраджэння была, а ў Расіі - не, у Беларусі была феадальна-дэмакратычная дзяржаўнасць, грамацтва існавала на аснове законаў, у Беларусі былі цэхі, а ў Расіі – не).Аднак, калі Беарусь была далучана да Расіі, то яе гісторыю пачала пісаць расійская гістарыяграфія і таму 80% кніг па гісторыі трактавалася на расійскі лад.Так як гісторыя Беларусі трактавалася Расіяй (суседняй дзяржавай), таму ўсе яркія моманты гісторыі беларускага народа, калі Беларусь была ў складзе заходнееўрапейскай цывілізацыі, скрываліся і ўтойваліся.

2. Беларускі народ павінен ўспрымацца ў гісторыі не па нацыянальнаму прызнаку, а па тэрытарыяльна-дзяржаўнаму. Значыць і гісторыя Беларусі павінна распрацоўвацца як гісторыя беларускай дзяржавы, даследвацца і вывучацца як гісторыя дзяржаўнасці беларускага народа. Грамадзяне Беларусі - гэта жыхары яе тэрыторыі (беларусы, рускія, украінцы, яўрэі, татары),тыя, продкі якіх жылі на беларускай зямлі, абаранялі дзяржаўнасць беларускага народа.

Беларускі народ адзін з самых старажытных народаў у Еўропе, яго ўзнікненне – гэта вынік індаеўрапейскай эвалюцыі. Беларускі народ утварыўся ў той жа час, што і палякі, рускія, украінцы і інш. Мае тысячагадовы вопыт дзяржаўнасці. Першыя дзяржавы на Беларусі (Полацкае і Тураўскае княствы) з’явіліся ў VIII-X стст , у той жа час, калі з'явіліся першыя дзяржавы ў суседзяў У сярэдзіне XIII ст. з цэнтрам ў Навагрудку ўзнікла ВКЛ, у 1569г – заключаны саюз з Польшчай – узнікла Рэч Паспалітая. У канцы XVIII ст беларуская дзяржаўнасць была перарвана, бо далучана да Расіі і ўзнавіліся ў 1918 г, пасля падзення царызма, калі з'явілася Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). Справа, якую зрабіла БНР вельмі моцна паўплывала на гісторыю Беларусі: паказала, што беларусскі накрод змагаецца за сваю дзяржаўнасць, -- потым ўзнікла БССР. Пасля развалу СССР утварылася Рэспубліка Беларусь.

3. У гістарычных працах павінны быць аб'ектыўныя і абгрунтаваныя гістарычныя факты, панаваць агульначалавечыя каштоўнасці. У савецкай гісторыяграфіі панаваў класавы падыход пры ацэнцы гісторыі – і ператвараў яе ў палітыку, ліквідаваў навуковасць. Пры класавым падыходзе за аснову браліся не факты, а погляды кіраўнікоў ЦК КПСС. Лічылася, што прагрэсіўнае зыходзіць магло толькі ад прадстаўнікоў прыгнечаных класаў, дасягненні прадстаўнікоў дваранства адмаўляліся. Былі замоўчаны такія імёны як У. Чарадзей, Е. Полацкая, Ф. Скарына, Л. Сапега, на якіх павінна выхоўваецца пакаленне патрыётаў. У савецкі час беларускія школьнікі ведалі імёны расійскіх дзеячаў (Пятра 1, Меншыкава), а не сваіх.

4. У гістарычных працах абавязкова трэба аб’ектыўна асвятляць месца розных канфесій у кантэксце беларускага народа. Дзейнасць царквы і касцёла павінна ацэньвацца гісторыкамі з пункту гледжання прагрэсіўнасці ці адмоўнасці для станаўлення беларускага народа, яго дзяржаўнасці.

Савецкая гтсторыяграфія, будучы "атэістычна - праваслаўнай" па духу, прызнавала за станоўчую толькі расійска-праваслаўную царкву на Беларусі, усе астатнія канфесіі "были не в почете". У гісторыі існавала такое паняцце, як "экспансия каталичества в истории Беларуси". Разам з тым, мы ведаем, што праваслаўе і каталіцтва, з'яўляюцца ідэалогіямі дзвюх цывілізацый, якія ў тых ці і ншых абставінах тармазілі, або спрыялі развіццю беларускага народа, які быў падзелены на дзве часткі.

Тэма 2: Этнагенез беларусаў

  1. Сутнасць праблемы этнагенезу. Яе палітычны аспект, крыніцы навуковага даследвання.

  2. Храналогія этнічнай прыналежнасці беларускага насельніцтва да 13 ст., этнічная прыналежнасць археалагічных культур.

  3. Схема этнагенезу беларусаў, рускіх, украінцаў, межы іх этнічнага судакранання (межы беларусаў з іншымі этнасамі).

