Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси - конспект лекций Пилецкого.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
967.17 Кб
Скачать

Пыт.№ 2. Вкл у часы кіраваня Гедыміна 1316 – 1341.

Гедымін (брат або сын Віценя).У “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” адзначана, што ў Іпацьеўскім летапісе ён называецца Гедымін Вітуневіч. Яшчэ пры Віцені Гедымін прымаў удзел у ваенных справах, склалася ў Гедыміна і супрацоўніцтва з Давыдам Гарадзенскім. Яны разам вялі барацьбу супраць Тэўтонскага ордэна.

Давыд Гарадзенскі (1283 - 1326) быў старостам Гарадзенскім. Пры Віцені трапіў у Гародню, а потым атрымаў пасаду кашталяна Гарадзенскага. Пасля гэтага Гедымін аддаў за яго замуж сваю дачку Беруту, гэта прывяло да таго, што Д. Гарадзенскі ўзнёсся да ўзроўню князя. Ён удзельнічаў у бітве 1305 года, дзе разбіў войскі крыжакоў, якімі кіраваў камендант Брандэнбурга Конрад Ліхтэнштэйн. Зрабіў паход на горад Кралявец (Кёнінзберг).

Да ўзыходжання на трон, Гедымін быў намеснікам вялікага князя ў Аўкштайціі. Ён двойчы вадзіў свае дружыны ў Прусію, штурмаваў замак Хрыстамемель у 1313 - 1315 гг. У 1316 годзе, пасля смерці Віценя, заняў прастол вялікага князя ВКЛ.

Важныя звесткі з рэлігійна-палітычнай гісторыі:

У 1316 годзе ўтварылася Літоуска-Наваградская праваслаўная мітраполія, першым мітрапалітам яе быў Фіафіл (1316 - 1330), грэк па паходжанню.

А.Мартас «Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни», Мінск, 1996 год, спыняецца на даследваннях гісторыка рускай царквы Глубінскага, які прывёў факт, што ў адным са спісаў каталога архіерыйскіх кафедраў, ёсць звесткі аб самастойнай асобнай ад Кіеўскай мітраполіі ў Наваградку.

Кіеўскі мітрапаліт насіў цітул “Усея Русі”, яму падпарадкоўваліся епіскапы. Полацкая дзяржава была ў асобных адносінах з кіеўскім мітрапалітам ( ва ўмовах падяржаўнасці праваслаўнай канфесіі полацкі епіскап падпарадкоўваўся ў першую чаргу полацкаму князю). Калі татары захапілі Кіеўскую Русь, кіеўскі мітрапаліт уцёк ва Уладзіміра-Суздальскія землі і трапіў пад уплыў маскоўскіх князёў, а ВКЛ стварыла сваю мітраполію.

Прафесар М. Ткачоў (спецыяліст па абарончых збудаваннях) падкрэслівае, што паход вясной 1318 года ў Прусію ўзначальваў Давыд Гарадзенскі. Войскі ВКЛ заваявалі Вегенштоф.

У 1320 годзе быў ажыццёўлен паход на Уладзімір-Валынскі. Цікава, што там ўпамінаецца пра заснаванне маёнтка Бяльшчанысток (заснаванне Беластока), цяпер горад знаходзіцца ў складзе Польшчы. У 1318 годзе Альгерд жаніўся на дачцы віцебскага князя Марыі, а ў 1320 годзе атрымаў у спадчыну Віцебскае княства.

У 1321 годзе пачынаюцца цікавыя падзеі на тэрыторыі Украіны: памірае Андрэй Уладзіміравіч - кіраўнік Уладзіміра-Валынскага княства. У 1322 годзе памірае Леў Галіцкі. У іх не засталося нашчадкаў і ў выніку іх смерці землі Галіцка-Валынскай Русі ператварыліся ў прадмет суперніцтва суседніх дзяржаў. ВКЛ у 1322 - 1324 гадах бачыла, што далучэнне новых тэрыторый немагчыма без барацьбы. Гедымін разумеў, што тэрытарыяльныя змены не могуць быць не заўважаны папскай уладай, і разгарнуў шырокамасштабную кампанію. Палякі спалохаліся наступлення ВКЛ і ў 1324 годзе Уладзіслаў Лакіток звярнуўся за дапамогай да Папы Рымскага, аднак ён падтрымаў яго толькі словамі і Польшча павінна была выжываць сама.

З 1323 года сталіца ВКЛ з Наваградка перанесена ў Вільню. Наконт гэтага існуе многа версій: ад вешчага сну Гедыміна да таго, што Наваградак быў разбураны татарамі і не мог выконваць ролю сталіцы. Не выключна, што перанос сталіцы быў звязаны з планамі Гедыміна ў барацьбе за Галіцка-Валынскую спадчыну.

У.П. Філевіч «Борьба Польши и Литвы-Руси за Галицко-Валынское наследие».

Зноў жа адбываецца чарговы канфлікт Рыгі з Лівонскім ордэнам. У 1323 годзе да Гедыміна прыйшлі паслы ад Рыгі і скардзіліся на Лівонскі ордэн, прасілі, каб ён не заключаў з ордэнам мірнага дагавору. Гедымін выкарыстаў гэта ў інтарэсаў беларуска-літоўскай дзяржавы: ён ведаў, што барацьба паміж Рыгай і Лівонскім ордэнам вядома Папе Рымскаму. У сувязі з гэтым галоўнай задачай для ВКЛ было спыненне агрэсіі крыжакоў на тэрыторыі Беларусі.

У 1322 - 1323 гадах Гедымін праз Рыгу адправіў у Еўропу “Пасланні Гедыміна”. У 1322 годзе накіраваў пісьмо Папе Рымскаму Іаану XII, а ў 1323 годзе - пісьмо грамадзянам гарадоў Любек, Кёльн, Штрасбург. У маі 1323 года зноў грамата да тых жа гарадоў і яшчэ большай колькасці. У 1324 годзе - пасланне да манахаў ордэна дамініканцаў і мінарытаў.

У “Пасланнях” да Папы Гедымін паабяцаў ахрысціць язычнікаў Літвы, Гедымін пісаў, што зрабіў бы гэта даўно, але падкрэслівае, каб не мяшаў Тэўтонскі ордэн.

У “Пасланнях” да манахаў, Гедымін як мудры дзеяч, жадаючы пашырыць культуру, запрашаў розных дзеячоў, купцоў і спецыялістаў розных спецыяльнасцей прыязджаць у ВКЛ на пастаяннае месца жыхарства, вызваляючы іх на 10 гадоў ад падаткаў. Гедымін прыцягваў перадавую еўрапейскую культуру, павялічваў колькасць насельніцтва, шчыльнасць у той час была вельмі важнай праблемай для любой еўрапейскай краіны.

Антановіч у сваёй працы «Очерки истории ВКЛ до половины XV ст.» піша, што “граматы Гедыміна выклікалі моцнае ўражанне на Захадзе”. Папа Рымскі накіраваў грамату магістру Лівоніі, дзе прыказвае перапыніць усе ваенныя дзеянні з ВКЛ. У 1324 годзе ў ВКЛ прыехалі ў Рыгу папскія легаты і зацвердзілі дагавор ордэна з Гедымінам. Са справаздачы папскіх легатаў бачна, што, калі яны прыехалі да Гедыміна, той сказаў, што “Пасланні” пераводзіў манах і што сам Гедымін не пісаў пра хрышчэнне Русі. Галоўным вынікам пасля таго, як хрышчэння не адбылося было тое, што ўся Еўропа маўчала ў Галіцкім пытанні. Акрамя гэта выклікаўшы блытанку з абяцаннем хрысціць Літву, Гедымін выйграў неабходны яму для барацьбы за галіца-валынскія землі час.

У 1324 годзе войскі ВКЛ разграмілі мазавецкае войска. Гедымін зрабіў паспяховы паход на Добжынскую зямлю. Палякі зноў спалохаліся і звярнуліся за дапамогай да Папы Рымскага, але той не аказаў ім падтрымкі і палякі вымушаны былі пайсці на мірнае пагадненне з ВКЛ.

У 1325 годзе Уладзімір Лакіток звярнуўся да Гедыміна з прапановай аб міры. Дагавор быў заключаны і замацаваны шлюбам дачкі Гедыміна Альдоны (у хрысціянстве Ганна) з польскім каралевічам Казімірам. Гэты мір быў для палякаў такой важнай падзеяй, што Уладзімір Лакіток заснаваў адзін з самых першых вядомых ордэнаў “Ордэн Белага Арла”. Пра гэта пісаў гісторык Я.Ф. Сапега ў 1730 годзе. “Ордэн Белага Арла” - да сённяшніх дзён важная ўзнагарода ў Польшчы.

Каралевіч Казімір - прыкметная асоба ў гітсорыі Польшчы, пры ім былі выдадзены “Петракоўскія статуты”, у 1364 годзе заснаваны Кракаўскі (Ягелонскі) універсітэт, які скончылі Ф. Скарына, С. Будны. У хуткім часе Казімір павярнуў ад супрацоўніцтва з ВКЛ да варожых адносін, пачаў барацьбу за Галіцка-Валынскія землі (1449 - 1452 гг.)

Татары ў гэты час (1413 - 1457 гг.) перажывалі даволі добры перыяд, ва ўладзе знаходзіліся ханы Узбек і Джанінбек. Арда напраўляла ў Галіцка-Валынскую зямлю сваіх намеснікаў, але пасля 1325 года намеснікі выцеснены з галіцка-валынскага прастола. Другая дачка Гедыміна Марыя была выдадзена замуж за мазавецкага князя Трайдзеня.