Пыт. № 1. Сутнасць праблемы этнагенезу. Яе палітычны аспект, крыніцы навуковага даследвання. Паняцце “этнагенез” азначае паходжанне народа. Пытанне этнагенезу асабліва ў дачыненні да адносна невялікіх народаў набывала палітычную афарбоўку і таму было заблытана. Палітычнасць заключалася ў тым, што пытанне этнічнай прыналежнасці давала ідэалагічнае права дыктарскім рэжымам абгрунтаваць розныя сілавыя прыёмы ў адносінах да народа. Палітычнае права народа займаць тую ці іншую тэрыторыю, мець самастойнасць і незалежнасць (аншлюс Аўстрыі 1938г).

У гісторыі Беларусі пад уплывам палітычных аспектаў замоўчвалася балта – славянскае паходжанне і прапагандавалася (амаль навязвалася) ідэя адзінага славянскага паходжання беларусаў, украінцаў і рускіх.

Асноўнай мэтай тых, хто палітызаваў пытанне этнагенезу, было жаданне мацней прывязаць Беларусь да Расійскай імперыі, а потым да СССР.

Пытанне этнагенезу было заідэалізавана, што маскоўскаму даследчыку Сядову забаранілі публікаваць працы на тэму "Этнагенез Беларусі".

У наш час таксама ідуць дэбаты па праблеме паходжання беларусаў і гэта пытанне лічыцца дыскусійным.

У выніку адсутнасці нацыянальна-беларускай дзяржаўнасці на працягу гісторыі, шляхам фальсіфікацыі навукова-гістарычнай праблемы этнагенезу беларусаў, ім ідэалагічна навязвалася перакананне аб выключна славянскім паходжанні. Гэта рабілася нягледзячы на тое, што крыніцы сведчаць аб тым, што беларусы ўтварыліся ў працэсе сумеснага пражывання балтаў і славян на адзінай тэрыторыі.

Адрозненне беларусаў, рускіх і ўкраінцаў заключаецца ў тым, што яны маюць розныя карані, з якімі перамяшаўся больш позні славянскі этнас

У аснове гэтых народаў ляжыць розны субстрат.

У час знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай Імперыі, ідэя фальсіфікацыі этнагенезу беларусаў трымалася таму, што яна мела сацыяльны аспект, заўседы былі людзі, якім гэта было патрэбна:

Расійская імперыя – царызм, шавініскія сілы;

часы СССР – камуністы;

90-я г – чыноўнікі, эліта ветеранаў

але беларусы зыходзяць з вызначэння беларускага народа па тэрытарыяльна-дзяржаўнаму прызнаку.

Крыніцы этнагенезу безумоўна існуюць, па іх можна даказаць і абгрунтаваць гэту праблему:

1. матэрыялы археалагічных даследванняў (археалагічныя знаходкі групуюцца з вывучанамі матэрыяламі, якія характарызуюць жыццё этнасу ў гісторыі, калі па знойдзеных рэчах такія рысы ёсць, то яны належаць этнасу, які вывучаўся).

- ганчарства (прыёмы арнаментацыі):

  • штрыхаваная кераміка ў балтаў;

  • грабенчатая кераміка ў познекраманьёнскага насельніцтва;

  • шнуровая кераміка ў індаеўрапейцаў.

2. трупапалажэнне:

  • балты – галавой на ўсход

  • славяне – галавой на заход

  • фіна-угры – галавой на поўнач

Абраднасць выключна кансерватыўная.

3. пабудова жылля:

  • балты – жыллё слупавой канструкцыі, прамыя формы

  • славяне – квадратныя пабудовы паўзямлянкавага тыпу

4. тапаніміка і гідраніміка.

5. моўна – лінгвістычны аналіз.

Пыт. № 2. Храналогія этнічнай прыналежнасці беларускага насельніцтва да 13 ст., этнічная прыналежнасць археалагічных культур. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі з’явілася 100 - 40тыс. гадоў да н. э , гэта былі неандэртальцы (палеантрапы); 40-2 тыс. г да н.э – з’явіўся чалавек сучаснага тыпу краманьёнец, а на позніх этапах – познекраманьёнскае насельніцтва.

У насельніцтва эпохі неаліту з’яўляюцца асобныя археалагічныя культуры (пэўны тып матэрыяльных знаходак, вынікаў дзейнасці груп людзей). Наяўнасць археалагічных культур сведчыць аб адрозненні людзей, якія з’явіліся на пэўнай тэрыторыі.

У палеаліце існавалі асобныя археалагічныя культуры:

  1. нёманская

  2. днепра - дзвінская

  3. верхнедняпроўская

  4. нарвенская

Познекраманьёнскае насельніцтва. Галоўная рыса: грабенчатая кераміка.

Бронзавы век (1,8 тыс. г. да н.э - 1 тыс. н.э)

  1. сяррэднедняпроўская

  2. культура шнуравой керамікі (Палессе)

  3. вісла – нёманская

  4. паўночна – беларуская

Галоўная рыса: шнуравая кераміка, характэрная для індаеўрапейскага насельніцтва. Індаеўрапейцы перасяліліся з тэрыторыі сучаснай Турцыі (Анатолія) – гэта праэтнас, які лёг у аснову большасці еўрапейскіх народаў. На тэрыторыі Беларусі сфарміраваліся балты (Прыбалтыка, Беларусь) і славяне (тэрыторыя паўночнай Украіны і паўднёва – заходняга Палесся).

Вучоныя адрозніваюць 3 галіны балцкіх народаў:

  • заходнія балты (яцвягі, куршы, прусы)

  • усходнія балты (лета-літоўцы, аўкштайты, жэмайты, латгалы, земгалы)

  • дняпроўскія балты (насельніцтва, якое рассялялася на тэрыторыі Беларусі ў Падняпроўі да вярхоўя Акі і Дняпра да 8 ст.)

Ранні жалезны век 6 / 7 ст. да н. э. – 4 ст н.э.

1.днепра – дзвінская (балты) (8ст. дан.э. – 6ст. н.э.)

2.культура штрыхаванай керамікі (балты); (7ст. да н.э. – 5ст. н.э.)

3.мілаградская (балты) (7 – 3ст. да н.э.)

4. паморская (славяне) 7 – 2 ст. да н.э.) – самыя раннія славяне на тэрыторыі Беларусі.

5.зарубінецкая – балта – славянская (3 – 1ст. н.э.)

Ранняе сярэднявечча(6 – 8ст. н.э)

Гэта перыяд, які ідзе за “вялікім перасяленнем народаў” (буйныя міграцыйныя працэсы народаў, якія былі вызваны нашэсцем гунаў). Славяне пачалі перамяшчацца на тэрыторыю Беларусі, Смаленшчыны, Пскоўшчыны.

  1. банцараўская (поўнач) – балта - славянская (5 – 8ст. н.э.)

  2. калочынская - г. Калочын, Рэчыцкі раён (5 – 8ст. н.э.)

  3. славянская культура пражскага тыпу (г. Петрыкаў, в. Хатомель – помнік 5 – 8ст. н.э).

Для банцараўскай і калочынскай культуры характэрны доўгія курганы

Сімбіёз – змяшэнне балтаў і славян.

Штыхаў: у больш глыбокіх шахтах знаходзіцца больш балцкіх знаходак, у сярэдзіне балта – славянскія (50% / 50%), каля мацерыка -- славянскія → адбываўся працэс асіміляцыі больш дасканалай ці массавай славянскай культурай.

У 70-я гг. Сядоў распрацаваў теорыю балцкага субстрату:

1. банцараўская і калочынская культуры – гэта балта - славянскія культуры .

2. працэс славянізацыі балтаў ішоў мірным шляхам.

3. славянізацы балтаў стала асновай станаўлення беларусаў як этнасу.

Раннедзяржаўнае развіццё ў ΙХ- ХΙΙΙстст.

Савецкая гістарыяграфія, асвятляючы гэты перыяд, называла крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў – славянамі. Але протабеларускае насельніцтва было сфармірована на аснове балта-славянскага субстрату, і толькі на усходзе прысутнічае большы працэнт славянскага насельніцтва, аднак гэта не абазначае, што балцкага элементу там не было.

Да ΙΙ тыс. да н.э. на тэрыторыі Беларусі пражывала познекраманьёнскае насельніцтва, затым індаеўрапейцы, якія фарміруюць балтаў. VI – VIII ст. – з’яўленне славян і асіміляцыя балтаў славянамі, ХΙΙ ст – фарміраванне беларускага этнасу, у гэты перыяд выдзяляюцца элементы беларускай мовы (К. Тураўскі “Слова аб палку Ігаравым”). ХΙΙΙ-ХΙVст. – фарміраванне беларускай мовы, утварэнне ВКЛ, станаўленне дзяржаўнасці.

Пыт. № 3. Схема этнагенезу беларусаў, украінцаў, рускіх. Межы рассялення беларусаў з іншымі этнасу. Межы этнічнага судакранання.

Угісторыі існуюць паняцці палітычныя (выннік ваенна – палітычнай барацьбы) і этнічныя (рэальныя гістарычныя) межы, якія часцей за усн не супадаюць паміж сабой.

Важная мяжа сутыкнення індаеўрапейцаў з фіна – уграмі: гарады Бранск – Вязьма (па даследаваннях Карскага), што пацверджана моўна – лінгвістычным аналізам Маскоўскай дыялектычнай камісіі. Прафесар Шыраеў у кнізе “Русь Белая, Русь Чорная і Літва ў картах” прыводзіць дадзеныя перапісу насельніцтва 1859г. (праводзіўся ўладамі) па Смаленскай губерніі: “ В списках населенных мест по Смоленской губернии белорусы составляют наиболее обширное племя. Если считать смешанное население, то они присутсвуют во всех уездах”.

Беларусы пражываюць з іншымі народамі таксама на Беластотчыне, Віленшчыне, Смаленшчыне.