У 1325 годзе сын Гедыміна Любарт ажаніўся на дачцэ Уладзіміра - Валынскага князя і заняў прастол княства. На Галіцкім прастоле з 1320 па 1340 год замацаваўся паляк Баляслаў Юрый Трайдзеневіч з дынастыі Пястаў.

У 1340 годзе у Баляслава “не зрасліся адносіны” з баярамі і баяры пад кіраўніцтвам Дз. Дзядко выгналі яго і запрасілі на трон Любарта Гедымінавіча. Такім чынам барацьба за галіцка-валынскія землі закончылася тым, што да ВКЛ адышлі Уладзіміра-Валынскія і Галіцка-Валынскія землі, Галіч адышоў да Польшчы, а татары захавалі сваю ўладу над Падоліяй і Кіеўскай Руссю.

У Гедыміна было 3 дачкі:

- Берута - замуж за Давыда Гарадзенскага;

- Альдона - за Казіміра;

- Марыя - за Трайдзеня;

у 1352 годзе пасля барацьбы Казіміра і ВКЛ усё закончылася мірам: Галіцкая зямля пад уладай Польшчы, а Валынь і паўночныя землі Украіны - у ВКЛ.

Еўропа і Папа Рымскі не маглі прамаўчаць наконт гэтага. І ў 1325 годзе на ВКЛ нападаюць ордэнскія войскі, але праблема барацьбы за галіцкія землі ўжо была вырашана.

У канцы 1325 - 1326 года войскі пад кіраўніцтвам Д. Гарадзенскага і Гедыміна ўзялі крэпасць Брандэнбург (дайшлі да горада Франкфурт на Одэры), але крыжакі падкупілі мазавецкага рыцара Андрэя Госта, які па-здрадніцку забіў Давыда Гарадзенскага.

Паміж Ноўгарадам і Псковам было заключана пагадненне супраць ордэна.

У 1331 годзе атрымалі працяг падзей рэлігійна-палітычнай гісторыі: памёр мітрапаліт Фіафіл і пасля яго смерці маёмасць адышла пад кантроль Любарта Гедымінавіча. Праваслаўная царква лічыць сваю маёмасць сама. Ва Уладзіміра-Суздальскім княстве сядзеў мітрапаліт “Усея Русі” (быўшы кіеўскі мітрапаліт), ён прыехаў у Галіцка-Валынскую зямлю і пачаў цягацца за маёмасць. Вёў перагаворы з княжацкай уладай, адпраўляў богаслужэнні. У гэты час у Ноўгарадзе памірае епіскап, а трэба было ажыццявіць хератонію (зацвярджэнне новага епісеапа). Мітрапаліт хацеў паехаць туды і вырашыць усе справы, але Гедымін не пусціў яго. У складзе Ноўгарада была Пскоўская зямля, якая хацела стварыць сваю епіскапію, а Гедымін падтрымаў пскавічоў.

У 1326 годзе ў Ноўгарадзе з яўляецца новы князь Нарымунд - сын Гедыміна. Гэта гаворыць пра тое, што Ноўгарад і Пскоў знаходзіўся ў часткова-васальнай залежнасці ад ВКЛ.

Адносіны са Смаленскам:

1339 год татарскія войскі Узбека і войскі яго васала маскоўскага князя Івана Каліты падышлі пад Смаленск. Князь горада папрасіў дапамогі ў Гедыміна. Той прыйшоў да горада і Узбек без барацьбы пайшоў дамоў.

У 1341 годзе Гедымін памірае (стаў ахвярай барацьбы з Тэўтонскім ордэнам), загінуў пры ўзяцці тэўтонскай крэпасці Баербург.

Нельга дакладна акрэсліць тэрыторыю ВКЛ пры Гедыміне, звычайна гісторыкі азначаюць яе па тых гарадах, дзе сядзелі яго сыны. У яго было 7 сыноў:

  • Альгерд (Віцебск, Крэва, землі па Беразіне, а з 1362 года - Кіеўская зямля)

  • Кейстут (Трокі, Жмудзь, Берасцейская і Гарадзенская зямля)

  • Нарымунд (Пінская зямля)

  • Яўнут (Вільня з вобласцю, з 1345 года князь у Заслаўі)

  • Карыят (Наваградчына)

  • Манівіт (Кірнаў, Слонім)

  • Любарт (на Валыні).

У Гедыміна было 3 жонкі:

- шведка з курляндыі Віда (сыны Манівіт, Нарымунд)

- Вольга Смаленская (сыны Альгерд, Кейстут)

- Ева або Еўна - дачка полацкага князя (сыны Любарт, Карыят, Яўнут)